Галоўным навукова-атэстацыйным органам ВАК з'яўляецца Прэзідыум, які прымае рашэнні па пытаннях прысуджэння вучоных ступеняў i прысваення вучоных званняў.
Прэзідыум ў сваёй дзейнасці кіруецца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Палажэннем аб Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь, Палажэннем аб прысуджэнні вучоных ступеняў і прысваенні вучоных званняў у Рэспубліцы Беларусь, Рэгламентам Прэзідыума Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь, законамі Рэспублікі Беларусь, дэкрэтамі, указамі і распараджэннямі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, іншымі актамі заканадаўства, лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі.
Колькасць і персанальны склад Прэзідыума зацвярджаюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні са Старшынёй ВАК.
На пасяджэннях Прэзідыума разглядаюцца асноўныя пытанні ў галіне атэстацыі навуковых, у тым ліку навукова-педагагічных, работнікаў вышэйшай кваліфікацыі, уключна:
- прысуджэнне вучонай ступені доктара навук на падставе хадайнiцтваў саветаў па абароне дысертацый;
- зацвярджэнне рашэнняў саветаў па абароне дысертацый аб прысуджэнні вучонай ступені кандыдата навук на падставе хадайнiцтваў саветаў (вучоных саветаў) арганізацый;
- прысваенне вучоных званняў прафесара i дацэнта;
- настрыфікацыю (прыраўноўванне) дакументаў аб прысуджэнні вучоных ступеняў і прысваенні вучоных званняў, выдадзеных атэстацыйнымі органамі дзяржаў, з якімі Рэспублікай Беларусь заключаны дагаворы аб прызнанні і эквівалентнасці дакументаў аб прысуджэнні вучоных ступеняў і прысваенні вучоных званняў, грамадзянам Рэспублікі Беларусь, а таксама грамадзянам замежных дзяржаў і асобам без грамадзянства, у выпадку ажыццяўлення імі прафесійнай дзейнасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і атрымання дазволу на пастаяннае пражыванне ў Рэспубліцы Беларусь;
- пераатэстацыю асоб, якія маюць вучоныя ступені і вучоныя званні, атрыманыя ў дзяржавах, з якімі Рэспубліка Беларусь не мае дагавораў згодна з часткай першай пункта 68 Палажэння аб прысуджэнні вучоных ступеняў і прысваенні вучоных званняў у Рэспубліцы Беларусь, альбо не выканалі iншых патрабаванняў, прадугледжаных у пазначаным пункце;
- разгляд апеляцый па пытаннях прысуджэння вучоных ступеняў i прысваення вучоных званняў.
Калі пытанні, якія выносяцца на пасяджэнне Прэзідыума, утрымліваюць дзяржаўныя сакрэты або інфармацыю абмежаванага распаўсюджвання, рэжымна-сакрэтны орган ВАК ажыццяўляе комплекс мер па забеспячэнню абароны дадзенай інфармацыі ў адпаведнасці з патрабаваннямі дзеючага заканадаўства.
У пасяджэннях Прэзідыума, акрамя членаў Прэзідыума, па запрашэнні Старшыні ВАК могуць прымаць удзел і іншыя асобы.
У адпаведнасці са сваёй кампетэнцыяй Прэзідыум мае права:
- адхіляць хадайніцтвы саветаў па абароне дысертацый аб прысуджэнні вучонай ступені доктара навук;
- адмяняць рашэннi саветаў па абароне дысертацый аб прысуджэнні вучонай ступені кандыдата навук;
- адхіляць хадайніцтвы вучоных саветаў арганiзацый аб прысваеннi вучоных званняў прафесара i дацэнта;
- даручаць аднаму са сваіх членаў правесці дадатковую экспертызу дысертацыі ў выпадку адсутнасці кваліфікаванай большасці (больш за палову ад агульнай колькасці членаў Прэзідыума ВАК), прыцягваючы для гэтых мэтаў пры неабходнасці іншых спецыялістаў па яе профілю, з адначасовым паведамленнем саіскальніка вучонай ступені аб дадзенай працэдуры;
- здымаць дысертацыі з разгляду ў ВАК пры парушэнні саіскальнікамі прадпісанняў часткі першай пункта 26 Палажэння аб прысуджэнні вучоных ступеняў і прысваенні вучоных званняў у Рэспубліцы Беларусь;
- пазбаўляць (аднаўляць) ва ўстаноўленым парадку асоб, якім прысуджаны вучоныя ступені або прысвоены вучоныя званні, вучоных ступеняў i вучоных званняў;
- разглядаць іншыя пытанні, звязаныя з прысуджэннем вучоных ступеняў i прысваеннем вучоных званняў.
Спіс членаў Прэзідыума ВАК:
Прозвішча, імя, імя па бацьку |
Вучоная ступень, вучонае званне |
Месца працы, пасада |
Гучок Аляксандр Яўгенавіч
|
доктар юрыдычных навук, дацэнт | Вышэйшая атэстацыйная камісія Рэспублікі Беларусь, Старшыня |
Дабрэга Кірыл Віктаравіч
|
доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар | Вышэйшая атэстацыйная камісія Рэспублікі Беларусь, намеснік Старшыні |
Дубаневіч Вольга Валер'еўна
|
кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт | Вышэйшая атэстацыйная камісія Рэспублікі Беларусь, галоўны вучоны сакратар |
Белы Аляксей Уладзіміравіч
|
доктар тэхнічных навук, прафесар, член-карэспандэнт НАН Беларусі |
Дзяржаўная навуковая ўстанова "Фізіка-тэхнічны інстытут Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі", намеснік дырэктара па навуковай рабоце |
Вішнеўскі Міхаіл Іванавіч
|
доктар філасофскіх навук, прафесар |
Установа адукацыі “Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова", загадчык кафедры філасофіі |
Гадуноў Валерый Мікалаевіч
|
доктар юрыдычных навук, прафесар |
Установа адукацыі "Інстытут перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта", дырэктар |
Івашкевіч Алег Анатольевіч
|
доктар хімічных навук, прафесар, акадэмік НАН Беларусі |
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт |
Казак Мікалай Станіслававіч
|
доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар, акадэмік НАН Беларусі |
Дзяржаўнае навукова-вытворчае аб’яднанне «Оптыка, оптаэлектроніка і лазерная тэхніка, генеральны дырэктар |
Кільчэўскі Аляксандр Уладзіміравіч
|
доктар біялагічных навук, прафесар, акадэмік НАН Беларусі |
Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, намеснік Старшыні Прэзідыума |
Лакотка Аляксандр Іванавіч
|
доктар гістарычных навук, доктар архітэктуры, прафесар, акадэмік НАН Беларусі |
Дзяржаўная навуковая ўстанова "Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі", дырэктар |
Маслава Валянціна Авраамаўна
|
доктар філалагічных навук, прафесар |
Установа адукацыі "Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава", прафесар кафедры германскай філалогіі |
Морава Антаніна Пятроўна
|
доктар эканамічных навук, прафесар |
|
Траццяк Станіслаў Іванавіч
|
доктар медыцынскіх навук, прафесар, член-карэспандэнт НАН Беларусі |
Установа адукацыі "Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт", загадчык 2-й кафедры хірургічных хвароб |
Харын Юрый Сямёнавіч
|
доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар, член- карэспандэнт НАН Беларусі |
Установа Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта "Навукова-даследчы інстытут прыкладных праблем матэматыкі і інфарматыкі", дырэктар |
Шкуматаў Уладзімір Макаравіч
|
доктар біялагічных навук, прафесар, член- карэспандэнт НАН Беларусі |
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, прафесар кафедры высокамалекулярных злучэнняў |