07.00.06 – археология

Специальность
Приказ Высшей аттестационной комиссии Республики Беларусь от 7 июня 2007 г. № 108
 

Тлумачальная запіска

Археалогія – вобласць гістарычных ведаў, якая на аснове спецыфічных катэгорый крыніц фарміруе веды аб старажытных этапах развіцця чалавечага грамадства.

Праграма-мінімум прызначана для здачы кандыдацкага экзамену па спецыяльнаці – 07.00.06 – “Археалогія”.

Дадзеная праграма-мінімум пабудавана на прынцыпах гістарызму ў археалогіі, у ёй адлюстраваны агульныя гістарычныя заканамернасці, якія грунтуюцца на археалагічных дадзеных. Яна прадугледжвае паглыбленае вывучэнне археалогіі, выпрацоўку ў аспірантаў і суіскальнікаў сістэмнага падыходу пры разглядзе шматлікіх і рознабаковых археалагічных крыніц, спосабаў іх атрымання і выкарыстання метадаў даследавання, інтэрпрэтацыі з прымяненнем сучасных храналагічных схем, знаёмства з новымі канцэпцыямі, якія ў той ці іншай меры абагульняюць і асвятляюць гістарычныя, этна-культурныя і сацыяльна-эканамічныя працэсы, што адбываліся ў старажытных грамадствах.

Мэтай дадзенай праграмы-мінімум з’яўляецца забеспячэнне паглыбленага вывучэння археалогіі Усходняй Еўропы і сумежных тэрыторый, грунтоўнае засваенне суіскальнікам ступені кандыдата гістарычных навук па спецыяльнасці “археалогія” зыходных палажэнняў і прынцыпаў археалагічнай навукі, фарміраванне ў яго цэласнага ўяўлення аб яе асноўных метадах і навейшых дасягненнях, аб з’яўленні і рассяленні ў Еўропе чалавека, яго матэрыяльнай і духоўнай культуры, наступных пераўтварэннях і зменах у вытворчай, сацыяльнай і культурнай сферах.

Такім чынам, задачамі праграмы-мінімум па спецыяльнасці “археалогія” з’яўляюцца:

  • забеспячэнне фундаментальнага ўзроўню ведаў суіскальніка аб зыходных палажэннях, прынцыпах і метадах археалагічнай навукі;
  • забеспячэнне фундаментальнага ўзроўню ведаў суіскальніка па археалогіі Усходняй Еўропы і сумежных тэрыторый;
  • забеспячэнне фундаментальнага ўзроўню ведаў суіскальніка аб навейшых дасягненнях археалогіі ў вобласці рэканструкцыі гістарычных этна-культурных і сацыяльна-эканамічных працэсаў, якія адбываліся ў старажытных грамадствах.

У адпаведнасці з мэтамі і задачамі праграмы-мінімум да ўзроўню ведаў суіскальніка ступені кандыдата гістарычных навук па спецыяльнасці “археалогія” прад’яўляюцца наступныя патрабаванні:

  • веданне зыходных палажэнняў, прынцыпаў і метадаў археалагічнай навукі;
  • веданне асаблівасцяў і характэрных рыс археалогіі Усходняй Еўропы і сумежных тэрыторый;
  • веданне навейшых дасягненняў археалогіі ў вобласці рэканструкцыі гістарычных этна-культурных і сацыяльна-эканамічных працэсаў, якія адбываліся ў старажытных грамадствах;
  • уменне выкарыстоўваць сістэмны падыход пры адборы і разглядзе археалагічных крыніц, метадаў іх інтэрпрэтацыі;
  • уменне абгрунтоўваць уласны пункт гледжання на інтэрпрэтацыю археалагічных крыніц.

Ключавыя словы да першага раздзелу: Антрапагенез, палеаліт, мезаліт, неаліт, бронзавы век. Культуры: грэнская, кундская, сожская, яніславіцкая, днепра-данецкая, нёманская, верхнедняпроўская, нарвенская, тыповай грабенчатай керамікі, шарападобных амфар, паўночнабеларуская, кола культуры шнуравой керамікі, помнікі тшцінецкага кола культур.

Ключавыя словы да другога раздзелу: Жалезны век, сярэдневякоўе, новы час. Культуры: зарубінецкая, постзарубінецкая, мілаградская, паморская, штрыхаванай керамікі, днепра-дзвінская, культуры заходніх балтаў (помнікі тыпу Начы), пшэворская, кіеўская, вельбарская, чарняхоўская, пражская, калочынская, пянькоўская, банцараўская, тушамлінская, культура доўгіх курганоў, старажытнасці ўсходнелітоўскіх курганоў, культура каменных курганоў (яцвягі), тыпу Лукі-Райкавецкай, валынцаўская, роменская, боршаўская. Горад, вёска, замак, сяло, мястэчка.

І. Каменны і бронзавы вякі

1. Асноўныя тэорыі антрапагенеза.

Праблема паходжання чалавека. Асноўныя версіі: міфічная, рэлігійная, навукова-эвалюцыйная.

2. Палеаліт. Перыядызацыя, храналогія.

Эвалюцыя гамінідаў і праблема прарадзімы чалавека. Гісторыя вывучэння. Пытанні перыядызацыі і храналогіі. Культурныя набыткі. Праблема першапачатковага засялення тэрыторыі Беларусі, палеалітычныя помнікі і знаходкі.

3. Позні палеаліт на тэрыторыі Беларусі.

Палеагеаграфія эпохі. Помнікі. Гісторыя іх вывучэння і даследавання. Пытанні храналогіі і культурнай інтэрпрэтацыі. Асаблівасці матэрыяльнай культуры. Характарыстыка крамянёвага інвентару. Гаспадарчыя заняткі насельніцтва. Праблемы генезісу і гістарычных лёсаў.

4. Фінальны палеаліт на тэрыторыі Беларусі.

Асаблівасці палеагеаграфіі позналедавікоўя Беларусі. Гісторыя вывучэння і даследавання пытання засялення тэрыторыі Беларусі ў фінальным палеаліце. Фінальнапалеалітычныя культуры Беларусі, іх храналогія і перыядызацыя, месца ў агульнаеўрапейскім культурным кантэксце. Асноўныя тыпы помнікаў. Характарыстыка крамянёвага інвентару і гаспадарчых заняткаў. Гістарычны лёс.

5. Мезаліт. Характарыстыка эпохі.

Асаблівасці палеагеаграфіі галацэна Беларусі. Культурныя правінцыі ў мезаліце Еўропы. Асаблівасці развіцця матэрыяльнай культуры. Асноўныя тыпы паселішчаў і асаблівасці іх тапаграфіі. Характарыстыка гаспадарчых заняткаў. Праблема пераходу ад мезаліту да неаліту.

6. Грэнская культура.

Гісторыя вывучэння і даследавання. Храналогія і перыядызацыя. Тэрыторыя распаўсюджання. Асноўныя помнікі. Характарыстыка крамянёвага інвентару. Праблемы генезісу і гістарычных лёсаў.

7. Кундская мезалітычная культура.

Гісторыя вывучэння і даследавання. Храналогія і перыядызацыя. Тэрыторыя распаўсюджання. Асноўныя помнікі. Характарыстыка крамянёвага інвентару. Праблемы генезісу і гістарычных лёсаў.

8. Сожская мезалітычная культура.

Гісторыя вывучэння і даследавання. Храналогія і перыядызацыя. Тэрыторыя распаўсюджання. Асноўныя помнікі. Характарыстыка крамянёвага інвентару. Праблемы генезісу і гістарычных лёсаў.

9. Яніславіцкая мезалітычная культура.

Гісторыя вывучэння і даследавання. Храналогія і перыядызацыя. Тэрыторыя распаўсюджання. Асноўныя помнікі. Характарыстыка крамянёвага інвентару. Праблемы генезісу і гістарычных лёсаў.

10. Неаліт. Агульная характарыстыка эпохі.

Палеагеаграфія сярэдняга галацэну Беларусі. Праблема вылучэння неаліту ў Еўропе і спецыфічныя рысы неаліту Беларусі. Асноўныя тыпы паселішчаў і асаблівасці іх тапаграфіі. Асноўныя культуры. Характарыстыка матэрыяльнай культуры. Заняткі і духоўны свет неалітычнага насельніцтва. Пытанні перыядызацыі і храналогіі, генезіс, гістарычныя лёсы.

11. Днепра-данецкая неалітычная культура на тэрыторыі Беларусі.

Гісторыя даследавання. Тэрыторыя. Тыпы помнікаў. Асноўныя помнікі. Матэрыяльная і духоўная культура насельніцтва. Асаблівасці днепра-данецкай культуры на тэрыторыі Беларусі. Генезіс, храналогія, гістарычныя лёсы.

12. Нёманская неалітычная культура.

Гісторыя даследавання. Тэрыторыя распаўсюджання. Асноўныя помнікі. Храналагічныя этапы развіцця культуры. Асаблівасці дубічайскага этапу культуры: яго вытокі, кераміка і крамянёвыя вырабы, сувязі з суседнімі культурамі. Асаблівасці лысагорскага этапу культуры, прычыны яго фарміравання. Асаблівасці дабраборскага этапу культуры, яго сувязі з культурай “ляснога неаліту” Польшчы. Гістарычны лёс носьбітаў нёманскай культуры.

13. Верхнедняпроўская неалітычная культура.

Гісторыя вывучэння і даследавання. Тэрыторыя распаўсюджання. Асноўныя помнікі. Вызначальныя рысы верхнедняпроўскай культуры. Характарыстыка матэрыяльнай культуры. Гаспадарчыя заняткі насельніцтва. Храналогія. Генезіс. Гістарычны лёс носьбітаў верхнедняпроўскай культуры.

14. Нарвенская неалітычная культура і яе асаблівасці на поўначы Беларусі.

Гісторыя вывучэння. Вызначальныя рысы нарвенскай культуры. Паходжанне. Арэал. Асноўныя помнікі нарвенскай культуры на поўначы Беларусі. Кераміка, крамянёвы, касцяны і рагавы інвентар, упрыгожанні. Познанарвенскі этап развіцця неалітычнага грамадства на поўначы Беларусі (усвяцкая культура). Гаспадарка і духоўная культура нарвенскага насельніцтва. Храналогія. Сувязі з суседнімі культурамі. Гістарычны лёс носьбітаў нарвенскай культуры.

15. Культура тыповай грабеньчата-ямкавай керамікі на тэрыторыі Беларусі.

Гісторыя даследавання. Паходжанне культуры грабеньчата-ямкавай керамікі на поўначы Беларусі, яе арэал і храналогія. Помнікі культуры. Асаблівасці керамікі. Крамянёвыя вырабы. Гістарычны лёс носьбітаў культуры грабеньчата-ямкавай керамікі.

16. Культура шарападобных амфар на тэрыторыі Беларусі.

Гісторыя даследавання. Культуравызначальныя рысы. Час і шляхі пранікнення “шарападобнікаў” на тэрыторыю Беларусі. Арэал і асноўныя помнікі. Паселішчы і могільнікі. Матэрыяльная культура. Гаспадарка і развіццё крэмнездабываючай справы. Асаблівасці духоўнай культуры. Уплыў “шарападобнікаў” на развіццё познанеалітычнага грамадства Беларусі.

17. Развіццё гаспадаркі ў неаліце. Крэмнездабыўныя шахты.

Асаблівасці гаспадаркі новага каменнага веку. Захаванне традыцыйных для каменнага веку формаў гаспадаркі – палявання, рыбалоўства і збіральніцтва. Зараджэнне і развіццё земляробства і жывёлагадоўлі. Здабыча і апрацоўка крамянёвай сыравіны. Краснасельскія шахты, іх марфалогія і функцыянаванне. Абмен у неаліце.

18. Паўночна-беларуская культура. Паселішчы Крывінскага тарфяніка.

Гісторыя даследавання. Праблема генезісу, асноўныя этапы развіцця. Роля культуры шнуравой керамікі ў развіцці паўночнабеларускай культуры. Праблема храналогіі і перыядызацыі. Паселішчы. Тарфяніковыя стаянкі. Асаблівасці матэрыяльнай культуры. Паказчыкі асноўных накірункаў гаспадарчай дзейнасці, абмену. Рэчы, якія маюць адносіны да старажытных вераванняў і мастацтва. Гістарычны лёс носьбітаў культуры.

19. Кола культуры шнуравой керамікі на тэрыторыі Беларусі.

Праблема рассялення індаеўрапейскіх плямен на тэрыторыі Беларусі і Усходняй Еўропы. Асноўныя прыкметы культуры шнуравой керамікі. Элементы “старашнуравога гарызонта” (“А-гарызонта”) на тэрыторыі Беларусі.

Група (культура) палескай шнуравой керамікі. Група помнікаў кола культуры шнуравой керамікі на Беларускім Панямонні.

20. Сярэднедняпроўская культура.

Гісторыя даследавання. Праблема генезісу і асноўных этапаў развіцця. Праблема храналогіі і перыядызацыі. Асноўныя групы і іх асаблівасці. Могільнікі. Паселішчы. Паказчыкі асноўных накірункаў гаспадарчай дзейнасці, абмену. Гістарычны лёс носьбітаў культуры.

21. Помнікі тшцінецкага культурнага кола на тэрыторыі Беларусі.

Гісторыя даследавання. Праблема ідэнтыфікацыі і вылучэння лакальных груп помнікаў. Помнікі сосніцкага тыпу (групы, культуры) і праблема іх ідэнтыфікацыі на тэрыторыі Беларусі. Праблема генезісу і асноўных этапаў развіцця. Праблема храналогіі і перыядызацыі. Гістарычны лёс носьбітаў культуры.

Паселішчы. Пахаванні. Асаблівасці матэрыяльнай культуры. Паказчыкі асноўных накірункаў гаспадарчай дзейнасці, абмену.

22. Праблема вывучэння позняга бронзавага веку на тэрыторыі Беларусі.

Праблема вылучэння посттшцінецкага перыяду і заключнага этапу эпохі бронзы на тэрыторыі Беларусі.

Могільнікі і паселішчы з комплексамі позняга перыяду бронзавага веку. Праблема іх храналогіі і перыядызацыі. Бронзавыя вырабы позняга перыяду бронзавага веку.

ІІ. Жалезны век, сярэдневякоўе і новы час

23. Жалезны век лясной зоны Усходняй Еўропы.

Агульная характарыстыка эпохі і праблемы этна-культурнага развіцця насельніцтва на тэрыторыі Беларусі.

24. Скіфы.

Знаходкі рэчаў скіфскай культуры на помніках Беларусі і праблемы датавання.

25. Гальштат і Латэн у Заходняй і Сярэдняй Еўропе.

Цэнтральна-еўрапейскія храналагічныя схемы гэтага перыяду і магчымасці іх прымянення для старажытнасцей з тэрыторыі Беларусі.

26. Мілаградская і паморская культуры.

Гісторыя вывучэння, тэрыторыя, матэрыяльная культура, храналогія, сацыяльна-эканамічнае і духоўнае развіццё насельніцтва, праблема этнічнай прыналежнасці. Гістарычны лёс носьбітаў культуры.

27. Зарубінецкая культура.

Гістарыяграфія, тэрыторыя, паселішчы і могільнікі, рэчавы комплекс. Асаблівасці палескага і верхнедняпроўскага (тыпу Чаплін і Кісцяні-Чачэрск) варыянтаў культуры. Праблемы храналогіі, генезісу і этнасу. Гістарычны лёс носьбітаў культуры.

28. Культура штрыхаванай керамікі.

Гісторыя вывучэння культуры. Тэрыторыя рассялення плямёнаў. Паселішчы і жытлы. Матэрыяльная культура і гаспадарчая дзейнасць. Паходжанне, храналогія і этнічная прыналежнасць. Гістарычны лёс носьбітаў культуры.

29. Днепра-дзвінская культура.

Гістарыяграфія, тэрыторыя распаўсюджання і лакальныя асаблівасці. Характар паселішчаў і жытлаў. Матэрыяльная культура і пытанні датавання. Гаспадарчая дзейнасць, сувязі з суседнімі культурамі. Паходжанне, храналогія і этнічная прыналежнасць. Гістарычны лёс носьбітаў культуры.

30. Пшэворская культура.

Агульная характарыстыка культуры, цэнтральнаеўрапейскія храналагічныя схемы старажытнасцей рымскага перыяду (схема К.Гадроўскага і Я.Тэйрала). Пшэворская культура і яе ўплывы ва Усходняй Еўропе (на Украіне і Беларусі).

31. Познезарубінецкія помнікі на тэрыторыі Усходняй Еўропы (тыпу Люцежа, тыпу Почапа, тыпу Грыні-Ваўкі, тыпу Картымышава-2 – Цярноўкі-2, тыпу Курадава, тыпу Радасць-Кутова).

Праблемы генезісу, храналогіі і этнічнай прыналежнасці.

32. Кіеўская культура.

Гістарыяграфія, тэрыторыя, агульная характарыстыка культур, верхнедняпроўскі варыянт кіеўскай культуры. Паселішчы і жытлы, могільнікі. Рэчавы комплекс, праблемы храналогіі, генезісу, этнасу. Гістарычны лёс носьбітаў культуры.

33. Вельбарская і чарняхоўская культуры.

а) Гістарыяграфія, агульная характарыстыка вельбарскай культуры. Вельбарская культура ў Беларусі, пахавальны абрад, рэчавы комплекс, праблемы храналогіі, генезісу, этнічнай прыналежнасці. Гістарычны лёс носьбітаў культуры.

б) Гістарыяграфія, агульная характарыстыка чарняхоўскай культуры (паселішчы і жытлы, могільнікі, рэчавы комплекс). Праблемы храналогіі, генезісу і этнасу, чарняхоўскі імпарт у Беларусі.

34. Культуры заходніх балтаў і яе группы на тэрыторыі Беларусі.

Помнікі тыпу Начы на Беларусі і Літве. Пахавальны абрад, рэчавы комплекс, праблемы храналогіі, генезісу.

35. Пражская культура.

Гісторыя вывучэння, тэрыторыя, паселішчы, жылыя і гаспадарчыя пабудовы, могільнікі і пахавальны абрад, характарыстыка керамічнага і рэчавага комплексу, праблемы храналогіі, накірункі славянскай міграцыі. Помнікі тыпу Карчак, Пянькоўка і Сукаў-Дзедзіцэ. Асаблівасці раннеславянскіх комплексаў на Беларускім Палессі.

36. Калочынская культура.

Гісторыя вывучэння калочынскай культуры, тэрыторыя, катэгорыі помнікаў, рэчавы комплекс, праблемы датавання, асаблівасці на тэрыторыі Беларусі, генезіс і этнічная інтэрпрэтацыя. Гістарычны лёс носьбітаў культуры.

37. Банцараўская і тушамлінская культуры.

а) Гістарыяграфія, тэрыторыя, паселішчы, матэрыяльная культура, праблемы пахавальнага абраду, храналогія, генезіс, этнічная інтэрпрэтацыя. Гістарычны лёс носьбітаў культуры

б) Гісторыя вывучэння старажытнасцей тыпу верхняга пласта Тушамлі. Тэрыторыя, тыпы помнікаў, рэчавы комплекс, храналогія, генезіс, этнічная інтэрпрэтацыя. Гістарычны лёс носьбітаў культуры.

38. Культуры доўгіх курганоў.

Гістарыяграфія, культура пскоўскіх доўгіх курганоў (тэрыторыя, могільнікі і пахавальны абрад, паселішчы, рэчавы комплекс, храналогія, генезіс, праблемы этнічнай прыналежнасці). Гістарычны лёс носьбітаў культуры. Смаленска-полацкія доўгія курганы (тэрыторыя, асаблівасці пахавальнага абраду, паселішчы, рэчавы комплекс, праблемы датавання, фарміравання і этнічнай прыналежнасці). Гістарычны лёс носьбітаў культуры.

39. Заходнія і ўсходнія балты ў 2-ой палове І тысячагоддзя н.э.

Культура ўсходнелітоўскіх курганоў – тэрыторыя, могільнікі і пахавальны абрад, паселішчы, рэчавы комплекс, храналогія, генезіс, праблемы этнічнай прыналежнасці. Гістарычны лёс носьбітаў культуры. Культура каменных курганоў – арэал, могільнікі і пахавальны абрад, рэчавы комплекс, храналогія, генезіс, праблемы этнічнай прыналежнасці. Гістарычны лёс носьбітаў культуры.

40. Культура тыпу Лукі-Райкавецкай.

Гісторыя вывучэння, тэрыторыя, агульная характарыстыка культуры. Помнікі тыпу Лукі-Райкавецкай ў Беларусі, паселішчы і могільнікі, рэчавы комплекс, сацыяльная стратыфікацыя паселішчаў (племянныя цэнтры, адкрытыя рамесніцка-гандлёвыя пункты, протагарады).

41. Раннеславянскія культуры апошняй чвэрці І тысячагоддзя н.э. на тэрыторыі Усходняй Еўропы (валынцаўская, роменская і боршаўская).

Гісторыя вывучэння, тэрыторыя, агульная характарыстыка культур (паселішчы, могільнікі, рэчавы комплекс). Храналогія, сувязь з летапіснымі плямёнамі.

42. Плямёны ўсходніх славян на Беларусі (дрэгавічы, крывічы, радзімічы і іншыя). Узаемаадносіны з балцкімі плямёнамі (яцьвягамі і літоўцамі) ў заходніх раёнах Беларусі.

Гісторыя вывучэння, тэрыторыя, агульная характарыстыка культуры славянскіх плямён на Беларусі (паселішчы, могільнікі, рэчавы комплекс, этнавызначальныя прадметы убору). Арэал рассялення яцвяжскіх і літоўскіх плямёнаў у Беларусі і за яе межамі. Характар пахавальнага абраду, этнавызначальныя ўпрыгожванні і характар побытавых рэчаў.

43. Паходжанне старажытных гарадоў на тэрыторыі Усходняй Еўропы.

Вызначэнне горада, яго адрозненне ад іншых умацаваных і неўмацаваных пасяленняў. Найстаражытнейшыя гарады згодна Пачатковага летапісу і археалагічных дадзеных (Кіеў, Ноўгарад, Полацк). Агульныя заканамернасці ва ўзнікненні старажытных гарадоў. Этымалогія назваў гарадоў. Эканамічныя, сацыяльныя і палітычныя прадпасылкі ўзнікнення гарадоў.

44. Вывучэнне старажытных гарадоў ІХ – XVII стст. на тэрыторыі Беларусі.

Найстаражытнейшыя гарады Беларусі. Даследаванне гарадоў у 20—30-я гады ХХ ст. Даследаванне гарадоў у 60—90-я гады. Асноўныя даследчыкі. Літаратура. Асноўныя вынікі.

45. Методыка археалагічнага вывучэння феадальнага горада.

Спецыфічныя рысы гарадской археалогіі: вывучэнне тапаграфіі паселішча, стратыграфічныя гарызонты, слаі і праслойкі, драўляная забудова, прывязка і фіксацыя, плошчы даследавання, магутнасць культурных напластаванняў і г.д. Арганізацыя археалагічных работ, тэхнічнае забеспячэнне, тэхніка бяспекі. Прыклады раскопак феадальных гарадоў і іх вынікі.

46. Полацк IX – XVII стст. Тапаграфічная структура і матэрыяльная культура.

Роля і месца Полацка ў беларускай археалогіі. Этапы вывучэння і асноўныя даследчыкі. Элементы тапаграфічнай структуры горада IX – XVII стст.: замкі, пасады, манастыры ( тэрыторыя, храналогія, культурны слой). Асноўныя рысы матэрыяльнай культуры, характэрныя асаблівасці рамяства. Гандаль і залатарства, рамяство і сельская гаспадарка. Горад і акруга.

47. Старажытныя гарады Полацкай зямлі (“малодшыя гарады”): Менск, Віцебск, Друцк, Заслаў’е і інш.

Асноўныя даследчыкі, літаратура. Час узнікнення, тапаграфія, храналогія развіцця гарадоў. Абарончыя ўмацаванні. Характар культурных напластаванняў. Сувязь гарадоў з Полацкам і асаблівасці адносін да гандлёвых шляхоў. Горад і акруга, адносіны паміж гарадамі і вясковымі паселішчамі.

48. Гарады Тураўскай зямлі.

Гарады, якія ўваходзілі ў склад Тураўскай зямлі. Асноўныя археолагі-даследчыкі. Тапаграфія і храналогія гарадоў: Пінска, Давыд-Гарадка, Слуцка, Клецка, Рагачова і інш. Абарончыя ўмацаванні, заняткі насельніцтва.

49. Археалагічнае вывучэнне Турава і Бярэсця.

Гістарыяграфія вывучэння, даследчыкі. Асаблівасці тапаграфіі, характарыстыка культурных напластаванняў. Забудова: драўляная і манументальная. Заняткі насельніцтва. Гандлёвыя і культурныя сувязі з іншымі землямі.

50. Старажытныя гарады Беларускага Панямоння (Гродна, Наваградак, Ваўкавыск).

Асноўныя даследчыкі. Тапаграфія, абарончыя збудаванні, забудова. Помнікі манументальнага дойлідства: пералік, характарыстыка, вытокі. Культурныя і гандлёвыя сувязі з паўночнымі і паўднёвымі краінамі па матэрыялах археалагічных раскопак. Матэрыяльная культура насельніцтва.

51. Матэрыяльная культура і рамёствы ў беларускіх гарадах IX – XVII стст.

Паняцце “матэрыяльная культура” і яе састаўныя часткі. Сельская гаспадарка і рамяство ў старажытных гарадах. Віды рамёстваў і іх развіццё ў храналогіі. Узаемасувязі рамёстваў і гандлю. Рамёствы і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва.

52. Гандлёвыя сувязі старажытных гарадоў ІХ – ХІІІ стст.

Месца і роля гандлю ва ўзнікненні гарадоў. Асноўныя гандлёвыя шляхі і храналогія прыярытэтаў. Тавары экспарту і імпарту. Сацыяльная складовая гандлёвых адносінаў. Імпартныя рэчы-знаходкі ў раскопках беларускіх гарадоў ІХ – ХІІІ ст.

53. Выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі IX – XVII стст. па матэрыялах археалагічных раскопак.

Упрыгожванне побытавых рэчаў. Ювелірнае рамяство. Дэкаратыўная кераміка. Выяўленчае мастацтва. Вырабы з дрэва, косці, каменю. Культурныя і іншыя ўплывы ў мастацтве IX – XVII стст.

54. Царкоўная і грамадзянская манументальная архітэктура Беларусі ХІ – ХІІ стст.

Першы хрысціянскі мураваны храм у Полацку. Гісторыя вывучэння, праблемы рэканструкцыі і храналогіі, аналогіі на суседніх землях. Полацкая архітэктурная школа ХІІ ст.: адметнасці, асаблівасці і традыцыі. Яе ўплыў на архітэктуру Смаленска. Гродзенская архітэктурная школа. Грамадзянская мураваная архітэктура ХІІ ст. у Полацку і Гродна. Абарончая вежа ў Камянцы ХІІІ ст.

55. Земляробства, жывёлагадоўля і промыслы на Беларусі ІХ – ХІІІ стст. паводле дадзеных археалогіі.

Месца і роля сельскай гаспадаркі ў грамадстве ІХ – ХІІІ стст. Характар земляробства: традыцыі і інавацыі. Сельскагаспадарчая акруга: рэсурс і сацыяльная структура. Суадносіны земляробства і жывёлагадоўлі на поўначы і поўдні старажытнай Беларусі. Роля промыслаў і вясковых рамёстваў ва ўнутраным і знешнім тавараабмене.

56. Бытавая, масавая забудова і планіроўка ў сярэдневяковых гарадах Беларусі XIV – XVIII стст.

Крыніцы па бытавой і масавай забудове, планіроўцы гарадоў XIV – XVIII стст. Дадзеныя археалогіі, картаграфіі, пісьмовых крыніц. Культавыя і грамадзянскія пабудовы ў структуры беларускага горада XIV-XVIII стст.

57. Археалогія мястэчак на тэрыторыі Беларусі XIV – XVIII стст.

Вызначэнне мястэчак і іх адрозненні ад іншых тыпаў пасяленняў. Даследчыкі мястэчак. Храналогія мястэчак, іх сацыяльны статус. Гаспадарка беларускіх мястэчак XIV – XVIII стст.

58. Замкі ў Беларусі.

Храналогія замкаў. Этапы вывучэння. Асноўныя даследчыкі, літаратура. Замкі драўляныя і мураваныя. Матэрыяльная культура замкаў.

59. Вясковыя паселішчы XIV – XVIII стст.

Асноўныя даследчыкі. Сістэма рассялення і яе адрозненне ад ранніх перыядаў. Тыпы вясковых паселішчаў. Матэрыяльная культура. Феадальныя сядзібы.

60. Археалагічнае вывучэнне манументальнага дойлідства ў Беларусі.

Архітэктура абарончых аб’ектаў і яе вывучэнне. Літаратура і даследчыкі. Гарадскія культавыя аб’екты ў Полацку, Віцебску, Гродна, Тураве, Менску і інш. гарадах. Манастырскія комплексы ў буйных гарадах і мястэчках. Помнікі грамадзянскага дойлідства. Фарміраванне структуры цэнтра гарадоў у XVI – XVIII стст. на прыкладзе Менска.

61. Матэрыялы нумізматыкі, сфрагістыкі, метралогіі, здабытыя ў раскопках.

Паняцце і вызначэнне нумізматыкі, сфрагістыкі, метралогіі. Месца і роля нумізматычных матэрыялаў у археалагічных даследаваннях. Манетныя і рэчавыя скарбы на тэрыторыі Беларусі ІХ – ХІІ стст. Тыпалогія сфрагістычных матэрыялаў і іх храналогія. Дзяржаўная дзейнасць і гандаль па матэрыялах сфрагістыкі. Метралагічныя даследаванні.

СПІС ЛІТАРАТУРЫ

Асноўная літаратура

  1. Алексеев В.П.Становление человечества. М., 1984.
  2. Алексеев Л.В. Археология и краеведение Беларуси. Мн., 1996.
  3. Алексеев Л.В. Полоцкая земля // Древнерусские княжества Х—XІІІ вв. М., 1975.
  4. Алексеев Л.В. Полоцкая земля в IХ—ХIII вв. (Очерки истори Северной Белоруссии). М., 1966.
  5. Артеменко И.И. Племена Верхнего и Среднего Поднепровья в эпоху бронзы // МИА. 1967. № 148.
  6. Артеменко И.И. Среднеднепровская культура. Сосницкая культура. Тшцинецкая культура // Эпоха бронзы лесной полосы СССР. М., 1987.
  7. Археалогія Беларусі: У 4 т. Т. 1. Каменны і бронзавы вякі. – Мн.: Беларуская навука, 1997.
  8. Археалогія Беларусі: У 4 т. Т. 2. Жалезны век і ранняе сярэднявечча. – Мн.: Беларуская навука, 1999.
  9. Археалогія Беларусі: У 4 т. Т. 3. Сярэдневяковы перыяд: ІХ—ХІІІ ст. – Мн.: Беларуская навука, 2000.
  10. Археалогія Беларусі: У 4 т. Т. 4. Помнікі XIV—XVIII ст. – Мн.: Беларуская навука, 2001.
  11. Археалогія і нумізматыка Беларусі. Мн., 1993. С. 673.
  12. Археология Украинской ССР. Киев, Наукова думка,1985. Т. 1.
  13. Археология Украинской ССР. Киев, Наукова думка,1986. Т. 2.
  14. Археология Украинской ССР. Киев, Наукова думка, 1986. Т. 3.
  15. Бектинеев Ш.И. Полоцко-Витебская денежно-весовая система ХIII—ХIV вв. // Lietuvos archeologija. Vilnius, 1999. T. 18. S. 153—163.
  16. Белорусская археология: Достижения археологов за годы Советской власти. Мн., 1987.
  17. Березанская С.С. О так называемом общеевропейском горизонте культур шнуровой керамики Украины и Белоруссии // СА. 1971. № 4.
  18. Богомольников В.В. Радимичи. Гомель, 2005.
  19. Бохан Ю.Н. Местечки верховьев Вилии и Неманской Березины в ХV—ХVIII вв. (по археологическим и письменным источникам) // Автореф. дис. … канд. ист. наук. Мн., 1994.
  20. Бубенько Т.С. Средневековый Витебск. Посад – Нижний замок. Витебск, 2004.
  21. Будько В.Д. Памятники свидерско-гренской культуры на территории Белоруссии // МИА. 1966, № 126.
  22. Булкин В.А. Софийский собор в Полоцке (К вопросу о западных апсидах) // Древнерусское искусство. Художественная культура Х – первой половины ХIII вв. М., 1988. С. 59—63.
  23. Воронин Н.Н. Древнее Гродно // МИА. М., 1954. № 41.
  24. Высоцкая Н.Ф. Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі ХІІ—ХVІІІ стст. Мн., 1984.
  25. Вяргей В.С. Археалагічная навука ў Беларускай ССР. 1919—1941 гг. Мн., 1992.
  26. Ганецкая І.У. Маёліка на Беларусі ў ХІ—ХVІІІ стст. Мн., 1995.
  27. Гісторыя Мінска. Мн., 2006.
  28. Грицкевич А.П. Частновладельческие города Белоруссии в ХVІ—ХVІІ вв. Мн., 1975.
  29. Гуревич Ф.Д. Древний Новогрудок: Посад – окольный город. Л., 1981.
  30. Гурэвіч Ф.Д. Летапісны Наваградак. СП., 2003.
  31. Гурин М.Ф. Древнее железо Белорусского Поднепровья (1 тысячелетие н.э.). Мн., 1982.
  32. Гурин М.Ф. Кузнечное ремесло Полоцкой земли ІХ—ХІІІ вв. Мн., 1987.
  33. Гурина Н.Н. Древние кремнедобывающие шахты на территории СССР. Л., 1976.
  34. Древняя Русь. Город, замок, село // Археология ССР. М., 1985.
  35. Дучыц Л.У. Курганна-жальнічныя могільнікі на тэрыторыі Полацкай зямлі (Да пастаноўкі пытання) // ГАЗ. Мн., 1996. № 10. С. 38—42.
  36. Дучыц Л.У. Познесярэднявечныя курганы Беларусі // ГАЗ. Мн., 1997. № 12. С. 77—79.
  37. Друцк старажытны. Мн., 2000.
  38. Егорейченко А.А. Древнейшие городища Белорусского Полесья (VII – VI вв. до н.э. – II в. н.э.). Мн., 1996.
  39. Еловичева Я.К. Палинология позднеледниковья и голоцена Белоруссии. Мн., 1993. С. 93.
  40. Енуков В.Д. Ранние этапы формирования смоленско-полоцких кривичей. Мн., 1990.
  41. Загорульский Э.М. Археология Белоруссии. Мн., 1965.
  42. Загорульский Э.М. Возникновение Минска. Мн., 1982.
  43. Загорульский Э.М. Вищинский замок XII – XIII вв. Мн., 2004.
  44. Зализняк Л.Л. Население Полесья в мезолите. Киев, 1991.
  45. Зализняк Л.Л. Охотники на северного оленя Украинского Полесья эпохи финального палеолита. Киев, 1989.
  46. Заяц Ю.А. Заславль в эпоху феодализма. Мн., 1995.
  47. Заяц Ю.А. Оборонительные сооружения Менска ХІ—ХІІІ вв. Мн., 1996.
  48. Зверуго Я.Г. Верхнее Понеманье в ІХ—ХІІІ вв. Мн., 1989.
  49. Зверуго Я.Г. Древний Волковыск. Мн., 1975.
  50. Здановіч Н.І., Краўцэвіч А.К., Трусаў А.А. Матэрыяльная культура Міра і Мірскага замка. Мн., 1994.
  51. Исаенко В.Ф. Археологическая карта Белоруссии: Памятники каменного века. Мн., 1968. Вып. 1.
  52. Исаенко В.Ф. Мезолит Припятского Полесья // КСИА. 1977. Вып. 149.
  53. Исаенко В.Ф. Неолит Припятского Полесья. Мн., 1976.
  54. История первобытного общества. Проблемы антропосоциогенеза. Москва, 1983.
  55. Калечиц Е.Г. Памятники каменного и бронзового веков Восточной Белоруссии. Мн., 1987.
  56. Калечиц Е.Г. Первоначальное заселение территории Белоруссии. Мн., 1984.
  57. Калечиц Е.Г. Человек и среда обитания. Мн.: УП «Экоперспектива», 2003. С. 224.
  58. Каробушкіна Т.М. Насельніцтва Беларускага Пабужжа Х—ХІІІ стст. Мн., 1999.
  59. Коробушкина Т.Н. Курганы Среднего Побужья. Мн., 1992.
  60. Квятковская А. Ятвяжские могильники Беларуси (к. ХІ—XVII вв.). Вильнюс, 1998.
  61. Копытин В.Ф. Памятники финального палеолита и мезолита Верхнего Поднепровья. Могилев, 1992.
  62. Краўцэвіч А. Гарады і замкі Беларускага Панямоння XІV—XVІІІ ст. (планіроўка, культурны слой). Мн., 1991.
  63. Крывальцэвіч М.М. Азярное 1 – паселішча эпохі бронзы на поўначы Палесся. Мінск. Інстытут гісторыі, 1999. 108 с.
  64. Ксензов В.П. Кундские памятники на территории Северной Белоруссии // Konferencijos “Pabaltijo gyvenvietes nuo seniausiu laiku iki XIX amžiaus”. Vilnius, 1992.
  65. Ксензов В.П. Палеолит и мезолит Белорусского Поднепровья. Мн., 1988.
  66. Кухаренко Ю.В. Зарубинецкая культура // САИ. 1964. Вып. Д1-19.
  67. Кухаренко Ю.В. Первобытные памятники на территории Полесья // САИ. 1962. Вып. Б1-18. М., 1962.
  68. Кухаренко Ю.В. Средневековые памятники Полесья // САИ. 1961. Вып. Е1-57.
  69. Левко О.Н. Витебск XІV—XVІІІ вв.: Стратиграфия, хронология, социально-историческая топография и технология производства. Мн., 1984.
  70. Левко О.Н. Торговые связи Витебска в X—XVІІІ вв. Мн., 1989.
  71. Левко О.Н. Средневековое гончарство северо-восточной Белоруссии. Мн., 1992.
  72. Левко О.Н. Средневековые территориально-административные центры северо-восточной Беларуси. Мн., 2004.
  73. Лысенко П.Ф. Берестье. Мн., 1985.
  74. Лысенко П.Ф. Дреговичи. Мн., 1991.
  75. Лысенко П.Ф. Туровская земля. Мн., 2003.
  76. Лысенко П.Ф. Древний Туров. Мн., 2004
  77. Максимов Е.В. Зарубинецкая культура на территории УССР. Киев, 1972.
  78. Марзалюк І. Магілёў у ХІІ—XVІІ стст. Людзі і рэчы. Магілёў, 1998.
  79. Медведев А.М. Белорусское Понеманье в раннем железном веке (I тыс. до н.э. – 5 в. н.э.). Мн., 1996.
  80. Мельниковская О.Н. Племена Южной Белоруссии в раннем железном веке. М., 1967.
  81. Митрофанов А.Г. Железный век средней Белоруссии. Мн., 1978.
  82. Монгайт А.Л. Археология Западной Европы. Каменный век. М., 1973.
  83. Монгайт А.П. Археология Западной Европы. Бронзовый и железный век. М., 1974.
  84. Мяцельскі А.А. Старадаўні Крычаў. Мн., 2003.
  85. Очерки по археологии Белоруссии. Ч. 1. Мн., 1970.
  86. Очерки по археологии Белоруссии. Ч. 2. Мн., 1972.
  87. Поболь Л.Д. Древности Туровщины. Мн., 2004.
  88. Поболь Л.Д. Славянские древности Белоруссии. В 3-х книгах. Мн., 1971 – 1975.
  89. Поликарпович К.М. Палеолит Верхнего Поднепровья. Мн., 1968.
  90. Рассадин С.Е. Милоградская культура. Мн., 2005.
  91. Римантене Р.К. Палеолит и мезолит Литвы. Вильнюс, 1971.
  92. Русанова И.П. Славянские древности VI – VII вв. Культура пражского типа. М., 1976.
  93. Русов П.А. Деревянные сооружения Менска XІІІ—XVІІ вв. Мн., 1992.
  94. Рыбаков Б.А. Ремесло Древней Руси. М., 1948.
  95. Рябцевич В.Н. Дирхемы Арабского Халифата в денежном хозяйстве Полоцкой земли (ІХ—Х вв.) // Славяне и их соседи (археология, нумизматика, этнология). Мн., 1998.
  96. Рябцевич В.Н. Нумизматика Беларуси. Мн., 1995.
  97. Седов В.В. Восточные славяне в VI—ХIII вв. // Археология СССР. М., 1982.
  98. Седов В.В. Славяне Верхнего Поднепровья и Подвинья // МИА, 1970. № 163.
  99. Седов В.В. Славяне в раннем средневековье. М., 1995.
  100. Соболь В.Е. О хронологии культурного слоя Минска позднесредневекового периода // Древнерусское государство и славяне. Мн., 1983. С. 75—76.
  101. Соболь В.Е. Основные этапы заселения территории феодального Минска // Древности Литвы и Белоруссии. Вильнюс, 1988. С. 115—118.
  102. Тарасаў С.В. Полацк ІХ – XVІІ стст. Гісторыя і тапаграфія. Мн., 1998.
  103. Телегін Д.Я. Дніпро-донецька культура. Киів, 1968.
  104. Терпиловский Р.В., Абашина Н.С. Памятники киевской культуры (Свод археологических источников). Киев, 1992.
  105. Ткачоў М.А. Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі ХІІІ—XVІІІ стст. Мн., 1978.
  106. Ткачоў М.А. Замкі Беларусі. Мн., 1977.
  107. Третьяков П.Н. По следам древних славянских племен. Л., 1982.
  108. Трусаў А.А. Беларускае кафлярства. Мн., 1993.
  109. Трусаў А. Манументальнае дойлідства Беларусі ХІ—XVІІІ стагоддзяў. Гісторыя будаўнічай тэхнікі. Мн., 2001.
  110. Чарняўскі М.М. Неаліт Беларускага Панямоння. Мн., 1979.
  111. Чарняўскі М.М., Кудрашоў В.Я., Ліпніцкая В.Л. Старажытныя шахцёры на Росі. Мн., 1996.
  112. Шаблюк В.В. Сельскія паселішчы Верхняга Панямоння XІV—XVІІІ стст. Мн., 1996.
  113. Шадыро В.И. Ранний железный век Северной Белоруссии. Мн., 1985.
  114. Шмидт Е.А. Племена верховьев Днепра до образования Древнерусского государства (VIII в. до н.э. – III в. н.э.). М., 1992.
  115. Шмидт Е.А. Тушемлинская культура. Смоленск, 2004.
  116. Штыхаў Г.В. Крывічы: Па матэрыялах раскопак курганоў у паўночнай Беларусі. Мн., 1992.
  117. Штыхов Г.В. Города Полоцкой земли (ІХ—ХІІІ вв.). Мн., 1978.
  118. Штыхов Г.В. Древний Полоцк (ІХ—ХІІІ вв.). Мн., 1975.
  119. Шчакаціхін М. Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва. Мн., 1993.
  120. Этнокультурная карта территории Украинской ССР I тыс. н.э. Киев, 1985.
  121. Якімовіч Ю.А. Драўляныя замкі Беларусі XVІ—XVІІІ стст. // Помнікі мастацкай культуры Беларусі: Новыя даследаванні. Мн., 1989. С. 120—124.

Дадатковая літаратура

  1. Алексеев Л.В. «Меньск» и Минск (К начальной истории белорусской столицы) // Культура славян и Русь (к 90-летию академика Б.А.Рыбакова). М., 1998.
  2. Алексеев Л.В. Смоленская земля в ІХ—XІІІ вв. М., 1980.
  3. Алексеева Т.И. Этногенез восточных славян по данным антропологии. М., 1973.
  4. Баран В.Д. Пражская культура Поднестровья (по материалам поселений у с.Рашков). Киев, 1988.
  5. Бируля И.В. Раскопки курганов у д. Ратайчицы // Древние славяне и их соседи. М., 1970.
  6. Бобринский А.А. Гончарство Восточной Европы: Источники и методы изучения. М., 1978.
  7. Богомольников В.В. Курганы радимичей // ГАЗ. Мн., 1994. Вып. 4.
  8. Бубенька Т.С. Жыллё феадальнага Віцебска (па матэрыялах даследаванняў Ніжняга замка) // З глыбі вякоў. Наш край. Мн., 1992. С. 46—68.
  9. Бубенька Т.С. Вынікі вывучэння гандлёва-рамеснага пасада раннесярэднявечнага Віцебска (1981—1989 гг.) // ГАЗ. Мн., 1993. Ч. 1.
  10. Булкин Вал.А., Булкин Вас. А. Древний Полоцк (у истоков культуры. Проблема археологии). СПб., 1994. Вып. 3.
  11. Бяліцкая Г.М. Хотамель – паселішча зарубінецкай культуры ў нізоўях р. Гарынь // ГАЗ. Мн., 1996. № 9.
  12. Гавритухин И.О., Обломский А.М. Гапоновский клад и его культурно-исторический аспект. М., 1996.
  13. Голубович Е., Голубович В. Славянские поселения правобережной Дисны в Вилейском округе БССР // КСИИМК. Х1. 1945.
  14. Гончаров В.К. Райковецкое городище. Киев, 1950.
  15. Горюнов Е.А. Ранние этапы истории славян Днепровского Левобережья. Л., 1981.
  16. Гуревич Ф.Д. Древности Белорусского Понеманья. М.; Л., 1962.
  17. Гурын М.Ф. Кажан-Гарадок – паселішча пражскай культуры // ГАЗ. 1994. № 5.
  18. Дернович С. Исландские саги как источник по изучению исторических связей Полоцкой земли со Скандинавией в ІХ—ХІІІ вв. // ГАЗ. Мн., 2000. № 15.
  19. Дробушевский А.И. Погребальные памятники рубежа н.э. Нижнего Посожья // ГАЗ. Мн., 1996. № 9.
  20. Дучыц Л.У. Браслаўскае Паазер’е ў ІХ—XІV стст. (Гістарычна-археалагічны нарыс). Мн., 1991.
  21. Зайкоўскі Э.М. Раскопкі каля Радагошчы // ГАЗ. Мн., 1996. № 7.
  22. Заяц Ю.А. Заславль Х—ХVІІІ вв.: Историко-археологический очерк. Мн., 1987.
  23. Іоў А.В., Вяргей В.С. Гандлёва-эканамічныя сувязі насельніцтва Заходняга Палесся ў ІХ – пачатку ХІ ст. // ГАЗ. Мн., 1993. Ч. 1.
  24. Каспарова К.В. Зарубинецкая культура в хронологической системе культур эпохи Латена // АСГЭ. 1984. Вып. 25.
  25. Каспарова К.В. Соотношение вельбарской и зарубинецкой культур в Припятском Полесье // Kultura wielbarska w mlodszym okresie rzymskim. Lublin, 1989.
  26.  Крывальцэвіч М. Беларускае Палессе ў перыяд пераходу ад неаліту да эпохі бронзы : праблемы і перспектывы археалагічнага вывучэння // Wspónota dziedzictwa kulturowego ziem Beałorusi i Polski. – Ośrodek Ochrony Dziedzictwa Archeologicznego. Predsiębiorstwo Poligraficzne “Deka” sp.z.o.o. Warszawa, 2004. S. 137-162.
  27.  Крывальцэвіч М.М. “Шнуравы гарызонт” на Беларусі: праблемы ідэнтыфікацыі і генэзісу // Od neolityzacji do poczatkow epoki brazu. Przemiany kulturowe w Miedzyrzeczu Odry i Dniepru miedzu VI i II tys. przed Chr. Poznan, 2001.
  28.  Крывальцэвіч М.М. Да праблемы ўзнікнення “Тшцінца” на поўдні Беларусі // “Trzciniec” – system kulturowy czy interkulturowy proces? Poznań, 1998. C.345-353
  29. Крывальцэвіч М.М., Бычкоў М.У. Прыбарскія курганныя могільнікі эпохі бронзы // Гістарычна-археалагічны зборнік, № 9, 1996. Мінск, Інстытут гісторыі. С. 61-76. ( 1,6 а.а.)
  30. Куза А.А., Соловьева Г.Ф. Языческое святилище в земле радимичей // СА.1972. №1.
  31. Кухаренко Ю.В. Могильник Брест-Тришин. М., 1980.
  32. Лебедев Г.С. Эпоха викингов в Северной Европе: Историко-археологические очерки. Л., 1985.
  33. Левко О.Н. Культовые памятники Орши к. XVI – XVIII вв. Орша, 1996.
  34. Левко О.Н. Практическая археология. Могилев, 2006.
  35. Макушнікаў А.А. Кераміка паўднёвай часткі Дняпроўска-Сожскага міжрэчча V—VІІ (VІІІ) стст. н.э. // Весці АН БССР. Серыя грамадскіх навук. 1985. № 6.
  36. Макушнікаў А.А. Паходжанне Гомеля // Па матэрыялах археалагічных даследаванняў // Весці АН БССР. Серыя грамадскіх навук. 1989. № 6.
  37. Медведев А.Ф. Ручное метательное оружие (лук и стрелы, самострел) VIII—XIV вв. // САИ. 1966. Вып. Е-36.
  38. Мугуревич Э.С. Восточная Латвия и соседние земли в X—XVIII вв. Рига, 1965.
  39. Мядзведзеў А.М. Насельніцтва лясной паласы Усходняй Еўропы і праблемы Вялікага перасялення народаў (Да пастаноўкі праблемы) // ГАЗ. Мн., 1996. № 10.
  40. Мяцельскі А.А. Да пытання аб прыродных і антрапагенных межах Віцебскай зямлі ХІІ—ХІІІ стст. // ГАЗ. Мн., 1997. Вып. 12.
  41. Никитина В.Б. Памятники поморской культуры в Белоруссии и на Украине // СА. 1965. № 1.
  42. Обломский А.М. О финале среднеднепровского варианта зарубинецкой культуры // СА. 1987. № 3.
  43. Пивоварчик С.А. Вооружение и снаряжение всадника из раскопок Понеманских городищ (Х—ХІІІ вв.) // ГАЗ. Мн., 1994. № 3.
  44. Раппопорт П.А. Древнерусская архитектура. СПб., 1993.
  45. Раппопорт П.А. Древнерусское жилище // САИ. 1975. Вып. Е1-32.
  46. Риер Я.Г. Характер размещения сельского населения в Могилевском Поднепровье в Х—ХІІІ вв. // СА. 1981. № 4.
  47. Русанова И.П. Славянские древности VІ—ІХ вв. между Днепром и Западным Бугом // САИ. 1973. Вып. Е1-25.
  48. Русанова И.П., Тимощук В.А. Кодын – славянские поселения V—VІІІ вв. М., 1984.
  49. Рыбаков Б.А. Ремесло древней Руси. М., 1948.
  50. Свод древнейших письменных известий о славянах (І—VІ вв.). М., 1991. Т. 1.
  51. Седов В.В. Сельские поселения центральных районов Смоленской земли // МИА. 1960. № 92.
  52. Селицкий А.А. Живопись Полоцкой земли ХІ—ХІІ вв. Мн., 1992.
  53. Семянчук Г.М. Новая катэгорыя археалагічных помнікаў на тэрыторыі Полацкай зямлі (грунтовыя могільнікі Х—ХІІІ стст.) // ГАЗ. Мн., 1993. Ч. 2.
  54. Скрипченко Т.С. Бусы Избищенского могильника (хронология и происхождение) // Тэзісы дакладаў і паведамленняў беларускай дэлегацыі на VI Міжнародным кангрэсе славянскай археалогіі. Ноўгарад, 26—31 жніўня 1996 г. Мн., 1996.
  55. Соловьева Г.Ф. О роли балтского субстрата в истории славянских племен Верхнего Поднепровья // СА. 1971. № 2.
  56. Ткачоў М.А. Замкі і людзі. Мн., 1991.
  57. Третьяков П.Н. Финно-угры, балты и славяне на Днепре и Волге. М.; Л., 1966.
  58. Финно-угры и балты в эпоху средневековья. М., 1987.
  59. Шаблюк В.В. Феодальная усадьба XVІ—XVІІІ вв. у д. Мочулино // Сярэдневяковыя старажытнасці Беларусі. Мн., 1993. С. 33—39.
  60. Штыхов Г.В. Археологическая карта Белоруссии. Вып. 2. Памятники железного века и эпохи феодализма. Мн., 1971.