Для калектыўнага разгляду пытанняў функцыянавання нацыянальнай сістэмы атэстацыі навуковых работнікаў у ВАК створана калегія, склад якой зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 верасня 2014 г. № 447:
1. Гучок Аляксандр Яўгенавіч – Старшыня ВАК;
2. Дабрэга Кірыл Віктаравіч – намеснік Старшыні ВАК;
3. Дубаневіч Вольга Валер'еўна – галоўны вучоны сакратар ВАК;
4. Кардзіяка Наталля Георгіеўна – начальнік упраўлення атэстацыйнай работы ВАК;
5. Піневіч Дзмітрый Леанідавіч – выконваючы абавязкі Міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь;
6. Сенько Анатоль Сцяпанавіч
7. Старавойтава Ірына Анатольеўна – першы намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь;
8. Чыжык Сяргей Антонавіч – першы намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі;
9. Шумілін Аляксандр Генадзьевіч – Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь.
На пасяджэннях калегіі разглядаюцца найбольш важныя пытанні функцыянавання нацыянальнай сістэмы атэстацыі навуковых, у тым ліку навукова-педагагічных, работнікаў вышэйшай кваліфікацыі (далей – навуковыя работнікі), працы ВАК, выканання актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь, даручэнняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, пастаноў і загадаў ВАК, а таксама распрацаваныя ВАК праекты ведамасных актаў і іншыя пытанні, уключна:
- стварэнне саветаў па абароне дысертацый, зацвярджэнне іх складаў, прыпыненне або спыненне дзейнасці названых саветаў, замена старшыні, намесніка старшыні і вучонага сакратара, падаўжэнне тэрмінаў паўнамоцтваў, змена замацаваных за імі спецыяльнасцяў і (або) галін навукі, разгляд матэрыялаў па выніках праверкі іх дзейнасці;
- стварэнне экспертных саветаў, ратацыя іх саставаў (у тым ліку старшыні, намесніка старшыні і вучонага сакратара), падаўжэнне тэрмінаў паўнамоцтваў дадзеных саветаў, прыпыненне або спыненне іх дзейнасці, разгляд матэрыялаў па выніках правядзення праверкі дзейнасці экспертных саветаў;
- разгляд вынікаў аналізу тэматыкі і якасці дысертацыйных даследаванняў, стану і прагназавання нацыянальнай сістэмы атэстацыі;
- ажыццяўленне кантролю за дзейнасцю саветаў па абароне дысертацый, вучоных саветаў (саветаў) устаноў вышэйшай адукацыі і навуковых арганізацый па пытаннях атэстацыі навуковых работнікаў, разгляд матэрыялаў па выніках праверкі іх дзейнасці;
- узгадненне адкрыцця (закрыцця) аспірантур (ад’юнктур) і дактарантур, удзел у правядзенні іх атэстацыі, разгляд матэрыялаў па выніках праверкі іх дзейнасці, ажыццяўленне кантролю за іх дзейнасцю;
- зацвярджэнне пашпартоў спецыяльнасцяў навуковых работнікаў, праграм-мінімумаў, кандыдацкіх экзаменаў па спецыяльных дысцыплінах;
- падаўжэнне і прыпыненне тэрмінаў разгляду атэстацыйных спраў;
- пазбаўленне ва ўстаноўленым парадку навуковых кіраўнікоў (навуковых кансультантаў), афіцыйных апанентаў і экспертаў права на ўдзел у падрыхтоўцы і атэстацыі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі;
- узнагароджанне ганаровай граматай ВАК навуковых работнікаў і іншых работнікаў, якія актыўна ўдзельнічаюць у падрыхтоўцы і атэстацыі навуковых работнікаў.
Калі пытанні, якія выносяцца на пасяджэнне калегіі, утрымліваюць дзяржаўныя сакрэты або інфармацыю абмежаванага распаўсюджвання, рэжымна-сакрэтны орган ВАК ажыццяўляе комплекс мер па забеспячэнню абароны дадзенай інфармацыі ў адпаведнасці з патрабаваннямі дзеючага заканадаўства.