Экспертныя саветы

Экспертныя саветы з'яўляюцца навукова-кваліфікацыйнымі органамі Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь, якія ствараюцца для разгляду пытанняў, звязаных з падрыхтоўкай і атэстацыяй навуковых, у тым ліку навукова-педагагічных, работнікаў вышэйшай кваліфікацыі.

 

Экспертныя саветы ў сваёй дзейнасці кіруюцца Палажэннем аб Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь, Палажэннем аб прысуджэнні вучоных ступеняў і прысваенні вучоных званняў у Рэспубліцы Беларусь, Палажэннем аб экспертным савеце, а таксама іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

 

Асноўныя задачы экспертнага савета:

 

- разгляд пытанняў, звязаных з падрыхтоўкай і атэстацыяй навуковых, у тым ліку навукова-педагагічных, работнікаў вышэйшай кваліфікацыі;

 

- правядзенне экспертызы кваліфікацыйных навуковых работ (дысертацый) на саісканне вучоных ступеняў кандыдата і доктара навук.

 

Асноўныя функцыі экспертнага савета:

 

- праводзіць экспертызу паступіўшых ў ВАК дысертацый i атэстацыйных спраў саiскальнiкаў вучоных ступеняў, якая ўключае разгляд пытанняў адпаведнасці дысертацыі патрабаванням, устаноўленым заканадаўствам, галіне навукі і спецыяльнасці навуковых работнікаў Рэспублікі Беларусь, актуальнасці тэмы дысертацыі і яе адпаведнасці прыярытэтным кірункам развіцця навукі і тэхнікі, навуковай навізны, дакладнасці і абгрунтаванасці атрыманых вынікаў, іх практычнай, эканамічнай і сацыяльнай значнасці;

 

- ацэньвае абгрунтаванасць заключэння аб дысертацыі, вынесенага саветам па абароне дысертацый, у ўстаноўленых заканадаўствам выпадках вяртае заключэнне ў савет па абароне дысертацый для дапрацоўкі;

 

- ацэньвае выкананне ўстаноўленых патрабаванняў да працэдуры абароны дысертацый;

 

- па выніках экспертызы дысертацый рыхтуе заключэнні і рэкамендацыі для Прэзідыума ВАК па пытанні прысуджэння вучоных ступеняў;

 

- разглядае атэстацыйныя справы саiскальнiкаў вучоных званняў і рыхтуе рэкамендацыі для Прэзідыума ВАК па пытанні прысваення вучоных званняў;

 

- разглядае матэрыялы па пераатэстацыі уладальнікаў дакументаў аб прысуджэнні вучоных ступеняў і прысваенні вучоных званняў, атрыманых у дзяржавах, з якімі Рэспубліка Беларусь не мае дагавораў, згодна з часткай першай пункта 68 Палажэння аб прысуджэнні вучоных ступеняў і прысваенні вучоных званняў у Рэспубліцы Беларусь, або якія не выканалі іншых патрабаванняў, прадугледжаных у дадзеным пункце, і рыхтуе рэкамендацыі для Прэзідыума ВАК аб магчымасці пераатэстацыі названых асоб;

 

- на аснове аналізу тэматыкі дысертацыйных даследаванняў распрацоўвае аналітычныя і іншыя матэрыялы, якія характарызуюць узровень навуковых даследаванняў у розных галінах навукі і тэхнікі і іх адпаведнасць прыярытэтным кірункам развіцця эканомікі і сацыяльна-культурнай сферы краіны;

 

- разглядае пытанні, звязаныя са стварэннем саветаў па абароне дысертацый, падаўжэннем тэрмінаў іх паўнамоцтваў, змяненнем іх складу, уносіць прапановы па павышэнню эфектыўнасці іх работы;

 

- разглядае пытанні, звязаныя з адкрыццём ва ўстановах адукацыі і арганізацыях, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы пасляўніверсітэцкай адукацыі, падрыхтоўкi па спецыяльнасцях адпаведных галін навукі для рэалізацыі адукацыйных праграм адпаведнай ступені пасляўніверсітэцкай адукацыі;

 

- разглядае праекты пашпартоў спецыяльнасцяў навуковых работнікаў, а таксама праграм-мінімумаў кандыдацкіх экзаменаў па спецыяльных дысцыплінах і выносіць рэкамендацыі па іх зацвярджэнню;

 

- разглядае матэрыялы па пытаннях, звязаных з пазбаўленнем (аднаўленнем) вучоных ступеняў i вучоных званняў;

 

- уносіць прапановы ў калегію ВАК па ўключэнні навуковых выданняў у пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў.

 

Экспертны савет у межах кампетэнцыі мае права:

 

- запрашаць на пасяджэнні экспертнага савета кіраўнікоў арганізацый, у якіх выкананы дысертацыйныя даследаванні, кіраўнікоў саветаў па абароне дысертацый, саiскальнiкаў вучоных ступеняў і іх навуковых кіраўнікоў, а таксама іншых асоб, прысутнасць якіх неабходна для ўсебаковага і аб'ектыўнага разгляду пытанняў парадку дня пасяджэння;

 

- запрашаць па рашэнні кіраўніцтва ВАК для ўдзелу ў пасяджэнні экспертнага савета экспертаў, якія не ўваходзяць у склад экспертнага савета, у выпадках, калі ў яго складзе адсутнічаюць спецыялісты па профілю разгляданай дысертацыі, альбо калі члены экспертнага савета ў адпаведнасці з пунктам 13 гэтага Палажэння не маюць права праводзіць экспертызу, альбо калі патрабуецца правядзенне дадатковай экспертызы.