![]()
|
Гучок Аляксандр ЯўгенавічСтаршыня Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь
Нарадзіўся ў 1965 годзе ў г. Мінску. З 1983 па 1988 год навучаўся ў Беларускім палітэхнічным інстытуце на энергетычным факультэце. Пасля заканчэння ВНУ працаваў па спецыяльнасці. У 1997 годзе скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
З 1995 па 2004 год працаваў у БДУ загадчыкам лабараторыі крыміналістыкі, выкладчыкам, старэйшым выкладчыкам, дацэнтам кафедры крыміналістыкі. З 2004 па 2016 год праходзіў службу ў органах пракуратуры на пасадах пракурора аддзела Пракуратуры Рэспублікі Беларусь і намесніка дырэктара дзяржаўнай установы «Навукова-практычны цэнтр праблем умацавання законнасці і правапарадку Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь».
У кастрычніку 2016 года прызначаны на пасаду намесніка Старшыні Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь.
З 26 чэрвеня 2018 года – Старшыня Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь.
Доктар юрыдычных навук, дацэнт. Аўтар звыш 130 навуковых прац, трох манаграфій, сямі навучальных, метадычных і даведачных дапаможнікаў (у суаўтарстве), дванаццаці патэнтаў на вынаходствы і карысныя мадэлі тэхніка-крыміналістычных сродкаў. Галіна навуковых інтарэсаў – тэорыя крыміналістыкі і крыміналістычная тэхніка.
|
|
Дабрэга Кірыл ВіктаравічНамеснік Старшыні Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь
1963 года нараджэння, беларус. У 1985 годзе з адзнакай скончыў фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1985 па 1988 год навучаўся ў аспірантуры Інстытута цепла - і масаабмену імя А. В. Лыкава Акадэміі навук БССР (далей – ІЦМА).
З 1988 па 1992 год працаваў у ІЦМА на пасадах малодшага навуковага супрацоўніка, навуковага супрацоўніка. З 1992 па 1994 год з'яўляўся асістэнтам кафедры методыкі выкладання фізікі і інфарматыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1995 па 1996 год – тэхнічны дырэктар НВП «Пілот плюс». У перыяд з 1996 па 2013 год працаваў у ІЦМА на пасадах: старэйшага навуковага супрацоўніка, загадчыка лабараторыі, намесніка дырэктара па навуцы. З 2013 па 2018 год займаў пасаду дэкана энергетычнага факультэта Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.
13 лістапада 2018 года прызначаны на пасаду намесніка Старшыні Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь.
У 2003 годзе прысуджана вучоная ступень доктара фізіка-матэматычных навук, у 2017 годзе прысвоена вучонае званне прафесара па спецыяльнасці «Энергетыка».
Аўтар больш за 190 навуковых прац, індэкс навуковага цытавання (індэкс Хірша) па SCOPUS – 12, па РІНЦ – 9. Галіна навуковых інтарэсаў – энергетычныя працэсы пры гарэнні гетэрагенных асяроддзяў і паліваў, фільтрацыйнае гарэнне газаў, газадынаміка гарэння, цяпло - і масаабмен у энергетычных устаноўках, аэрадынаміка градзірэн, цеплаабменныя сістэмы і апараты, аднаўляльныя крыніцы энергіі і назапашвальнікі энергіі.
|
|
Дубаневіч Вольга Валер'еўнаГалоўны вучоны сакратар Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь
1968 года нараджэння, адукацыя вышэйшая. Пасля заканчэння санітарна-гігіенічнага факультэта (1992 г.) і аспірантуры (1995 г.) Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута да 2003 г. працавала ў гэтым Інстытуце (з 2000 г. – Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт): спачатку асістэнтам, а затым дацэнтам кафедры гігіены працы.
З мая 2003 г. працуе ў ВАК. У 2003 – 2008 гг., працуючы спачатку вядучым, а затым галоўным спецыялістам аддзела медыцынскіх, біялагічных і аграрных навук, курыравала пытанні экспертызы матэрыялаў па атэстацыі навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі ў галіне медыцынскіх навук. З сакавіка 2008 г. – начальнік навукова-метадычнага аддзела ВАК. У 2010 г. паспяхова скончыла без адрыву ад вытворчасці Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь з прысваеннем кваліфікацыі «спецыяліст у галіне дзяржаўнага кіравання».
З кастрычніка 2013 года – галоўны вучоны сакратар Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь.
Кандыдат медыцынскіх навук (1997 г.), дацэнт па спецыяльнасці «гігіена, санітарыя і эпідэміялогія» (2001 г.). Аўтар 22 навуковых прац. Галіна навуковых інтарэсаў – таксікалагічная ацэнка новых матэрыялаў медыцынскага прызначэння.
|