10.01.01 – беларуская літаратура

Специальность
Загад Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь 07.07.2014 № 169
 

ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

Змест “Праграмы…” абумоўлены новай канцэпцыяй літаратурнай адукацыі. Яна адпавядае “Адукацыйнаму стандарту…”, выпрацаванаму выкладчыкамі Беларускага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка і зацверджанаму Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. “Праграма…” улічвае таксама змест наступных тыпавых праграм, падрыхтаваных у БДУ: “Гісторыя беларускай літаратуры (ХІ-ХІХ стагоддзі). Тыпавая вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў” (Рэгістрацыйны № ТД-Д.140/тып.), зацв. 04.05.2011), “Гісторыя беларускай літаратуры ХХ – пачатку ХХІ стагоддзя. Тыпавая вучэбная праграма для ўстаноў вышэйшай адукацыі па спецыяльнасцях 1-21 05 01 Беларуская філалогія (па напрамках)” (Рэгістрацыйны № ТД-Д.206/тып.), зацв. 30.04.2012).

Некаторыя з асаблівасцей дадзенай “Праграмы…”.

Яна арыентуе на канцэпцыйнае навуковае разуменне гісторыі беларускай літаратуры, яе ідэйна-эстэтычнага зместу, нацыянальнай спецыфікі, мастацкіх формаў адлюстравання і мастацкага асэнсавання свету і чалавека ў ім, жанрава-стылёвых тэндэнцый, глыбокае спасціжэнне гуманістычнага зместу і засваенне духоўных каштоўнасцей, якія закладзены ў творах нацыянальнага прыгожага пісьменства.

“Праграма…” складаецца з аглядавых і манаграфічных частак. У аглядавых раздзелах прапаноўваецца агульная характарыстыка пэўнага перыяду: вызначаюцца ўмовы літаратурнага развіцця, вылучаюцца асноўныя літаратурна-мастацкія тэндэнцыі, уплывы грамадска-палітычных падзей на развіццё літаратуры і інш. У манаграфічных частках прадстаўлена найперш характарыстыка творчасці пісьменнікаў-класікаў, а таксама творчасць пісьменнікаў, якія заявілі пра сябе як яркія творцы, якія пэўным чынам узбагачалі (-юць) нацыянальнае прыгожае пісьменства адметнымі творамі.

Праграмны змест вызначаецца дастаткова шырокім полем характарыстыкі гісторыка-літаратурных з’яў і мастацкіх твораў. Гэта не азначае, што ўсе з пытанняў “Праграмы…” абавязкова павінны быць уключаны ў пералік пытанняў да кандыдацкага экзамену. Змест такога пераліку мэтазгодна вызначаць, маючы на ўвазе наступныя зыходныя: яго адпаведнасць а) асноўным заканамернасцям развіцця літаратуры; б) прапарцыянальнай характарыстыцы (па перыядах) творчасці пісьменнікаў і іх твораў; в) гістарычнаму, тэарэтычнаму, эстэтычнаму кантэксту навуковых даследаванняў прэтэндэнтаў.

Нягледзячы на дастаткова шырокі змест “Праграмы…”, яна не прэтэндуе на абсалютнае асвятленне ўсіх аспектаў гістарычнага развіцця беларускай літаратуры і сучаснага стану нацыянальнага прыгожага пісьменства. Гэта абумоўлена тым, што дадзеная “Праграма…” з’яўляецца дакументам, арыентаваным на выяўленне ўзроўню засваення ведаў, а не вучэбнай праграмай.

У “Праграме…” адсутнічаюць непасрэдныя ацэначныя літаратуразнаўча-эстэтычныя канстатацыі (пазітыўнага альбо негатыўнага зместу) у адносінах да пытанняў аглядавых і манаграфічных тэм. Гэта абумоўлена наступнай асноўнай прычынай. Прэтэндэнты, якія маюць вышэйшую філалагічную адукацыю, некаторы вопыт здзяйснення літаратуразнаўчых даследаванняў, правядзення параўнальна-супастаўляльнага аналізу як мастацкіх тэкстаў, так і навуковых прац, павінны на кандыдацкім экзамене прадэманстраваць веды з улікам разнастайных ацэнак літаратурнага працэсу адпаведных перыядаў, выявіўшы пры гэтым уласны погляд і ацэнкі фактаў гістарычнага развіцця літаратуры. Гэта адна з умоў і асаблівасцей падрыхтоўкі маладых даследчыкаў прыгожага пісьменства да правядзення літаратуразнаўчых даследаванняў.

Праграмны змест не арыентуе на характарыстыку праблемных гісторыка-тэарэтычных пытанняў, прадстаўленую ў літаратуразнаўчых даследаваннях; такая характарыстыка – гэта неад’емная частка адказу прэтэндэнта на кандыдацкім экзамене. У сувязі з гэтым, каб пазбегнуць таўталогіі ў праграмным змесце, арыентацыя на гэты аспект характарыстыкі патанняў апускаецца.

“Праграма…” не ўключае характарыстыку пытанняў і праблем з гісторыі беларускай літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства (за выключэннем тых выпадкаў, калі характарыстыка гэтых пытанняў з’яўляецца прынцыповай пры разглядзе літаратурнага працэсу) па наступных прычынах: а) гэты аспект – неад’емная частка аналізу гістарычнага працэсу і творчасці асобных пісьменнікаў, б) паслядоўнае і сістэмнае ўвядзенне падобных пытанняў значна б пашырыла змест дадзенай “Праграмы…”.

Мэты “Праграмы…”:

спрыяць выпрацоўцы навыкаў прафесійнага літаратуразнаўчага аналізу гістарычных асаблівасцей, тэндэнцый у развіцці літаратуры, а таксама творчасці пісьменнікаў і іх твораў;

сарыентаваць пры дапамозе аглядавых і манаграфічных пытанняў на сістэмную характарыстыку гісторыі нацыянальнага прыгожага пісьменства;

вызначыць агульныя гістарычныя напрамкі развіцця беларускай літаратуры, змены ў ёй на ўзроўні літаратурна-мастацкіх сістэм: мастацкага мыслення, метаду, зместу, жанру, стылю і інш.;

прапанаваць змест характарыстыкі жыццёвага і творчага шляху пісьменнікаў, іх твораў і ролі ў літаратурным працэсе адпаведнага часу.

Задачы “Праграмы…”:

садзейнічаць развіццю ўменняў сістэмнай характарыстыкі аглядавых і манаграфічных пытанняў гісторыка-літаратурнага зместу;

спрыяць фарміраванню навыкаў цэласнага аналізу мастацкага твора ў кантэксце гісторыі яго стварэння, літаратурна-мастацкіх тэндэнцый адпаведнага часу, творчасці пісьменніка;

вызначаць змест адказаў на адпаведныя пытанні па гісторыі нацыянальнай мастацкай літаратуры;

прапанаваць своеасаблівы план адказу па адпаведных пытаннях гісторыі беларускай літаратуры;

паглыбіць уяўленні пра асаблівасці развіцця беларускай літаратуры, яе этапы, найбольш важныя заканамернасці і тэндэнцыі.

У “Праграме…” вылучаны наступныя раздзелы і падраздзелы: І. Беларуская літаратура ХІ – ХІХ стст.: (Літаратура ХІ – ХV ст., Літаратура ХVІ – ХVІІ стст., Літаратура ХVІІІ – 1-й паловы ХІХ стст., Літаратура 2-й паловы ХІХ ст.), ІІ. Беларуская літаратура ХХ – ХХІ стагоддзя (Літаратура 1. Літаратура 1900 – 1930 гг.; 2. Літаратура 1930 – першай паловы 1950-х гг.; Літаратура другой паловы 1950 – 1960-х гг.; Літаратура 1970 – першай паловы 1980-х гг.; Сучасная літаратура Беларусі (з сярэдзіны 1980-х гг.)). Такі падзел абумоўлены як асаблівасцямі беларускай гісторыі, так і эвалюцыяй мастацкага мыслення, месцам і роляй беларускага прыгожага пісьменства ў грамадскім жыцці.

“Праграма…” арыентуе на характарыстыку пытанняў па гісторыі даўняй беларускай літаратуры з улікам непаўторных яе праяў, асаблівасцей фарміравання адпаведных літаратурных традыцый і мастацкага асваення свету, істотных адрозненняў ад літаратуры наступных перыядаў. Сённяшнім навучэнцам дастаткова цяжка зразумець сэнс некаторых літаратурных тэкстаў даўняй літаратуры, усвядоміць іх грамадскі і эстэтычны патэнцыял. У сувязі з гэтым здзяйсняць іх характарыстыку прапаноўваецца з улікам перакладаў на сучасную беларускую мову, а таксама на падставе таго гісторыка-літаратурнага матэрыялу, які прадстаўлены ў акадэмічнай “Гісторыі беларускай літаратуры ХІ – ХІХ стагоддзяў” (т. 1. “Даўняя літаратура: ХІ – першая палова ХVІІІ стагоддзя”, Мінск, 2006).

З улікам дасягненняў нацыянальнага літаратуразнаўства апошняга часу ў “Праграме…” значна пашыраны аб’ём матэрыялу па гісторыі беларускай літаратуры ХІ – ХV, ХVІ – ХVІІ, ХVІІІ – ХІХ стст. Апошні з названых перыядаў мэтазгодна ўспрымаць і характарызаваць як такую частку нацыянальнага прыгожага пісьменства, якая вызначаецца новым тыпам мастацкага мыслення і мае адрозныя ад папярэдняга літаратурнага працэсу вынікі на ўзроўні жанравай і стылёвай сістэмы, паэтыкі, мастацкай мовы і інш. Літаратура ХІХ ст. прадстаўлена ў “Праграме…” як творамі на беларускай мове, так і польскамоўнымі. Змест пытанняў гэтай часткі “Праграмы…” арыентуе на характарыстыку беларускай літаратуры ХІХ ст. з улікам, акрамя іншага, тагачаснай моўнай сітуацыі на Беларусі, тэндэнцыямі гістарычнага, культурна-асветніцкага і мастацкага зместу.

Праграмны змест па гісторыі беларускай літаратуры ХХ – ХХІ стст. таксама арыентуе на улік апошніх літаратуразнаўчых тэндэнцый і дасягненняў у адносінах да нацыянальнага прыгожага пісьменства гэтага перыяду. Аглядавыя тэмы даюць цэласнае ўяўленне пра гісторыка-храналагічнае развіццё беларускай літаратуры ХХ – пачатку ХХІ стагоддзя. Манаграфічныя тэмы, у якіх шматбакова разглядаецца творчасць класікаў і вядомых пісьменнікаў, прымыкаюць да аглядавых і ўтвараюць адзіны сэнсава-змястоўны кантэкст, пашыраюць і ўзбагачаюць разуменне ідэйна-эстэтычнага зместу і руху нацыянальнага прыгожага пісьменства ў аспекце “творчая індывідуальнасць і літаратурны працэс”.І. ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ ХІ – ХІХ стст.

1. ЛІТАРАТУРА ЭПОХІ СЯРЭДНЯВЕЧЧА: ХІ-ХУ стст.

Ключавыя словы: ідэі хрысціянства; рукапісны характар, абстрагаванасць, сінкрэтызм, полілінгвізм літаратуры; перакладная літаратура, арыгінальная літаратура; змест, праблематыка, аўтары перакладной і арыгінальнай літаратуры; фарміраванне літаратурных традыцый.

Спецыфіка даўняй літаратуры. Яе вытокі, узнікненне, роля нацыянальных і іншаземных літаратурных традыцый у працэсе станаўлення. Хрышчэнне ўсходніх славян і яго значэнне для развіцця літаратуры. Асноўныя ідэі хрысціянства. Спецыфічныя асаблівасці даўняй беларускай літаратуры (рукапісны характар, абстрагаванасць, сінкрэтызм, этыкетнасць, традыцыйнасць, полілінгвізм і інш.). Тэматыка, паэтыка даўняй літаратуры.

Дзве групы помнікаў даўняй літаратуры: помнікі царкоўнага пісьменства і свецкай літаратуры – тэматыка, праблематыка, аўтары.

Гістарычны лёс беларускай даўняй літаратуры, яе сувязь, еднасць з культурай Візантыі, Еўропы.

1.1. Літаратура ранняга Сярэднявечча: ХІ-ХШ стст.

Перакладная літаратура. Пранікненне ў старажытную Русь літаратурных помнікаў візантыйскага і паўднёваславянскага паходжання, творчы характар успрымання перакладной літаратуры кніжнікамі. Распаўсюджанне на Беларусі ў славянскіх перакладах кніг Бібліі, царкоўных песень і малітваў («Тураўскае Евангелле» XI стагоддзя).

«Біблія». Помнік сусветнай літаратуры, дыдактычнае і эстэтычнае значэнне біблейскіх кніг. Гістарычныя ўмовы фармавання канону. Асноўныя жанры Старога Запавету. Паэтыка Псалтыра. Філасофскі сэнс прытчаў Саламона. Структура Новага Запавету. характарыстыка кананічных евангелляў, эсхаталагічныя пытанні ў «Апакаліпсісе». Першыя біблейскія кнігі на беларускіх землях: Тураўскае евангелле (XI ст.), Полацкае евангелле (XII ст.), Аршанскае евангелле (XIII ст.) і інш. Біблейская традыцыя ў літаратуры наступных перыядаў.

Апокрыфы. Тыпалогія, падзел на старазапаветныя, новазапаветныя і жыційныя. Беларускія спісы апокрыфаў («Сон Багародзіцы», «Аб дванаццаці пакутах», «Загадкі цара Давіда», «Страцім-птах»). «Блуканне Багародзіцы па пакутах»: праблематыка твора; праблема Боскай справядлівасці, пошукаў праўды і дабра; вобраз Багародзіцы ў апокрыфе.

Агіяграфія. «Жыціе Аляксея, чалавека Божага» – класічны ўзор агіяграфічнага тэксту; гісторыя стварэння, каноны жыція; вобраз Аляксея.

Свецкія перакладныя аповесці «Аб траянскай вайне», «Александрыя». Пазнавальнае значэнне гэтых твораў для Беларусі. «Александрыя»: гісторыя напісання і рэдакцыі твора; сюжэт, кампазіцыя, прыгодніцкія і казачна-фантастычныя элементы; вобраз Аляксандра Македонскага.

Арыгінальная літаратура. Яе хуткі ўзлёт, развіццё вядучых жанраў (жыціі, казанні, пропаведзі, летапісы).

Агіяграфія. Жыціі Барыса і Глеба, Феадосія Пячорскага, Аўраамія Смаленскага, Кірылы Тураўскага, Аляксея, чалавека Божага, Ефрасінні Полацкай. Асаблівасці адлюстравання рэчаіснасці, духоўнай праблематыкі ў жыційнай літаратуры.

«Жыціе Еўфрасінні Полацкай». Праблема аўтарства твора. Спісы, рэдакцыі і стылявыя асаблівасці. Агіяграфічны канон і «Жыціе Еўфрасінні Полацкай». Паэтыка і мастацка-эстэтычныя прынцыпы арганізацыі жыційнага аповеду (спалучэнне ўнутраных маналогаў, дыялогаў, плачаў, малітоўных зваротаў з фактамі біяграфіі Еўфрасінні Полацкай і інш.). Вобраз Еўфрасінні Полацкай у сучаснай беларускай літаратуры.

«Жыціе Кірылы Тураўскага». Структура, асаблівасці кампаноўкі матэрыялу, факты біяграфіі, звесткі пра творчую спадчыну Кірылы Тураўскага ў гэтым “Жыціі…”.

«Жыціе Аўрамія Смаленскага». Час напісання твора. Аўтарскі элемент і гістарычныя рэаліі. Запазычанні і рэмінісцэнцыі з іншых жыційных твораў. Вобраз хрысціянскага героя-кніжніка і асветніка. Адметнасць канфлікту ў творы.

«Аповесць пра Меркурыя Смаленскага». Гісторыя напісання твора. Фальклорная аснова помніка, індаеўрапейскія легенды пра абезгалоўленых і хрысціянскія аповеды аб цудадзейных іконах. Стыль і рэдакцыі помніка. Вобраз Меркурыя Смаленскага.

Летапісы. Роля летапісаў у фармаванні гістарычнай свядомасці грамадства. Асноўныя цэнтры летапісання. Полацкі летапіс XII ст. Гістарычныя запісы ў Навагрудку і Пінску (XIII ст.).

«Аповесць мінулых гадоў» – помнік усходнеславянскага летапісання XII ст.; асноўны змест і праблематыка твора; рэдакцыі летапісу; наватарства Нестара-летапісца; формы і стыль летапіснага апавядання; вобразы князёў у летапісе; падзеі полацкай гісторыі ў «Аповесці мінулых гадоў».

«Кіеўскі летапіс»: помнік мясцовага летапісання канца XII ст.; праблематыка; вобразная сістэма летапісу; звесткі пра падзеі полацкай гісторыі ў летапісе.

«Галіцка-Валынскі летапіс»: помнік мясцовага летапісання XIII ст.; структура, асаблівасці гістарычнага аповеду, апісання падзей; гераічны пафас; адлюстраванне барацьбы ўсходнеславянскіх народаў з мангола-татарамі; звесткі па гісторыі ранняга перыяду станаўлення Вялікага Княства Літоўскага; палітычная дзейнасць Міндоўга, Войшалка і Тройдзеня.

Клімент Смаляціч (? – пасля 1164). Біяграфічныя звесткі. Адказы ў так званых «пытаннях Кірыка». «Пасланне да Фамы прасвітара». Гісторыя напісання твора. Мастацкая адметнасць, філасофскі сэнс, прыёмы палемікі. Ідэі антычных мысліцеляў і Свяшчэннае Пісанне. Сімволіка і алегорыя ў творы. Зараджэнне вальнадумства ў царкоўным пісьменстве.

Кірыла Тураўскі (каля 1130 – каля 1182). Казанні, павучанні, малітвы, каноны. Жанравая спецыфіка «слоў», іх тэматыка і кампазіцыя («Слова на вербную нядзелю», «Слова на Фаніну нядзелю»). «Прытча пра душу і цела (пра сляпца ды храмца)»: ідэя прытчы, праблемы грамадска-палітычнага і маральна-этычнага зместу; сімволіка-алегарычная вобразнасць. «Слова на Антыпасху»: кампазіцыя пропаведзі; інтэрпрэтацыя сюжэта пра Фаму бязвернага; мастацка-сімвалічная вобразнасць; матыў абнаўлення ў пропаведзі. «Слова на Узнясенне Ісуса Хрыста»: евангельская трактоўка падзей; кампазіцыя пропаведзі; мастацкая функцыя дыялогаў біблейскіх герояў; духоўна-эстэтычны змест заключнай часткі пропаведзі. «Слова, каб не забывалі настаўнікаў сваіх»: ідэйны змест і мастацкія асаблівасці твора ў кантэксце прамоўніцкай літаратуры.

«Слова пра паход Ігара». Гісторыя адкрыцця і апублікавання твора. Гіпотэзы даследчыкаў пра аўтарства помніка. Гістарычныя падзеі ў творы, летапісныя звесткі пра паход Ігара Святаслававіча. Ідэйны змест і кампазіцыя твора. Стылявая адметнасць і жанр помніка. Лірызм «Слова пра паход Ігара». Свецкі характар, сінтэз фальклорных і кніжных элементаў, прыёмы анімізацыі і персаніфікацыі ў творы. Язычніцкія і хрысціянскія элементы, вобразы славянскай міфалогіі. Апісанне падзей полацкай гісторыі. Паэтычнае адлюстраванне Нямігскай бітвы (1067 г.), вобраз Усяслава Полацкага. Беларускія пераклады «Слова…» (Я. Купалы, М. Гарэцкага, Р. Барадуліна, В. Дарашкевіча, І. Чыгрынава і інш.). Тыпалагічныя сувязі «Слова пра паход Ігара» з сярэднявечным эпасам іншых народаў («Песня пра Раланда», «Песня пра майго Сіда», «Песня пра нібялунгаў»).

1.2 Літаратура познягя Сярэднявечча: ХІV-ХV стст.

Перакладаная літаратура. Жанравая характарыстыка перакладной літаратуры. Перакладная проза як састаўная частка старабеларускай літаратуры.

«Аповесць пра трох каралёў». Час напісання твора. Біблейскае паданне пра ўсходніх цароў, якія прынеслі дары Ісусу Хрысту. Літаратурная першааснова твора – «Легенда пра трох святых каралёў» Іаана Хільдэсхеймскага.

«Аповесць пра Трою». Падзеі Траянскай вайны ў аповесці. Фальклорна-паэтычная версія прычын вайны. Апісанне падзей апошняга года вайны. Дынамізм сюжэта.

«Пакуты Хрыста». Характарыстыка апакрыфічнай аповесці пра апошнія дні зямнога жыцця, пакутніцкую смерць і ўваскрашэнне Ісуса Хрыста. Вобраз Багародзіцы. Асаблівасці беларускага перакладу аповесці.

«Жыціе трох віленскіх пакутнікаў». Гісторыя кананізацыі віленскіх пакутнікаў Іаана, Антонія і Яўстафія. Ідэйная накіраванасць. Традыцыйныя прыёмы агіяграфіі ў адлюстраванні віленскіх пакутнікаў.

Арыгінальная літаратура.

Хаджэнні. Гістарычныя ўмовы ўзнікнення жанру хаджэння на беларускіх землях. Роля вусных і пісьмовых крыніц у фарміраванні жанру. Хаджэнні манахаў Аграфенія і Варсанофія.

«Хаджэнне ў Царград і Іерусалім Ігнація Смаляніна» (пач. XV ст.). Рэдакцыі помніка. Ідэйны змест і жанрава-стылявыя асаблівасці. Элементы традыцыйнага паломніцкага хаджэння і летапісу. Сацыяльная праблематыка і характар апісання хрысціянскіх святыняў. Традыцыі «Хаджэння ў Царград...» у беларускай літаратуры XVI-XVII стст.

Беларуска-літоўскія летапісы XV ст. Палітычнае адзінства і магутнасць Вялікага Княства Літоўскага ў беларуска-літоўскім летапісанні XV ст. Спецыфічныя асаблівасці летапісання ў Вялікім Княстве Літоўскім. Цэнтры летапісання. Дзелавое пісьменства і развіццё летапісання. Смаленскі летапіс XIV – пачатку XV ст., летапісы XV–XVI стст. Летапісныя зводы: «Летапісец вялікіх князёў літоўскіх», «Беларуска-літоўскі летапіс 1446 года», «Хроніка Вялікага Княства Літоўскага і Жамойцкага», «Хроніка Быхаўца». Летапісныя аповесці аб дзеях вялікіх князёў: Міндоўга, Войшалка і Тройдзеня, Альгерда, Вітаўта, Ягайлы.

«Летапісец вялікіх князёў літоўскіх». Адзін з першых твораў беларускай гістарычна-дакументальнай прозы. Гіпотэзы пра ўзнікненне помніка і яго аўтараў. Галоўная ідэя летапісу. Асаблівасці апавядання, структура летапісу Усхваленне цэнтралізатарскай палітыкі літоўска-беларускіх князёў.

«Беларуска-літоўскі летапіс 1446 г.». Структура і крыніцы помніка, яго рэдакцыі, час і месца іх узнікнення. Ідэя гістарычнай еднасці ўсходніх славян у летапісе. Асаблівасці падачы звестак ад «пачатку Русі» да Яраслава Мудрага. Паказ барацьбы ўсходніх славянаў з ордамі Батыя і крыжакамі. Абарона дзяржавы ў паданнях пра бітвы пад Смаленскам, на рацэ Ворскле, пад Грунвальдам і інш. Адлюстраванне ў летапісе цэнтралізатарскай палітыкі вялікага князя Вітаўта. Ідэя і жанрава-стылявыя асаблівасці «Пахвалы Вітаўту».

Грыгорый Цамблак (1365–1419). Жыццёвы і творчы шлях. Царкоўна-палітычная і літаратурная дзейнасць у Вялікім Княстве Літоўскім. Удзел у працы XVI Канстанцкага сабору каталіцкай царквы. Жанрава-стылявая характарыстыка творчасці.

«Слова пахвальнае Яўфімію Тырнаўскаму». Праблематыка твора. Агіяграфічныя элементы і традыцыі ўрачыстага красамоўства. Вобраз Яўфімія Тырнаўскага – змагара і асветніка. Апісанне злачынстваў турэцкіх ханаў. Выкарыстанне біблейскай вобразнасці.

«Слова на Узвіжанне святога Крыжа». Характарыстыка гістарычнай асновы свята. Сімвалічная вобразнасць у пропаведзі. Сродкі эмацыянальнай выразнасці, рытмічная арганізацыя тэксту, стыль тэксту.

«Слова на адсячэнне галавы Іаану Хрысціцелю». Біблейская аснова пропаведзі. Структура, сродкі мастацкай выразнасці. Наватарства Грыгорыя Цамблака.

2. ЛІТАРАТУРА ХVІ-ХVІІ стст.

Ключавыя словы: Рэнесанс, Адраджэнне, Рэфармацыя, Контррэфармацыя, Барока; змест, праблематыка, аўтары перакладной і арыгінальнай літаратуры; фарміраванне літаратурных традыцый.

2.1 Літаратура эпохі Рэнесансу (Адраджэння): ХVІ ст.

Рэнесанс. Эпоха Рэнесансу (Адраджэння) у Беларусі. Сінтэз усходняй, грэка-візантыйскай, і заходняй, рымска-каталіцкай, культурных плыняў.

Праявы гуманізму ў грамадска-палітычным жыцці Вялікага Княства Літоўскага XVI ст. Школьная адукацыя. Навучанне беларусаў у замежных універсітэтах. Узнікненне і развіццё кнігадрукавання. Асноўныя цэнтры беларускага кнігадрукавання (Прага, Вільня, Берасце, Нясвіж, Лоск). Мецэнаты кнігадрукарскай справы (Багдан Онькаў, Якуб Бабіч – мяшчанскае асяроддзе; Радзівілы, Астрожскія, Хадкевічы, Кішкі і інш. – магнацкае асяроддзе). Рэлігійная талерантнасць у часы панавання Ягелонаў.

Ранні (першая палова XVI ст.) і позні Рэнесанс (другая палова XVI -пачатак XVII ст.). Антычная і сярэднявечна-хрысціянская традыцыі ў беларускай літаратуры эпохі Адраджэння. Наследаванне класічным узорам і адлюстраванне важнейшых падзей рэчаіснасці. Дэмакратызацыя літаратуры, узмацненне свецкага пачатку. Узнікненне новых жанраў. Полілінгвізм тагачаснага пісьменства Беларусі. Асноўныя літаратурныя мовы: беларуская, лацінская, польская, стараславянская. Сфера ўжывання беларускай мовы, яе дамінантная роля ў дзелавым пісьменстве і ў гістарычнай прозе.

Агульнадзяржаўнае беларуска-літоўскае летапісанне.

“Хроніка Літоўская і Жамойцкая”. Легендарныя паданні пра патрыцыя Палямона, яго сыноў, заснаванне першых літоўскіх гарадоў і замкаў. Паэтычнае паданне пра заснаванне Вільні Гедымінам, звесткі пра абрады, звычаі і вераванні старажытных ліцвінаў, дзяржаўную сімволіку Вялікага Княства Літоўскага. Асаблівасці перадачы асобных падзей, імкненне да ўзвелічэння Літвы і літоўцаў, прыніжэнне ролі русінаў у стварэнні і ўмацаванні Вялікага Княства Літоўскага. Белетрызацыя падзей у 3-й рэдакцыі «Хронікі...» (сяр. XVI ст.), паказ інтымных бакоў жыцця вышэйшых асоб дзяржавы (Жыгімонт ІІ Аўгуст, Барбара Радзівіл).

“Хроніка Быхаўца”. Гістарычныя і літаратурныя крыніцы твора. Асаблівасці падачы падзей. Асаблівасці паэтыкі хронікі, адыход ад штогадовых запісаў, мова помніка. Паглыбленне белетрызацыі ў апісанні падзей (жаніцьба Ягайлы з Соф'яй Гальшанскай). Ваенна-патрыятычная тэматыка (паход Альгерда на Маскву, Грунвальдская бітва і інш.). Міндоўг, Гедымін, Вітаўт, Ягайла ў ацэнцы летапісца. Ідэі літоўска-русінскай еднасці ў дзяржаве. Легендарнае і гістарычнае ў помніку. Адлюстраванне еўрапейскіх падзей у творы.

Ян Вісліцкі (каля 1485 – пасля 1520). Біяграфічныя звесткі. Паэтычная дзейнасць. Элегіі, оды, эпіграмы.

Паэма «Пруская вайна». Яе структура, ідэйна-мастацкая спецыфіка, праблематыка. Адлюстраванне Грунвальдскай бітвы. Праблема вайны і міру ў творы. Зварот паэта да князёў і шляхты Вялікага княства Літоўскага з заклікам спыніць міжусобныя войны і сваркі. Роздум пра яднанне славянскіх народаў. Тэма Радзімы. Сувязь «Прускай вайны» з беларуска-літоўскім летапісаннем у перадачы падзей, звязаных з Грунвальдскай бітвай. Роля Вітаўта і Ягайлы ў перамозе над крыжакамі – паводле аўтара паэмы. Гістарычная і мастацкая роля твора ў працэсе фарміравання беларускага гераічнага эпасу. Пераклады паэмы «Пруская вайна» з лацінскай мовы на мовы беларускую, польскую і рускую.

Мікалай Гусоўскі (каля 1480 – пасля 1533). Шлях ад паляўнічага да дыпламата і паэта-лацініста. Рымскі перыяд творчасці: «Шматшаноўнаму [біскупу] Плоцкаму суцяшэнне», «На ахвярапрынашэнне чорнага быка», «Да Боскага Себасцяна», «Малітва да Святой Ганны», «Пра чутку, што нечакана ўзнікла ў касцёле Святога Лаўрэнція ў Дамаса», «Песня пра зубра».Кракаўскі перыяд творчасці: «Новая і славутая перамога над туркамі ў ліпені месяцы», «Пра жыццё і подзвігі Святога Гіяцынта».

Паэма «Песня пра зубра». Гісторыя стварэння паэмы. Кампазіцыя, жанравыя асаблівасці твора. Зубр як сімвал роднага краю, сродак выяўлення характару народа. Паказ месца і ролі чалавека на зямлі і сярод людзей праз узаемаадносіны зуброў у статку, праз паядынак паляўнічага і зубра. Сцвярджэнне гуманістычных прынцыпаў дабра і свабоды, трывалага грамадства і дружнай сям’і. Заклік зберагаць багацці свайго краю, яго красу, прыроду. Вайна і мір у паэме М. Гусоўскага, гуманістычны пафас твора. Малая і вялікая радзіма паэта-лацініста, патрыятызм твора. Вітаўт і Жыгімонт у «Песні пра зубра», уяўленні М. Гусоўскага пра ідэальнага манарха, яго зварот да часоў праўлення Вітаўта. Вітаўт як праваднік і абаронца справядлівых парадкаў у дзяржаве. Яго воінская мудрасць, здатнасць прадухіліць небяспеку. Лірычныя адступленні. Пейзажныя замалёўкі. Пераклады «Песні…» на беларускую мову.

Паэма «Перамога над туркамі». Услаўленне подзвігу воінаў Вялікага Княства Літоўскага ў барацьбе супраць ворагаў. Паказ стойкасці і мужнасці народа ў барацьбе супраць захопнікаў.

Францыск Скарына (каля 1490 – каля 1551). Агульная характарыстыка жыцця і дзейнасці. Пераклад і выпуск кніг Бібліі ў Празе і Вільні. Няўдалая спроба разгарнуць кнігадрук у Маскве.

Прадмовы Ф. Скарыны: «Ва ўсю Біблію рускай мовы», да кніг «Псалтыр», «Юдзіф», «Эклезіяст», «Прытчы Саламонавы» і інш. Характарыстыка ў прадмовах зместу і вобразаў Бібліі, адлюстраванне асветніцкіх поглядаў Ф.Скарыны, іх патрыятычны і грамадзянскі пафас. Элементы тэалогіі, філасофіі, правазнаўства, філалогіі, эстэтыкі і этыкі ў прадмовах першадрукара. Нацыянальная свядомасць Ф. Скарыны і ўслаўленне радзімы. Бог, чалавек, сусвет, грамадства ва ўспрыманні асветніка. Паэтычная спадчына Ф. Скарыны, акравершы ў акафістах.

Віленскі перыяд кнігадрукарскай дзейнасці Ф. Скарыны (1522-1525): «Малая падарожная кніжкі» і «Апостал»: змест, структура, прызначэнне, мова выданняў.

Роля Ф. Скарыны ў развіцці ўсходнеславянскага кнігадрукавання, перакладчыцкай справы і культуры. Прадаўжальнікі справы Скарыны ў Беларусі.

2.2 Літаратура перыяду Рэфармацыі

Рэфармацыя ў Беларусі, яе асноўныя плыні (лютэранства, кальвінізм, арыянства). Роля магнацкіх двароў Радзівілаў, Кішкаў, Зяновічаў, Глябовічаў у развіцці рэфармацыйнага руху ў Беларусі. Гарады Вялікага Княства Літоўскага – асяродкі Рэфармацыі ў дзяржаве. Роля беларускай, польскай, лацінскай моў у засваенні ідэй Рэфармацыі, кантакты беларускіх рэфарматараў з культурнымі, дзяржаўнымі і рэлігійнымі дзеячамі Заходняй Еўропы. Асаблівасці рэфармацыйнага руху ў Беларусі. Уздзеянне на літаратурны працэс Беларусі царкоўнай уніі 1596 г.

Сымон Будны (1530 – 1593). Літаратурна-грамадская дзейнасць. Нясвіжска-клецкі перыяд дзейнасці рэфарматара; яго выданні на старабеларускай мове «Катэхізіса» і трактата «Апраўданне грэшнага чалавека перад Богам» (1562) як спроба шырокага абгрунтавання ідэй Рэфармацыі. Змены ў поглядах, збліжэнне з антытрынітарыямі. Выданне «Апокрыфаў» (1570). Спецыфіка хрысталагічнага вучэння Буднага. Успрыманне боскіх запаведзяў як вышэйшага маральнага закону. Заклік вырашаць грамадскія канфлікты на падставе законаў. Абгрунтаванне неабходнасці дзяржавы і свецкай улады. Сувязь рэфармацыйных ідэй С. Буднага з заходнееўрапейскай Рэфармацыяй, яго роля ў развіцці літаратуры і культуры Беларусі.

Перакладчыцкая дзейнасць С. Буднага («Біблія», 1572; «Новы Запавет», 1574), арыгінальныя трактаты, прысвечаныя праблемам тэалогіі і будаўніцтва дзяржавы («Пра асноўныя артыкулы хрысціянскай веры», 1576; «Пра свецкую ўладу», 1583).

Традыцыі Ф. Скарыны ў творчасці С. Буднага, іх развіццё.

Васіль Цяпінскі (1530 (каля 1540) – да 1603). Агульная характарыстыка жыцця і дзейнасці. Рэлігійна-філасофскія пошукі. Праца В. Цяпінскага над перакладам Евангелля. Выданне Евангелля паралельна на царкоўнаславянскай і старабеларускай мовах.

«Прадмова да Евангелля». Мастацкія асаблівасці «Прадмовы…»; тэалагічныя, гісторыка-філасофскія, філалагічныя погляды В. Цяпінскага. Славяне і славянская вучонасць ва ўспрыманні перакладчыка. Крытыка духоўных і свецкіх феадалаў за абыякавае стаўленне да асветы народа; адукацыйныя погляды В. Цяпінскага. Прапаганда школьнай адукацыі на роднай мове. Патрыятычная пазіцыя асветніка. Арыентацыя на культурны вопыт еўрапейскіх народаў у распаўсюджванні кнігадрукавання на народных мовах.

2.3 Літаратура эпохі Барока. Асаблівасці літаратуры перыяду Контррэфармацыі

Гістарычныя ўмовы ўзнікнення літаратуры Контррэфармацыі і яе асаблівасці. Берасцейская унія (1596). Віцебскае паўстанне 1623 г. Праваслаўныя царкоўныя брацтвы. Развіццё літаратуры. Царкоўна-палемічная публіцыстыка: перыяды і асаблівасці яе развіцця.

Развіццё ідэй уніі ў творчасці Іпація Пацея: «Унія» (1595), «Гармонія» (1608), «Ерасі» (1608), Іосіфа Руцкага: «Двайная віна» (1621), «Экзамен абароны» (1622), «Апокрысіс, або Водпаведзь» (1597, 1598) Хрыстафора Філалета, палемічныя і дыдактычна-асветніцкія творы Стэфана і Лаўрэнція Зізаніяў, перакладчыцкая і прапаведніцкая дзейнасць Лявонція Карповіча.

Парадыйна-сатырычныя творы («Прамова Мялешкі», «Ліст да Абуховіча» і інш.).

Іпацій Пацей (1541 – 1613). Агульная характарыстыка дзейнасці (Іпацій як дзін з арганізатараў Брэсцкай царкоўнай уніі 1596 г.; абарона Брэсцкага сабора і уніі, выступленне супраць «Апокрысіса…» X. Філалета («Антырызіс») і Віленскага брацтва; «Унія» (1595), «Гармонія», «Рэляцыя», «Ерасі» (1608), эпісталярная спадчына пісьменніка). «Унія». Адрознае і агульнае ў апалогіі уніі Пятра Скаргі і Іпація Пацея. Праблема мірнага царкоўнага і грамадзянскага суіснавання праваслаўных і каталікоў у Рэчы Паспалітай. Погляд на Рым як сусветную сталіцу хрысціянства. Апалогія Фларэнційскага сабору ў творы. Праблема захавання праваслаўных абрадаў, дагматыкі. Стаўленне мітрапаліта да ўвядзення новага Грыгарыянскага календара.

Хрыстафор Філалет (? – каля 1624). Звесткі пра жыццё і літаратурна-грамадскую дзейнасць. «Апокрысіс, або Адказ на кнігі пра брэсцкі сінод ад імя людзей старажытнай рэлігіі і грэцкай, дадзены ў абурэнні Хрыстафорам Філалетам» (1597). Пераклад «Апокрысіса…» на старабеларускую мову (1598). Мастацкія асаблівасці твора (паслядоўнасць аргументацыі, дакладнасць фактаў і дэталяў; адлюстраванне стану хрысціянскай царквы ў вобразах-алегорыях, прыпавесцях, легендах), сутнасць абароны праваслаўя і пратэстантызму.

Лявонцій Карповіч (1580 – 1620). Звесткі пра рэлігійна-грамадскую, педагагічную, выдавецкую (карэктар твораў Мялеція Сматрыцкага), літаратурную (казані, прадмовы, лісты, павучанні) дзейнасць. «Два казанні...» (1615) як прыклад праваслаўнага красамоўства пачатку XVII ст., сувязь твораў з папярэдняй традыцыяй урачыстага красамоўства. Багаслоўска-дагматычныя ўяўленні Л. Карповіча, палемічная завостранасць, вобразы-сімвалы ў творах.

Іосіф Вельямін Руцкі (1573 ці 1574 – 1637). Вучоба ў Навагрудку, Вільні, Празе, Вінцбургу, Рыме. Паездка ў Маскву і высылка дадому Лжэдзмітрыем. Супрацоўніцтва з Іпаціем Пацеем. Роля Іосіфа ў станаўленні ўніяцкай царквы ў Беларусі і Украіне, яго педагагічная і асветніцкая дзейнасць. Асаблівасці літаратурнай палемікі 20-х гадоў XVII ст. і месца ў ёй палемічных трактатаў Іосіфа «Разважанні нейкага русіна аб выпраўленні ладу грэчаскага абраду», «Двайная віна» (1621), «Экзамен абароны» (1622) і інш. як крыніц пазнання эпохі.

Мялецій Сматрыцкі (1577 – 1633). Агульная характарыстыка жыцця і грамадска-царкоўнай дзейнасці. Літаратурная творчасць. «Трэнас» (1610): патрыятызм, боль за пакуты Айчыны; палымяная медытацыя ў жанравай форме «плачу» Маці (праваслаўнай царквы), звернутага да няўдзячных дзяцей; паэтыка і рытміка народных галашэнняў. Непаслядоўнасць і супярэчлівасць дзейнасці М. Сматрыцкага. Палеміка з I. Пацеем (1608), з уніятамі і пераход на бок уніятаў («Алалогія» і «Разважанні», 1628; «Пратэстацыя», 1628; «Паранесіс» і «Экзатэзіс», 1629).

Ян Пратасовіч (канец XVI – пач. XVII ст.). Факты жыцця і творчасці. Творчая спадчына паэта: сямейна-рытуальныя паэмы «Сват» (1595), «Эпіцэдзіум на смерць Марусі Калантай» (1597), маральна-дыдактычныя вершаваныя трактаты «Вобраз старога чалавека» (1597), «Узор сумленнай белагаловай» (1597), «Ахвярадаўца» (1597).«Ітепіогез гегыт, альбо Кароткае апісанне, хто што вынайшаў і ва ўжытак людзям даў» (1608) – першая ў Рэчы Паспалітай вершаваная энцыклапедыя. Змест і структура кнігі. Выкарыстанне аднайменнага сачынення Палідора Вергілія і аўтарскія рэфлексіі Я. Пратасовіча. Адлюстраванне нораваў і звычаяў беларуска-літоўскай шляхты ў фрагментах «Цалаванне...», «Чатырма коньмі...», «Рушніца...». Сатырычны талент палескага паэта.

Андрэй Рымша (каля 1550 – пасля 1595). Творчая спадчына паэта. Вершы на старабеларускай мове: «Храналогія... » (1581), эпіграмы на гербы А. Валовіча, Л. Сапегі, Т. Скуміна. Патрыятычны пафас верша «На гербы... Льва Сапегі» ў Статуце 1588 г. Эпіграмы і прысвячэнні на лацінскай і польскай мовах. «Дзесяцігадовая аповесць ваенных спраў князя Крыштафа Радзівіла» (1583). Месца паэмы А. Рымшы ў «радзівілаўскім эпасе». Жанравы сінкрэтызм твора: рысы героіка-эпічнай паэмы і вершаванага дыярыуша. Крыштаф Радзівіл Пярун – галоўны герой паэмы. Калектыўны вобраз удзельнікаў радзівілаўскага паходу 1581 г. Выкарыстанне беларускай мовы ў польскамоўным творы.

Гальяш Пельгрымоўскі (? – 1604). Ранняя творчасць на лацінскай мове: панегірыкі ў гонар К. Радзівіла, А. Радзівіла, Т. Скуміна, празаічны трактат «Пра герояў царквы Божай...» (1585). Паступовы пераход на польскую мову: «Дыялог літоўскага шляхціца пра Інфлянцкую вайну» (1594), двухмоўны «Патрыёт Айчыны да сенату і дзяржавы літоўскай» (1597). Узаемадачыненні Вялікага Княства Літоўскага і Маскоўскай дзяржавы як асноўная тэма творчасці Г. Пельгрымоўскага. «Гутарка аднаго паляка з маскалём...» (1601): Г. Пельгрымоўскі як найбольш верагодны аўтар твора; гісторыка-літаратурны кантэкст узнікнення паэмы; адлюстраванне ў вобразах галоўных герояў ліцвінскай і маскоўскай ментальнасці; пераклад паэмы на сучасную беларускую мову (Максім Танк). «Пасольства Льва Сапегі да вялікага князя маскоўскага» (1603): дакументальная аснова паэмы; палітычныя, рэлігійныя і культурныя праблемы, адлюстраваныя ў творы. Уплыў беларускай мовы і асаблівасці яе выкарыстання ў позніх творах Г. Пельгрымоўскага.

Гісторыка-мемуарная літаратура.

Вытокі і эвалюцыя мемуараў на гістарычную тэматыку. Змена летапісаў хранографамі, гістарычнымі аглядамі, сінопсісамі, сямейнымі дзённікамі. Жывы і непасрэдны запіс падзей, іх аналіз, ацэнка. Запіс прамоў на сеймах, іх красамоўнасць, выразнасць. «Алітаратурванне» дзелавога пісьменства.

Філон Кміта-Чарнабыльскі (каля 1530 – каля 1587). Паходжанне, жыццё. «Лісты»: прыклад службовай перапіскі; адлюстраванне крызісу палітычнай улады ў Рэчы Паспалітай напрыканцы XVI ст.; дасціпнасць назіранняў аўтара, яго інфармаванасць пра жыццё Маскоўскай дзяржавы; характарыстыкі асобных дзеячаў у данясеннях ; стылёвыя асаблівасці.

Фёдар Еўлашоўскі (1546 – 1616). Агульныя звесткі з жыцця і дзейнасці. Творчы воблік аўтара. Увасабленне шляхецкай дабрадзейнасці. Ідэалізацыя феадальнай знаці (Радзівілаў, Хадкевічаў і інш.). Памяркоўны лібералізм, мясцовы патрыятызм аўтара. «Успаміны...»: з гісторыі стварэння, адлюстраванне звестак з 1566 да 1604 гг.; лаканічнасць ва ўзнаўленні падзей, дэталі паўсядзённага жыцця аўтара і яго акружэння; праявы псіхалагізму ў характарыстыцы асоб, якія паўплывалі на лёс аўтара; інтымныя бакі жыцця твора, жаночыя вобразы ў ім; містычныя праявы, маральна-дыдактычны змест, асаблівасці стылю і мовы.

Мікалай Крыштоф Радзівіл (1549 – 616). Агульныя звесткі пра жыццё і дзейнасць. «Перыгрынацыя, або Паломніцтва ў Святую Зямлю»: гісторыя напісання і публікацыі; кампазіцыя (лісты да сябра); назіральнасць аўтара, эрудыцыя, арыгінальнасць мыслення.

Філіп Абуховіч (? – 1656). Мемуарыст, адрасат і галоўная дзейная асоба «Ліста да Абуховіча», дзяржаўны дзеяч ВКЛ. «Дыярыуш…» пра падзеі 1630 – 1654 гг.; запісы пра абарону Смаленска і шляхецкія выбары 1632 г.

Самуіл Маскевіч (1580 (?) – 1642). «Дыярыуш» (1594-1621 гг.): з гісторыі стварэння; дзённікавая і мемуарная часткі помніка; асаблівасці адлюстравання расійскай гісторыі смутнага часу вачыма беларускага шляхціца; адметнасці паказу жаўнерскага побыту, нораваў і звычаяў маскоўскага баярства; вобразы маскоўскіх цароў-самазванцаў; экспрэсіўны стыль помніка; аўтарская назіральнасць.

Багуслаў Маскевіч. (1625 – 1683). «Дыярыуш». Апісанне трыумфальнага шэсця рускіх войск па Беларусі і іх разгрому ў 1660 г. Назіральнасць аўтара і талент мастака.

Мацей Стрыйкоўскі (1547 – пасля 1582, або 1593). Жыццё і творчасць. Паэмы, вершы, у тым ліку панегірычныя і прывітальныя. Вершаваная хроніка «Ганец цноты» (1574). Вершаваная аўтабіяграфія пад назвай «Мацей Стрыйкоўскі Асасцевічус сам пра сябе…». Найбольш значны твор М. Стрыйкоўскага «Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсяе Русі» ў 25 кнігах (1582): кампазіцыя; апавяданні ў тэксце «Хронікі»: «Бітва пад Завіхосцем», «Пра слаўную вайну і шчаслівую бітву… году 1410»; апісанні Грунвальдскай, Клецкай і Аршанскай бітваў; значэнне твора для станаўлення дзяржаўнай самасвядомасці народаў Вялікага Княства Літоўскага.

Андрэй Рымша (каля 1550 – пасля 1595). Творчая спадчына паэта. Вершы на старабеларускай мове: «Храналогія... » (1581), эпіграмы на гербы А. Валовіча, Л. Сапегі, Т. Скуміна. Патрыятычны пафас верша «На гербы... Льва Сапегі» ў Статуце 1588 г. Эпіграмы і прысвячэнні на лацінскай і польскай мовах. «Дзесяцігадовая аповесць ваенных спраў князя Крыштафа Радзівіла» (1583): месца паэмы ў «радзівілаўскім эпасе»; жанравыя асаблівасці: рысы героіка-эпічнай паэмы і вершаванага дыярыуша: Крыштаф Радзівіл Пярун – галоўны герой паэмы; калектыўны вобраз удзельнікаў радзівілаўскага паходу 1581 г.; выкарыстанне беларускай мовы ў польскамоўным творы.

Ян Радван (другая палова XVI ст.). Паэтычная спадчына. «Эпіталама на шлюб Хрыстафора Монвіда Дарагастайскага» (1590). Эпіграмы Яна Радвана ў лацінамоўных выданнях XVI ст. «Радзівіліяда, або Пра жыццё і подзвігі бессмяротнай памяці, учыненыя з найвялікшай славай, найсвятлейшага князя Мікалая Радзівіла» (1592): прыкметы і традыцыі гераічнай паэмы ў творы; эпічныя сродкі стварэння вобраза гетмана Мікалая Радзівіла; гуманістычна-асветніцкі ідэал аўтара; вобразы прадстаўнікоў беларускіх магнатаў (Ян Глябовіч, Хрыстафор Зяновіч, Раман Сангушка); Іван Грозны як «антыгерой» твора; Беларусь і яе гісторыя ў «Радзівіліядзе».

Афанасій Філіповіч (каля 1597 – 1648). Агульная характарыстыка жыцця і дзейнасці (служба пры двары Льва Сапегі; выхаванне Яна Фаустына Лубы як будучага маскоўскага цара-самазванца; педагагічная дзейнасць пры двары Саламярэцкіх; змаганне за праваслаўе ў Рэчы Паспалітай; сімпатыі да Маскоўскай дзяржавы; выступленні на сеймах; зняволенні і пакутніцкая смерць) «Дыярыуш»(1644): вобраз аўтара ў творы; шматпланавасць ідэйны змест твора; адлюстраванне барацьбы беларускага і ўкраінскага народаў за свае нацыянальныя і рэлігійныя правы.

Перакладная літаратура.

Рэлігійная літаратура. Выкарыстанне ў перакладах малазразумелай масаваму чытачу стараславянскай мовы. З’яўленне асобных перакладаў на старабеларускай мове (біблейскіх кніг Старога Запавету, Псалтыра). «Сказанне пра Сівілу-прарочыцу» і «Кніга пра Таўдала-рыцара». Пераклад са стараславянскай «Гісторыі жыцця Варлаама і Іасафа» (1637), «Жыцця Аляксея». Зборнік «Жыцці Святых». Яго беларускі пераклад у праваслаўным асяроддзі. Пераклад прыродазнаўчых, астралагічных і філасофскіх зборнікаў («Загадкі цара Давіда», «Шасцікрыл», «Тайная тайных…» і ішп.).

Свецкая літаратура. Пераклад гістарычных аповесцей і раманаў («Троя», «Александрыя», «Пра пабоішча Мамая», «Аповесць пра Баву», «Аповесць пра Трышчана» і інш.). Зборнікі навел (Супрасльскі зборнік, «Вялікае люстра», «Рымскія дзеі» і да т. п.). Хронікі і хранографы (Марціна Бельскага, Аляксандра Гваніні, Мацея Стрыйкоўскага і інш.). Хранаграфічная кампіляцыя, складзеная ў XVII ст. («Летапіс, або Вялікая хроніка…»). «Хроніка літоўская і жамойцкая» ў яе складзе. Пераклады твораў сусветнай літаратуры на польскую мову ў ВКЛ.

2.4 Старабеларуская паэзія эпохі Барока

Мацей Сарбеўскі (1595 – 640). Тэарэтычныя погляды і паэтычная практыка. Беларускі перыяд творчасці. Трактат «Пра дасканалую паэзію, або Вергілій і Гамер» – першае навукова-тэарэтычнае асэнсаванне эстэтыкі барока ў Беларусі. Верш «Залаты век». Велікодны гімн «Да ўрачыстага спажытку Ягняці». Гімн у гонар хоцімскай перамогі над туркамі. Зборнік «Лірычныя творы» (1625). Цыкл лірычных дыфірамбаў «Лясныя гульні» (1637). Збор твораў (1892).

Ян Казімір Пашкевіч: «Польска квітнет лаціною...» (1621) як узор грамадзянска-патрыятычнай лірыкі; саблівасці мовы твора.

Андрэй Белабоцкі. Факты біяграфіі. Пераклад трактата Фамы Кемпійскага «О последовании Христу» (1648–1685). Кнігі: «Краткая беседа милости со истиною» (1685), «Риторика» і «Пентатеугум» (1690), «Великая наука Раймунда Люллия» і «Книга философская» (1698–1699). Паэма «Пентатэугум» («Пяцікніжжа»): структура; карціны страшнага суда і пакут у пекле; праявы барока; беларускія выслоўі ў стараславянскім тэксце.

Тамаш Іяўлевіч: філасофска-публіцыстычная паэма «Лабірынт» (1625): рэлігійны дыдактызм твора і крытыка грамадскіх заганаў.

Сімяон Полацкі (1629 – 1680). Агульная характарыстыка жыцця і творчасці. Творчая дзейнасць першай паловы 50-х гг. XVII ст. Асабістыя кантакты з прадстаўнікамі «полацкай школы» – з Ф. Утчыцкім, I. Іяўлевічам. «Стихи краесогласнии...» (1659), «Прилог преподобной матери Ефросинии». Філасофска-пазнавальныя творы. Алегорыі дыдактычна-філасофскага зместу. Роздум пра яднанне ўсходніх славян, адабрэнне ўваходу маскоўскіх войск у Полацк («Метры»). Панегірыкі маскоўскаму самадзержцу («Вершы на шчаслівы зварот цара з-пад Рыгі», «Віншаванне па ўзяцці Дзерпта», «Віншаванне пры ўзыходзе на польскае каралеўства» і інш.). Пераезд у Маскву (1664). Барацьба са стараабрадцамі (багаслоўскі трактат «Жэзл праўлення», «Ушчуванне Авакума»). Навучальна-асветніцкая дзейнасць, удзел у развіцці друку. Рыфматварэнне. Сілабічныя вершы на беларускай, польскай і ўкраінскай мовах. Элегіі, эпіграмы, казанні, сатыры, панегірыкі… Зборнікі «Абед душэўны» (1675) і «Вячэра душэўная» (1676). «Букварь языка словенска», пераклад «Псалтыры рыфматворнай» (з дадаткам вершаванага «Месяцаслова»). Зборнікі «Вертаград шматцветны», «Рыфмалагіён, альбо Вершаслоў». Узоры драматургічнай паэзіі («Камедыя прытчы пра блуднага сына», «Пра Навухаданосара цара…»). Стыль барока. Верш як «архітэктурная пабудова» (напрыклад, «Арол расійскі»). Падбор «кур'ёзаў», хімерных прыпадабненняў. Месца С. Полацкага сярод дзеячаў славянскай культуры. Ушанаванне яго памяці.

3. ЛІТАРАТУРА ХVІII – першай паловы ХІХ стст.

Ключавыя словы: літаратурныя напрамкі і стылі; беларускае барока; Асветніцтва, эпоха Рамантызму; летапісная літаратура, мемуарная літаратура, парадыйна-сатырычная і гумарыстычная проза; лірыка, драматургія, проза эпохі Асветніцтва; змест, праблематыка, аўтары літаратуры; фарміраванне літаратурных традыцый.

3.1 Літаратура пераходнага перыяду (каннец ХVІІ – першая палова ХVІІІ стст.): агульная характарыстыка

Заняпад Вялікага Княства Літоўскага як асноўная прычына крызісу старабеларускай культуры і пісьменства. «Добраахвотная» паланізацыя і праявы рэчыпаспалітаўскага патрыятызму ў XVIII ст. Касмапалітычная контррэфармацыйная ідэалогія ў духоўным жыцці Рэчы Паспалітай. Замаруджанасць эканамічнага развіцця і запаволенае станаўленне ліцвінскай (беларускай) нацыі. Адлюстраванне падзей Паўночнай вайны, «саскай эпохі» ў літаратуры Беларусі пераходнага перыяду. Літаратурныя мовы Беларусі пераходнага перыяду (латынь, польская, старабеларуская, беларуская). Літаратурныя напрамкі і стылі. Беларускае барока. Ідэалогія Контррэфармацыі і эстэтыка барока. Канцэпцыя чалавека і свету ў эстэтычнай сістэме барока. Еўрапейскія традыцыі і мясцовы нацыянальны каларыт беларускага барока. Сувязь беларускага барока з раннім Асветніцтвам. Стылёвыя ўзроўні беларускага барока. Уплыў фальклорнай традыцыі на сярэдні і нізкі ўзроўні барока.

3.2 Летапісная літаратура ХVІІІ ст.

«Магілёўская хроніка». Прычыны ўзнікнення летапісання ў Магілёве. Звесткі пра аўтараў «Хронікі». Т. Р. Сурта і Ю. Трубніцкі як прадстаўнікі прыгожага пісьменства ў Беларусі. Гістарычныя і літаратурныя вартасці «Магілёўскае хронікі». Жанрава-стылёвыя асаблівасці твора. «Магілёўская хроніка» і барока (кантраснасць, сенсацыйнасць, драматычнасць, займальнасць). Вобразы гістарычных асоб і беларускіх шляхціцаў у творы (Пётр І, Карл XII, А. Меншыкаў, Мазепа, браты Сініцкія). Асаблівасці стварэння мастацкіх вобразаў. Эвалюцыя летапіснага жанру ў хроніцы. Моўная спецыфіка твора.

«Віцебскі летапіс». Гісторыя стварэння летапісу. Звесткі пра аўтараў. Гістарычныя недакладнасці і мастацкія асаблівасці твора. Гістарычныя асобы ў «Віцебскім летапісе».

3.3 Мемуарная літаратура першай паловы ХVІІІ ст.

Жанравыя віды беларускай мемуарыстыкі. Мемуарыстыка XVIII ст. і традыцыі жанру. Мемуарыстыка і мастацкая проза. «Краёвы» патрыятызм аўтараў мемуараў. Дзённікі і ўспаміны як формы мемуараў. Дакладнасць дзённікаў і сінтэтычнасць успамінаў. «Дыярыуш віцебскага ваяводы» Я. А. Храпавіцкага, «Дыярыуш жыцця» І. Лапацінскага, «Дыярыуш» Ф. Шырмы, «Успаміны» М. Залескага, «Успаміны» К. Завішы. Беларусь у «Жыцці і пакутах...» І. Турчыноўскага (1695 – каля 1746). «Белетрызацыя» мемуарнага жанру ў XVIII ст. Мемуары XVIII ст. як выяўленне ўнутранага стану чалавека, яго пачуццяў. Эмацыянальнасць апісанняў. Элементы «прыгодніцтва» як адлюстраванне супярэчнасцяў грамадскага жыцця таго часу. Эвалюцыя пісьменніцкай свядомасці мемуарыстаў.

Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька (1702 – 1762). Біяграфічныя звесткі. Удзел у грамадска-палітычным і культурным жыцці краю. «Дыярыуш» як рэгістрацыя найдрабнейшых здарэнняў сямейнага жыцця Радзівілаў, пададзеная праз прызму асабістых уражанняў. Чалавек першай паловы XVIII ст. як герой «Дыярыуша». Асаблівасці мовы «Дыярыуша».

Марцін Матушэвіч (1714 – 1773). Біяграфічныя звесткі. «Дыярыуш жыцця майго» як твор пра грамадска-палітычнае жыццё ў Беларусі ў 1714 – 1764 гг. Апавядальніцкае майстэрства аўтара. «Успаміны» як палітычныя «прыгоды», як паказ барацьбы за ўладу ў Рэчы Паспалітай. Спроба псіхалагічнага аналізу ў творы. Беларускія магнаты і шляхта ва ўспамінах М. Матушэвіча. Вобразы Радзівілаў. Норавы і быт шляхты XVIII ст.

Саламея Пільштынова (Русецкая) (1718 – пасля 1760). «Авантуры майго жыцця»: час, апісаны ў творы; жанравыя асаблівасці (спалучэнне паэтыкі дзённікаў-дыярыушаў з элементамі прыгодніцкай прозы (авантурна-прыгодніцкага рамана), падарожных нататкаў і аўтабіяграфічнай аповесці); праблема жаночага шчасця; вобраз навагрудскай лекаркі Саламеі.

3.4 Парадыйна-сатырычная і гумарыстычная проза

Прычыны ананімнасці беларускамоўнай прозы ў XVIII ст. Адлюстраванне рэлігійнай барацьбы і праяў вальнадумства. Біблейскія сюжэты і вобразы ў інтэрпрэтацыі літаратараў XVIII ст. «Казанне руске схізматычне», «Прамова Русіна», «Другая прамова Русіна пра нараджэнне Хрыста», «Евангелія руская». Барочныя і асветніцкія тэндэнцыі ў творах. Мастацкія асаблівасці, прыёмы травестацыі і іроікамізму, мова твораў.

Караль Жэра (1743 – пасля 1798). Біяграфічныя звесткі. Выданні «Торбы смеху» («Уогадо тегыт») З. Глогерам і К. Жукоўскай. «Торба смеху» як зборнік анекдотаў, показак, павучанняў, забаўных гісторый XVIII ст. Асаблівасці апавядальнай манеры К. Жэры. Прадмовы пісьменніка як праява новай стратэгіі аўтара. Забаўляльная і дыдактычная мэты зборніка. Рэчаіснасць праз прызму смехавой культуры ў зборніку. Высокае і нізкае, трагічнае і камічнае, рэальнае і фантастычнае ў «Торбе смеху». Асветніцкі рацыяналізм і асаблівасці барочнай паэтыкі ў зборніку. Фальклорныя матывы і моўныя асаблівасці твора.

3.5 Паэзія позняга Барока

Беларускамоўная паэзія на пачатку XVIII ст. Традыцыі Сімяона Полацкага і Андрэя Белабоцкага. Разбурэнне канонаў рэлігійнай паэзіі пад уплывам фальклору.

Грамадска-філасофская лірыка як пераход ад духоўнае паэзіі да свецкай. Адлюстраванне адметнасці чалавечага лёсу і далейшая індывідуалізацыя асобы. Амбівалентнасць унутранага свету чалавека і яго стасункі са зменлівай рэчаіснасцю. («Сам я не знаю, як на светп жптп», «Челом бью, панове любляне», «Бывало лпхамного на свеце»).

Песенна-інтымная лірыка. Шырокая распаўсюджанасць у Вялікім Княстве Літоўскім польска-беларускіх рукапісных зборнікаў песенна-інтымнай лірыкі («Аршанскі зборнік», «Варшаўскі зборнік», «Курніцкі зборнік», «Маскоўскія зборнікі»). Літаратурная і фальклорная традыцыі ў песеннай лірыцы. Народны погляд на каханне. «Барочная» інтэрпрэтацыя кахання. Унутраная супярэчлівасць пачуцця. Сінтэз рэнесанснай і барочнай традыцыі. Узмацненне суб'ектыўнага пачатку. Асаблівасці паэтыкі. Стылёвыя рысы барока («Ой, хто ж мяне будзе ў маім жалю цешыці», «Успамажы, Божа, мае сардэнька», «Сам я не знаю, шчо дзелаці маю, шчо мілае не віжу», «Казала мне дзяўчынанька і да сябе прыйсці», «Песня пра Анусю», «Ой, перастань, мой наймільшы, да мяне хадзіці»).

Дамінік Рудніцкі (1676 – 1739). Фальклорная аснова творчасці. Выкарыстанне барочных элементаў. Праблема аўтарства беларускамоўных твораў XVIII ст. «Валедыкцыі» («Вітанні») як рэлігійна-панегірычныя вершы. Гумарыстычныя і сатырычныя «звярыныя гратэскі» («Птушыны баль», «Нязгода птаства і суд над крукам», «Апісанне птушынае хворасці», «Ваенны паход грыбоў», «Апісанне папа, што едзе, і сабакі, што брэша», «Камара з дуба цяжкі ўпадак»). Грамадска-палітычная тэматыка сатыры Д. Рудніцкага. Алегарызм вершаў. Асаблівасці паэтыкі. Сувязь «звярыных гратэскаў» з бурлескна-сатырычнай паэзіяй Асветніцтва.

3.6 Драматургія першай паловы ХVIII ст.

Школьны тэатр. Выкарыстанне езуітамі эстэтыкі барока ў тэатральных відовішчах. Тэатры ў езуіцкіх калегіумах. Рэпертуар тэатраў. Мэты і задачы рэпертуару. Структура сцэнічных твораў. Беларуская інтэрмедыя. Месца інтэрмедый у тэатральным відовішчы. Інтэрмедыя са зборніка з Крожаў («Чорт Асмалейка»). Інтэрмедыя «Іван і царкоўны стораж» з «Камедыі пра Якуба і Іосіфа, патрыярхаў» Яўстафія Пылінскага. Адлюстраванне ў ёй тагачаснае рэлігійнае барацьбы.

Драма «Духоўнае прычасце святых Барыса і Глеба» з «Аршанскага кодэкса». Камізм і маральна-дыдактычная функцыя антыпралога і пралога, іх агітацыйны характар. Роля і месца беларускамоўных інтэрмедый у драме. Камічнае і трагічнае, гісторыя і сучаснасць у п'есе.

Інтэрмедыі з «Ковенскага зборніка»: «Селянін і студэнт», «Селянін і вучань-уцякач», «Літаратар, селянін і Самахвальскі». Аўтарская задума і вынік. Вобраз селяніна. Майстэрства дыялога.

Камедыя «Вакханалія» і яе сувязь з заходнееўрапейскаю драматургіяй. Інтэрмедыя «Гульня Фартуны». Яе залежнасць ад камедый П. Барыкі («Мужык каралём») і П. Кальдэрона («Жыццё ёсць сон»).

Інтэрмедыя на праваслаўнай і ўніяцкай сцэне. Інтэрмедыя «Сляпы, кульгавы, потым пан і селянін». Асветніцкія матывы ў ёй. Сувязь з сусветнаю літаратураю, творчасцю Кірылы Тураўскага.

Драма-маралітэ Мануіла Базілевіча «Дэкламацыя» з інтэрмедыямі «Селянін у касцёле», «Селянін на споведзі». Непазбежнасць кары за грахі як асноўны матыў «Дэкламацыі». Індывідуалізацыя вобраза галоўнага героя.

Інтэрмедыі ў драме Г. Каніскага «Воскресеные мертвых» (1747). Іх антыпольскі і антыкаталіцкі характар.

Эвалюцыя інтэрмедыі ў школьным тэатры і паступовая індывідуалізацыя вобраза селяніна. Сувязь інтэрмедыі з фальклорнымі традыцыямі, увасабленне ў іх народнага светапогляду. Моўныя асаблівасці інтэрмедый.

Народны тэатр. Батлейка. Уплыў інтэрмедыі на ўзнікненне батлейкі. Батлейка і беларускае ігрышча. Сувязь батлейкі з шопкаю, вяртэпам. Рэпертуар беларускае батлейкі: кананічны і свецкі. «Цар Ірад». Біблейская традыцыя і народныя ўяўленні ў творы. Батлеечныя вобразы. Дабро і зло ў народнай інтэрпрэтацыі.

«Цар Максіміліян». Сувязь з каляднымі гульнямі. Асноўны сюжэт (цар Максіміліян і Адольф) і інтэрмедыйныя сцэны. Выяўленне традыцый народнае карнавальнае культуры. Высмейванне высокага і сур'ёзнага. Увасабленне народных імкненняў да перамогі над страхам і смерцю.

Прыдворны тэатр. Узнікненне беларускага прыдворнага тэатра. Адаптацыя набыткаў заходнееўрапейскай драматургіі да мясцовых тэатральных традыцый.

Францішка Уршуля Радзівіл (1705 – 1753). Біяграфічныя звесткі. Асветніцкая дзейнасць. Паэтычны перыяд творчасці (1725 – 1746). Жанрава-тэматычная разнастайнасць паэзіі Ф. У. Радзівіл. Каханне як асноўная тэма паэзіі («Верш пра каханне», «Лісты да мужа»). Творы паэткі як пачатак аўтарскай любоўнай лірыкі ў літаратуры Беларусі. Маральна-этычная праблематыка ў вершах-«перасцярогах».

Драматургічны перыяд творчасці (1746 – 1753). Запазычанасць сюжэтаў з сярэднявечных драм, антычнай міфалогіі і гісторыі, усходняга фальклору («Распуснікі ў пастцы», «Суддзя, пазбаўлены розуму»), агіяграфічнай літаратуры («Безразважлівы суддзя»). Спроба псіхалагічнай матывацыі паводзін герояў. Праблематыка твораў Ф. У. Радзівіл: мараль, вернасць, каханне. Мясцовыя рэаліі, тып сармата, прыхільніка традыцыйнай маралі і быту ў п'есах. Аўтабіяграфічныя матывы і элементы ў творах. Зборнік «Камедыі і трагедыі» (1754).

«Золата ў агні» як пераапрацоўка навелы Дж. Бакачыо.

«Гульня Фартуны» і тэма «злачынца на троне» ў еўрапейскай літаратуры. Запазычанні з «Гісторыі» Герадота і барочныя лтаратурныя прыёмы (напаўненне сюжэта прыгодніцкім зместам, любоўнай інтрыгай ды інш.). Хрысціянскі маральна-этычны аспект фіналу.

«Каханне – дасканалы майстра» як твор пра пераўтваральную сілу кахання.

Драматургія Ф. У. Радзівіл і станаўленне беларускай тэатральнай культуры.

3.7 Літаратура эпохі Асветніцтва (другая палова ХVIII – 10-я гады ХІХ ст.): асаблівасці развіцця

Ідэалогія Асветніцтва. Уздзеянне заходнееўрапейскай філасофскай і эстэтычнай думкі на беларускае Асветніцтва. Тыпалагічна агульнае і нацыянальна адметнае ў беларускім Асветніцтве. Творы французскіх асветнікаў у Беларусі. Уплыў польскіх і расійскіх асветнікаў. Удзел беларускіх асветнікаў у развіцці ідэалогіі Асветніцтва. Барацьба асветнікаў з забабоннасцю і народнымі прымхамі (Ян Багамолец «Д'ябал у сваёй постаці»), схаластыкаю (Казімір Нарбут «Логіка»), суб'ектыўным ідэалізмам (Анёл Доўгірд). Рэфармаванне беларускімі асветнікамі навукі і школы (М. Пачобут-Адляніцкі, С. Юндзіл, А. Тызенгаўз), распаўсюджванне імі ідэі «натуральнае роўнасці людзей» (М. Карповіч, І. Храптовіч). Перыёдыка ў Беларусі.

Мастацкія напрамкі Асветніцтва. Асаблівасці беларускага класіцызму і сентыменталізму. Перадрамантызм у літаратуры Беларусі. Шматмоўны характар літаратуры Асветніцтва. Прычыны заняпаду беларускамоўнай літаратуры: дэнацыяналізацыя шляхты, наднацыянальны характар ідэалогіі Асветніцтва, нарматыўнасць эстэтыкі класіцызму.

Літаратурны працэс у Беларусі як складнік літаратурнага жыцця Рэчы Паспалітай. Складанасць і супярэчлівасць літаратурнага працэсу як адлюстраванне крызіснага стану Рэчы Паспалітай і гістарычных катаклізмаў у першыя дзесяцігоддзі пасля страты дзяржаўнасці (рэформы палітычнага, эканамічнага і грамадскага жыцця пры Станіславе Аўгусце, Барская і Таргавіцкая канфедэрацыі, падзелы Рэчы Паспалітай, Канстытуцыя 3 мая 1791 г., паўстанне Т. Касцюшкі, вайна 1812 г.).

3.8. Паэзія эпохі Асветніцтва

Іяахім Храптовіч (1729 – 1812). Біяграфічныя звесткі. Праблема аўтарства верша «Усім многі век у новай хаце». Час напісання. «Усім многі век...» як віншавальна-панегірычны верш. Асаблівасці мовы і паэтыкі.

Міхал Карыцкі (1714 – 1781). Біяграфічныя звесткі. Жанрава-тэматычная разнастайнасць зборніка «Песні» (1817). Агульнадзяржаўны пафас алегарычнай паэмы «Птушыны сойм». Сатырычнае адлюстраванне нораваў шляхты ў творы. Тэма патрыятызму і знітаванасці з роднай зямлёю («Праклён Вулкану», «Да музаў, якія жывуць па суседству з Дзвіною і Палотаю», «Госцю Людовіку ў пачатку мая», «Пажаданні Літвы»). Класіцыстычнае ўсхваленне розуму, навукі, адукацыі («Віншаванне... пану Марціну Пачобуту», «Да аднаго паэта»). Абарона езуіцкага ордэну («Казка»). Шчырая адданасць расійскай імператрыцы («Радасць у Полацку з нагоды прыезду Кацярыны ІІ», «Песня Кацярыне ІІ з нагоды прыезду на Белую Русь», «Смутак у Полацку з нагоды ад'езду Кацярыны ІІ»). Асаблівасці паэтыкі (кампазіцыя мастацкая форма, рытміка, стыль; традыцыйныя антычныя памеры, вобразы антычнай міфалогіі і літаратуры). Значэнне лацінамоўнай паэзіі М. Карыцкага.

Адам Нарушэвіч (1733 – 1796). Літаратурная і грамадская дзейнасць у Рэчы Паспалітай. Роля А. Нарушэвіча ў станаўленні розных напрамкаў у польскамоўнай літаратуры. Ідыліі паэта як увасабленне мары асветнікаў пра шчаслівае жыццё на ўлонні прыроды: «Шчаслівы шлюб». Оды і сатыры А. Нарушэвіча: «Глупствы», «Бедны літаратар». Сімбіёз лірызму і дыдактызму ў творчасці паэта. Беларусь у «Гісторыі польскага народа» А. Нарушэвіча.

Францішак Карпінскі (1741 – 1825). Факты біяграфіі. Папулярнасць сентыментальных ідылій і лірычных вершаў паэта ў Рэчы Паспалітай. «Забавы вершам» (1780). Грамадзянская лірыка. Інтэрпрэтацыя ідэй русаізму ў праграмным вершы «Вяртанне з Варшавы на вёску». Беларускі перыяд жыцця. Выкарыстанне беларускага фальклору ў польскамоўнай творчасці: «Песня Марысі да Янкі», «Пайшла маладая Марыся па ракі». Камедыя «Чынш» (1790) як твор, які прапагандаваў асветніцкую ідэю «добрага пана». Выкарыстанне сюжэта і матываў гэтай камедыі В. Дуніным-Марцінкевічам у «Ідыліі». Ф. Карпінскі і А. Міцкевіч. «Падарожжа па зачараваным краі»: непрыманне ідэй рамантычнай школы і містычнага адлюстравання рэчаіснасці.

Францішак Дыянізій Князьнін (1750 – 1807). Вучань і сябра «паэта сэрца» Карпінскага. Творчы шлях. Лацінамоўная творчасць віцебскага перыяду. Услаўленне краю свайго маленства – Віцебшчыны. Выхад у свет баек (1776). Зборнік «анакрэонтыкаў» (1779). Паэма «Плач Арфея над Эўрыдыкай». «Элегія да Францішка Багамольца» як погляд паэта на ўласную творчасць і творчасць увогуле. Героіка-патрыятычная тэматыка трагедый «Гектар», «Фемістокл». Сентыменталісцкая лірыка пулаўскага перыяду. Драматычныя пастаралі («Тры святы», «Марынкі», «Зосіны»). Услаўленне краіны маленства ў ідыліях. Ідэі патрыятызму, дэкларацыя гуманізму, заклік быць чуйнымі да абяздоленых («Цыгане»). Эмацыянальны запал, грамадзянскі пафас у палітычных вершах («Да Радзімы», «Маці-грамадзянка», «Да згоды», «Да Тадэвуша Касцюшкі», «Да рэвалюцыі 1794 г.»). Рацыяналістычная балада «Бабіна гара». Пастаноўка оперы «Цыганы» па лібрэта, напісаным Князьніным (музыка М. К. Агінскага), у Слонімскім тэатры Агінскіх.

Юльян Урсын-Нямцэвіч (1757 – 1841). Творчасць у рэчышчы класіцызму. Адлюстраванне беларускай тэматыкі ў «Гістарычных падарожжах». «Літоўскія лісты» (1812) як крытыка прарасійскіх і прафранцузскіх настрояў у Рэчы Паспалітай. Патрыятычныя матывы ў «Гістарычных песнях» (1816). Надзённасць камедыі «Вяртанне дэпутата»; адлюстраванне ў творы праблем грамадска-палітычнага жыцця часоў Чатырохгадовага сойму. Беларусь ва «Успамінах» Ю. Нямцэвіча.

Францішак Рысінскі (1749 – 1830?). Біяграфічныя звесткі. Р. Падбярэскі пра народнасць твораў паэта, дасціпнасць, камізм, грубаваты гумар, папулярнасць вершаў «Хіба прашу я дажджу...», «Пан Дамінік...», «Роздум пасля страты закладзенага маёнтка». Ф. Рысінскі як магчымы аўтар макаранічных беларуска-польскіх вершаў «Плач пакінутага каханай», «За пекнай паненкай аж душа сумуе... ».

Ян Аношка (каля 1775 – не пазней 1827). Біяграфічныя звесткі. Зборнікі «Паэзія» (1827), «Вершаваныя творы» (1828), «Вянок з папараці» (1842). Беларуская тэматыка вершаў «Муза з вясковае далі», «У роспачы», «Чорная роспач», «Чужы дом», «Сатыра пра гарэлку», «Модны залётнік», «Дуля за сліўкі», «Пра каханне», «Ветрагон да свае жонкі»).

«Энеіда навыварат». Публікацыі і рукапісы твора. «Смаленская» і «віцебская» рэдакцыі паэмы. Час і месца напісання. Праблема аўтарства гэтага твора. Прыёмы травестацыі, іроікамізму ў творы. Паэтыка і строфіка паэмы. Сюжэтна-кампазіцыйныя асаблівасці. Асаблівасці адлюстравання беларускіх народных традыцый, светапогляду і побыту беларуса ў паэме; сацыяльны змест твора. «Энеіда...» у кантэксце еўрапейскай травесційнай літаратуры: агульнае і адметнае. «Энеіда навыварат» і «Энеіда» І. Катлярэўскага.

3.9. Проза эпохі Асветніцтва

Ганна Алімпія Мастоўская (1762 – пасля 1823). Традыцыі гатычнага рамана ў творах «Страх у Замачку», «Матыльда і Даніла», «Не заўсёды так робіцца, як гаворыцца», «Замак Канецпольскіх» (1806). Інтэрпрэтацыя і міфалагізацыя ліцвінскай гісторыі ў рамане «Астольда» (1807). Першая ў беларускай літаратуры спроба напісання гістарычнага рамана.

Антон Марціноўскі (1781 – 1855). Біяграфічныя звесткі. Рэдагаванне часопісаў «Вулічныя весткі», «Віленскі дзённік», газеты «Літоўскі кур'ер». А. Марціноўскі як аўтар антыпрыгонніцкай сатыры «Машына для біцця сялянаў» (1817).

3.10. Драматургія эпохі Асветніцтва

Францішак Багамолец (1720 – 1784). Біяграфічныя звесткі. Камедыі для школьнага тэатра: «Модныя кавалеры», «Хітры гаспадар», «Польскі парыжанін» і інш.

Мацей Радзівіл (1749 – 1800). Біяграфічныя звесткі. Аперэта «Агатка, або Прыезд Пана» (музыка Яна Давіда Голанда, лібрэта Мацея Радзівіла). Праблематыка твора. Сувязь твора з тагачасным грамадска-палітычным жыццём, з літаратурай пра стасункі пана і селяніна (Ф. Багамолец «Пан добры», Ф. Карпінскі «Чынш»). Класіцыстычная трактоўка персанажаў. Увасабленне ў вобразе пана мары асветнікаў пра рэфармаванне грамадскага жыцця. Рэальнае і сімвалічнае ў творы.

Каятан Марашэўскі (гады нараджэння і смерці невядомыя). Беларуска-польская «Камедыя» (1787): праявы паэтыкі класіцызму, уплыў барочных інтэрмедый; ідэі Асветніцтва; залежнасць ад езуіцкага школьнага тэатра; асноўная тэма (чалавек і яго адносіны да веры і рэлігіі), ідэя твора; аўтарская трактоўка вобраза галоўнага героя; асаблівасці стварэння камізму сітуацый і характараў; асаблівасці гутарковай беларускай мовы ў творы. Выкарыстанне сюжэта «Камедыі» беларускімі драматургамі XX ст. (Ф. Аляхновічам, С. Кавалёвым і інш.). Трагедыя «Свабода ў няволі». Вобраз палкаводца Велізарыя, які ставіць інтарэсы Радзімы вышэй за асабістыя.

Міхал Цяцерскі (? – 1797). Звесткі з жыцця. Камедыя «Доктар па прымусу» (1787): уплыў камедыі Ж. Б. Мальера; мясцовы каларыт твора; вобразы беларускіх сялян Апанаса і Хведара.

Ян Ходзька (1777 – 1851). Біяграфічныя звесткі. Камедыя «Вызваленая Літва, або Пераход цераз Нёман» (1812): тэма, ідэйна-мастацкі змест; культ Напалеона ў п'есе. Драматургічнае майстэрства аўтара. «Вызваленая Літва, або Пераход цераз Нёман» як пярэдадзень «Пана Тадэвуша» А. Міцкевіча. Крытыка ладу жыцця беларуска-ліцвінскае шляхты ў аповесці «Пан Ян са Свіслачы» (1821). Творчасць Я. Ходзькі 1830-1840-х гг.

3.11. Літаратура эпохі Рамантызму (20 – 40-я гг. ХІХ ст.)

Асаблівасці развіцця. Беларусь пад уладаю расійскага царызму. Курс на поўную асіміляцыю і каланізацыю насельніцтва былога Вялікага Княства Літоўскага. Палітыка русіфікацыі і паланізацыя. Барацьба расійскай і польскай ідэалогій у Беларусі. Станаўленне беларускага літаратурна-грамадскага руху. Салідарызацыя ліцвінаў (беларусаў) з польскім нацыянальна-вызваленчым рухам.

Праблемы складвання беларускай творчай інтэлігенцыі ў XIX ст. Асэнсаванне апалячанаю мясцоваю шляхтаю сваёй сапраўднай нацыянальнай прыналежнасці і зварот да творчасці на мове народа. Вылучэнне новых мастацкіх талентаў з народнага асяроддзя. Беларуска- і польскамоўныя плыні ў літаратурным працэсе Беларусі ХІХ ст.

Станаўленне і развіццё беларускай нацыянальнай думкі ў шматмоўнай літаратуры Беларусі.

Дэмакратычны змест і пафас літаратуры XIX ст. Роля нацыянальнага фальклору ў станаўленні і развіцці беларускай літаратуры XIX ст. Традыцыі і ўплывы суседніх літаратур. Беларуская літаратура гэтага перыяду ў кантэксце славянскіх літаратур XIX ст.

Мастацкія плыні ў беларускай літаратуры XIX ст. Сентыменталізм, перадрамантызм, рамантызм, рэалізм, іх сімбіёз; стылёвы сінкрэтызм твораў беларускай літаратуры XIX ст.

Філаматы і філарэты. Іх праграма, статут, творчасць. Роля ў беларускай літаратуры. Тамаш Зан (1796 – 1855). Біяграфічныя звесткі. Роля ў арганізацыі таемных віленскіх суполак моладзі (філаматаў, філарэтаў, прамяністых), каардынацыя іх дзейнасці. Арышт і высылка. Літаратурная і грамадская дзейнасць пасля вяртання (1841) на радзіму. Беларускі фальклор у творчасці Т. Зана: «Мінчук», «Цыганка», «Трыялет», «Свіцязь-возера», «Твардоўскі». Антон Эдвард Адынец (1804 – 1885). Даэмігранцкі (1821 – 1829) перыяд творчасці («Песня філарэтаў»). Выкарыстанне беларускай міфалогіі («Хохлік»). Сяброўства з А. Міцкевічам і Я. Чачотам. Эпітафія «Надпіс на магільным помніку Яну Чачоту ў Ротніцы». Грамадская і літаратурная дзейнасць на Бацькаўшчыне (1837 – 1866). Рэдагаванне «Віленскага весніка». Юльян Корсак (1806 – 1885). Беларуская тэматыка літаратурнай творчасці паэта («Да Нёмана»). Мастацкае ўвасабленне народных прымхаў і забабонаў у ягонай паэзіі («Зорка Лятавец»). Ануфры Петрашкевіч (1793 – 1863). Роля ў арганізацыі таварыства філаматаў. Рамантычныя тэндэнцыі ў творчасці. Фальклорны этнаграфізм (ідылія «Купала») і ўплыў сентыменталізму («Вёска»). Патрыятычныя матывы («Роздум каля руінаў Гедымінавага замку»). Аляксандр Ходзька (1804 – 1891). Зборнік «Вершаваныя творы» (1829). Беларускі фальклор як аснова для баладнай творчасці паэта («Маліны»). А. Ходзька і А. Міцкевіч. Ігнат Дамейка (1802 – 1889). І. Дамейка і А. Міцкевіч. Успаміны І. Дамейкі «Філарэты і філаматы», «Маладосць Міцкевіча», «Вяртанне на радзіму».

Ян Чачот (1796 – 1847). Агульная характарыстыка жыцця і літаратурнай дзейнасці.

Беларускамоўная творчасць: «Яжовыя імяніны», «Да пакіньце горла драць...», «На прыезд Адама Міцкевіча».

Польскамоўная творчасць паэта: асветніцкія і рамантычныя тэндэнцыі, сувязь з фальклорам. Спалучэнне ў баладнай творчасці кніжных гісторый і вусных паданняў.

Маральна-этычная і патрыятычная праблематыка твораў Я. Чачота філамацкага перыяду. «Свіцязь», «Наваградскі замак», «Узногі», «Мышанка», «Радзівіл, або Заснаванне Вільні», «Калдычэўскі шчупак», «Бекеш». Балады Я. Чачота – крыніца творчага натхнення Адама Міцкевіча. «Спевы пра даўніх ліцвінаў» як вершаваная гісторыя Літвы-Беларусі.

Арышт па справе філарэтаў і філаматаў. Высылка. Фалькларыстычна-перакладчыцкая дзейнасць пасля вяртання на Бацькаўшчыну. Падрыхтоўка шасцітомнага збору беларускіх народных песень «Вясковыя песенькі з-над Нёмана і Дзвіны». «Уласныя вясковыя песні»: маральна-этычная праблематыка («Да мілых мужычкоў» ды інш.). Тэматыка і праблематыка польскамоўнай лірыкі («О ты край мой нешчаслівы!», «Уцеха», «Яна далёка», «Касец», «Малацьбіты», «Праснічка»).

Адам Міцкевіч (1798-1855). Агульная характарыстыка жыццёвага і творчага шляху. «Балады і рамансы» (1822). Абарона рамантызму. Спрэчкі з віленскімі вучонымі-асветнікамі («Рамантычнасць»). Рамантычнасць як «дзіўнае» і «простае» («Люблю я»). Рамантызм і простанародная паэзія («Свіцязь», «Свіцязянка», «Лілеі»). Паходжанне жанру балады (кельцкая традыцыя). Уплыў на баладную практыку А. Міцкевіча твораў Я. Чачота і еўрапейскай баладнай традыцыі. Наватарства А. Міцкевіча. Адкрыццё таямнічай сферы чалавечай душы, звышпачуццёвага свету. Рамантычная паэзія як сінтэз элементаў эпічных, лірычных і драматычных. Прывабны вобраз рамантычнага героя-змагара за шчасце і свабоду Літвы-Беларусі («Ода да маладосці», «Песня філарэтаў», паэма «Мешка, князь Навагрудскі», апавяданне «Жывіла»). Сувязь з Расіяй і рускай паэзіяй. Пераклады балад «Ваявода», «Будрыс і яго сыны» А. С. Пушкіным. Паэмы «Гражына», «Конрад Валенрод», «Дзяды». Санеты. Паэзія перыяду эміграцыі. «Пан Тадэвуш» як эпапея шляхецкага жыцця. Міцкевіч і Беларусь. Сучаснае міцкевічазнаўства ў Польшчы. А. Міцкевіч у перакладах на беларускую мову (В. Дунін-Марцінкевіч, А. Ельскі, Я. Купала, Б. Тарашкевіч, Я. Семяжон, П. Бітэль ды інш.). А. Міцкевіч у беларускім літаратуразнаўстве.

Паўлюк Багрым (1812 – каля 1890). Біяграфічныя звесткі. Гісторыя публікацыі верша «Заграй, заграй, хлопча малы…». Ігнат Яцкоўскі і праблема аўтарства верша. Рэальны факт і паэтычная фабула верша. Аўтабіяграфізм і мастацкая вобразнасць твора. Міфалагічныя матывы як увасабленне трагізму народа. Трансфармацыя фальклорна-песенных традыцый у нацыянальную літаратуру Новага часу. Праблемы атрыбуцыі верша «Заграй, заграй, хлопча малы…».

Грымалоўскія Валерыян, Клеменс, Юльян (першая палова XIX ст.). Трохтомнік «Вершаваныя творы» (1837). Беларускія матывы вершаў («Думка селяніна на ніве», «Роздум над Дзвіною»), выкарыстанне беларускіх народных песень (драматычная паэма «Блаславенне»), пераклад беларускага фальклору на польскую мову («Песні беларускага люду»).

Гаўдэнты Шапялевіч (1800 – 1846) – беларускі польскамоўны паэт. Біяграфічныя звесткі: вучоба ў Полацкай езуіцкай акадэміі, праца ў Пецярбургу і Віцебскай гімназіі, удзел у патрыятычным руху. «Беларускі перадрамантызм» як асноўны стылёвы напрамак яго творчасці («Усюды ты», «Памяркоўнасць», «Рубон»).

Габрыэля Пузыня (1815 – 1869). Біяграфічныя звесткі. Маральна-этычная праблематыка ў зборніках «У імя Бога» (1843), «Далей у свет» (1845). Сімвалічная значнасць верша «Да Адама Міцкевіча, пасылаючы яму трохі вады і кветак». Беларуская рэчаіснасць у мемуарах «У Вільні і літоўскіх дварах», апавяданнях «Помста літвінкі», «Слоўцы люду».

Тадэвуш Лада-Заблоцкі (1811 – 1847). Біяграфічныя звесткі. Маральна-рэлігійная праблематыка твораў (балада «Зачараваная дзяўчына»), гістарычная тэма (балада «Ляшка»), настальгія па Беларусі («Да бярозы на Каўказскіх гарах», паэма «Ваколіцы Віцебска», элегіі «Да Дзвіны», «Вілія», «Ах, пусціце мяне»). Зборнік «Вершаваныя творы» (1845). Р. Падбярэскі пра Т. Ладу-Заблоцкага.

Франц Савіч (1815 – 1847). Біяграфічныя звесткі. Ідэйна-мастацкі змест гутаркі «Там блізко Піньска». Эсхаталагічныя матывы ў «Споведзі пакутніка». Адлюстраванне ідэй польскага месіянства. «Успаміны» як твор мемуарнай літаратуры. Гісторыя напісання і публікацыі. Салідарызацыя беларусаў з польскім нацыянальна-вызваленчым рухам і запаволенне працэсаў нараджэння беларускае нацыянальнае самасвядомасці.

Аляксандр Грот-Спасоўскі (1808 – 1857). Балады паводле беларускіх паданняў («Апошнія ловы», «Латнік», «Русалкі»).

Генрык Жавускі (1791 – 1866). Біяграфічныя звесткі. «Успаміны Сапліцы»: гісторыя стварэння, рамантычны гістарызм у творы; асаблівасці адлюстравання ліцвінскай (беларускай) шляхты другой паловы XVIII ст.; вобраз героя-апавядальніка; міфалагізацыя гісторыі Барскай канфедэрацыі і падзелаў Рэчы Паспалітай; элементы агіяграфічнага канону ва; вобраз Караля Радзівіла Пане Каханку; кампазіцыя і стыль твора.

Эдвард Тамаш Масальскі (1799 – 1879). Біяграфічныя звесткі. Дыдактычны раман «Пан Падстоліц» (1831 – 1833) як твор пра палітычнае і эканамічнае жыццё ў Беларусі, пра сацыяльнае становішча сялянства; пан Падстоліц як вобраз ідэальнага пана.

Марцін Асорыя-Цяплінскі (1802 – 1847). Біяграфічныя звесткі. Апавяданне «Нешта тут сабакам смярдзіць»: асаблівасці гумарыстычнага адлюстравання падзей.

Аляксандр Гроза (1807 – 1875). Біяграфічныя звесткі. Выкарыстанне беларускіх легенд у паэмах «Марына», «Глухое возера». Беларуская гісторыя дахрысціянскіх часоў у творах.

Іосіф Цытовіч (1811(?) – 1870) як публіцыст «Маяка». Выступленне ў абарону мовы і літаратуры беларусаў («Два словы пра мову і пісьменнасць Белай Русі» і «Адзін дзень у Беларусі»). Спроба выяўлення беларускага светапогляду ў расійскім друку.

Фадзей Булгарын (1789 – 1859). Біяграфічныя звесткі. Сяброўства Булгарына з дзекабрыстамі, актыўнасць і эфектыўнасць журналісцкай дзейнасці. Беларусь ва «Успамінах Фадзея Булгарына» і рамане «Іван Выжыгін».

Юзаф Ігнат Крашэўскі (1812 – 1887). Біяграфічныя звесткі. Сувязь з беларускім краем. Прапаганда ў ранняй творчасці ліцвінскіх ідэй (паэмы трылогіі «Анафеляс»); адлюстраванне гісторыі Беларусі («Кунігас», «Апошняя са слуцкіх князёў», «Старая казка», «Кароль у Нясвіжы. 1784», «Апошнія хвіліны Пане Каханку», «Маці каралёў», «Паперы Глінкі»), цяжкага становішча прыгонных («Хата за вёскай», «Гісторыя Саўкі»). Ю. І. Крашэўскі і беларуская літаратура.

Рамуальд Падбярэскі (1812 – 1856). Біяграфічныя звесткі. «Беларусь і Ян Баршчэўскі» як першы нарыс гісторыі новай беларускай літаратуры. Вызначэнне беларускай мовы як асноўнага крытэрыю народнасці пісьменніка. Спроба аналізу вытокаў апавядальніцкага таленту Я. Баршчэўскага, нацыянальнага духу ягоных твораў. «Лісты пра Беларусь»: імкненне давесці неабгрунтаванасць выдумак пра Беларусь як пра цёмны і забіты край. Р. Падбярэскі ў гісторыі беларускай літаратуры.

Ігнат Ходзька (1794 – 1861). Жыццёвы і творчы шлях. Узоры класіцызму і сентыменталізму ў першых вершах-анакрэонтыках («Зося, дзяўчына-свавольніца» і інш.). Актуальныя гумарэскі ў «Ведамосцях бруковых», гуллівыя нарысы пра шубраўцаў. Шлях ад сентыменталізму да рамантызму («Прыгонны», 1829). Сінкрэтычны рэалізм («Літоўскія абразкі», «Пустэльнік з Паранюнаў», «Успаміны квестара»). «Успаміны квестара»: адметнасць мастацкай формы; элементы прыгодніцтва і паэтыка вандроўнага рамана; ідэйны змест твора; асаблівасці адлюстравання рэчаіснасць апошніх дзесяцігоддзяў XVIII - пачатку ХІХ ст.; маральна-этычная праблематыка; сутнасць канфліктаў; вобразная сістэма; аўтабіяграфічна-аўтарскае ў структуры вобраза галоўнага героя; вобраз Напалеона ў творы.

Ян Баршчэўскі (1792 (ці 1794) – 1851). Агульная характарыстыка жыцця і творчасці.

Беларускамоўная творчасць Я. Баршчэўскага. «Рабункі мужыкоў» як водгук на падзеі вайны 1812 г. «Да чым жа твая, дзеванька, галоўка занята?» – першы верш інтымнага характару ў беларускамоўнай паэзіі XIX ст. «Гарэліца» як адлюстраванне рэалій сялянскага жыцця таго часу.

Польскамоўная паэзія Я. Баршчэўскага: «Санет для В. П. Буйніцкае», «Да Юлі». Рэдактарска-выдавецкая дзейнасць пісьменніка. Альманах «Niezabudka» («Незабудка»). Фальклорны этнаграфізм і літаратурная традыцыя ў баладах Я. Баршчэўскага «Русалка-спакусніца», «Дзявочая крыніца», «Дзве бярозы», «Роспач», «Курганы», «Партрэт».

«Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях». Гісторыя ўзнікнення твора. Асаблівасці кампазіцыі твора. Праблематыка кнігі, спалучэнне паганскай міфалогіі і хрысціянскіх ідэй у ёй, прытчавы змест. Нацыянальна-патрыятычная тэма «Шляхціца Завальні», увасабленне ў творы беларускай нацыянальнай ідэі: Плачка, Сын Буры, Пакутны дух як носьбіты такой ідэі. Выкарыстанне зместу, стылістыкі і паэтыкі беларускіх казак, легенд і паданняў. «Шляхціц Завальня» як літаратурны твор, а не зборнік беларускага фальклору на польскай мове.

«Драўляны Дзядок і кабета Інсекта». Гісторыя стварэння і публікацыі. Народная фантастыка ў творы. Маральна-этычная праблематыка. Грамадзянская пазіцыя аўтара.

«Душа не ў сваім целе». Рэальныя падзеі і вымысел у аповесці. Ф. Савіч як магчымы правобраз галоўнага героя. Я. Баршчэўскі пра шляхі служэння Бацькаўшчыне.

«Жыццё Сіраты». Беларускія рэаліі як аснова сюжэта драматычнай паэмы. Алегорыя і сімволіка ў творы. Я. Баршчэўскі пра ролю мастацтва (вобраз Музыкі).

Роля Я. Баршчэўскага ў станаўленні беларускага літаратурна-грамадскага руху ў 40-я гады XIX ст.

4. ЛІТАРАТУРА ДРУГОЙ ПАЛОВЫ ХІХ СТ.

Ключавыя словы: праблема ідэйнасці і народнасці літаратуры; віленскае літаратурнае асяроддзе, грамадскі вызваленчы рух, мастацкі метад, беларускамоўная і польскамоўная літаратура, ананімная літаратура, змест, праблематыка, аўтары літаратуры; фарміраванне літаратурных традыцый.

4.1. Літаратура 50-60-х гг. ХІХ ст.

Агульная характарыстыка літаратурнага працэсу. Найважнейшыя эканамічныя і грамадска-палітычныя падзеі і працэсы, якія паўплывалі на развіццё літаратуры Беларусі (лібералізацыя грамадскага жыцця пры Аляксандры ІІ, правядзенне сацыяльна-эканамічнай рэформы 1861 г., нацыянальна-вызваленчае паўстанне 1863-1864 гг. і яго вынікі, урадавы курс на татальную русіфікацыю краю). Грамадская думка, беларусазнаўчыя даследаванні, актывізацыя выдавецкай дзейнасці і аслабленне цэнзуры ў 50-х – першай палове 60-х гг. Альманахі і перыядычныя выданні. Палеміка пра ідэйнасць (тэндэнцыйнасць) і народнасць літаратуры. Паказ новага героя-селяніна і сутнасць прынцыпу мастацкага этнаграфізму. Фарміраванне асноўных цэнтраў беларускага літаратурна-грамадскага руху (Мінск, Вільня, Віцебск). Мінск у творчай біяграфіі В. Дуніна-Марцінкевіча, У. Сыракомлі, С. Манюшкі, П. Шпілеўскага. Асобнае месца П. Шпілеўскага (1823-1861) у грамадска-культурным жыцці Беларусі 50-х гг. Віленскае літаратурнае асяроддзе (У. Сыракомля, В. Каратынскі, Ю. Ляскоўскі і інш.) і літаратурны салон А. Кіркора. Пісьменнікі Віцебшчыны А. Вярыга-Дарэўскі, А. Рыпінскі, Г. Марцінкевіч, Я. Вуль.

Адам Плуг (Антон Пяткевіч; 1823 – 1903). Беларусь у лёсе пісьменніка. Сяброўства з У. Сыракомлем. Кантакты з В. Дуніным-Марцінкевічам: ацэнка творчасці пісьменніка ў нарысе А. Плуга «Некалькі ўражанняў з падарожжа па Літве» (1858). Журналісцкая і выдавецкая дзейнасць. Ліставанне з А. Рыпінскім. Творчасць на беларускай мове. «Кручаная баба» (1849): сувязь з анекдотамі і казкамі, у якіх выкарыстаны фальклорны матыў пра пакаранне злоснай і дурной жонкі.

Ігнацы Яцкоўскі (1795 – 1873). Біяграфічныя звесткі. Жыццё ў эміграцыі і стасункі з А. Рыпінскім і Ю. Ляскоўскім. «Аповесць з майго часу, або Літоўскія прыгоды» (1854): жанравыя асаблівасці; мастацкае асэнсаванне вайны 1812 г.; паказ побыту і нораваў наваградскай шляхты; факты пра Пётрака з Крашына і яго верш «Зайграй, зайграй, хлопча малы...». Польскамоўныя вершы.

Юльян Ляскоўскі (1826– пасля 1888). Удзел у вызваленчым руху і эміграцыя. Вяртанне на радзіму і супрацоўніцтва ў Вільні з А. Кіркорам. Паэтычны зборнік на польскай мове «Беларускі бандурыста» (1861). Паэма «На чужой старане» (1855): патрыятычны пафас, асноўныя матывы, беларускі фальклорна-этнаграфічны матэрыял у творы. Асветніцкая дзейнасць Ю. Ляскоўскага ў Польшчы пасля паўстання 1863 – 1864 гг. Праблема аўтарства беларускамоўных вершаў «Зямелька мая» (1863) і «Пад дуду» (1879), стылізаваных пад фальклор.

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч (1808 – 1884). Агульная характарыстыка жыцця і творчасці.

Ранні перыяд творчасці. Лібрэта оперы «Ідылія» (1846): гісторыя стварэння і публікацыі; пастаноўка і водгукі ў перыядычным друку; асветніцкі змест і праявы эстэтыкі сентыменталізму ў творы; патрыятычны матыў; элементы сацыяльнага крытыцызму ў творы; асаблівасці любоўнай інтрыгі, ідэя «перавыхавання» касмапаліта Караля Лятальскага пад уплывам кахання; пошукі маральнага ідэалу ў народным асяроддзі; літаратурныя тыпы беларускага сялянства, вобраз Навума Прыгаворкі; жанравая спецыфіка, двухмоўнасць і паэтыка твора; гісторыка-літаратурнае значэнне «Ідыліі».

«Гапон» (1855): Гапон як носьбіт пазітыўнай духоўнай сілы народа; пошукі дабра і прыгажосці ў сялянскім асяроддзі, паэтызацыя народнай побытавай культуры.

«Вечарніцы» (1855): кампазіцыя; тып апавядальніка; ідэалізацыя мінулага ў вершаваным апавяданні «Стаўроўскія дзяды»; міфалагічны каларыт, легендавыя і казачныя матывы.

«Купала» (1856), «Шчароўскія дажынкі» (1857): маральна-асветніцкая ідэя; паэтызацыя традыцыйнага народнага побыту; адлюстраванне аўтарам грамадзянскіх і эстэтычных мэт сваёй творчасці (прадмова-прысвячэнне ў «Купале»).

«Травіца брат-сястрыца» (1857): асаблівасці выкарыстання фальклорнага сюжэта; кантраснасць вобразнай сістэмы, палярызацыя дабра і зла, драматычная напружанасць канфлікту, матывы гераізацыі мінулага; жанравыя асаблівасці твора як паэмы-балады.

«Быліцы, расказы Навума» (1857): кампазіцыя – быліца ў быліцы; маральна-дыдактычны змест першай часткі («Злая жонка»); элементы жанру «падарожжа» ў другой частцы («Халімон на каранацыі»); Халімон Забалотны як народны характар і прадстаўнік беларускага краю.

«Блаславёная сям'я» (1856): патрыярхальна-шляхецкі свет у паэме.

«Славяне ў ХІХ стагоддзі» (1856): рамантычная паэтызацыя свабодалюбства і ідэй нацыянальна-вызваленчай барацьбы.

«Літаратарскія клопаты» (1857): асэнсаванне лёсу беларускага паэта.

«Люцынка, альбо Шведы на Літве» (1861): рамантычная гераізацыя мінулага роднага краю; сцвярджэнне шляхецкага маральнага кодэксу і культ рыцарства ў паэме

«З-над Іслачы, альбо Лекі на сон» (1868): адлюстраванне шляхецкага побыту і новых сацыяльных з’яў у паэме.

«Пінская шляхта» (1870): жанравыя і кампазіцыйныя асаблівасці (фарс-вадэвіль); праблема аўтарства і аўтэнтычнасці тэксту; сатырычная скіраванасць у паказе грамадскай ролі і маральнага аблічча шляхты; любоўная інтрыга; каларытнасць персанажаў; паэтыка твора – перадача мясцовага каларыту, сцэнічная лёгкасць, гратэск, іронія, каламбуры, элементы пародыі, моўная характарыстыка персанажаў.

«Залёты» (1870): двухмоўнасць п’есы і яе сувязь з папярэдняй творчасцю пісьменніка; вобраз мясцовага нуварыша Антона Сабковіча ў кантэксце гісторыі сусветнай літаратуры; роля іншых персанажаў у раскрыцці асноўнага канфлікту твора.

Значэнне творчасці В. Дуніна-Марцінкевіча ў гісторыі беларускай літаратуры.

Уладзіслаў Сыракомля (Людвік Кандратовіч; 1823 – 1862). Агульна характарыстыка жыцця і творчасці.

Пачатак літаратурнай творчасці. «Паштальён» (1844): з гісторыі стварэння; адлюстраванне трагічнага лёсу простага чалавека; спавядальны змест і асаблівасці канфлікту ў творы. «Хадыка» (1847): жанравыя асаблівасці (гутарка), крыніца сюжэта; матыў злачынства і пакарання. «Ілюмінацыя» (1856): жанравыя (гутарка), кампазіцыйныя асаблівасці; пафас наканаванасці і сацыяльная праблематыка. Гутарка «Жменя пшаніцы» (1856): асаблівасці мастацкай палемікі з апанентамі, што выступалі супраць развіцця беларускай літаратуры; спецыфіка выкарыстання казачнага сюжэта; патрыятычны пафас і праблема этнічнай самаідэнтыфікацыі беларусаў у творы.

Польскамоўная лірыка: асноўныя матывы. «Не я пяю – народ Божы...» (1844), «Лірнік вясковы» (1852): эстэтычныя прынцыпы аўтара. «Вызваленне сялян» (1859 (?)): антыпрыгонніцкі змест верша. Вершы «Жніўная» (1852), «Вячорная» (1852), «Груган», «Доля»: асаблівасці выкарыстання фальклорнай паэтыкі.

Беларускамоўная лірыка. Гісторыя стварэння і папулярызацыі верша «Добрыя весці» (1848, 1861). Унутраная супярэчнасць ідэі твора як вынік дзвюх рэдакцый. Агітацыйны характар, спецыфіка вырашэння сацыяльнага і нацыянальнага пытанняў (класавы салідарызм і антырускі пафас). Верш «Добрыя весці» як узор грамадзянскай лірыкі. Медытатыўны характар мініяцюры «Ужо птушкі пяюць усюды.» (1861). Сімволіка і алегарычнасць вобразнасці, элегічная настраёвасць твора. Лёс беларускамоўнай спадчыны паэта.

Падарожныя нататкі, гісторыка-этнаграфічныя нарысы і даследаванні У. Сыракомлі. «Вандроўкі па маіх былых ваколіцах» (1853 – 1856): асаблівасці жанру «падарожжа»; інфармацыйнасць і эсэістычнасць аповеду; патрыятычны пафас, паэтызацыя малой радзімы ў творы. «Мінск» (1857): спалучэнне дакументальнага і мастацкага ў нарысе; традыцыі мясцовага летапісання ў стварэнні хронікі горада.

«Магнаты і сірата (Зоф'я, князёўна слуцкая)» (1858): жанравыя асаблівасці вершаванай драмы; спецыфіка мастацкай інтэрпрэтацыі фактаў гісторыі ВКЛ ХVІІ ст.; асаблівасці драматычнага канфлікту і любоўнай інтрыгі; элементы псіхалагізму; маральна-этычная праблематыка, патрыятычны пафас, сістэма вобразаў; аўтабіяграфічны падтэкст твора.

У. Сыракомля як літаратурны крытык.

Значэнне творчасці У. Сыракомлі для беларускай культуры.

Павел Шпілеўскі (1823 – 1861). «Путешествие по Полесью и Белорусскому краю» (1853-55) і «Белоруссия в характеристических описаниях и фантастических её сказках» (1853– 1856): цыкл краязнаўчых нарысаў; асаблівасці карёвага патрыятызму, праявы ідэалогіі заходнерусізму; гісторыя і культура Беларусі. «Цыганё», драматычны твор «Дажынкі»: праявы сентыменталізму ў творах. Даследаванні П. Шпілеўскім беларускага фальклору.

Вінцэсь Каратынскі (1831 – 1891). Агульная характарыстыка жыцця і творчасці.

Паэма «Таміла»: антыпрыгонніцкі пафас; эстэтычная канцэпцыя аўтара, адлюстраваная ў каментарыях; вобраз Тамілы, трагічны лёс героя; матыў наканаванасці; ідэйны змест; прыкметы сентыменталізму і рамантызму; нацыянальны каларыт у творы.

Беларускамоўная паэзія. Верш-песня «Уставайма, братцы... » (1858): гісторыя стварэння; элементы фальклорнай паэтыкі, сімволіка, алегарызм твора, яго палемічны змест. «Далібог-то, Арцім...» (1858) як верш-прысвячэнне А. Вярыгу-Дарэўскаму, гумарыстычны зварот да калегі па пяру. «Туга на чужой старане» (1859, 1864(?)) як патрыятычная элегія; асаблівасці пафасу; аўтабіяграфізм; арыгінальнасць раскрыцця тэмы твора. В. Каратынскі як верагодны аўтар «Гутаркі старога дзеда» і «Гутаркі двух суседзяў».

Значэнне твораў В. Каратынскага ў гісторыі беларускай літаратуры.

Кастусь Каліноўскі (1838 – 1864). Агульная характарыстыка грамадскай дзейнасці.

Публіцыстыка К. Каліноўскага. Асветніцка-агітацыйны характар і праблематыка «Мужыцкай праўды». «Пісьмы з-пад шыбеніцы» як палітычны запавет.

Верш «Марыська чарнаброва, галубка мая...»: гісторыя напісання і публікацыі; спалучэнне інтымнага і грамадзянскага зместу.

Значэнне дзейнасці і творчай спадчыны К. Каліноўскага.

Адэля з Устроні. Загадка псеўданіма. Паэма «Мачаха» (1850): рамантычная эстэтыка, творчае выкарыстанне беларускага фальклору; патрыятычны пафас; драматызм дзеяння; персаніфікацыя сіл прыроды; дыялагічнасць.

Ананімныя вершы і гутаркі 50-60-х гг.: публіцыстычнасць, змястоўнасць і невысокі мастацкі ўзровень большасці твораў («Вясна гола перапала» («Вясна, голад, перапала»), «Гутарка Данілы са Сцяпанам»; «Паўстанцкая песня», «Гэй жа, хлопцы!»; «Дзякуй богу і гасудару», «Гутарка пана з селянінам» і інш). «Два д'яблы»: гісторыя публікацыі і факт прыналежнасці тэкстаў «Тараса на Парнасе» і «Двух д'яблаў» аднаму аўтару; актуальнасць праблематыкі, сатырычнае адлюстраванне сутыкнення сілаў ірэальнага свету з будзённым жыццём людзей; спалучэнне сялянскага (беларускага) этнаграфічнага матэрыялу з элементамі кніжнай культуры.

Паэма «Тарас на Парнасе»: крытыка славянафільскіх поглядаў; асаблівасці адлюстравання вобразаў антычных багоў; вобраз Тараса; сімволіка ўзыходжання беларускага палясоўшчыка на гару музаў; спалучэнне беларускай народнай культуры і традыцый рускай кніжнай паэзіі; травестацыя і іншыя сродкі стварэння камічнага эфекту; асаблівасці ккампазіцыі, сумяшчэнне рэальнага і фантастычнага планаў, час і прастора ў творы.

Праблема аўтарства і часу напісання паэмы «Тарас на Парнасе». Асноўныя аргументы на карысць магчымага аўтарства В. Дуніна-Марцінкевіча, А. Вярыгі-Дарэўскага, студэнтаў Горы-Горацкага земляробчага інстытута, Я. Крупенькі, К. Вераніцына, Ф. Тапчэўскага, Я. Вуля і інш.

Арцём Вярыга-Дарэўскі (1816 – 1884). Роля А. Вярыгі-Дарэўскага ў кансалідацыі літаратурна-грамадскага руху на Віцебшчыне і ў цэлым у Беларусі. Рукапісны «Альбом» пісьменніка і яго гісторыка-літаратурнае значэнне. Беларускамоўныя творы паэта. Патрыятычная сутнасць ідэі «сваяцкасці» ў вершаванай аповесці на польскай мове «Гутарка пра сваяка» (1858). Сувязі пісьменніка з віленскімі, варшаўскімі і пецярбургскімі перыядычнымі выданнямі. Удзел у паўстанні 1863 – 1864 гг. Высылка на катаргу. Трагічны лёс беларускамоўнай творчай спадчыны, у тым ліку перакладу паэмы А. Міцкевіча «Конрад Валенрод». А. Вярыга-Дарэўскі і пытанне аўтарства паэмы «Тарас на Парнасе».

Аляксандр Рыпінскі (каля 1811 – 1886 (?)). Удзел у паўстанні 1830 – 1831 гг. і эміграцыя. Парыжскі перыяд жыцця: знаёмства з А. Міцкевічам, выданне фальклорна-этнаграфічнага даследавання «Беларусь» (1840). Лонданскі перыяд жыцця і выдавецкая дзейнасць. Балада «Нячысцік» (1852): гісторыя стварэння; інтэрпрэтацыя фальклорнага сюжэта пра злую жонку. Вяртанне на радзіму, удзел у літаратурным жыцці Віцебшчыны. Праца над рукапіснай хрэстаматыяй беларускіх твораў і стварэннем творчых партрэтаў дзеячаў літаратуры Беларусі.

Геранім Марцінкевіч (1816 – пасля 1864). Біяграфічныя звесткі. Выданні паэтычных зборнікаў і асноўныя матывы польскамоўных вершаў. Беларускамоўная творчасць. Драматычны вершаваны абразок «Адвячорак: Аказія ў карчме пад Фальковічамі» (1858): праблема аўтарства; уплыў асветніцкіх ідэй і нарматыўнай паэтыкі класіцызму антыпрыгонніцкі змест і сацыяльная праблематыка; асаблівасці адлюстравання сялянскага жыцця, выяўлення настрояў сялянства перад адменай прыгону; моўная характарыстыка персанажаў; увядзенне ўстаўной сцэнкі (тэатр у тэатры), уключэнне ў тэкст ананімнага верша «Вясна, голад, перапала»; палемічная скіраванасць і элементы літаратурнай барацьбы ў творы; мова твора.

4.2 Літаратура 70-х - першай паловы 80-х гг. ХІХ ст.

Навукова-асветніцкая дзейнасць А. Кіркора (1818 – 1886), П. Шэйна (1826 – 1900), Я. Карловіча (1836 – 1903), М. Нікіфароўскага (1845 – 1910) і інш. Беларуская праблематыка на старонках рускага і польскага перыядычнага друку. Адмена ваеннага становішча ў краі (1870). Мастацкія кірункі, асветніцкі і публіцыстычны характар літаратуры. Працэс эмансіпацыі сялянства і з'яўленне паэтаў-самавукаў з народнага асяроддзя.

Аляксандр Шункевіч (Мікалай Марозік, каля 1852 – пасля 1913). Факты біяграфіі. Папулярнасць у народзе дыдактычных вершаў сялянскага паэта-самавука. Удзел у грамадскім і літаратурным жыцці. Вершаванае гумарыстычнае апавяданне «Сцяпан і Тацяна» (1889): побытавы змест, элементы бурлеску і пародыі на высокую паэзію; асаблівасці адлюстравання канфлікту бацькоў і дзяцей, любоўных і сямейных калізій у творы.

Вільгельм Пратасевіч ((?) – 1880). Вершаваная гутарка «Суседчык Гавейскі» (каля 1875): гумарыстычны змест апавядання пра паляўнічыя прыгоды.

Лявон Вітан-Дубейкаўскі (1869 – 1940). Біяграфічныя звесткі. Сувязь з беларускім нацыянальным рухам. Байка «Цягне воўк –пацягнуць воўка!»: сацыяльная праблематыка. Верш «Бура»: грамадзянскі пафас твора. Рукапісны зборнік «Мае думы і мыслі» (1893).

Адам Кіркор (1818 – 1886). Факты біяграфіі. А. Кіркор як гісторык беларускай літаратуры ў курсе лекцый «Пра літаратуру братніх славянскіх народаў» (1874). Нарысы пра Беларусь, змешчаных у 3 т. «Живописной России» (1882): патрыятычны і энцыклапедычны змест, мастацкія асаблівасці. Значэнне творчай спадчыны.

Аляксандр Ельскі (1834 – 1916). Біяграфія і фарміраванне асобы пісьменніка. Шырыня навуковых і культурных інтарэсаў. Беларускі верш А. Ельскага «Вінцуку Дуніну-Марцінкевічу» (1872). Супрацоўніцтва з энцыклапедычнымі выданнямі і калекцыянерская дзейнасць. Даследаванні па праблемах культуры (артыкулы «Адам Міцкевіч на Беларусі» (1885), «Пра беларускую гаворку» (1885), «Беларусь» і «Беларуская літаратура і бібліяграфія» (1892). Пераклады на беларускую мову твораў А. Міцкевіча: санета «Бура на моры» (1889), першай кнігі паэмы «Пан Тадэвуш» (1892). Маральна-этычная праблематыка твораў для народа «Сынок» (1895), «Выбіраймася ў прочкі» (1896), «Слова аб праклятай гарэлцы» (1900). Значэнне эпісталярнай спадчыны пісьменніка (лісты да Я. Карловіча). Значэнне асветніцкай дзейнасці.

Войслаў Савіч-Заблоцкі (1850 – пасля 1893). Біяграфічныя звесткі. Цыкл беларускіх вершаў «З чужыны», «У роднай зямлі», «Да перапёлкі» (1873): элегічны характар і асэнсаванне мінулага Беларусі. Верш-зварот «Беларуская пея» (1882): палітычны змест. Польскамоўная аповесць «Полацкая шляхта» (1885): патрыятычны пафас; сакралізацыя вобраза радзімы; праблема абуджэння самасвядомасці народа; традыцыі і наватарства ў творы.

Фелікс Тапчэўскі (1838 – 1892). Біяграфічныя звесткі. Ф. Тапчэўскі як паэт-гумарыст. Верш «Саўсім не тое, што было»: шляхецкая ідэалізацыя мінулага. Верш «Грошы і праца»: дэмакратычная пазіцыя ў трактоўцы канфлікту паміж працай і капіталам. Вершы «Ён і яна», «Вечарынка»: асаблівасці гумарыстычнага адлюстраванне жыцця. Паэтыка твораў пісьменніка. Праблема аўтарства верша «Панскае ігрышча».

Эліза Ажэшка (1841-1910). Біяграфія пісьменніцы. Фарміраванне асобы: беларускія састаўляючыя выхавання і грамадзянскага станаўлення пісьменніцы. Сувязь з паўстаннем 1863 – 1864 гг. Асветніцкая праца Э. Ажэшкі, вывучэнне і папулярызацыя беларускага фальклору Гродзеншчыны. Творчыя кантакты з Ф. Багушэвічам. Творчасць Э. Ажэшкі ў кантэксце беларускай літаратуры.

«Сялянскія» аповесці 1890-х гг. («Нізіны» (1884), «Дзюрдзі» (1885), «Хам» (1888)): мастацкае асэнсаванне краёвай рэчаіснасці; выкарыстанне беларускай мовы і фальклору; асаблівасці адлюстравання народнага жыцця і адметных вобразаў беларускіх сялян; сацыяльна-псіхалагічны змест і крытычны пафас твораў; жаночыя персанажы і іх адметнасць.

Адлюстраванне ў Аповесці «Нізіны», «Дзюрдзі»: тэматыка, праблематыка, псіхалагічны змест; асаблівасці канфлікту.

«Над Нёманам» (1887): тэма краёвай рэчаіснасці, чалавека і прыроды, маральнай адказнасці ў творы; праблематыка; асаблівасці адлюстравання канфлікту пакаленняў; патрыятызм твора.

Значэнне творчасці пісьменніцы для беларускай культуры.
 

Прычыны творчых няўдач аўтараў вытворчых п’ес, драматычных твораў пра калгасную рэчаіснасць, пасляваеннае жыццё. Бесканфліктнасць, ілюстрацыйнасць, зададзенасць у тагачасных п’есах Ю. Рудзько, В. Палескага, К. Губарэвіча, В. Віткі, інш.

Узнаўленне падзей і вобразаў гістарычнага мінулага ў драматычнай трылогіі М. Клімковіча “Георгій Скарына” (1946 – 1955), п’есе В. Вольскага “Машэка” (1946).

Творчыя набыткі А. Макаёнка ў другой палове 1940-х – першай палове 1950-х гг. (“Добра, калі добра канчаецца”, “Перад сустрэчай” і інш.), роля драматурга ў развіцці беларускай сатыры і нацыянальнага тэатра.

2.2 Творчасць пісьменнікаў перыяду 1930 – першай паловы 1950-х гадоў

Кузьма Чорны (1900 – 1944). Першыя публікацыі. «Маладнякоўская» паэтызацыя знешніх праяў жыцця ў ранніх творах («На граніцы», «Будзем жыць», «Бяздонне»). Узмацненне псіхалагічнага аналізу («Буланы», «Пачуцці», «Хвоі гавораць» і інш.). Паказ звычайнага чалавека ў яго штодзённым жыцці як працяг традыцый пісьменнікаў-папярэднікаў (Коласа, Бядулі, Гарэцкага). Творчае крэда пісьменніка: «Чалавек – гэта цэлы свет». Раман і аповесць у творчасці К. Чорнага. Задума пісьменніка стварыць цыкл эпічных твораў пра гістарычны шлях народа. Арыгінальнасць мастацкай ідэі цыкла. Цікавасць празаіка да філасофскіх праблем. Блізкасць першых раманаў «Сястра» (1927 – 1928), «Зямля» (1928) да апавяданняў. Ідэйны змест твораў.

1930-я гг. як новы этап у творчасці К. Чорнага. Змены ў светапоглядзе пісьменніка. Вымушаныя ўступкі ідэалагічным міфам і догмам. Спроба сацыяльнымі прычынамі вытлумачыць «цэлы свет». Тэматыка, праблематыка, мастацкія асаблівасці, цэнтральныя вобразы раманаў «Бацькаўшчына» (1931), «Трэцяе пакаленне» (1935), аповесцей «Лявон Бушмар» (1929), «Люба Лук'янская» (1937). Сучаснае прачытанне «Трэцяга пакалення»; палеміка вакол твора на старонках «ЛіМа» ў 1980-я гады. Вяртанне ў гады вайны да ідэі складанасці чалавечага свету і немагчымасці яго поўнага вытлумачэння. Раманы «Млечны шлях», «Пошукі будучыні», «Вялікі дзень»: праблематыка, жанравыя асаблівасці; сімвалічныя і філасофскія вобразы, сцэны. Асэнсаванне беларускім аўтарам сутнасці і вытокаў фашызму. Месца твораў у літаратуры пра мінулую вайну. Незакончаныя раманы і аповесці празаіка «Вясна», «Ідзі, ідзі», «Скіп'ёўскі лес»і інш. Асаблівасці стылю К. Чорнага.

Кандрат Крапіва (1896 – 1991). Жыццяпіс. Сімвалічны змест абранага псеўданіма. Аб'екты аўтарскага смеху ў ранніх зборніках «Асцё», «Крапіва» (абодва – 1925), «Апавяданні» (1926), «Людзі-суседзі» (1928). Крапіва – байкапісец. Праблематыка, героі баек, традыцыі народнай смехавой культуры ў творах. Зварот пісьменніка да пародыі і сатырычнай паэмы («Біблія», 1926; «Шкірута», 1928; «Хвядос – Чырвоны нос», 1930). Абумоўленасць ідэйнага зместу твораў грамадска-сацыяльнымі падзеямі таго часу. Разуменне К. Крапівой неабходнасці сатыры ў жыцці і літаратуры. Абарона сатырычных жанраў, іх тэарэтычнае асэнсаванне ў артыкулах «Думкі пра сатыру» (1928), «Што мне рупіць» (1933), «Аб сатырычнай камедыі» (1953), «Канфлікт – аснова п'есы» (1954). Паказ жыцця сялянства напярэдадні калектывізацыі ў рамане «Мядзведзічы» (першая кніга – 1932). Складанасць і супярэчлівасць вясковага свету, «заземленасць», бытавы характар раманных калізій. Прычыны няскончанасці твора.

Першыя п'есы: «Канец дружбы» (1933), «Партызаны» (1937). Месца сатырычнай камедыі «Хто смяецца апошнім» (1939) у творчай спадчыне К. Крапівы. Гуманістычная ідэя твора, сутнасць канфлікту, вобразы персанажаў. Майстэрства драматурга. Тэма Вялікай Айчынай вайны ў драмах «Проба агнём» (1943), «Валодзеў гальштук» (1943), «3 народам» (1948), «Людзі і д'яблы» (1958). Нетрадыцыйны паказ ваеннай рэчаіснасці ў сатырычнай камедыі «Мілы чалавек» (1945). Праўдзівасць і жыццёвасць вобраза Жлукты. Наватарства формы, багацце і разнастайнасць камедыйных прыёмаў. Сцэнічны лёс п'есы. Уплыў тэорыі бесканфліктнасці на лірычную камедыю «Пяюць жаваранкі» (1950). Згладжанасць жыццёвых супярэчнасцей, ідылічнасць зместу. Творчая няўдача драматурга пры стварэнні п'есы пра жыццё рабочага класа («Зацікаўленая асоба», 1952). Новая мастацкая вышыня Крапівы-сатырыка – фантастычная камедыя «Брама неўміручасці» (1972). Філасофскі роздум пісьменніка над сэнсам і сутнасцю чалавечага існавання, развіццём цывілізацыі. Арганічны сплаў у творы фантастычнага і рэальнага. Галерэя сатырычных тыпаў і вобразаў, створаных К. Крапівой. Месца і роля станоўчых персанажаў у камедыі.

Міхась Лынькоў (1899 – 1975). Вобразы дзяцінства, звязаныя з чыгункай, у творах пісьменніка («У вагоне», «Чыгунныя песні», «Андрэй Лятун», «Міколка-паравоз»). Паказ у ранніх творах (апавяданні «Над Бугам», «Маньчжур», «Баян» і інш.) нараджэння новага чалавека, няпростага ўключэння людзей у змененую рэвалюцыяй рэчаіснасць. Цікавасць пісьменніка да праблемы гуманізму, яе мастацкае вырашэнне на матэрыяле грамадзянскай вайны («Аб чалавечым сэрцы», «Салавей-разбойнік», «У мястэчку»). Асаблівасці стылявой манеры М. Лынькова: арганічны сплаў рамантызму з лірызмам, прысутнасць у творы іранічнага падтэксту, псіхалагізм. Паказ барацьбы беларускага народа ў апавяданнях ваеннага часу (зб. «Астап», 1944). Скіраванасць аўтара на героіку вайны. Вобразы дзяцей у творах («Васількі», «Салют» і інш.). Праца над раманам «Векапомныя дні» (1949 – 1956). Спроба шырокага эпічнага асэнсавання подзвігу народа ў гады Вялікай Айчынай вайны. Паказ у творы нараджэння і разгортвання партызанскай барацьбы. Абагульнены вобраз народа-змагара, народа-партызана. Шырокая падзейная аснова рамана, вялікая колькасць узноўленых чалавечых лёсаў, рэальныя прататыпы герояў. Пытанне пра адпаведнасць раманнай формы асаблівасцям таленту пісьменніка (спроба напісання ў 1930-я гг. рамана «На чырвоных лядах»). Слабае счапленне сітуацый і лёсаў герояў, панарамнасць ва ўзнаўленні жыццёвай карціны. Месца рамана «Векапомныя дні» ў беларускай ваеннай прозе.

Уладзімір Дубоўка (1900 – 1976). У. Дубоўка – адна з самых яркіх і арыгінальных постацей у маладой беларускай літаратуры 1920-х гг. Складанасць і драматызм чалавечага лёсу.

Раннія зборнікі «Строма» (1923), «Трысцё» (1925), «Credo» (1926), Cхільнасць маладога аўтара да нетрадыцыйнай рытмікі, сімвалічнасці паэтычнага малюнка, асацыятыўнасці мыслення. Выявы «маладнякоўскай бурапеннасці»: ненатуральнасць асобных вобразаў, грувасткасць параўнанняў, аднабаковасць узнаўлення жыцця. Паважлівае стаўленне Дубоўкі-маладнякоўца да класічнай спадчыны, жаданне вучыцца паэтычнаму майстэрству. Імкненне жанрава разнастаіць беларускую паэзію. Асаблівасці тыпізацыі жыццёвых з'яў у ранніх паэмах «Камсамолка Ганна» (1923), «Студэнт» (1924), «Там, дзе кіпарысы» (1925), «Плач буры» (1926). Цікавасць пісьменніка да гістарычнага мінулага (паэмы «Крычаўская спакуса», 1926; «Браніслава», 1929), У. Дубоўка і М. Багдановіч. Шырокае выкарыстанне фальклору ў творах «узвышэнскага» перыяду, смелы пошук новых паэтычных форм. Тэма мастака і мастацтва ў паэтычнай трылогіі «Кругі» (1927), «I пурпуровых ветразей узвівы» (1929), «Штурмуйце будучыні аванпосты» (1929, 1965). Сюжэтнае і кампазіцыйнае наватарства паэм. Творы ва ўспрыманні крытыкі 1920-х гг. і іх сучаснае прачытанне. Верш «За ўсе краі, за ўсе народы свету…» (1927) у лёсе У. Дубоўкі. Пераклічка твора з купалаўскай паэзіяй паслярэвалюцыйнага часу.

Ураўнаважанасць, традыцыйнасць паэзіі У. Дубоўкі 1950–1970-х гг. Услаўленне ў творах ваеннага і мірнага подзвігу народа. Зварот да рэальных падзей і асоб, да жыццёвай канкрэтыкі («Сенненская Алеся», «Маленькая гераіня», «Ты, Ларыса, таксама Зарніца» і інш.). Любоў да роднай зямлі і захапленне суровай прыгажосцю Сібіры, Далёкага Усходу – прытулку ў час выгнання («Краса цудоўная ідзе», «Бачу вас зноў…», цыкл «Чакае ля берага човен мяне…» і г. д.). Гісторыя напісання зборніка «Палеская рапсодыя» (1961). Вобраз Беларусі ў кнізе.

Міхась Зарэцкі (1901 – 1937). Асаблівасці станаўлення творчай індывідуальнасці пісьменніка. Рысы «маладнякоўскай» прозы ў ранніх апавяданнях (зб. «У віры жыцця», «Пела вясна», абодва – 1925). Нетрадыцыйны паказ падзей грамадзянскай вайны, зварот да лёсу прадстаўнікоў знішчаных рэвалюцыяй класаў, абарона агульначалавечых каштоўнасцей («Адна партыя ў шашкі», «Ворагі», «Двое Жвіроўскіх», «Кветка пажоўклая»). Разуменне і адлюстраванне пісьменнікам трагізму часу. Асаблівасці адлюстравання новага часу, яго падзей, праблем, герояў («Бель», «Дзіўная», «Пра майго прыяцеля»). Майстэрства псіхалагічнага аналізу Зарэцкага-апавядальніка. Навізна праблематыкі, сюжэтна-кампазіцыйнае майстэрства ў першых вялікіх эпічных творах («Голы звер», 1926; «Сцежкі-дарожкі», 1927). Меладраматычныя сітуацыі ў аповесці і рамане. Спалучэнне ў «Сцежках-дарожках» падзейнасці з пранікненнем у псіхалогію герояў. Паказ драматычнага раздарожжа прадстаўнікоў інтэлігенцыі. Мастацкая нераўназначнасць першых і заключных частак рамана. Падзеі калектывізацыі ва ўзнаўленні М. Зарэцкім (нарысы «Вясна 1930», «Лісты ад знаёмага», раман «Вязьмо»). Грамадзянская пазіцыя пісьменніка ў ацэнцы лёсаносных для жыцця сялянства падзей. Раман «Вязьмо» (1932) у кантэксце літаратуры пра «вялікі пералом». Віна і бяда Сымона Карызны. Вобраз Галілея і яго функцыянальная роля ў ідэйным змесце твора. М. Зарэцкі – майстра мастацкай дэталі. Тэматыка і праблематыка драматургічных твораў («Віхор на балоце», 1928: «Белыя ружы», 1929).

Нарыс «Падарожжа на Новую Зямлю», няскончаны раман «Крывічы» ў творчым і чалавечым лёсе М. Зарэцкага.

Язэп Пушча (1902 – 1964). Біяграфічныя звесткі. Творчасць Я. Пушчы 1920-х гг. у ацэнцы савецкай крытыкі.

Жыццесцвярджальны пафас «маладнякоўскіх» зборнікаў «Раніца рыкае» (1925), «Vita» (1926). Апяванне вясковага жыцця. Канкрэтнасць, «рэчыўнасць» паэтычных вобразаў. Захапленне паэтыкай імажынізму. Пошукі «смелых і каларытных вобразаў» (Я. Пушча). Выдаткі паэтычнага эксперыменту. Змена танальнасці ў кнізе «Дні вясны» (1927). Выяўленне светапогляднай эвалюцыі ў вершы «Я аддаў дню вясноваму дань…», Узмацненне настрояў расчараванасці, тугі ў зборніку «Песні на руінах» (1929). Матывы і вобразы цыклаў «Асеннія песні», «Лісты да сабакі». Непрыманне Я. Пушчам святочна-радаснага ладу, суцэльнага мажору ў паэзіі. Адстойванне эмацыянальнасці, лірызму як выразнікаў аўтарскай шчырасці. Ідэйна-мастацкія адрозненні паміж «маладнякоўскім» і «ўзвышэнскім» перыядамі ў творчасці паэта. Сімволіка вобразаў вясны і восені ў вершах. Ускладненне вобразнай сістэмы. Зварот да ўмоўнасці, падтэксту. Задума паэмнай трылогіі. «Песня вайны» (1928), «Цень Консула» (1928) як рэалізаваныя часткі задумы. Узнаўленне драматычных падзей нядаўняй гісторыі. Рэалістычны і сімвалічны планы прачытання паэм. Тэма мастака і народа ў ліра-эпасе Я. Пушчы. Вобразы Іскрыніча («Песня вайны»), Грыміцкага і Мярохі («Сады вятроў», 1930, 1958). Сувязь з тэарэтычнымі ўстаноўкамі «Узвышша». Пушча-крытык пра ролю творцы і літаратуры ў грамадскім жыцці («У абарону маладой паэзіі», «Максім Лужанін. Крокі» і ішп.).

Зборнікі Я. Пушчы 1960-х гг. «Вершы і паэмы», «Пачатак легенды». Неадпаведнасць надрукаваных твораў з іх бадзёрасцю і радасцю ўнутранаму стану душы паэта. Змест невядомых пры жыцці аўтара вершаў «Крытыкам», «На салаўіны лад», «Адцвітае ў садзе ружа», «Хачу спяваць, а не маліцца».

Андрэй Мрый (Андрэй Шашалевіч, 1893 – 1943). Біяграфія.

Адметнасць таленту празаіка. Раннія допісы, нататкі, апавяданні. Нетрадыцыйнасць герояў, асаблівасці мовы твораў. Смелае адлюстраванне адмоўнага ў жыцці ў апавяданнях «узвышэнскага» перыяду («Камандзір», «Няпросты чалавек», «Гармонія ў ружовым», «Рабін»). «Запіскі Самсона Самасуя» (1929) як першы сатырычны раман у нацыянальнай літаратуры. Гісторыя публікацыі. Прачытанне рамана ў 1920-я гг. і ў наш час. Сацыяльнае паходжанне галоўнага героя, рысы яго характару, паводзіны і ўчынкі, адносіны да людзей (бацькоў, сяброў, калег па працы, начальства). «Непатапляльнасць» Самасуя, запатрабаванасць такіх кіраўнікоў і дзеячаў грамадствам паслярэвалюцыйнага часу. Тыповасць, універсальнасць створанага А. Мрыем вобраза. Сатырычныя вобразы другога плану (Сом, Лін, Крэйна, Мамон, Торба, Гарачы і г. д.), іх адрозненне ад Самсона Самасуя. Шапялёўка як мастацкая мадэль абсурднага свету грамадскай актыўнасці, створаная па законах сатырычнай літаратуры. Адлюстраванне ў творы пачатковага этапу станаўлення культу асобы. Жанравыя, кампазіцыйныя і стылёвыя асаблівасці твора. Сродкі сатырычнага ўзнаўлення рэчаіснасці (мова персанажаў і аўтара, партрэтныя характарыстыкі, стварэнне камічных сітуацый, іронія, гратэск і г. д.). Твор А. Мрыя ў кантэксце сатырычнай прозы 1920 – 1930-х гг. (аповесці, раманы, апавяданні М. Булгакава, М. Зошчанкі, А. Платонава, Я. Гашака, К. Крапівы і інш.).

Уладзімір Жылка (1900 – 1933). Біяграфічныя звесткі. «Дзённік» і лісты пісьменніка.

Асоба і творы У. Жылкі ў літаратурным працэсе 1920-х гг. «Віленскі», «пражскі» перыяды ў творчасці пісьменніка. Стасункі з «Маладняком». Гістарычны лёс радзімы, незалежніцкія, адраджэнскія і змагарныя матывы ў творах паэта («Покліч», «Каваль», «Хто мужны, хто смелы, хто дужы…», «Беларусь» і інш.). Вера ў свой народ, у яго светлы заўтрашні дзень («Сёмуха», «Люблю, не знаючы пуціны…», «Толькі той, чый вольны дух…»). Вобраз рэвалюцыі ў паэзіі У. Жылкі («Віхор»). Традыцыі М. Багдановіча ў творчасці паэта: арыентацыя на класіку, зварот да кананічных форм верша, культура паэтычнага радка, інтэлектуалізм і г. д. Багдановічаўскія вобразы і матывы ў вершах «Меч», «Хараство», «Вершы аб Вільні». Падабенства лёсаў У. Жылкі і М. Багдановіча. Пейзажная лірыка («Летні вечар», «Вечарам», «Восень», «Вецер» і інш.); асаблівасці ўнутранага свету лірычнага героя. Роздум паэта над быційнымі праблемамі. Танальнасць філасофскай лірыкі. Настроі расчараванасці, смутку», тугі ў вершах («На ростані», «Бяспынна, глуха процьма часу…», «Усе мы страчаныя…» і інш.). «Тэстамент» як споведзь і запавет нашчадкам; вобраз аўтара ў творы. У. Жылка – крытык і перакладчык.

Лукаш Калюга (Канстанцін Вашына, 1909 – 1937). Цікавасць Л. Калюгі да народных характараў-тыпаў, сцвярджэнне адвечных маральных каштоўнасцей, увядзенне ў літаратуру вобраза дзівака («Краўцы і чаляднікі», «Трахім з Пагулянкі», «Лук'ян – капераціўскі сабака» і інш.). Палемічная скіраванасць першага твора вялікай эпічнай формы («Ні госць, ні гаспадар», 1928) супраць стэрэатыпаў юнацкай аповесці 1920-х гг.; ідэйнае гучанне назвы, зместу і вобразаў твора; асаблівасці адлюстравання вытокаў адчужэння дзяцей вёскі ад зямлі; нетрадыцыйнасць паказу прадстаўнікоў маладога пакалення ў кантэксце іх грамадскай дзейнасці. Асэнсаванне мінулага народа праз самабытнасць нацыянальных характараў у аповесці «Нядоля Заблоцкіх» (1931); арыгінальнасць кампазіцыйнай будовы твора; зварот аўтара да паданняў, звычаяў, абрадаў, народных досціпаў і жартаў. Прычыны незакончанасці аповесцей Л. Калюгі. Праблематыка «твораў з-за крат» пісьменніка (аповесці «Дзе косці мелюць», «Зэнка малы ніколі не быў», «Зоры вам вядомага горада», раман «Пустадомкі»). Мова твораў Л. Калюгі.

Янка Маўр (1883 – 1971) Жыццё і творчы шлях Янкі Маўра (Івана Міхайлавіча Фёдарава).

Звесткі з біяграфіі Янкі Маўра (1883 – 1971). Янка Маўр як адкрывальнік новых тэм і жанраў у беларускай дзіцячай літаратуры. Адлюстраванне дагістарычнага этапу ў развіцці чалавецтва ў першай аповесці “Чалавек ідзе” (1927).

Распрацоўка тэмы жыцця дзяцей у цыкле твораў пра далёкія краіны (“Слёзы Тубі”, “Лацароні”, “Незвычайная прынада” (усе – 1927)). Вобразы дзяцей у апавяданнях. Выхаванне пачуцця суперажывання. Роля эпілогаў у раскрыцці ўнутранага канфлікту.

Праблема чалавечых узаемаадносін, правоў чалавека ў прыгодніцкіх аповесцях (“У краіне райскай птушкі”(1928), “Сын вады” (1928)). Першы беларускі раман для дзяцей “Амок” (1929), гістарычная аснова твора. Адлюстраванне вынікаў палітыкі каланіялізму. Актуалізацыя праблем твораў Янкі Маўра ў ХХІ ст.: гістарычная рухомасць сэнсу мастацкага твора.

Трансфармацыя сюжэта рабінзанады ў аповесці “Палескія рабінзоны” (1930). Папулярнасць твора. Вобразы Мірона і Віктара. Апяванне прыроды роднага краю, пазнавальны змест твора, элементы загадкавасці і таямнічасці. Выхаваўчы пафас твора.

Праблема грамадскага і асабістага ў аповесці “ТВТ, або Апавяданне пра тое, як маладыя героі ўзбунтаваліся супроць уціску рэчаў і збілі з панталыку дзядзьку Данілу, цётку Мар’ю, нават міліцыянера і, нарэшце, увесь свет; як яны навучыліся бачыць тое, чаго другія не бачаць, і як Цыбук здабываў ачкі” (1934). Дасціпнасць гумару, элементы гульні. Ацэнка твора Янкам Купалам, Максімам Горкім, Самуілам Маршаком. Аповесці “ТВТ” Янкі Маўра і “Цімур і яго каманда” Аркадзя Гайдара: параўнальная характарыстыка.

Асаблівасці адлюстравання дзіцячай душы ў псіхалагічных апавяданнях “Шчасце” (“Шапка”), “Бярозавы конь”, “Падарожжа вакол дома”, “На крызе”, “Начальнік артылерыі”.

Праблема “дзеці і вайна” ў апавяданнях “Завошта?”, “Дом пры дарозе”, “Запіска”, “Максімка”, “У разведцы”.

Спалучэнне рэальнага і фантастычнага ў творах “Вандраванне па зорках” (1927), “Аповесць будучых дзён” (1932), “Фантамабіль прафесара Цылякоўскага” (1954). Наследаванне традыцый А. Талстога, У. Обручава. Пэўная ідэалагічная зададзенасць твораў.

Аўтабіяграфічная трылогія “Шлях з цемры” (1948 – 1957): свет дзяцінства ў творы.

Значэнне творчасці Янкі Маўра для развіцця беларускай дзіцячай літаратуры.

3 Беларуская літаратура перыяду другой паловы 1950-х – 1960-х гадоў

Ключавыя словы: грамадская “адліга” і абнаўленне прыгожага пісьменства, рэабілітацыя рэпрэсаваных беларускіх пісьменнікаў, сацыялістычны рэалізм, “філалагічнае” пакаленне пісьменнікаў, “шасцідзесятніцтва” як літаратурна-грамадскі рух, лірызацыя прозы, суб’ектывізаваны стыль пісьма, моўна-выяўленчыя магчымасці твораў, тэорыя бесканфліктнасці і яе пераадоленне, ідэйна-тэматычны змест, мастацкія падзеі, сітуацыі, канфлікты, пафас літаратурны, ідэйны змест, аб’ектывізаваны і суб’ектызаваны спосаб адлюстравання рэчаіснасці, суадносіны грамадскага і асабістага ў літаратуры, сучаснасць і мінулае ў мастацкай літаратуры, асаблівасці станаўлення творчай індывідуальнасці пісьменніка, літаратура і ідэалогія, пісьменнікі і творы перыяду другой паловы 1950 – 1960-х гг.

3.1 Гістарычныя ўмовы развіцця беларускай літаратура другой паловы 1950-х – 1960-х гадоў

Сярэдзіна 50-х гг. у гісторыі літаратуры і культуры як пачатак якасна новага перыяду развіцця. Уплыў грамадскай “адлігі” на абнаўленне прыгожага пісьменства. Адыход літаратуры ад ілюстрацыйнасці, догмаў і схематызму.

Аднаўленне гістарычнай панарамы беларускай літаратуры. Рэабілітацыя рэпрэсаваных пісьменнікаў (Ц. Гартны, М. Гарэцкі, М. Чарот, Т. Кляшторны, У. Хадыка, М. Зарэцкі і інш.). Вяртанне да творчай дзейнасці У. Дубоўкі, Я. Скрыгана, А. Звонака, Я. Пушчы, С. Грахоўскага, М. Хведаровіча і інш. Спавядальныя матывы ў творах гэтых пісьменнікаў.

Ваенны вопыт і яго роля ў фарміраванні светапогляду, ідэйна-эстэтычных падыходаў І. Шамякіна, А. Кулакоўскага, А. Адамовіча, В. Быкава, І. Навуменкі і інш. Жыццё і творчы лёс пісьменнікаў, дзяцінства якіх апалена вайной: В. Казько, Р. Барадулін, Б. Сачанка, В. Адамчык, А. Вярцінскі, Е. Лось і інш.

Сацыялістычны рэалізм як асноўны творчы метад, яго ўплыў на літаратурную практыку. Ідэйна-эстэтычныя пошукі беларускіх пісьменнікаў, іх выхад за межы патрабаванняў крытыкаў-дагматыкаў. Экзістэнцыйнае разуменне чалавека і свету. Перабудова мастацкага мыслення.

Шматвектарнасць літаратурнага працэсу 1960-х гг. Прыход у літаратуру новага пісьменніцкага пакалення – “філалагічнага” (І. Навуменка, У. Караткевіч, І. Чыгрынаў, Р. Барадулін, В. Адамчык, С. Гаўрусёў, У. Дамашэвіч, І. Пташнікаў, Е. Лось, М. Стральцоў, Я. Сіпакоў, А. Вярцінскі, П. Макаль, Н. Гілевіч, В. Зуёнак і інш.). “Шасцідзесятніцтва” як літаратурна-грамадскі рух і яго ўплыў на А. Адамовіча, В. Быкава і інш.

Абнаўленне беларускай літаратуры другой паловы 1950-х – 1960-х гг. у плане мастацкага светапогляду. Пераасэнсаванне жыцця, выяўленне сацыяльнага крытыцызму, арыентацыя на гуманізм як асноватворны прынцып грамадскага ўладкавання. Узвышэнне ў літаратуры народных ідэалаў праўды, сумленнасці і справядлівасці. Матывы адказнасці перад гісторыяй і будучыняй, пафас сцвярджэння высокіх маральна-духоўных каштоўнасцей.

Складанасці ў развіцці беларускай літаратуры канца 1950-х – 1960-х гг. Праявы лакіроўкі і схематызму. Пэўнае абмежаванне творчай свабоды, ацэнка афіцыйнай крытыкай некаторых твораў А. Кулакоўскага, В. Быкава, А. Макаёнка, А. Наўроцкага і інш.

Паэзія: яе эстэтычнае абнаўленне. Наватарская адметнасць “Новай кнігі” (1964) А. Куляшова і вершаванага зборніка “Акно” (1967) П. Макаля, іх шырокі грамадскі рэзананс. Пашырэнне кола матываў, напаўненне новым зместам многіх тэм. Крытычны і сатырычны пафас, публіцыстычная завостранасць слова ў грамадзянскай паэзіі. Маральныя імператывы часу, спалучэнне асабістага і грамадскага, сацыяльнага і гуманістычнага, надзённага і вечнага. Філасофскае гучанне твораў П. Панчанкі, М. Танка, А. Куляшова, П. Макаля, А. Вярцінскага, А. Наўроцкага і інш.

Жанрава-стылёвая дынаміка паэзіі, яе ідэйна-філасофскія пошукі і эстэтычныя адкрыцці. Актыўнае мастацкае развіццё інтымнай і пейзажнай лірыкі (П. Броўка, А. Вялюгін, Р. Барадулін, інш.). Асэнсаванне ў паэзіі анталагічных філасофскіх праблем, важных пытанняў духоўнага існавання народа. Раскаванасць асацыятыўнага і метафарычнага мыслення.

Асаблівасці драматычнага гучання ваенных матываў у паэзіі (П. Панчанка, Н. Гілевіч, А. Пысін, С.Гаўрусёў, А.Вярцінскі, Р. Барадулін, інш.).

Адлюстраванне мінулага, актуалізацыя праблемы гістарычнай памяці; рамантызацыя беларускай даўніны. Чалавек, гісторыя, культура ў кнігах У. Караткевіча “Матчына душа” (1958), “Вячэрнія ветразі” (1960), “Мая Іліяда” (1969). Узнёслая паэтызацыя мінулага, услаўлення патрыятызму, чалавечнасці і дабрыні; выяўленне беларускай душы, беларускага характару ў творах У. Караткевіча.

Проза. Жанрава-стылёвыя і тэматычныя асаблівасці. Аналітычны змест прозы. Паглыбленне мастацка-псіхалагічнага аналізу ў творах Я. Брыля, І. Мележа, І. Шамякіна, В. Быкава, А. Кулакоўскага, В. Адамчыка, М. Стральцова і інш. Зварот празаікаў да рэальных праблем часу, жыццёвых канфліктаў.

Росквіт беларускага рамана (І. Мележ, І. Шамякін, Я. Брыль, У. Караткевіч, М. Лобан, І. Пташнікаў і інш.). Раманны эпас як сведчанне маштабнасці мастацкай думкі, яе здольнасці спасцігаць глыбінныя пласты жыцця, маральна-духоўны і гістарычны вопыт народа. Хранікальна-эпічныя карціны рэчаіснасці. Шматграннасць адлюстравання жыцця ў творах І. Шамякіна (“Крыніцы”, “Трывожнае шчасце”, “Сэрца на далоні”, “Снежныя зімы”. Свет Палесся; беларускі менталітэт і нацыянальны характар у раманах І. Мележа (“Людзі на балоце”, “Подых навальніцы”). Эпічнае адлюстраванне падзей, чалавек і гісторыя ў гэтых творах. Аналітычная глыбіня ў выяўленні псіхалогіі герояў. Адметнасць моўнага майстэрства І. Мележа. Філасофія гісторыі ў прозе У. Караткевіча (“Каласы пад сярпом тваім”, “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”).

Мастацкія набыткі ў жанры аповесці (І. Шамякін, В. Быкаў, А. Кулакоўскі, Я. Брыль, І. Пташнікаў, А. Карпюк, У. Дамашэвіч, І. Навуменка, А. Асіпенка, Б. Сачанка, інш.). Праявы аналітычнага адлюстравання рэчаіснасці ў прозе. Узрастанне майстэрства ў пабудове сюжэта. Рамантычная версія мінулага ў творах У. Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха”, “Сівая легенда”. Беларуская аповесць: дынаміка мастацкіх структур, іх ускладненасць.

Багацце мастацкай навелістыкі. Эстэтычныя асаблівасці зместу апавяданняў (І. Шамякін, Я. Брыль, Б. Сачанка, І. Навуменка, М. Стральцоў, В. Адамчык, І. Чыгрынаў, інш.). Лірызацыя прозы, суб’ектывізаваны стыль пісьма (рэфлексіі, плынь свядомасці, рэтраспекцыі і інш.). Пашырэнне моўна-выяўленчых магчымасцей беларускай прозы.

Жанр мініяцюры ў творчасці Я. Брыля (зборнікі “Жменя сонечных промняў”, “Свае старонкі”); эмацыянальна-філасофская глыбіня светабачання.

Вайна і вёска як дзве вядучыя ідэйна-тэматычныя лініі ў беларускай прозе. Выпакутаваная праўда пра чалавека на вайне. Гераічнае і трагічнае, філасофія гуманізму. Сюжэтныя сітуацыі, характары, маральная завостранасць канфліктаў у прозе пра вайну. Узмацненне рэалістычна-псіхалагічных асноў ваеннай прозы. Адлюстраванне партызанскага і падпольнага руху, патрыятычна-вызваленчага духу беларускага народа.

Народнае жыццё, чалавек і зямля ў вясковай прозе. Паэтызацыя душэўнага хараства вяскоўцаў, сялянскай працы, беларускай прыроды. Выяўленне глыбіняў нацыянальнага менталітэту. Сацыяльныя аспекты вясковай рэчаіснасці. Катэгорыі народнай маралі як кодэкс чалавечага быцця. Народная моўная стыхія ў творах І. Мележа, В. Адамчыка, І. Пташнікава, інш.

Якасна новая ступень гістарызму. Аўтарскія канцэпцыі мінулага. Роля У. Караткевіча ў развіцці гістарычнага жанру. Рамантычнае і рэалістычнае, сацыяльнае і агульначалавечае ў мастацкай сістэме твораў пісьменніка.

Драматургія: выхад на новы эстэтычны ўзровень. Пераадоленне негатыўнага ўплыву тэорыі бесканфліктнасці. Актуалізацыя надзённых праблем развіцця драматургіі (артыкулы К. Крапівы “Аб сатырычнай камедыі”, “Канфлікт – аснова п’есы”). Вострапраблемны характар п’есы А. Макаёнка “Выбачайце, калі ласка!” (1953). Узмацненне дзейcнасці сатыры. Паглыбленне канфліктнага дзеяння.

Праблемна-тэматычныя і жанравыя абсягі драматургіі другой паловы 1950-х – 60-х гг. Драматызм падзей, праўда пра лёс чалавека на вайне ў п’есах К. Крапівы, К. Губарэвіча і інш. Гісторыка-рэвалюцыйная і грамадска-палітычная тэматыка ў драматургічнай творчасці: феномен часу, тыпалогія, асаблівасці (К. Губарэвіч, А. Маўзон, П. Васілеўскі, Я. Рамановіч і інш.). Сямейна-бытавая драма і бытавая камедыя. Маральна-этычная праблема чалавечых узаемаадносінаў у п’есах І. Мележа “Пакуль вы маладыя” (1957), А. Дзялендзіка “Выклік багам” (1965), “Грэшная любоў” (1967), А. Макаёнка “Зацюканы апостал” (1969) і інш.

3.2 Творчасць пісьменнікаў перыяду другой паловы 1950-х – 1960-х гадоў

Максім Танк (1912 – 1995) . Жыццёвы шлях паэта. Патрыятычны і рэвалюцыйна-вызваленчы змест вершаў М. Танка 1930-х гг. («Спатканне», «Песня кулікоў», «Павязлі цягнікі»). Лёс зборніка «На этапах» (1936). Спробы выйсці за межы традыцыйнай паэзіі. Жанравая шматстайнасць ліра-эпасу М. Танка 1930-х гг. («Нарач», «Журавінавы цвет» (усе – 1937); «Каліноўскі», 1938). Вобразы змагароў за народнае шчасце ў творах (Грышка, Вяль, Кастусь Каліноўскі). Творчы крызіс паэта ў 1939 – 1941 гг. М. Танк пра неадназначнасць падзей, звязаных з уз'яднаннем Беларусі, у «Лістках календара» (1970) і «Дзённіках» (Полымя, 1996 – 1997).

Няпростыя пошукі «свайго слова» пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны (вершы «Хмары з захаду», «Не шкадуйце, хлопцы, пораху», «Яшчэ нямала вёрст і дзён», «Родная мова», «Мы ў свой горад прыйшлі» і інш., паэма «Янук Сяліба», 1943). Даніна часу ў творах М. Танка першага пасляваеннага дзесяцігоддзя: апісальнасць, ілюстрацыйнасць, паслабленне драматызму (зборнікі «Каб ведалі», 1948; «На камні, жалезе і золаце», 1951; «У дарозе», 1954). М. Танк пра ўласную творчасць 1940 – 1950-х гг. Самакрытычнасць і самапатрабавальнасць пісьменніка. Паэма «Люцыян Таполя» (1946) як пратэст супраць несвабоды мастака. Тэма малой радзімы, памяці пра мінулую вайну ў зборніках «След бліскавіцы» (1957), «Мой хлеб надзённы» (1962), «Глыток вады» (1964). Зварот да першаасноў народнага жыцця, паглыбленне гуманістычнага пафасу, ускладненне мастацка-вобразнай сістэмы твораў («Аvе Маrіа», «Перапіска з зямлёй», «Мой хлеб надзённы», «Жыццё бабкі Улляны» і інш.).

Тэматыка, праблематыка лірыкі. Вяртанне ў гады маладосці ў паэме «Мікалай Дворнікаў» (1978). Жанравыя асаблівасці твора. М. Танк – майстар верлібра. Філасофскі змест твораў. Арганічнае спалучэнне нацыянальнага з агульначалавечым, сучаснасці з мінулым, беларускага фальклору з культурай сусветнай цывілізацыі. Апошнія кнігі вершаў М.Танка. Сімволіка назваў «Мой каўчэг» (1994), «Errata» (1996). Трагедыйныя матывы ў творах «Курапаты», «Тут Беларусь была», «Пажар на тарфяніках», «Мой каўчэг» і інш.

Пятрусь Броўка (1905 – 1980). Агульная характарыстыка творчасці.

Услаўленне рэвалюцыі і яе пераможнага шэсця ў першых зборніках вершаў «Гады як шторм», «Прамова фактамі» (абодва ў 1930), «Цэхавыя будні» (1931). Скіраванасць да «беспачуццёвай» абстрактна-рытарычнай паэзіі. Маштабная вобразнасць, абагуленасць, паказ чалавека ў гушчы падзей у паэме «Праз горы і стэп» (1932), інтанацыйна-рытмічнае афармленне паэмы. Змена творчых імкненняў у сярэдзіне 1930-х гг. (зборнік «Прыход героя», 1935). Павярхоўнасць, ідэалізаванасць, адарванасць ад рэалій жыцця многіх твораў П. Броўкі 1930-х гг. (паэма «Кацярына», 1938, вершы «Плыві, наша песня, далёка…», «3 новым годам»і інш.). Тэндэнцыя да актыўнага самавыяўлення ў творах перыяду Вялікай Айчынай вайны; узрушанасць лёсам роднай зямлі (вершы «Маці», «Роднае», «Байцам-беларусам», «Надзя-Надзейка», «Спатканне» і інш., паэма-маналог «Беларусь», 1943); вера ў светлае, вольнае заўтра Радзімы. Балада ў творчасці П. Броўкі ваеннага часу. Тэма мірнай працы, адбудовы разбуранага вайной жыцця (паэмы «Ясны кут», 1944; «Хлеб», 1946). Творчасць першага пасляваеннага дзесяцігоддзя (зборнікі «Сонечнымі днямі», 1950; «Цвёрдымі крокамі», 1954 і інш.). «Паэзія тэм», а не чалавечых адчуванняў. Зварот пісьменніка да вялікай эпічнай формы. Раман П. Броўкі «Калі зліваюцца рэкі» (1956) у ацэнцы крытыкі. Мастацкае асэнсаванне агульначалавечых каштоўнасцей у паэме «Голас сэрца», вершах «Пахне чабор», «Александрына», «Ты кажаш, што маршчын нямала», «Калі надыдзе час спачыну…»). Творчасць П. Броўкі 1960 – 1970-х гг.

Пераацэнка творчай спадчыны пісьменніка ў постсавецкі перыяд.

Аркадзь Куляшоў (1914 – 1978). Факты біяграфіі. Знаёмства з Ю. Таўбіным і 3.Астапенкам; трагічны лёс сяброў А. Куляшова; адлюстраванне яго ў цыкле вершаў «Маналог» (1964 – 1965), у паэме «Далёка да акіяна» (1972).

Даніна «маладнякізму» і рытарычнасці ў першых зборніках «Росквіт зямлі» (1930), «Па песню, па сонца», «Медзі дождж». Хуткае сталенне маладога паэта. Зварот да ліра-эпасу. Пошукі новай паэмнай формы ў творах «Крыўда» (1931), «Аманал» (1933), «Гарбун» (1935). Далучэнне да свету творчасці М. Лермантава і А. Твардоўскага. Адлюстраванне духоўнага свету савецкага чалавека ў нізках вершаў «Сонечнае заўтра» (1931), «Маім аднагодкам» (1932), «Юнацкі свет» (1939), Паэма-прадбачанне «Хлопцы апошняй вайны». Ваенныя старонкі біяграфіі пісьменніка. Паэма «Сцяг брыгады» (1942), «Балада аб чатырох заложніках» (1942). Трагедыйныя аспекты народнага жыцця, змагання з ворагам у творах А. Куляшова «Над брацкай магілай», «Ліст з палону», «Маці» і інш. Сучаснае прачытанне паэмы «Сцяг брыгады », вершаў «Камуністы», «Інтэрнацыянал».

«Новая кніга» (1964) як адмаўленне ад спрошчанасці, ілюстрацыйнасці паэзіі 1950-х гг. Зварот да філасофскага асэнсавання жыцця. «Касмічная» нізка вершаў А. Куляшова («Адвечны час з нябачных нам дарог…», «Ты згасіш сонца, час, але не згіне …», «Сама Зямля не вечна — час даводзіць…», «Парушыўшы законы прыцягнення…» і інш.). Асэнсаванне такіх праяў, як час, вечнасць, жыццё, смерць у лірыцы 1960 – 1970-х гг. Спалучанасць асабістага з агульначалавечым, цеплыня вобразаў у творах А. Куляшова («Я хаце абавязаны прапіскаю…», «Мне кожны год, нібы жыццём другім…», «Сасна і бяроза» і г. д.). Тэма паэта і паэзіі, шматаспектнасць яе вырашэння А. Куляшовым («Мая Бесядзь», «Пра «вечнае» пяро», «Апошняя кніга», «Ёсць у паэта свой аблог цаліны..,», «Я музу параўнаў бы з роднай маці…», «Пастух» і інш., паэма «Варшаўскі шлях», 1972).

Зварот пісьменніка да розных жанравых форм ліра-эпасу: філасофскай паэмы («Цунамі», 1968), апавядальна-эпічнай («Далёка да акіяна»), лірычнай («Варшаўскі шлях»), драматычнай («Хамуціус», 1975). Роздум пісьменніка над лёсам чалавека, народа, чалавечай цывілізацыі. А. Куляшоў – перакладчык.

Янка Брыль (1917 – 2006). Факты біяграфіі. Эпічная і лірычная плыні ў ранняй творчасці Я. Брыля (апавяданні «Марыля», «Як маленькі», 1937). Спалучэнне падзейнасці і эмацыянальнай насычанасці ў апавяданнях 1950-х гг.: «Маці», «Мemento mori», «Галя» і інш. Майстэрства выкарыстання мастацкай дэталі як адметная рыса Брыля-апавядальніка. Лірычная проза (апавяданні «Гуртавое», «Яшчэ раз першы снег» і інш.). Зварот да малых жанравых форм апавядання – замалёўкі, абразкі, мініяцюры (кнігі «Жменя сонечных промняў», 1965; «Ты жывеш», 1978; «Сёння і памяць», 1985; «На сцежцы – дзеці», 1988; «Вячэрняе», 1994). Асоба аўтара ў творах; назіральнасць, мудрасць пісьменніка, яго ўменне бачыць і перадаваць паэзію і прыгажосць жыцця.

Буйныя празаічныя формы ў творчасці Я. Брыля. Раман «Граніца» (1949), аповесці «У Забалоцці днее» (1951), «На Быстранцы» (1955), «Ніжнія Байдуны» (1975): тэматыка, праблематыка твораў. Творчая гісторыя рамана «Птушкі і гнёзды» (1964). Жанрава-стылявыя асаблівасці твора. Духоўнае сталенне Алеся Руневіча. Трагедыя нямецкага народа, адурманенага і запалоханага фашызмам. Роздум аўтара над лёсам свайго народа. Тэма дзяцінства ў Я. Брыля, прысутнасць яе ў многіх творах («Птушкі і гнёзды», «Гуртавое», «Золак, убачаны здалёк», 1978 і інш.).

Пімен Панчанка (1917 – 1995). Біяграфічныя звесткі. Пачатак літаратурнай дзейнасці. Тэматыка зборнікаў «Упэўненасць» (1938), «Вераснёвыя сцягі» (1940). Рамантычная акрыленасць, паэтызацыя звычайных з'яў штодзённага жыцця, працоўных будняў, метафарычнасць як адметныя рысы творчасці Панчанкі 1930-х гг. (вершы «Зажынкі», «Выязджалі лесарубы», «Адкопаныя зарніцы» і інш.). Уплыў М. Лермантава на маладога паэта. Узлёт паэзіі П. Панчанкі ў гады вайны. Непадзельнасць лёсу аўтара і лёсу Радзімы. Спалучэнне лірычнага і публіцыстычнага ў вершах «Герой», «Коні», «Курганы», «Вясна ідзе на Беларусь», «Сінія касачы» і інш. Паэтычны вобраз маці-Беларусі ў цыкле «Іранскі дзённік» (1944 – 1947). Паэма «Маладосць у паходзе» (1945) як завяршэнне ваеннага перыяду ў творчасці пісьменніка. Аўтабіяграфізм, жанравая своеасаблівасць твора.

Імкненне паэта ўзняцца над беспраблемнасцю, гладкапісам літаратуры першага пасляваеннага дзесяцігоддзя («Слова да паэтаў», «Пісьмо юнака да паэта») і немагчымасць выйсці з кола запатрабаванняў часу. Шырокі тэматычны дыяпазон лірыкі П. Панчанкі, неглыбокае пранікненне ў сутнасць з'яў. П. Панчанка пра замежжа ў зборніках «Кніга вандраванняў і любові», 1957; «Нью-Йорскія малюнкі», 1960 і інш. Пераацэнка маральна-этычных каштоўнасцей у зборніку «Пры святле маланак» (1966). Змаганне зброяй сатыры ў 1950 – 1960-я гг. з грамадскімі заганамі: прыстасавальніцтвам, кар'ерызмам, падхалімствам («Прыстасаванцы», «Бацька», «Здарэнне ў гасцях», «Трэснула, грукнула…»). Крытыка сістэмы, хлуслівых ідэй будаўнікоў бяскласавага грамадства ў 1980 – 1990-я гг. («Арыфметыка», «Абрыдла мне дзяржаўная палітыка», «Не адцураюся, не адракуся»). Грамадзянская пазіцыя П. Панчанкі. Горкі роздум пісьменніка над лёсам сваёй зямлі, народа, роднай мовы, над наступствамі Чарнобыля, бездухоўнасцю ў творах апошняга дзесяцігоддзя («Паэма сораму і гневу», «Развітанне», «Ратуйце нашы душы», «Раўнавага» і інш.). Матывы расчаравання і пакаяння (зб. «I вера, і вернасць, I вечнасць», 1986; «Высокі бераг», 1993; «Зямля ў мяне адна», 1996). Далучанасць да праблем сучаснасці, публіцыстычная адкрытасць і чалавечнасць як вызначальныя рысы лірыкі П. Панчанкі. Жанравая разнастайнасць твораў, пафасны поліфанізм, напоўненасць сродкамі мастацкай выразнасці. Вечныя праблемы ў творчасці П. Панчанкі. Своеасаблівасць іх вырашэння. Інтымная і пейзажная лірыка, выяўленне багатага пачуццёвага свету чалавека («Белыя яблыні», «У акенца тваё», «Тапаліны звон», «Рабінавы гай», «На Палессі восень…» і інш.). Верш-некралог Р. Барадуліна «Пімену Панчанку».

Іван Мележ (1921 – 1976). Біяграфія. К. Чорны пра раннія апавяданні I. Мележа. Тэматыка, мастацкія асаблівасці твораў ваеннага часу. Поспех апавядання «У завіруху». Паэтызацыя стваральнай працы ў аповесці «Гарачы жнівень» (1948). Праца над раманам «Мінскі напрамак» (1947 – 1952). Чатыры рэдакцыі твора. Раман I. Мележа ў кантэксце твораў свайго часу пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Выдаткі першага звароту пісьменніка да вялікай эпічнай формы. Вобраз маршала Чарняхоўскага. А. Фадзееў пра раман I. Мележа. Адносіны аўтара да ўласнага твора.

Праблематыка апавяданняў і аповесцей I. Мележа 1950-х гг. Глыбіня, дакладнасць чалавечых пачуццяў у творах «У гарах дажджы», «Спатканне за горадам». Пошукі новых тэм (п'есы «Пакуль вы маладыя», 1956; «У новым доме», 1957; «Дні нашага нараджэння», 1958).

Задума «Палескай хронікі»: ад аповесці пра меліярацыю сучаснага Палесся да цыкла раманаў пра лёс народа на драматычных перакрыжаваннях гісторыі. Сімволіка назваў закончаных («Людзі на балоце», 1962; «Подых навальніцы», 1965; «Завеі, снежань», 1976) і незакончаных «За асакою бераг», «Праўда вясны») частак «Хронікі». Узмацненне трагедыйнага пафасу твораў з заглыбленнем пісьменніка ў сутнасць падзей калектывізацыі. Сюжэтныя лініі Халімона Глушака, Васіля Дзятла ў накідах да рамана «За асакою бераг». Паказ трагедыі селяніна-гаспадара. Вобразы кіраўнікоў у раманах (Апейка, Башлыкоў, Міканор, Дубадзел). I. Мележ пра два тыпы калектывізацыі: «сталінскую» (рэальную) і «ленінскую» (ідэальную). Сучаснае прачытанне вобраза Апейкі. Шматгалоссе народнага жыцця у раманах «Людзі на балоце», «Подых навальніцы». Адметнасць чалавечых характараў. Псіхалагічнае майстэрства пісьменніка. Тэматычнае, праблемнае, жанравае наватарства раманаў «Палескай хронікі». Месца твора ў літаратуры пра калектывізацыю.

Кніга I. Мележа «Жыццёвыя клопаты» (1975). Погляды пісьменніка на творчасць, літаратуру, час.

Андрэй Макаёнак (1920 – 1982). Факты біяграфіі. Першыя спробы пяра: гумарэскі, сатырычныя замалёўкі. Іх роля ў станаўленні сатырыка-драматурга. Аднаактавыя п'есы «Добра, што добра канчаецца», «Жыццё патрабуе», «Перад сустрэчай» і інш. як подступы да вялікай драматургіі. А. Макаёнак пра сваю першую поўнаметражную п'есу «На досвітку» (1951). Невыпадковасць звароту маладога драматурга да рэчаіснасці капіталістычнай краіны. З'яўленне вострай, праблемнай камедыі «Выбачайце, калі ласка» (1953). Адметныя чалавечыя характары ў творы (Калібераў, Моцкін, Гарошка). Разнастайнасць прыёмаў і сродкаў камічнага, да якіх звяртаецца аўтар. Месца камедыі ў літаратуры 1950-х гг. Жыццё калгаснай вёскі ў п'есах канца 1950-х – пачатку 1970-х гг. («Каб людзі не журыліся», 1958; «Лявоніха на арбіце», 1961; «Таблетку пад язык», 1973). Змена танальнасці твораў — ад сатырычнай камедыі да лірычнай.

Наватарства А. Макаёнка. Зварот да трагікамедыі, выкарыстанне сродкаў тэатральнай умоўнасці, элементаў фантастыкі і г. д. («Зацюканы апостал», 1969; «Кашмар», 1974; «Дыхайце эканомна», 1982). Арыгінальнасць аўтарскага вызначэння жанру, назваў частак твора, кампазіцыйнай пабудовы («Трыбунал», 1970; «Верачка», 1979; «Пагарэльцы», 1980 і інш.). Разнастайнасць тэматыкі твораў драматурга. Адлюстраванне працэсу дэфармацыі грамадства, асобы чалавека пад уплывам неспрыяльных сацыяльных абставін. Скіраванасць п'ес супраць заганных з'яў у жыцці народа і чалавечай цывілізацыі. Даніна часу ў творах А. Макаёнка. Сучаснае прачытанне трагікамедыі «Трыбунал». Майстэрства драматурга (выразнасць характараў персанажаў, падтэкст, шматзначнасць сцэн і сітуацый, моўная індывідуалізацыя і інш.).

Міхась Стральцоў (1937 – 1987). Зварот пісьменніка да розных родаў творчай дзейнасці. М. Стральцоў – эсэіст і крытык. «Загадка Багдановіча» (1968) як важкі набытак багдановічазнаўства. Тонкае разуменне М. Стральцовым прыроды мастацтва, асаблівасцей творчасці мастакоў слова (артыкулы «На пачатку ўсіх пачаткаў», «Чалавек з Малой Багацькаўкі» і інш.). Духоўныя пошукі сучаснага інтэлігента, гараджаніна ў першым пакаленні, горад і вёска ў апавяданнях М. Стральцова. Мастацкія асаблівасці, тэматыка, праблематыка апавяданняў «Блакітны вецер», «На вакзале чакае аўтобус», «Смаленне вепрука» і інш. Аповесць «Адзін лапаць, адзін чунь». Асаблівасці стылю Стральцова-празаіка. Зварот да паэзіі ў 1970 – 1980-я гг. Адметнасць лірыкі М. Стральцова.

4 Беларуская літаратура 1970-х – першай паловы 1980-х гадоў

Ключавыя словы: змена парадыгмы ў грамадскім, культурным, нацыянальным жыцці, мастацкая форма твораў, аналітычныя тэндэнцыі, узмацненне суб’ектыўнага пачатку ў літаратуры, ідэйна-тэматычны змест, праблематыка, мастацкія падзеі, сітуацыі, канфлікты, пафас літаратурны, пісьменнікі і творы перыяду другой паловы 1970 – першай паловы 1980-х гг.

4.1 Гістарычныя ўмовы развіцця беларускай літаратура 1970-х – першай паловы 1980-х гадоў

Змена парадыгмы ў грамадскім, культурным, нацыянальным жыцці на рубяжы 1970-х гг; асаблівасці развіцця культуры, літаратуры і мастацтва. Зварот да “вытворчай” літаратуры, мастацкае мадэляванне шляхоў выхаду з крызісных застойных сітуацый намаганнямі героя-адзіночкі, зварот да “цэхавых будняў” і інш. З’яўленне героя з тонкай, чулай душой, ранімага, глыбока маральнага, але часам яшчэ не здольнага супрацьстаяць злу.

Пашырэнне тэматыкі ў літаратуры (НТР, космас, экалогія і інш.). Яе жанрава-стылёвае развіццё і ўзбагачэнне (гістарычны раман, раманная хроніка, раман-эсэ, аповесць-эсэ і інш.).

Актуалізацыя экалагічных праблем у жыцці, адлюстраванне іх у літаратуры.

НТР і асоба. “Экалогія” душы і “экалогія” культуры. Спроба адлюстравання ў літаратуры рэальных праблем часу – наступстваў меліярацыі, лёсу неперспектыўных вёсак, маральнай дэградацыі працаўніка ў горадзе і вёсцы, распаду сем’яў, п’янства, бескультур’я.

Відавочнасць “фантома” новага чалавека. Імкненне фарсіраваць працэсы фарміравання ўнутранага свету асобы і разыходжанне асобных твораў літаратуры з рэальным становішчам рэчаў і з’яў у грамадстве, краіне і часе. Пошукі выйсця ў беларускай літаратуры з застойных і крызісных з’яў.

З’яўленне ананімных вершаваных паэм пра “век” і “эпоху”. “Сказ пра Лысую гару”: сатырычны пафас, праблема аўтарства. Прарывы да іранічнай прозы, гратэскавай, бурлескнай, іроікамічнай, травесційнай (аповесць Р. Семашкевіча “Бацька ў калаўроце” і інш.).

Зварот да беларускай гісторыі. Росквіт і фенаменальны поспех гістарычных раманаў і аповесцей У. Караткевіча. Лірыка-рамантычная аснова твораў празаіка на матэрыяле сівой даўніны. Багацце айчыннай гісторыі, незвычайнасць і арыгінальнасць пабудовы сюжэта, увасабленне ў вобразе галоўнага героя ідэала пісьменніка, узбагачэнне стылёвай і выяўленчай палітры пісьма: рамантызацыя падзей і вобразаў, антытэза, герой-адзіночка, суб’ектыўнасць прозы, своеасаблівасць стылістыкі, асаблівасці моўнай арганізацыі твораў. Незвычайны поспех празаіка (“Хрыстос прызямліўся ў Гародні”, “Чорны замак Альшанскі”).

Драматычныя паэмы М. Арочкі “Курганне” (1980), Крэва” (1981). Гістарычная і фальклорная аснова твораў. “Абуджаная” памяць нацыі, пераемнасць народных традыцый у вершах і паэмах М. Арочкі.

Асэнсаванне гістарычнага шляху народа, лёс чалавека – лёс краіны (раманы І. Шамякіна, М. Лобана, В. Адамчыка, І. Чыгрынава, інш.).

Адлюстраванне жыцця выдатных асоб – узвышэнне мастацка-біяграфічнай прозы: “Пры апазнанні – затрымаць” (1983) В. Хомчанкі, “Як агонь, як вада” (1984) А. Лойкі і інш.

Паэзія: мастацкія дасягненні. Верлібры М. Танка ў кантэксце сусветнай паэтычнай традыцыі; філасофскія матывы ў яго творчасці. Класічнасць паэзіі А. Куляшова. Пафаснасць грамадзянскага голасу і публіцыстычнасць паэзіі П. Панчанкі. Фальклорная плынь у паэзіі Н. Гілевіча, А. Лойкі, узбагачэнне іх вершаванай палітры.

Акрэсленасць жыццёвай пазіцыі А. Грачанікава; публіцыстычнасць лірыкі; грамадскі боль і спавядальнасць яго паэзіі; сацыяльная скіраванасць у змаганні за дабро, праўду, справядлівасць: духоўныя памкненні героя лірычных вершаў у зборніках “Круглая плошча” (1971), “Грыбная пара” (1973), “Начная змена” (1975), “Дрэва на выспе” (1977), “Палессе” (1983), “Верасень” (1984), “Я вас люблю” (1986), інш.

Нацыянальны каларыт і стыхія народнага жыцця ў паэзіі В. Зуёнка. “Сяліба” (1973), “Нача” (1975), “Маўчанне травы” (1980); адметнасць нацыянальнага характару ў творах паэта: народнае (прыроднае, асноватворнае) і сацыяльна-гістарычнае (набытае, “прышчэпленае”) у свядомасці лірычнага героя паэзіі.

Паэзія А. Пысіна, А. Вялюгіна, А. Вярцінскага, П. Макаля, Р. Барадуліна, Ю. Свіркі, С. Законнікава, М. Мятліцкага, інш. Наватарскі характар кнігі А. Разанава “Шлях – 360 (1981). Лірыка Е. Лось, В. Вярбы, Я. Янішчыц, Р. Баравіковай, Т. Бондар, Г. Каржанеўскай, В. Аколавай, інш.

Драматызм пачуцця, псіхалагізм лірыкі Д. Бічэль. Скіраванасць на ўнутранае жыццё асобы, інтравертнасць пачуццяў паэтэсы, іх вастрыня ў паэзіі (зборнікі “Доля”, 1972; “Ты – гэта ты”, 1976; “Браткі”, 1979; “Дзе ходзяць басанож”, 1983; “Загасцінец”, 1985, інш.).

Арыгінальнасць, непаўторнасць паэтычных галасоў Р. Семашкевіча, К. Камейшы, Ю. Голуба, Г. Пашкова, М. Маляўкі, Л. Галубовіча, Л. Тарасюк, А. Пісьмянкова, В. Шніпа, Л. Дранько-Майсюка, Л. Паўлікавай-Хейдаравай, І. Багдановіч, А. Канапелькі, К. Жука, інш.

Проза: узмацненне аналітычных тэндэнцый у прозе. “Лірызацыя” прозы, “празаізацыя” паэзіі. Узмацненне суб’ектыўнага пачатку ў літаратуры. Эсэістыка. Развіццё нарысістыкі.

Чалавек і вайна – магістральная тэма беларускай літаратуры. Канцэпцыя ваеннай рэчаіснасці ў беларускай прозе, асноўныя этапы асвятлення народнага подзвігу. Раскрыццё сутнасці фашызму, адлюстраванне гераізму, супрацьстаяння добрых і злых сіл ва ўмовах вайны (“Хатынская аповесць”, “Карнікі” А. Адамовіча).

Проза пра вайну В. Быкава; даследаванне чалавечага характару на мяжы жыцця і смерці, палахлівасці і геройства, вернасці і здрады, у момант найвышэйшага напружання фізічных і духоўных сіл; аповесці-сітуацыі, аповесці-лёсы, аповесці-канцэпцыі; прыпавесцевасць твораў пісьменніка; інтэлектуалізм прозы В. Быкава; адлюстраванне пісьменнікам узвышэння і падзення чалавека на вайне (“Сотнікаў”), знакаў чалавечай бяды; асэнсаванне ваенных падзей з пазіцый гуманізму (“Знак бяды”). Чалавек і абставіны, сугучнасць часу і сучаснасці твораў празаіка.

З’яўленне унікальных кніг “Я з вогненнай вёскі...” (1975, 2-е выд. – 1983) А. Адамовіча, Я. Брыля, У. Калесніка, “Блакаднай кнігі” (1979; 2-е выд. – 1985) А. Адамовіча, Д. Граніна. Дакументальныя сведчанні герояў кніг С. Алексіевіч “У вайны не жаночае аблічча” (1985), “Апошнія сведкі” (1985). Мастацкія творы аб вайне І. Пташнікава (“Найдорф”), І. Навуменкі (“Смутак белых начэй”), Б. Сачанкі (“Вялікі Лес”) і інш. Гераічныя і трагічныя старонкі мінулай вайны ў адлюстраванні беларускай прозы.

Зварот В. Казько да дзіцячай памяці пры паказе падзей мінулай вайны (аповесць “Суд у Слабадзе”, 1978). Жахі сіроцкага дзетдому. Балючая памяць Колі Лецечкі. “Суд” дзяцей – суд ісціны і праўды над фашысцкай ідэалогіяй чалавеканенавісніцтва.

Наватарства В. Адамчыка ў раскрыцці тэмы Заходняй Беларусі (раманы “Чужая бацькаўшчына”, “Год нулявы”). Чалавек ва ўмовах выбару паміж дабром і злом.

“Усе мы з хат” – формула, лейтматыў беларускай прозы аб горадзе і вёсцы. Матывы бацькаўшчыны, “зямлі продкаў”, “сена на асфальце”, раскрыццё духоўнага свету селяніна, вяскоўца і яго ўрастанне, уваход у новую рэчаіснасць.

Пашырэнне дыяпазону раскрыцця рэчаіснасці, сучаснага жыцця і часу з гістарычнай перспектывай, паглыбленне выяўленча-мастацкіх магчымасцей мастацтва слова, яго рэзананс у грамадстве. Праблемнасць, сюжэтная займальнасць і псіхалагічная заглыбленасць прозы І. Шамякіна; папулярнасць яго твораў у чытачоў; пісьменнік як раманіст (“Атланты і карыятыды”, “Вазьму твой боль” і інш.).

Выхад з крызісных, “застойных” з’яў у грамадстве, абвостраная ўвага да чалавека. Паглыбленне філасофска-канцэптуальнага зместу многіх твораў, інтэлектуалізацыя прозы (І. Шамякін, Я. Сіпакоў, В. Гігевіч, інш.). Паказ адносін чалавека і прыроды, сям’і, маралі, грамадскага ладу жыцця, незадаволенасць “я-героя” самім сабой, паглыбленне псіхалагізму. Творы А. Кудраўца “Сачыненне на вольную тэму”, А. Асіпенкі “Непрыкаяны маладзік” і інш.

Раман В. Казько аб меліярацыі Палесся “Неруш” (1983); праблема ўзаемазалежнасці і ўзаемаўплыву чалавека і прыроды, асобы і Свету, немагчымасць разбурэння цэласнасці душы; экалогія духу.

Маральна-этычная праблематыка, бескампраміснасць, палярнасць пачуццяў у аповесці А. Карпюка “Сучасны канфлікт” (1985). Раман “Карані” (1988) і яго народная аснова.

Мастацкае асэнсаванне жыцця ў кнігах прозы А. Кудраўца “Раданіца” (1971), “Дзень перад святам” (1975), “Зімы і вёсны” (1976), “На балоце скрыпелі драчы” (1979); праўдзівасць і кранальнасць твораў, уплыў на чытача. Зварот да асноў народнага жыцця ў рамане “Сачыненне на вольную тэму” (1985), апеляцыя да народнай філасофіі, мудрасці; вобраз Ігната Сцяпанавіча Вапшчэткі, жыццёвая змястоўнасць характару, неадназначнасць учынкаў, псіхалагізм, унутраны маральна-этычны стрыжань асобы; станоўчы вопыт ветэрана мінулай вайны, франтавіка, селяніна-працаўніка, вясковага мудраца-філосафа.

Рэалістычная традыцыя ў беларускай літаратуры і проза А. Жука. Кнігі прозы “Асеннія халады” (1972), “Не забывай мяне” (1978), “Па саннай дарозе” (1979). Маральны пафас, псіхалагічная змястоўнасць аповесці “Халодная птушка” (1978). Праблемы беларускай вёскі ў прозе А. Жука. Матывы пераемнасці пакаленняў, пытанні станаўлення традыцыйнай маралі, самаўдасканалення асобы на вёсцы, яе духоўнага ўзвышэння. Праблематыка аповесці “Зоркі над палігонам” (1977). Экалагічныя праблемы ў аповесці “Паляванне на Апошняга Жураўля” (1982); умоўна-прыпавесцевы пачатак у творы, фальклорныя матывы; вобраз Сцяпана Дзямідчыка; псіхалагізм твора.

Праблемна-тэматычная і эстэтычная адметнасць твораў Г. Далідовіча, А. Карпюка, У. Дамашэвіча, Г. Марчука, Л. Дайнекі, А. Масарэнкі, Л. Левановіча, Э. Ялугіна, Ф. Янкоўскага, Л. Арабей, С. Грахоўскага, А. Марціновіча, У. Рубанава, У. Саламахі, інш.

Драматургія. Творы А. Макаёнка: тэматычная і праблемная надзённасць; (“Зацюканы апостал”, “Трыбунал”, “Таблетку пад язык”, “Верачка”); сцэнічны лёс п’ес драматурга; заслугі драматурга ў развіцці беларускай драматургіі. Драмы А. Дударава “Радавыя”, “Парог”, “Вечар”, іх поспех на сцэнічных падмостках. Камедыі К. Крапівы, М. Матукоўскага, А. Дзялендзіка, інш. Драматургія А. Петрашкевіча: “Соль”, “Трывога”, “Напісанае застаецца”, “Русь Кіеўская” (“Гора і слава”), інш.

Беларуская літаратура для дзяцей. Трылогія А. Васілевіч “Пачакай, затрымайся”, кнігі В. Віткі, І. Сяркова, У. Ліпскага, інш.

3.2 Творчасць пісьменнікаў 1970-х – першай паловы 1980-х гадоў

Васіль Быкаў (1924 – 2003). Яго шырокая вядомасць за межамі Беларусі, высокае грамадскае прызнанне: народны пісьменнік БССР (1980), Герой Сацыялістычнай працы (1984), лаўрэат Дзяржаўных прэмій СССР (1974) і БССР (1978), Ленінскай прэміі (1986), інш.

Значэнне творчасці В. Быкава ў гісторыі беларускай і сусветнай літаратуры (новая ступень мастацкай праўдзівасці і філасофскай глыбіні ў паказе Вялікай Айчыннай вайны, эстэтычнае асэнсаванне беларускага характару і нацыянальнага менталітэту, прадметна-рэчыўная вобразнасць аповеду, прытчавая шматзначнасць і інш.).

Жыццёвы і творчы шлях. Аўтабіяграфізм яго творчасці. Пісьменнік пра сябе і пра час (“Маладыя гады: Дыялог А. Адамовіча з В. Быкавым”, успаміны “Доўгая дарога дадому”, анкеты, інтэрв’ю). Цяжкасці творчага станаўлення. Роля літаратурнага кантэксту ў пошуках свайго месца ў мастацкай літаратуры (В. Някрасаў, Ю. Бондараў, Р. Бакланаў; Э. Хемінгуэй, Э. М. Рэмарк).

Асаблівасці адлюстраванне вайны ў апавяданнях (“У першым баі”, “Смерць чалавека”, “Абознік”, “Паядынак”, “На ўсходзе сонца”); філасофска-маральныя аспекту ткіх з’яў, як лёс, выпадак, маральны выбар, “маленькая перамога” і інш.

Аповесць “Жураўліны крык” (1959) як “першая, даволі нерашучая спроба” (вызначэнне В. Быкава) праўдзівага паказу вайны. Мастацкая сістэма аповесцей: сюжэтастваральная роля эпізоду, канцэптуальная шматзначнасць сістэмы вобразаў, цэнтральнае месца ў гэтай сістэме вобраза маладога беларуса, “шараговага вялікай бітвы”; экзістэнцыйная сітуацыя маральнага выбару; псіхалагізм. Роля мастацкай вобразнасці ў адлюстраванні абставін выяўлення характару герояў (пейзаж, падзейны антураж і інш.); асаблівасці кульмінацыі і фіналу твораў.

Выяўленне маральна-духоўнай сутнасці чалавека ў экстрэмальнай сітуацыі ў аповесці “Здрада” (1960); праблема “свайго” і “чужога” і яе асэнсаванне ў канфлікце “землякоў” Цімошкіна і Блішчынскага; вобраз Блішчынскага.

Мастацкае наватарства аповесці “Трэцяя ракета” (1961); вобраз Лазняка як выразніка быкаўскага погляду на вайну і антываеннага пафасу твора; біяграфія герояў, адносіны да вайны і міру, месца ў калектыве, думкі пра будучыню; праблема гуманізму ў аповесці, асабовае, нацыянальнае і агульначалавечае ў разуменні герояў; асаблівасці вырашэння канфлікту і фіналу твора.

Апавяданні (“Сваякі”, “Адна ноч”) і “маленькія аповесці” (“Пастка”, “Праклятая вышыня”, “Абеліск”). Наватарская інтэрпрэтацыя традыцыйных сюжэтаў у нацыянальнай і сусветнай літаратурах пра вайну (Я. Колас, М. Гарэцкі, К. Чорны; Э. М. Рэмарк, А. Камю, Ж. П. Сартр).

Трагічнае паняцце абсурду вайны і збліжэнне з філасофіяй экзістэнцыялізму ў творах В. Быкава.

Праблема рамантызацыі і ідэалізацыі ў сюжэце аповесці “Альпійская балада” (1963); асаблівасці адлюстравання жыццёвага выбару герояў і іх вынікаў.

Аўтабіяграфізм і дакументалізм у аповесці “Мёртвым не баліць” (1965); новы ўзровень мастацкай праўдзівасці ў творы і дыскусія пра “акопную праўду” (“рэмаркізм”) у савецкай прэсе; праблема суб’ектыўнага і аб’ектыўнага ў адлюстраванні вайны ў гэтым творы; Быкаўскае разуменне прыроды трагічнага ў аповесці (паняцці памяці, ісціны, болю, чалавечнасці, выпадку і лёсу, абсурду, цаны перамогі); гісторыя публікацыі твора і яго далейшы літаратурны лёс; аповесць у кантэксце “франтавых аповесцей” празаіка.

Аповесць “Праклятая вышыня” (1968): аўтарскі вобраз вайны (“мая вайна”); неадэкватная рэакцыя літаратурнай крытыкі на твор; шматзначнасць, сімволіка і прытчавасць у творы і паглыбленне гэтых праяў у наступных творах пісьменніка.

“Партызанскія аповесці”. “Круглянскі мост” (1968): выхад за межы аўтабіяграфізму; праблема выбару і ва ўмовах падпольнай і партызанскай вайны з акупантамі; маральная сутнасць канфлікту Таўкача і Брытвіна; літаратурная крытыка пра аповесць, палеміка пра гуманізм і прагматызм у савецкай прэсе.

Аповесць “Сотнікаў” (1970): адлюстраванне ўнутранага свету чалавека, магчымасцей яго духу “перад знішчальнаю сілай бесчалавечных абставін”; вобразы Сотнікава і Рыбака, іх супастаўленне (біяграфія герояў, характар, светапогляд, сістэма паводзін, філасофія жыцця, маральны “катэгарычны імператыў”); праблематыка аповесці; пісьменнік пра значэнне духоўнай культуры ў гісторыі чалавецтва; сцвярджэнне каштоўнасці чалавечага жыцця ў філасофскіх дыялогах, маналогах герояў і ў аўтарскіх адступленнях; прытчавасць твора (у кантэксце сусветнай гісторыі, евангельскага сюжэта пра Ісуса Хрыста і Іуду Іскарыёта); актуальнасць маральных высноў, імкненне да абсалютных ацэнак, максімалізм духоўных патрабаванняў; шматзначнасць сітуацый і вобразаў; адкрытасць фіналу твора і яго сэнс.

Аповесць “Абеліск” (1971): публіцыстычная палемічнасць; праблема гераізму, абавязку, сумлення, адказнасці перад будучыняй; адмаўленне схематычнага падыходу да паводзін чалавека ў экстрэмальных сітуацыях; аповесць “Абеліск” і “Балада пра чатырох заложнікаў” А. Куляшова: агульнае і адрознае ў праблематыцы; вобраз Алеся Мароза.

Аповесць “Дажыць да світання” (1972): праблема меры чалавечай адказнасці ў творы; вобраз лейтэнанта Іваноўскага ў кантэксце гераічных вобразаў папярэдняй літаратуры пра вайну (“Сяргей Карага” Я. Коласа, “Скіп’ёўскі лес” К. Чорнага, аповесці Ю. Бондарава, Р. Бакланава, раманы Я. Брыля, І. Шамякіна, А. Адамовіча, К. Сіманава, В. Гросмана і інш.).

Аповесць “Воўчая зграя” (1974): праблема будучыні ў творы; думка пра змаганне і ахвяры “дзеля жыцця на зямлі”, пра “вышэйшы кодэкс чалавечнасці” і вобраз партызана Леўчука, яго “далучэнне да звычайнага людскога жыцця”, векавечнай сутнасці зямнога існавання; сімвалічнае ўвасабленне будучыні ў вобразе немаўляці.

Аповесць “Яго батальён” (1975): працяг асэнсавання пісьменнікам праблемы цана Вялікай Перамогі і каштоўнасць асобнага чалавечага жыцця; вобраз капітана Валошына і праблема ўсведамлення маральнай немагчымасці, ганебнасці ўласнага існавання па-за агульным лёсам, асабістай адказнасці за кожнага байца; ідэя франтавога братэрства; своеасаблівая палеміка аўтара з ранейшай аповесцю “Праклятая вышыня” і салідарнасць з сусветнай класікай (Э. Хемінгуэем).

Аповесць “Пайсці і не вярнуцца” (1978): новы этап у творчасці пісьменніка; праўдзівы паказ складанасці і супярэчлівасці псіхалогіі чалавека, яго зменлівых адносін да дабра і зла ў вобразе Антона Галубіна; чалавек і час у творы.

Аповесць “Знак бяды” (1982): філасофска-псіхалагічнае і сацыяльна-гістарычнае асэнсаванне сувязі часоў і эпох у творы; вобразы “знакаў бяды” і разбурэння сямейнага гнязда Багацькаў; вобразы Петрака і Сцепаніды Багацькаў як своеасаблівыя варыянты нацыянальнага характару беларуса, дзве разнавіднасці яго менталітэту; асаблівасці мастацкага погляду на праблемы грамадскага і асабістага жыцця перыяду калектывізацыі; праблема вінаватасці без віны, абавязку і адказнасці за ўчынкі.

Раман “Кар’ер” (1985): асаблівасці адлюстравання фатальнай памылкі старшага лейтэнанта Агеева і яго асабістай драмы; роля ўспамінаў і роздуму героя і аўтара над падзеямі мінулага; адмаўленне ў творы жорсткасці “эпохі войнаў і рэвалюцый”; вобраз Кавешкі; аўтарскія адносіны да нацыянальнай ідэі.

Аповесці “У тумане” (1988), “Аблава” (1989), “Сцюжа” (1969, 1991): праблема гістарычныя абставіны і лёс асобнага чалавека; адлюстраванне маштабаў народнай драмы ў жыцці і лёсе Сушчэні, Хведара Роўбы, Ягора Азевіча; драматызм і абсурднасць жыццёвых сітуацый і іх выяўленне праз вобразы і сюжэт.

Творчасць 1990-х гадоў ХХ ст.: новыя тэндэнцыі. “Белыя плямы” беларускай гісторыі ў апавяданнях (зборнікі апавяданняў і прыпавесцей “Сцяна”, “Пахаджане”) і ў аповесцях (“Пакахай мяне, салдацік”, “Балота”). Алегарычна-сімвалічнае адлюстраванне рэчаіснасці ў “Байках жыцця”, аповесцях “Труба” і “Ваўчыная яма”.

В. Быкаў – публіцыст, эсэіст, літаратурны крытык (зборнікі артыкулаў “Праўдай адзінай”, “На крыжах”, “Крыжавыя дарогі”).

Творы В. Быкава ў перакладах на замежныя мовы.

Іван Навуменка (1925 – 2006). Паказ лёсу свайго пакалення – скразная тэма творчасці пісьменніка. Праблематыка ранніх зборнікаў прозы («Семнаццатай вясной», 1957; “Хлопцы-равеснікі”, 1958). Адметнасць асобы героя. Лірызм і рамантычная прыўзнятасць як вызначальныя рысы стылю. Аўтабіяграфічныя моманты ў раманах «Сасна пры дарозе» (1962), «Вецер у соснах» (1967), «Сорак трэці» (1973), «Смутак белых начэй» (1979). Праблемна-тэматычнае наватарства першага твора «партызанскай» трылогіі («Сасна пры дарозе»). Пераход ад рамана характараў да рамана падзей («Сорак трэці»). Крытыка пра «эксплуатацыю» аўтарам уласнага жыццёвага вопыту. Зварот да маральна-этычных канфліктаў сучаснасці (раман «Летуценнік« (1984), аповесці «Развітанне ў Кавальцах» (1974), «Апошняя восень» (1976) і інш.). I. Навуменка – літаратуразнаўца і крытык.

Алесь Адамовіч (1927 – 1994). Гуманістычная, грамадзянская пазіцыя А. Адамовіча ў жыцці і мастацтве. Дзейнасць у розных галінах творчасці. Шырыня інтарэсаў, эрудыцыя, дасведчанасць, страснасць Адамовіча-крытыка (кнігі «Здалёк і зблізку: Беларуская проза на літаратурнай планеце», 1976; «Літаратура, мы і час», 1979; «Браму скарбаў сваіх адчыняю...», 1980, і інш.). Сучаснасць многіх ацэнак і вывадаў у літаратуразнаўчых даследаваннях «Шлях да майстэрства: Станаўленне мастацкага стылю К. Чорнага» (1958), «Беларускі раман» (1961). Тэма Вялікай Айчыннай вайны ў творчасці пісьменніка і крытыка (раманы «Война под крышами», 1960; «Сыновья уходят в бой», 1963; «О современной военной прозе», 1981, і інш.). Асаблівае месца аповесці «Каратели: Радость ножа, или Жизнеописание гипербореев» (1980) сярод твораў пра мінулую вайну. Імкненне аўтара да аналітызму, філасофскага асэнсавання падзей нядаўняй гісторыі і сучаснага жыцця народа.

Уладзімір Караткевіч (1930 – 1984). Неардынарнасць асобы мастака. Гарачая любоў да свайго роднага і павага, шчырая цікавасць да чужога. Шырокая эрудыцыя. Дасягненні пісьменніка ў паэзіі, прозе, драматургіі, публіцыстыцы.

У. Караткевіч – заснавальнік гістарычнага жанру ў беларускай літаратуры. Паэтызацыя і рамантызацыя мінулага беларусаў, вобраза народа («Беларуская песня», «Сівая легенда», «Маці Урагану» і інш.). Спрэчка з традыцыйнымі ўяўленнямі пра ціхмянасць, пакорлівасць, інертнасць беларусаў. Імкненне пісьменніка адкрыць суайчыннікам саміх сябе, вярнуць ім адчуванне нацыянальнай годнасці, гістарычную памяць. Рысы рамантызму ў творчасці. Зварот да паданняў і легендаў, да жанру балады. Раман «Каласы пад сярпом тваім» (1965 – 1968): гісторыя стварэння; вобразы шляхты і народа; рэальныя падзеі і канкрэтныя гістарычныя асобы ў рамане; сімвалічныя вобразы. Вобраз Каліноўскага («Каласы пад сярпом тваім», драма «Кастусь Каліноўскі», 1978; верш «Нявесце Каліноўскага»). Спрэчкі даследчыкаў вакол гістарызму рамана «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» (1972), аповесцей «Сівая легенда», «Цыганскі кароль» (абедзве ў 1961), «Дзікае паляванне караля Стаха» (1964). Жанравае ўзбагачэнне беларускай літаратуры У. Караткевічам. Зварот да філасофскай балады, філасофскай аповесці, дэтэктыўнага і прыгодніцкага рамана і інш. Ненадрукаваныя пры жыцці пісьменніка творы: вершы «Мова», аповесць «У снягах драмае вясна», апавяданні «Паляшук», «Маленькая балерына» і інш.

Традыцыі У. Караткевіча ў сучаснай беларускай літаратуры.

Ніл Гілевіч (нар. у 1931 г.). Дзейнасць Н. Гілевіча на карысць нацыянальнага Адраджэння.

Няпросты ўваход у літаратуру. Выявы тэорыі бесканфліктнасці ў вершах 1940 – 1950-х гг. (зборнікі ”Песня ў дарогу”, 1957; «Прадвесне ідзе па зямлі», 1959). Паварот да складанай надзённасці, да жыццёвай праўды (зборнікі «Неспакой», 1961; «Перазовы», 1967; «Лісце трыпутніку», 1968). Зварот да асабіста перажытага (паэма «Сто вузлоў памяці»). Асэнсаванне трагічных ваенных падзей («Гарыць, гарыць мая Лагойшчына», 1966; «А раніцы ўжо не было», 1972 і інш.). Тэма радзімы ў паэзіі Н. Гілевіча, шматаспектнасць не раскрыцця. Жанрава-стылявыя асаблівасці творчасці Н. Гілевіча. Эстэтычныя погляды пісьменніка (вершы «Аб рыфмах і хлебе надзённым», «Збітыя рыфмы», «Паэт і фізік-атамнік», «Парада маладым чытачам», «Выпадковы госць» і інш., раман «Родныя дзеці», 1985). Праблематыка, жанравая адметнасць рамана. Мова аўтара і мова герояў. Сатырычны талент Н. Гілевіча (зборнікі «Да новых венікаў», 1963; «Як я вучыўся жыць», 1974; «Кантора», 1989 і інш.). Выкарыстанне сродкаў сатыры ў вершах адраджэнскай тэматыкі («Дзікун», «На новым вітку», «У лад са старой прымаўкай» і г. д.). Н. Гілевіч пра народ, родную мову, будучыню Беларусі ў зборніках «Талісман», «На высокім алтары» (абодва ў 1994). Драматычны пафас многіх твораў апошніх гадоў.

Перакладчыцкая і навукова-літаратуразнаўчая дзейнасць. Н. Гілевіч – публіцыст.

Анатоль Вярцінскі (нар. у 1931 г.) Прадстаўнік інтэлектуальнай плыні ў беларускай паэзіі. Наватарскі характар яго творчасці.

Станаўленне творчай індывідуальнасці А. Вярцінскага. Паэт і час, паэт і яго літаратурнае пакаленне. Эстэтычныя арыенціры аўтара, яго творчая актыўнасць. Зборнікі “Тры цішыні” (1966), “Чалавечы знак” (1968) і іх месца ў паэзіі таго часу. Інтэлектуальна-філасофская насычанасць кніг “З’яўленне” (1975), “Час першых зорак” (1975), “Ветрана” (1979). Зборнік выбраных твораў “Хлопчык глядзіць...” (1992) як падсумаванне ідэйна-творчых набыткаў паэта, яго духоўных пошукаў.

Вышыня маральнага і гуманістычнага ідэалаў у творчасці А. Вярцінскага (“Мы напачатку зазналі страху…”, “Спачуванне”, “Высокае неба ідэала” і інш.). Услаўленне духоўнай велічы асобы, сцвярджэнне значнасці агульначалавечых каштоўнасцей. Філасафічнасць аўтарскай думкі. Асэнсаванне паэтам часу, навукова-тэхнічных дасягненняў, праблем грамадскага жыцця, выяўленне важных маральных сэнсаў (“Бар’еры”, “Навагодні тост”, “Абрастаем. Паперамі, рэчамі...” і інш.). Адметнасць вершаў пра вайну, іх праўдзівасць, драматызм, глыбокая эмацыянальная напоўненасць (“Рэквіем па кожным чацвёртым”, “Дынамік”, “Балада пра спаленую вёску і жывога пеўня” і інш.).

Нестандартнасць паэтычнага мыслення. Рацыянальна-лагічны пачатак і яго ўплыў на стыль пісьма. Сінтэзуючы характар паэтычнай думкі, яе аналітызм, псіхалагічная заглыбленасць. Жанравая сістэма ў паэзіі А. Вярцінскага: ода, гімн, элегія, медытацыя, прытча, малітва, плач, песня і інш. Верш-разважанне і верш-роздум у лірыцы паэта. Строга лагізаваная форма выкладу думкі: тэзіс – аргументы – выснова. Ідэйна-філасофскі змест твораў; праблемы чалавек і разуменне яго пазіцыі, сэнс чалавечага існавання і інш.; мастацкая трактоўка вечных праблем. Рэцэпцыя антычнага міфа і антычнай культуры (“Размова з Ду Фу”, “Варыяцыі на тэму “Гефест – друг Праметэя” і інш.). Яркасць вобразных асацыяцый. Публіцыстычнасць стылю, экспрэсія слова ў вершах паэта. Аўтарская аргументацыя і доказнасць, майстэрства палемікі, афарыстычнасць, ёмістасць высноў і абагульненняў.

Алегарызм, філасофска-этычная скіраванасць паэтычных сентэнцый (“Косім траву –яна не крычыць...”, “Вы зразумейце правільна...”, “Ваўкоў баяцца – у лес не хадзіць...” і інш.). Своеасаблівасць аўтарскай манеры выказвання: размоўнасць, рытарычныя пытанні, устаноўка на дыялагічнасць, лірычная іронія, раскаванасць паэтычнай мовы.

Прырода і чалавек у паэзіі А. Вярцінскага (“Начны бераг”, “Паэма мора”, “Колькі лет, колькі зім!” і інш.). Глыбіня натурфіласофскага светаразумення, экалагічная скіраванасць аўтарскага мыслення. Сцвярджэнне духоўнай каштоўнасці прыроды, маральнай адказнасці за яе лёс. Выхад паэта на асэнсаванне жыццёва важных праблем чалавечага быцця.

Раскрыццё душэўнага стану, інтымных пачуццяў у вершах “Мужчына. Жанчына. Чаканне...”, “Я жыў высока на гары...”, “Пакуль не было цябе...” і інш. Пранікнёнасць аўтарскіх інтанацый, эмацыянальнасць, выяўленчае майстэрства паэта.

Крытыка і публіцыстыка А. Вярцінскага. Кніга “Нью-Йоркская сірэна” (1987), адзначаная Дзяржаўнай прэміяй Беларусі. Погляд пісьменніка на актуальныя праблемы часу, жыцця, літаратуры. А. Вярцінскі як перакладчык.

Іван Пташнікаў (нар. у 1932 г.) Біяграфія. Значэнне “малой радзімы” і асабістага жыццёвага вопыту ў творчасці пісьменніка. Эпічны характар яго таленту.

Раннія творы: аповесці “Іллюк Чачык” (1957), “Не па дарозе” (1960), раман “Чакай у далёкіх Грынях” (1962) – сацыяльны характар канфліктаў; маляўнічасць мастацкіх апісанняў; фіксацыя ў аўтарскай мове ўсяго роднага і дарагога сэрцу.

Апавяданні “Алені”, “Алёшка”, “Бежанка” (1962): адлюстраванне свету падлетка; праблема ўзаемаадносін чалавека і прыроды.

Аповесць “Лонва” (1964): успамін герояў (Грасыльда, Завішнюк) пра вайну; супрацьпастаўленне трагізму вайны і радасці мірнага існавання; адметнасць жанравай будовы аповесці.

Аповесць “Тартак” (1967): успамін аўтара пра ваеннае дзяцінства як аснова твора; драматызм сюжэта аповесці (аднаўленне трагічнага лёсу вёскі Дальва). лёс сямі герояў-возчыкаў; асаблівасці адлюстравання чалавечых характараў, складанасці чалавечага жыцця і лёсу; партызанскі рух у творы; пейзаж.

Раман “Мсціжы” (1970): адлюстраванне аднаго з канфліктаў эпохі: паміж чалавекам-творцам, чалавекам-патрыётам і чалавекам спажывецкіх адносін да жыцця; вобраз галоўнага героя Андрэя Вялічкі; майстэрства пісьменніка ў стварэнні пейзажу; важнейшай сацыяльная праблема твора: разбурэнне сувязі чалавека з зямлёй.

Пташнікаўскі тып літаратурнага героя: вясковы працаўнік без асаблівых прэтэнзій, сумленны і шчыры, з багатым духоўным светам.

4.3 Літаратура канца 80-х - 90-х гг. ХІХ ст.

Альгерд Абуховіч (1840 – 1898). Факты біяграфіі. «Мемуары»: крыніца для вывучэння біяграфіі пісьменніка і характарыстыкі грамадскіх настрояў у Беларусі ў ХІХ ст.; праблемы беларускай культуры ў творы; спалучэнне публіцыстычнага і мастацкага ў «Мемуарах».

Байкі: праблематыка, крыніцы сюжэтаў і нацыянальны каларыт. «Ваўкалак»: праблема ўнутранай свабоды чалавека; прыкметы аўтабіяграфічнага ў творы. «Старшына»: крытыка вынікаў рэформы 1861 г. «Воўк і лісіца» і «Суд»: адлюстраванне людскіх заганаў і правасуддзя. Майстэрства байкапісца. Верш «Дума а Каралю ХІІ»: спроба паэтычнага асэнсавання гісторыі.

Адам Гурыновіч (1869 – 1894). Факты біяграфіі. Публіцыстычная паэзія. Грамадзянскі пафас вершаў «Што ты спіш, мужычок...», «Перш душылі паны...», «Што за звук ды так громка раздаўся...» і інш. Зварот да Ф. Багушэвіча ў вершы «Дзякуй табе, браце, Бурачок Мацею.». Асаблівасці медытатыўнай і песеннай лірыкі («Сцямнела на дворы, і ціха кругом.», «Да жніва», «Па жніве»). Роля пейзажных замалёвак у вершах «Бор», «Вясна». Творы для дзяцей «Каток» і «Рыбак». Жанравая разнастайнасць лірыкі.

Янка Лучына (Ян Неслухоўскі; 1851 – 1897). Факты біяграфіі і творчасці.

Беларускамоўная лірыка. «Роднай старонцы»: псіхалагізм, філасафічнасць, патрыятычны пафас, асветніцкія ідэі. «Вясновай парой», «Што птушкі казалі»,«Стары ляснік»: асаблівасці выкарыстання жанравай формы “гутарка”. «Усёй трупе дабрадзея Старыцкага беларускае слова», «Дзень за днём»: грамадзянскі змест Рамантычны алегарызм вершаў «Вясна», «Пагудка», «Каршун», «Сівер». «Што думае Янка, везучы дровы ў горад»: асаблівасці формы, стылю, псіхалагізм твора. Зборніка «Вязанка»: структура, тэматыка і праблематыка

Польскамоўная лірыка. «Што люблю?», «Дзве зоркі», «Змрочныя думкі», «Не хачу памерці», «Раскоша натхнення»: асаблівасці лірычнага самараскрыцця. «Песня аратая», «Прадвесне», «Рунь»: адлюстраванне і паэтызацыя народнага светаўспрымання. «Голас натоўпу»: літаратурна-эстэтычны змест (тэма паэта і паэзіі)

Паэма «Паляўнічыя акварэлькі з Палесся»: гісторыя стварэння; асаблівасці кампазіцыі; вера ў сацыяльны і навукова-тэхнічны прагрэс грамадства; сцвярджэнне духоўнай годнасці простага чалавека; асаблівасці ўнутранага свету вобраза лесніка Грышкі, паніча; ідэя сацыяльнага салідарызму; паэтызацыя прыроды; роля і функцыі лірычных адступленняў у паэме. «Паляўнічыя акварэлькі з Палесся» ў кантэксце паэтычнага эпасу М. Гусоўскага, А. Міцкевіча, У. Сыракомлі.

Празаічныя творы. Абразок «Старасць не радасць: маральная праблематыка . Абразок «З крывавых дзён»: адлюстраванне падзей 1860-х гг. на Міншчыне; патрыятычны пафас твора.

Значэнне творчасці Я. Лучыны ў гісторыі беларускай літаратуры.

Францішак Багушэвіч (1840 – 1900). Факты біяграфіі і творчасці. Ф. Багушэвіч як пачынальнік беларускага нацыянальна-адраджэнскага руху.

«Прадмова» да зборніка «Дудка беларуская» (1891) – своеасаблівы маніфест нацыянальнага адраджэння. Вобразнасць публіцыстычнай мовы, эмацыянальнасць звароту Ф. Багушэвіча да сваіх сучаснікаў. Праблемы развіцця нацыянальнай культуры ў прадмове да зборніка «Смык беларускі».

Вобразы герояў-апавядальнікаў Мацея Бурачка і Сымона Рэўкі з-пад Барысава ў зборніках паэта. Праграмны характар вершаў аб прызначэнні паэта і паэзіі «Мая дудка» і «Смык».

Нацыянальна-патрыятычная тэма ў творчасці Ф. Багушэвіча. Сацыяльная крытыка як дамінантны паказчык паэзіі Ф. Багушэвіча. Вобразы з народа і вобразы прадстаўнікоў улады, чыноўнікаў, паноў у паэзіі Ф. Багушэвіча.

Зборнікі «Дудка беларуская» і «Смык беларускі» (1894): адметнасць і падабенства адлюстравання нацыянальнай праблематыкі. Рэцэпцыя традыцый хрысціянства ў зборніках паэта. Праўдашукальніцтва як лейтматыў зборніка «Дудка беларуская» («Як праўды шукаюць», «У судзе», «Кепска будзе!», «У астрозе»). Гумарыстычныя творы («У судзе», «Здарэнне», «Падарожныя жыды», «Гдзе чорт не можа, там бабу пашле») у кампазіцыі зборніка «Дудка беларуская». Літаратурная праблематыка прадмовы да зборніка «Смык беларускі».

Вершы «Мая хата» і «Хмаркі»: спалучэнне алегарычнага і сімвалічнага. «Немец» і «Жыдок»: асаблівасці вырашэння дылемы «свой-чужы». «Дурны мужык, як варона» і «Скацінная апека»: іранічны змест. «Бог не роўна дзеле» і «Не ўсім адна смерць»: адлюстраванне грамадскай дыферэнцыяцыі і антаганізму. «Хцівец і скарб на святога Яна», «Быў у чысцы»: апакрыфічныя матывы, міфалагізм. «Думка», «У астрозе»: спецыфіка адлюстравання рэчаіснасці і адлюстравання сацыяльнай псіхалогіі сялянства. «Праўда»: пошукі лірычным героем духоўных ідэалаў. «Калыханка», «Афяра», «Не цурайся»: маральна-эстэтычны змест.

Паэма «Кепска будзе!»: асаблівасці адлюстравання лёсу асобнага чалавека і народа.

Апавяданні. «Тралялёначка»: праблематыка; сутнасць сацыяльна-этычнага канфлікту; мастацкая адметнасць вобраза Бартака Саска; крытыка буржуазнага драпежніцтва; сатырычная скіраванасць; асаблівасці сюжэту твора. «Тралялёначка»: традыцыі рускай народніцкай белетрыстыкі. «Сведка», «Палясоўшчык», «Дзядзіна»: фальклорная аснова; асаблівасці кампазіцыі, стылю.

Значэнне творчай спадчыны Ф. Багушэвіча ў гісторыі беларускай літаратуры.

Зоф'я Манькоўская (Адам М-скі, Тшашчкоўская; 1847 – 1911). Біяграфічныя звесткі.

Верш «Божа, наш бацька.» («Беларуская малітва») (1888) як узор патрыятычнай лірыкі. Першы ў беларускай паэзіі ўзор «нацыянальнай малітвы». Хрысціянскія традыцыі і раскрыццё сялянскага светабачання. Польскамоўная лірыка. Патрыятычныя матывы, адлюстраванне беларускіх краявідаў, краёвых рэалій і ментальнасці ў паэтычных нізках «Песні дарагавіцкія», «Лісткі, выкраданыя з дзённіка жанчыны» і інш.

Марыя Косіч (1850 – 1911). Біяграфічныя звесткі. Фалькларыстычная і этнаграфічная дзейнасць. Вершаваны твор «На перасяленне: Расказ цёткі Домны з Палесся»: адлюстраванне асаблівасцяў жыцця беларускай парэформеннай вёскі; лірызм твора; фальклорныя традыцыі.

ІІ. ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ ХХ – ХХІ стст.

1 Беларуская літаратура перыяду 1900 – 1930

Ключавыя словы: адраджэнскі змест літаратуры; “нашаніўства”, беларусізацыя, рэпрэсіі і рэпрэсаваная літаратура; перыядычны друк, рэвалюцыйныя і нацыянальныя ідэі; літаратурны дыскусіі, літаратурныя аб’яднанні; змест, праблематыка, аўтары твораў; фарміраванне літаратурных традыцый.

1.1 Гістарычныя ўмовы развіцця беларускай літаратура перыяду 1900 – 1930

Гістарычныя ўмовы развіцця літаратуры пачатку XX стагоддзя. Рэвалюцыя 1905 – 1907 гг. і нацыянальнае адраджэнне. Асабісты ўдзел пісьменнікаў (Цётка, Я. Кулала, Я. Колас, М. Багдановіч, А. Гарун, В. Ластоўскі, М. Гарэцкі, 3. Бядуля, Ядвігін Ш. і інш.) у грамадска-культурным руху пачатку XX стагоддзя. Газеты «Наша доля» і «Наша ніва», кансалідацыя творчых сіл на платформе «нашаніўства». З’яўленне іншых перыядычных выданняў (газеты “Северо-западный край” (1904, Мінск), “Голос провинции” (1906, Мінск), “Наша доля” (1906, Вільня), «Наша ніва» (1906, Вільня), “Беларуская газета” (1913, Вільня), “Вольная Беларусь” (1917, Мінск), “Звон” (1919, Мінск), “Светач” (1916, Петраград), “Дзянніца” (1916, Петраград), “Дзянніца” (1918, Петраград, Масква), часопісы “Лучынка” (1914, Мінск), “Беларускае жыццё” (1918, Вільня, Мінск). Разгортванне кнігавыдавецкай дзейнасці. Культурна-асветніцкая праца Б. Эпімах-Шыпілы. Арганізацыя бібліятэк, гурткоў мастацкай самадзейнасці, тэатральных калектываў (I. Буйніцкі, Ф. Ждановіч, У. Галубок і інш.). Культурна-асветніцкая і літаратурная плыні ў нашаніўскім руху. Славянскі друк пачатку XX стагоддзя пра беларускае нацыянальнае адраджэнне, літаратуру, дзейнасць «Нашай нівы». Ацэнкі газеты ў савецкі час.

Пачатак Першай сусветнай вайны і ўспрыманне яе беларускімі пісьменнікамі (3. Бядуля, А. Гарун, Я. Купала, М. Гарэцкі і інш.). Сацыяльна-палітычныя абставіны на Беларусі ў 1917 – 1920 гг. Грамадзянская і творчая далучанасць да падзей дзеячаў беларускай культуры. З’яўленне новых газет на беларускай мове («Дзянніца», «Беларускі шлях», «Звон», «Беларусь», «Беларускае жыццё», «Рунь» і інш.) Ідэйная пазіцыя выданняў. Нацыянальна-патрыятычная скіраванасць тагачаснай паэзіі і публіцыстыкі.

Агульныя тэндэнцыі ў развіцці літаратуры. Імклівае развіццё паэзіі (Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч, Цётка, Цішка Гартны, Змітрок Бядуля, Алесь Гарун і інш.); зараджэнне нацыянальнага ліра-эпасу (Янка Купала, Якуб Колас, Мксім Багдановіч); станаўленне прозы (Якуб Колас, М.Багдановіч, Цётка, Максім Гарэцкі, Змітрок Бядуля, Вацлаў Ластоўскі, Алесь Гарун і інш.) і драматургіі (Янка Купала, Максім Гарэцкі, Алесь Гарун і інш.) . Узнікненне крытыкі і публіцыстыкі, разгортванне перакладчыцкай справы. Жанрава-стылявое ўзбагачэнне літаратуры. «Паскоранасць» літаратурнага працэсу. Засваенне вопыту фальклору. Пераасэнсаванне на новым гістарычным этапе традыцый нацыянальнай і сусветнай культуры.

Своеасаблівасць метаду і стылю нацыянальнай літаратуры пачатку ХХ ст. Вядучае месца твораў рэалістычнай скіраванасці. Пашырэнне рамантычных формаў спасціжэння свету. Плён узаемадзеяння рэалістычных і рамантычных творчых прынцыпаў. Праявы мадэрнізму ў творчасці Я. Купалы, В. Ластоўскага, 3. Бядулі і інш.

Гістарычныя ўмовы развіцця літаратуры 1920-х гадоў. Усталяванне савецкай улады, падзел краіны на дзве часткі; уплыў на развіццё літаратурна-грамадскага руху рэвалюцыі 1917 г., бальшавіцкіх ідэй аб сацыялістычнай і сусветнай рэвалюцыі, ідэі нацыянальнай незалежнасці, грамадзянскай актыўнасці, нацыянальна-культурнага будаўніцтва, вылучанай прыхільнікамі ідэі БНР – на тэрыторыі усходняй і заходняй частак Беларусі). Пераадоленне наступстваў вайны і акупацый. Актывізацыя культурна-грамадскага жыцця. Стварэнне дзяржаўных і прыватных выдавецтваў. Разнастайнасць тагачаснай перыёдыкі (“Дзянніца”, “Вольная Беларусь”, “Вольны сцяг”, “Грамада”, “Наша ніва”, “Беларуская думка”, “Беларускае жыццё”, “Звон”, “Беларусь”, “Беларуская Рада”, “Крыніца”, “Гоман”, “Беларускі шлях”, “Родны край”, “Беларуская ілюстраваная часопісь”, “Варта”, “Крывічанін”), праект стварэння літаратурнай суполкі беларускіх літаратараў “Вір”. Беларускія нацыянальна-культурныя і мастацка-літаратурныя асяродкі за межамі Савецкай Беларусі (Вільня, Коўна, Дзвінск, Прага, Львоў, Варшава). Палітыка беларусізацыі, яе плённае ўздзеянне на агульны стан нацыянальнай культуры. Адкрыццё БДУ, БДТ-1 і БДТ-2, Дзяржаўнай публічнай бібліятэкі і інш. Збіранне асноўных літаратурна-творчых сіл у Мінску (Янка Купала, Якуб Колас, Цішка Гартны, Кандрат Крапіва, Міхась Чарот, Міхась Зарэцкі, Міхась Лынькоў і інш.). Пераход на беларускую мову газет “Звязда” (часткова), “Савецкая Беларусь” (часткова), “Беларуская вёска”, “Зорка”, “Малады араты” (часткова), “Чырвоная змена” (часткова). Дзейнасць выдавецтва “Адраджэнне”, часопісаў “Вольны сцяг”, “Зоркі”, “Полымя”, “Маладняк”, “Росквіт”, “Узвышша”, “Адраджэнне”, “Беларускі піянер”, “Наш край”, “Рунь”, “Чырвоны сейбіт” (ілюстраваны літаратурна-мастацкі дадатак да газеты “Беларуская вёска”). Стварэнне літаратурных аб’яднанняў “Маладняк”, “Узвышша”, “Полымя”, “Пробліск”, “Камуна”, “Звенья”, “Мінскі перавал”, “БелАПП”, “ТАВІЗ” (вясёлая пародыя на аматараў ствараць суполкі). Пераезд у Савецкую Беларусь нацыянальна свядомых пісьменнікаў і палітычных дзеячаў (М. Гарэцкі, В. Ластоўскі, А. Цвікевіч, Ф. Аляхновіч і інш.). З'яўленне літаратурна-грамадскіх часопісаў, альманахаў і г. д. Стварэнне літаратурных арганізацый («Маладняк», «Узвышша», «Полымя» і інш.) як вынік дэмакратычных тэндэнцый у жыцці грамадства.

Літаратура “Маладняка”. Ідэя стварэння новага пралетарскага мастацтва. Пошукі арыгінальных вобразна-выяўленчых сродкаў (паэма М. Грамыкі «Гвалт над формай», вершы А. Александровіча, А. Вольнага, Я. Пушчы, У. Дубоўкі, Т. Кляшторнага, А. Дудара і інш.). Жыццёсцвярджальны пафас твораў, зварот да новага героя. Стварэнне першых у нацыянальнай прозе ўзораў прыгодніцкай літаратуры (аповесці М. Чарота «Свінапас», 1924; А. Вольнага «Два», 1925; «Ваўчаняты», 1925, А. Вольнага, А. Александровіча і А. Дудара). Сюжэтна-кампазіцыйная блізкасць да «маладнякоўскай» аповесці твораў Я. Коласа («На прасторах жыцця», 1926) і 3. Бядулі («Салавей», 1927). Схематызм, павярхоўнасць ва ўзнаўленні жыцця, аднапланавасць, штучнасць вобразаў у творах многіх маладых аўтараў, прычыны гэтага.

Літаратура «Узвышша». Праблемна-тэматычная, жанрава-стылявая шматстайнасць літаратуры (паэмы У. Дубоўкі, Я. Пушчы, К. Крапівы, Т. Кляшторнага, М. Лужаніна, апавяданні і раманы К. Чорнага, А. Мрыя, вершы С. Дарожнага і г. д.). Паказ складанасці жыцця, роздум над лёсам чалавека і народа. Клопат пра засваенне новых мастацкіх форм і чысціню роднай мовы. Арыентацыя на нацыянальна адметнае мастацтва.

Паэзія 20-х гадоў. Публіцыстычны пафас лірыкі Янкі Купалы, Якуба Коласа, Змітрака Бядулі, Вацлава Ластоўскага, Цішкі Гартнага, Міхася Чарота (ранні перыяд), Уладзіміра Дубоўкі, Язэпа Пушчы, Уладзіміра Жылкі, Паўлюка Труса, Уладзіміра Хадыкі, Тодара Кляшторнага, Валерыя Маракова, Алеся Дудара, Анатоля Вольнага, Андрэя Александровіча і інш. Прыход у літаратуру маладой генерацыі (Сяргей Дарожны, Пятро Глебка, Максім Лужанін, Аркадзь Куляшоў, Пятрусь Броўка, Юрка Лявонны, Змітрок Астапенка, Аркадзь Моркаўка, Алесь Звонак, Сяргей Астрэйка, Віктар Казлоўскі, Янка Бобрык, Міхась Багун, Янка Туміловіч, Паўлюк Шукайла, Сяргей Фамін, Зінаіда Бандарына, Наталля Вішнеўская, Яўгенія Пфляўмбаўм). Паэтычнае асэнсаванне рэвалюцыйнай эпохі і падвядзенне “рахункаў з мінулым”. Ідэйна-мастацкая і жанрава-стылёвая разнастайнасць лірыкі 20-х гадоў. Авангардысцкія тэндэнцыі і “рэвалюцыя ў паэзіі” “Маладняка” і “Узвышша”.

Традыцыйнае і наватарскае, эпічнае і лірычнае ў паэмах Якуба Коласа, Міхася Чарота, Міхайлы Грамыкі, Паўлюка Труса, Уладзіміра Дубоўкі, Язэпа Пушчы, Уладзіміра Жылкі, Андрэя Александровіча, Алеся Дудара, Алеся Звонака, Тодара Кляшторнага і інш. Узмацненне сатырычных інтанацый у травестацыі “Біблія” і антыутопіі “Хвядос – Чырвоны нос” Кандрата Крапівы. Сатырычны пафас, спалучэнне гераічнай рамантыкі, фальклорнай казачнасці і іроніі ў паэмах Міхайлы Грамыкі, Уладзіміра Дубоўкі, Язэпа Пушчы, Андрэя Александровіча, Алеся Дудара, Пятра Глебкі, Тодара Кляшторнага.

Проза 20-х гадоў. Жанрава-стылёвае станаўленне і развіццё беларускай прозы 20-х гг. Творчы росквіт апавядання як жанру. Матывы развітання з мінулым у апавяданнях Якуба Коласа, Змітрака Бядулі, Цішкі Гартнага, Максіма Гарэцкага. Пафас мастацкага абнаўлення жанравай формы апавядання ў творчасці Кузьмы Чорнага, Міхася Зарэцкага, Кандрата Крапівы, Міхася Лынькова, Рыгора Мурашкі, Васіля Каваля, Платона Галавача, Яна Скрыгана, Янкі Нёманскага, Міколы Нікановіча. “Маладнякоўскае апавяданне” як феномен беларускай прозы 20-х гг. (героіка, рамантычныя эфекты, вобразна-метафарычная квяцістасць, прыгодніцкі сюжэт). Лірычнае і псіхалагічнае, засваенне новай тэматыкі. Стылістыка, вобразнасць у апавяданнях другой паловы дзесяцігоддзя. Сатыра ў творах “малога жанру” Якуба Коласа, Кандрата Крапівы, Кузьмы Чорнага, Платона Галавача, Міколы Нікановіча. Паэтычная проза Міхася Лынькова, Васіля Каваля, Сымона Баранавых, Барыса Мікуліча, Рыгора Мурашкі, Янкі Нёманскага, Хведара Шынклера.

Жанравае станаўленне беларускай аповесці і рамана. Аўтабіяграфізм, дакументалізм, псіхалагізм, філасафізм як прыкметы буйных твораў Якуба Коласа, Змітрака Бядулі, Максіма Гарэцкага, Цішкі Гартнага, Кузьмы Чорнага, Міхася Зарэцкага, Янкі Нёманскага, Рыгора Мурашкі. “Маладнякоўская аповесць” Міхася Чарота, Анатоля Вольнага, Андрэя Александровіча, Алеся Дудара, Міколы Нікановіча, Янкі Нёманскага. Ідэйна-мастацкая эвалюцыя і жанрава-стылёвыя асаблівасці аповесцей і раманаў маладых празаікаў (Сымон Баранавых, Васіль Каваль, Лукаш Калюга, Ян Скрыган, Сямён Хурсік, Хведар Шынклер), пераадоленне хвароб творчага росту (рэпартажнасць, фактаграфізм, бытапісальніцтва, сюжэтная аморфнасць), пашырэнне тэматычных абсягаў, прыкметы літаратуры сацыялістычнага рэалізму.

Творчыя дасягненні сатырычнай прозы Якуба Коласа, Цішкі Гартнага, Змітрака Бядулі, Кандрата Крапівы, Кузьмы Чорнага, Міхася Зарэцкага, Міхася Лынькова, Андрэя Мрыя, Лукаша Калюгі, Васіля Каваля.

Драматургія 20-х гадоў і станаўленне беларускага прафесійнага тэатра. Творчасць Я. Купалы, Ф. Аляхновіча, У. Галубка, М. Гарэцкага, Е. Міровіча, М. Грамыкі, Я. Дылы, М. Чарота, Л. Родзевіча, В. Шашалевіча, В. Гарбацэвіча, В. Сташэўскага, Р. Кобеца, Я. Раманоўскага.

Літаратурна-крытычныя дыскусіі з нагоды выхаду ў свет паэмы Міхася Чарота “Босыя на вогнішчы”, паэмы Міхайлы Грамыкі “Гвалт над формай”, 3-га тома фундаментальнага даследавання акадэміка Яўхіма Карскага “Беларусы” і інш.

1.2 Творчасць пісьменнікаў перыяду 1900 – 1930

Карусь Каганец (Казімір Кастравіцкі, 1868 – 1918). Паходжанне, гісторыя роду. Грамадска-палітычная і асветніцкая дзейнасць. Шматграннасць таленту. Грамадзянская пазіцыя пісьменніка ў “Прамове” і “Парадзе”. Фальклорныя вытокі творчасці (“Прылукі”, “Навасадскае замчышча”, “Што кажух, то не вата” і інш.). Тэматычныя матывы лірыкі паэта. Драматычныя творы: агульная характарыстыка тэматыкі і праблематыкі і жанравых асаблівасцей (“У іншым шчасці няшчасце схавана”, “Модны шляхцюк”, “Двойчы прапілі”, “Старажовы курган”, “Сын Даніла”). П’есы “У іншым шчасці няшчасце схавана”, “Модны шляхцюк”: сцэнічнасць, тэматычная і праблемная актуальнасць, значэнне ў гісторыі беларускай драматургіі, кароткая характарыстыка вобразаў “Моднага шляхцюка”.

Гальяш Леўчык (Ілья Ляўковіч, 1880–1944). Факты біяграфіі. Грамадска-культурная дзейнасць. Супрацоўніцтва з «Нашай нівай». Зборнік «Чыжык беларускі» (1912). Матывы грамадзянскага суму, сацыяльнай нядолі («Дудачка», «Чыжык», «Не бачыў я цябе ніколі» і інш.). Паглыбленасць асабістага перажывання. Публіцыстычная лірыка. («Хто адрокся сваіх», «Годзе!», «Дружна, брацця!»). Тэма Заходняй Беларусі ў творах 1920-х гг., іх рэвалюцыйна-рамантычны пафас («Волат», «Груганы», «Цень беларускага лірніка»). Філасофска-медытатыўныя паэмы ў прозе «Хараство», «Чалавек»).

Альберт Паўловіч (1875 – 1951) – аўтар гумарыстычных вершаў і падручніка “Бухгалтэрыя” (на беларускай мове). Вобраз беларуса ў яго лірыцы (дасціпнасць, кемлівасць, здаровы смех, высакародства, патрыярхальнасць). Сувязь яго паэзіі з народнай гумарыстычнай апавядальнай традыцыяй. Гарадскі фальклор у вясёлых фацэціях, байках, жартах.

Антон Навіна (Антон Луцкевіч, 1884 – 1946 (?)). Асоба А. Луцкевіча. Палітычная дзейнасць, удзел у нацыянальна-адраджэнскім руху. Незалежніцкая пазіцыя. Ідэйна-творчыя прынцыпы. Арыентацыя на эстэтычную плынь у мастацтве. Першыя крытычныя выступленні. Кнігі крытыкі «Нашы песняры» (1918), «Адбітае жыццё» (1929). Ацэнка творчасці Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, М. Гарэцкага, У. Дубоўкі, У. Жылкі, Н. Арсенневай і інш. Агульнатэарэтычныя разважанні аўтара. Прапанаваная А. Луцкевічам перыядызацыя літаратуры. Крытычныя працы 30-х гг. Пафас публіцыстычных выступленняў («Нячыстая палітыка», «Новы закон аб школах», «Пуцяводная ідэя», «Кудой ісці?» і інш.).

Сяргей Палуян (1890 – 1910). Жыццёвая трагедыя, яе прычыны. Эстэтычныя ўстаноўкі. С. Палуян і «Наша ніва». Крытычная і літаратуразнаўчая дзейнасць (арт. «Беларуская літаратура ў 1909 гаду», «Беларуская літаратура ў яе тыповых прадстаўніках», рэцэнзіі). Публіцыстыка («Лісты з Украіны», «3 нашага жыцця», «Пра нацыянальную школу на Беларусі» і інш.). Мастацкія творы (апавяданне-імпрэсія «Вёска», верш у прозе «Хрыстос уваскрос!», 1910), С. Палуян і М. Багдановіч. Значэнне творчасці С. Палуяна для беларускай крытыкі і гісторыі нацыянальнай літаратуры. Творы-прысвячэнні С. Палуяну.

Андрэй Зязюля (1878 – 1921) як пачынальнік беларускай духоўнай лірыкі. Зборнік вершаў на лацініцы “З роднага загону” (1914). Біблейскія вобразы і матывы ў яго лірыцы. Хрысціянская канцэпцыя нацыянальнага характару беларуса.

Янка Журба (1881 – 1964) як паэт-“нашанівец”. Пейзажная лірыка. Публіцыстыка (“Лісты зУкраіны”). Вершы для дзяцей.

Канстанцыя Буйло (1893 – 1985). Старонкі біяграфіі. Зборнік «Курганная кветка» (1914). Сімволіка назвы. Патрыятычны пафас кнігі. Творы грамадзянскага гучання, іх сугучнасць нашаніўскай паэзіі. Інтымная лірыка, яе навізна. Фантастычны абразок «Кветка папараці» і драма ў вершах «Сягонняшнія і даўнейшыя». Ідэйны змест твораў. Вобраз ксяндза-беларуса ў драме. Вучоба ў Я. Купалы. Творчасць савецкага часу.

Янка Купала (Іван Луцэвіч, 1882 – 1942). Агульная характарыстыка жыцця і творчасці.

Зборнік «Жалейка» (1908) як падсумаванне ранняга творчага вопыту. Асаблівасці мастакоўскага светабачання ў зборніку «Гусляр» (1910). Зборнік «Шляхам жыцця» (1913) і яго месца ў творчасці паэта. Зборнік «Спадчына» (1922). Глыбіня сацыяльна-філасофскага зместу кнігі. Мастацкае асэнсаванне гістарычнага шляху Беларусі, услаўленне яе дзяржаўнасці ў паэме «Безназоўнае» (1924). Сімволіка-метафарычныя вобразы і карціны ў творы (заручыны, вяселле, нявеста, госці і інш.). Выкарыстанне традыцый фальклору. Рытміка-інтанацыйны лад паэмы. Зборнік «Безназоўнае» (1925) як вынік купалаўскай творчасці 1919 – 1924 гг.

Лірыка. Ідэйна-эстэтычныя арыентацыі аўтара (“Я не паэта”, “Я не сокал...”, “Паэзія”, “Вы кажаце…”, “Хоць ты, сэрца, лопні, трэсні…”, “Адповедзь”, “Я не для вас…”, “Не ўздыхай”, “Песняру-беларусу”, “Жальцеся, грайкія струны”, “Памяці С. Палуяна”, “Гусляр”, “Прарок”, “Паўстань”, “Калі пачнуць…”, “Сярод магіл”, “Паэта і цэнзар” і інш.). Асаблівасці светаўспрымання, духоўныя, сацыяльныя памкненні беларускага селяніна, беларуса (“Мужык”, “З песняў беларускага мужыка”, “Я мужык-беларус...”, “А хто там ідзе?”, “Песня вольнага чалавека”, “Над сваёй Айчызнай” і інш.). Паэтычнае асэнсаванне трагічных этапаў нацыянальнай гісторыі, асуджэнне сацыяльнай інертнасці беларусаў (“З мінуўшых дзён”, “Забраны край”, “Над Нёманам”, “Прарок”, “Як цені”, “Тутэйшыя” і інш.). Філасофская лірыка: асаблівасці сэнсаўтварэння (чалавек – быццё, чалавек – светабудова), Я-свядомасць паэта-Купалы ў кантэксце праблем філасофскай лірыкі (“Сон”, “Чалавеку”, “Гусляр”, “Кругаварот”, “К зорам”, “Разлад”, “Прыстаў я жыць”, “Ўвесь да дна...”, “Сяброўцам па долі” і інш.). Лірыка інтымна-любоўнага зместу: (“Не глядзі...”, “З табою...”, “Тваёй даўгажданай...”, “Абнімі...”, “Заручыны” і інш.). Адлюстраванне савецкай рэчаіснасці ў лірыцы 1920 – 1930-х гг., хвалебныя вершы ў кантэксце культасобаўскай літаратуры (“На нашым полі”, “Нашай Канстытуцыі”, “Выпраўляла маці сына”, “З’езду Саветаў”, “Сыны”, “Табе, правадыр...”, “Май”, “Кандыдатам народа”, “А мы сабе сеем і сеем...”, “Святочныя вершы”, “Грузія”, “Пятага снежня”, “Радзіме і правадыру”, “Ляўкоўскі цыкл” і інш.). Лірыка перыяду Вялікай Айчыннай вайны («Беларускім партызанам», «Зноў будзем шчасце мець і волю» і інш.): пафас, стылявыя асаблівасці твораў. Гістарызм мыслення аўтара.

Раннія паэмы («Зімою», «Нікому», «Калека», «Адплата кахання», «У піліпаўку», «За што?»). Фальклорны каларыт твораў, іх сувязь з вершаванымі аповесцямі XIX ст. Драматычныя паэмы «Адвечная песня» (1908), «Сон на кургане» (1910), «На папасе» (1913). Наватарская сутнасць твораў, іх гісторыка-літаратурнае значэнне. Сувязь паэм з асноўнымі матывамі купалаўскай лірыкі.

Рамантычныя паэмы 1910 – 1913 гг. «Курган», «Магіла льва», «Бандароўна». Характары герояў, прырода канфлікту, мастацка-вобразная сістэма твораў. Прычыны замоўчвання савецкім літаратуразнаўствам паэм «На куццю» (1911), «На Дзяды» (1912). Пошукі аўтарскага ідэалу грамадскіх адносін у мінулым. Пастаноўка праблем нацыянальнай ідэнтыфікацыі, духоўнага абуджэння народа. Наватарства зместу і формы паэмы «Яна і я» (1913). Наяўнасць у творы жанравых прыкмет ідыліі і пастаралі.

Драматургія. Гістарычная абумоўленасць звароту мастака да драматургічных жанраў. Камедыя «Паўлінка» (1912) як вяршыннае дасягненне ранняй беларускай драматургіі. Сцэнічнае жыццё п'есы. Жарт-вадэвіль «Прымакі» (1913). Драма «Раскіданае гняздо» (1913). Адлюстраванне ў п'есе гісторыі Купалавага роду. Праблематыка, знешні і ўнутраны канфлікт твора. Паказ пошуку страчанай бацькаўшчыны, зямлі, свабоды. Псіхалагізм і філасофская заглыбленасць п'есы. Вобразы-сімвалы ў творы, іх сучаснае разуменне. П'еса Я. Купалы ў кантэксце беларускай літаратуры аб «раскіданых гнёздах». Трагікамедыя «Тутэйшыя» (1922) як завяршэнне драматургічнай дзейнасці Я. Купалы. Прычыны выкрэслівання твора з літаратурна-сцэнічнага ўжытку. Час і месца дзеяння ў п'есе. Трывога за лёс Бацькаўшчыны на пераломных этапах гісторыі. Акцэнтацыя ўвагі на трагедыі «тутэйшасці».

Праблема гістарычнай рухомасці твораў Я. Купалы.

Я. Купала – перакладчык.

Якуб Колас (Канстанцін Міцкевіч, 1882 – 1956). Агульная характарыстыка жыцця і творчасці.

Лірыка. Зборнік “Песні жальбы”: тэматыка раздзелаў зборніка (“Думкі”, “Родныя вобразы”, “Мужычае жыццё”, “На ростані”, “З турмы”); ідэйна-эстэтычныя арыентацыі аўтара (“Не пытайце, не прасіце...” і інш.); асаблівасці адлюстравання знешняга свету, у якім жыве селянін, краю і яго народа (“Наша доля”, “Наша сяло”, “Родныя вобразы”, “Толькі стогне зямля...” і інш.); асэнсаванне вобразаў свабоды, адзіноты ў вершах “з турмы” (“З турмы”, “Пісьмо з астрога”, “У астрозе вясною”, “У турме”, “Песні няволі”); адлюстраванне турэмнага побыту (“Турэмная камера”, “Кветка”); адлюстраванне пачуццяў лірычнага героя (вершы “з турмы”) у адносінах да роднага краю (“Сохну марна я ў астрозе...”, “Я не знаю...” і інш.); прырода і жыццё чалавека, паэтызацыя прыродных прастораў (“Нязбытныя надзеі”, “Вось старая хатка”, “Палескія вобразы”, “Вясною” і інш.). Зборнік “Водгулле” – вершы “з турмы”: адлюстраванне памкненняў лірычнага героя да волі, асэнсаванне вобразаў свабоды, адзіноты (“З песень адзінокага”, “Гадавіна”, “Покліч”, “Неба”, “Вясновая ноч”, “Тройка”, “Як хацеў бы я...”, “Маёй вясне”, “На астрожны лад”, “Заход сонца” і інш.); асэнсаванне вобразаў прыроднай прасторы роднага краю (“На полі”, “Краска”, “Ноч перад навальніцай”, “Дуб”, “Апошні лісток”, “Раніца вясною”, “Да вясны” і інш.); адлюстраванне безнадзейнасці ў душы лірычнага героя, яго адчаю (“На пераломе”, “Перад восенню”, “Думкі”, “Журба па вясне”, “На раздарожжы”, “На крыжовых дарогах”, “Роздум’е”); адлюстраванне турэмнага побыту, ізаляванасці лірычнага героя ад жыцця (“Ноч у астрозе”, “Сціхнуў шум на калідоры”, “Смерць арыштанта”, “З боку ад жыцця”). Вершы паслятурэмнага перыяду: адлюстраванне безнадзейнасці ў душы лірычнага героя, смутку, спадзяванняў з нагоды імклівага руху гадоў, спадзявання на веру, якая дапаможа выжыць (“...Ні красак, ні зыкаў, замерла прырода...”, “Год за годам неўзаметкі...”, “Год за годам уцякае...”, “Ну, якіх жа прыгод...”, “Не дай божа сэрцам знікнуць...”); адлюстраванне сялянскага жыцця (“Пятрусь-касец”, “Песня п’янага”, “Жніўныя песні” і інш.); лірычныя філасофстваванні аўтара (вобразы дарогі, пуцін, жыццёвага поля, неба) – непасрэдныя і апасродкаваныя (на ўзроўні мастацкіх вобразаў, сэнсаўтваральных паралеляў): “Вясною”, “Эй, скажы мне, небарача”, “У дарозе”, “Суш”, “Глухая дарога”, “Люд стогне, гаруе пад цяжарам меча...”; заклікі аўтара (“У дарогу”, “На прастор”, “Покліч”, “Водгулле”); адлюстраванне вобразаў прыроднай прасторы роднага краю (“Позна. Восень агаліла...”, “Увосень”, “Успаміны”, “Высокі бераг”, “Восень у гаі”, “Песні зімы”, “Дай зірну ў сваё ваконца”, “У палях Беларусі”, “Старыя песні”); інтымныя адчуванні, памкненні лірычнага героя (“Я хачу аб табе...”, “На развітанні”, “Я стаю на мяжы...”, “Гай”, “Дзве дарогі”); праблема лёсу роднага краю, яго народа ў прасторы ваеннай віхуры (“Новаму году”, “Думкі салдата”, “На рэчцы”, “Поле”, “Неўспагаднасць”); адлюстраванне лёсу, праблем жыцця лірычнага героя, народа ў прасторы “талачэчы”, перспектыў новага жыцця (“Цені-страхі”, “Звон шыбаў”, “Пасля навальніцы”, “Крыж”). Вершы савецкага перыяду ў кантэксце культасобаўскай літаратуры (“Правадыру народаў”, “Прадвыбарнае”, “Па сцягам Леніна-Сталіна”, “Роднай краіне”, “Да дваццацігоддзя”, “Наперад”, “Правадыру і настаўніку” і інш.)

Проза. Апавяданні дакастрычніцкага часу: гумар, праблематыка, тыпы літаратурных герояў, ідэйны змест (“Слабода”, “Соцкі падвёў”, “Сіцыліст”, “Выбар старшыні”, “Пісаравы імяніны”, “Стараста”); асаблівасці псіхалагізму апавяданняў (“Малады дубок”, “Васіль Чурыла”, “Нёманаў дар”, “Дзеравеншчына”, “Сірата Юрка” і інш.); філасофскі змест і жанравыя асаблівасці апавяданняў “Думкі ў дарозе”, “У горадзе”, “Паўлюковы думкі”. Апавяданні 1920-х гадоў (“Сяргей Карага”, “Дачакаўся”, “Крывавы вір”, ”Пракурор”, “Царскія грошы”, “Курская анамалія”, “Адукацыя”, “У двары пана Тарбецкага”, “Хатка над балотцам”, “Балаховец” і інш.): тэматычны, ідэйны, праблемны, псіхалагічны аспекты. Цыкл алегарычных апавяданняў “Казкі жыцця”: гісторыя стварэння, тэматыка, праблематыка, філасофскі змест, мастацкія асаблівасці; філасофска-сацыяльны змест коласаўскіх навел («Жывая вада», «Хмарка», «На чужым грунце», «Стары лес», «Адзінокае дрэва», «Вадаспад», «Гусі» і інш.). Трылогія “На ростанях”: з гісторыі стварэння, аўтабіяграфічнасць твора; тэматычны і праблематычны аспект твора ў кантэксце сістэмы вобразаў; псіхааналітызм твора, філасофскія адступленні, роля пейзажу; аповесці «У палескай глушы» (1922) і «У глыбі Палесся» (1927) як выяўленне ідэйна-эстэтычнага ўзроўню беларускай прозы 20-х гг. і сведчанне інтэнсіўнасці творчага росту Я. Коласа; уплыў атмасферы часу на заключную частку трылогіі – «На ростанях» (1954). Аповесць «Адшчапенец» (1931): адлюстраванне нялёгкага далучэння сялянства да новага, калгаснага жыцця; вобраз Пракопа Дубягі. Аповесць «Дрыгва» (1933): дакументальная аснова твора; ідэйны змест, праблематыка; спалучэнне рэальна-бытавога і паэтычнага пачаткаў; сродкі тыпізацыі абставін і герояў.

Паэмы. «Новая зямля» (1923) як этапная з'ява ў творчасці Я. Коласа і ўсёй беларускай літаратуры; сэнс назвы твора; выспяванне аўтарскай задумы і яе мастацкая рэалізацыя; ўтабіяграфічнасць паэмы; праблема зямлі і волі ў творы; паэтызацыя працы і душэўнага хараства чалавека-працаўніка, адвечных маральных каштоўнасцяў; жанравая прырода паэмы. «Сымон-музыка» (1925): тры аўтарскія рэдакцыі; канцэпцыя мастака і мастацтва ў творы; гісторыя блуканняў і пакут Сымона як алегарычнае ўвасабленне шляхоў нацыянальнага мастацтва; складанасць пабудовы твора; канцэпцыйны змест уступу; сэнсавае напаўненне ўстаўных навел, лірычных адступленняў. «Рыбакова хата» (1940–1947): ідэйны змест, вобразна-выяўленчыя асаблівасці; ліра-эпічны характар твора. Паэмы перыяду Вялікай Айчыннай вайны: «Суд у лесе» (1943), «Адплата» (1944).

Драматургія. «Антось Лата», «На дарозе жыцця» (1917): канфлікты і характары ў п'есах. П’есы “Вайна вайне” (1926 – 1938), “У пушчах Палесся” (1937): праблематыка, героі.

Максім Багдановіч (1891–1917). Агульная характарыстыка жыцця і творчасці. Эстэтычная канцэпцыя творчасці: паглыбленне эстэтычных асноў мастацкай творчасці, зварот да новых тэм і форм у беларускай літаратуры, яе жанрава-стылёвае ўзбагачэнне, стварэнне паэзіі “вечнай красы” Распрацоўка М. Багдановічам праблем класічнай мастацкай спадчыны. Праграмнае значэнне ранніх твораў («Музыка». «Песняру», «3 песняў беларускага мужыка», «Прыйдзе вясна» і ішп.). Дыскусія 1913 г. і пазіцыя М. Багдановіча. Праблема красы ў яго эстэтыцы («Апокрыф», «Апавяданне аб іконніку і залатару», «Мадонна» і інш.).

Лірыка. Зборнік «Вянок» (1913) як сведчанне значнага творчага патэнцыялу маладога паэта, шырыні яго роздумаў і мастацкіх пошукаў. Завершанасць кампазіцыі. Першае і наступныя выданні «Вянка». Інтэрпрэтатары кнігі. Ідэйна-мастацкае адзінства кнігі «Вянок». Лірычныя сюжэты цыклаў і ўсяго зборніка. Шырыня ахопу жыццёвых з'яў. Паэтычнае майстэрства аўтара. Зварот да традыцый вусна-паэтычнай творчасці і выкарыстанне класічных еўрапейскіх вершаваных форм. Гісторыя народа, беларускай культуры, дыялектыка ўзаемаадносін чалавека і прыроды ў паэтычных вобразах М. Багдановіча («У зачарованым царстве», «Старая Беларусь»). Праблемна-тэматычная навізна цыклаў «Места» і «Мадонны». Вобраз мадонны як рэнесансны ідэал паэта. Пейзажная і інтымная лірыка М. Багдановіча. М. Багдановіч як пачынальнік філасофскай плыні ў беларускай паэзіі. Праблемы жыцця і смерці, сэнсу чалавечага існавання, прыгожага («красы») і пачварнага, духоўнага і бездухоўнага ў вершах («Жывеш не вечна, чалавек…», «С. Е. Палуяну», «Трыялет (Калісь глядзеў на сонца я…)», «Рандо (Узор прыгожы пекных зор…)», «Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы…» і інш.). Балады «Максім і Магдалена», «Страцім-лебедзь». Праблема героя. Творчае пераасэнсаванне фальклорных сюжэтаў у творах. Узмацненне грамадзянскага, патрыятычнага і гуманістычнага пафасу на заключным этапе жыцця і творчасці: «Беларусь, твой народ дачакаецца…», «Ты не згаснеш, ясная зараначка…», «Пагоня».

Апавяданні. Творы на беларускай (“Музыка”, “Апокрыф”, “Апавяданне аб іконніку і залатару...”), на рускай мове («Преступление», «Калейдоскоп жизни», «Чудо маленького Петрика» і інш.): з гісторыі стварэння, тэматыка, праблематыка; біблейскія архетыпы і матывы, роздум аб прызначэнні і эстэтычнай сутнасці мастацтва ў апавяданнях на беларускай мове.

Перакладчыцкая дзейнасць. Свядомы выбар аўтараў і твораў, шырыня мастацкай арыентацыі, высокі прафесіяналізм. М. Багдановіч як заснавальнік нацыянальнай школы мастацкага перакладу.

Літаратурная крытыка. Праца па асэнсаванні гісторыі беларускай літаратуры («Кароткая гісторыя беларускай пісьменнасці да XVI сталецця», «Новый период в истории белорусской литературы», «Белорусское возрождение»). Ацэнкі М. Багдановічам зборнікаў і твораў пісьменнікаў-сучаснікаў: Я. Купалы, Я. Коласа, Ядвігіна Ш., В. Ластоўскага, А. Гаруна і інш. Літаратурна-крытычная дзейнасць М. Багдановіча і культурна-гістарычная школа.

М. Багдановіч і беларускае нацыянальнае адраджэнне. Уклад пісьменніка ў духоўную культуру беларускага народа.

Цётка (Алаіза Пашкевіч, 1876 – 1916). Біяграфічныя звесткі. Шматгранная культурна-грамадская і творчая дзейнасць. Цэласнасць натуры, чалавечая самаахвярнасць. Ідэйна-эстэтычныя вытокі творчасці. Раннія вершы («Лета», «Восень», «Нямаш, але будзе» і інш.). Паэтызацыя прыроды, выхад на сацыяльныя праблемы. Выкарыстанне вопыту фальклору.

Паэзія. Зборнікі паэзіі «Хрэст на свабоду» і «Скрыпка беларуская» (1906). Гісторыя іх выдання. Рэвалюцыйна-вызваленчыя матывы ў вершах «Мора», «Хрэст на свабоду», «Пад штандарам» і інш. Цётка як пачынальніца беларускай палітычнай лірыкі. Матывы грамадзянскага суму, выкліканыя расстаннем з радзімай і хваробай (“З чужыны”, “На магіле”). Літаратурна-эстэтычны змест: вершы “Скрыпка”, “Мае думкі”, “На магіле”, “Артыст грайка”, “У дарогу”, “Музыкант беларускі”, “Грайка”, “Арлы-брацці, дайце скрыдлы…” і інш.). Элегічная і медытатыўная лірыка перыяду эміграцыі («На чужой старонцы», «З чужыны», «Вясковым кабетам», «Родная вёска», «Мае думкі» і інш.).

Проза. Апавяданне «Прысяга над крывавымі разорамі» як роздум над сутнасцю рэвалюцыйных падзей. Зварот да агульначалавечай праблематыкі ў творах пазнейшага часу («Асеннія лісты», «Міхаська», «Зялёнка», «Лішняя»). Асаблівасці псіхалагізму. Разнастайнасць жанравых формаў апавядання. Выкарыстанне сімволікі і алегорыі.

Публіцыстыка. Выяўленне яе асветніцкіх поглядаў («Да вясковай моладзі беларускай», «Шануйце роднае слова!», «Як нам вучыцца», «Аб душы маладзёжы» і інш.). Уклад пісьменніцы ў развіццё мемуарнага жанру (нарысы «3 дарогі», «Успаміны з паездкі ў Фінляндыю»).

Педагагічная дзейнасць. Кнігі для дзяцей “Беларускі лемантар, або Першая навука чытання”, “Першае чытанне для дзетак беларусаў”, “Гасцінец для малых дзяцей (усе –1906). Выхаваўчы пафас і мастацкія асаблівасці твораў для дзяцей.

Ядвігін Ш. (1869 – 1922). Культурна-асветніцкая праца. Пачатак літаратурнай творчасці. Творы на рускай мове: «Мустафа», «Мілка», «Маленькая аповесць» і інш. Дэбют у «Нашай долі».

Зборнікі апавяданняў «Бярозка» (1912), «Васількі» (1914). Уплыў фальклору на фарміраванне мастацкага таленту («Суд», «Важная фіга», «Пазыка» і інш.). Вобразы сялян. Этычная пазіцыя пісьменніка. Гуманістычная скіраванасць сацыяльна-псіхалагічных апавяданняў пісьменніка («3 бальнічнага жыцця», «Гаротная», «Зарабляюць», «Шчаслівая» і інш.). Паказ трагічнага лёсу людзей працы. Прыёмы стварэння характараў. Майстэрства дэталі ў творах. Ядвігін Ш. як «прыроджаны байкапісец» (М. Багдановіч), яго алегарычныя апавяданні «Падласенькі», «Рабы», «Павук», «Сіло», «Вяселле» і інш. Сэнс алегорый. Філасафічнасць зместу імпрэсій і вершаў у прозе («Васількі», «Раны», «Чалавек»). Уплыў «малой» прозы Ядвігіна Ш. на фарміраванне філасофскай плыні ў беларускай літаратуры.

Раман «Золата» (1920) як адзін з першых твораў буйной празаічнай формы ў нацыянальнай літаратуры. Ідэйна-тэматычны змест, матыў віны і пакарання ў рамане. Асаблівасці псіхалагізму. Бытавы каларыт твора. Дынамізм сюжэта, інверсійнасць кампазіцыі.

Паэма “Дзед Завала”: тэма, праблематыка, мастацкія асаблівасці. Публіцыстыка Ядвігіна Ш. («Лісты з дарогі», «Думкі з падарожы», 1910; артыкулы на рускай мове). Творы мемуарнага жанру («В. Марцінкевіч у практычным жыцці», 1910; «Успаміны», 1921).

Змітрок Бядуля (Самуіл Плаўнік, 1886 – 1941). Біяграфічныя звесткі. Этапы творчасці. Грамадзянская пазіцыя, літаратурна-эстэтычныя погляды.

Паэзія. Лірычнае і рамантычнае ў паэзіі нашаніўскага перыяду (“На горне душы”, “Пяюць начлежнікі”, “Мары паэта” і інш.). Сувязь з паэтыкай сімвалізму, імпрэсіянізму і акмеізму. Захапленне прыгажосцю жыцця, сацыяльная і гістарычная тэматыка. Антываенны цыкл вершаў (“Ад крыві чырвона”, “Юда жэніцца”, “Кат” і інш.); матывы тугі, разгубленасці ў лірыцы перыяду першай сусветнай вайны; паказ трагедыі народа; умоўна-абагульненыя вобразы ў творах («Сухавеі», «I сотнямі тысяч…», «Вавілон», «Ад крыві чырвонай…», «Арліхі» і інш.). Лірыка 1920-х гадоў – асаблівасці тэматыкі, праблематыкі і сэнсаўтварэння (фалькларызм, рыторыка, схематызм, дэкларацыйнасць) – зб. “Пад родным небам” (1922), “Буралом” (1925), “Паэмы” (1927).

Апавяданні. З гісторыі стварэння і публікацыі; дакастрычніцкія апавяданні: канцэпцыйнасць праблематыкі, асаблівасці сэнсаўтварэння – лірычныя імпрэсіі “Мініяцюры” (1912), зб. “вершаў у прозе” “Абразкі” (1913), апавяданне “Акорды” (1914); сацыяльна-бытавыя і гумарыстычныя апавяданні – праблематыка, адметнасці літаратурных вобразаў-тыпаў, асаблівасці сэнсаўтварэння. Трагедыйнае, сацыяльнае і рэалістычна-побытавае, філасофскае і “змрочны гумар” (М. Багдановіч), псіхалагізм і праблема мастацкіх талентаў з народа, вера ў лепшую будучыню Беларусі і асуджэнне рэнегацтва часткі нацыянальнай інтэлігенцыі ў апавяданнях 1912 – 1915 гг. (“Ашчаслівіла”, “Пяць лыжак заціркі”, “Малыя дрывасекі”, “Велікодныя яйкі”, “На Каляды к сыну”, “Летапісцы” і інш.). Апавяданні савецкага часу – праблематыка, адметнасці літаратурных вобразаў-тыпаў, асаблівасці сэнсаўтварэння (зборнікі “На зачарованых гонях” (1923); “Апавяданні” (1926); “Танзілія” (1927), “Дзесяць” (1930), “Незвычайныя гісторыі”.

Аповесці. “Салавей” (1927): тры рэдакцыі; фальклорна-рамантычны характар у асэнсаванні падзей далёкай мінуўшчыны; праблемы мастака і мастацтва; сюжэт, кампазіцыя і мова твора. “Год за годам”, “Таварыш Мінкін”: спецыфіка адлюстравання савецкай рэчаіснасці. Аўтабіяграфічныя аповесці З. Бядулі “Набліжэнне” (1935) і “У дрымучых лясах” (1939).

Раман «Язэп Крушынскі» (1928 – 1932): ідэйны змест твора; навізна праблематыкі і вобраза галоўнага героя; імкненне аўтара да праўды жыцця ў першай кнізе; яскравы вобраз прадстаўніка заможнай часткі сялянства Язэпа Крушынскага, імкненне Крушынскага да лідэрства на вёсцы, яго станоўчыя і адмоўныя рысы; сацыялагічныя спрашчэнні ў другой кнізе рамана; вобразы прадстаўнікоў інтэлігенцыі ў рамане, іх прататыпы.

«Сярэбраная табакерка» (1940). Змястоўнасць жанравай формы. Адметнасць вобразнай сістэмы. Антытаталітарная скіраванасць твора. «Сярэбраная табакерка» як працяг традыцый сацыяльна-філасофскай прозы ў беларускай літаратуры. Аўтабіяграфічныя творы пісьменніка («Набліжэнне», 1935; «У дрымучых лясах», 1939).

Творы з кола дзіцячага чытання. Паэма-казка “Мурашка-Палашка” (1940), паэма “Хлопчык з-пад Гродна” (1940), вершы для дзяцей. Аповесць-казка “Сярэбраная табакерка” (1940): казачная ўмоўнасць і яе роля ў сюжэтна-кампазіцыйным афармленні аповесці; праблематыка і алегарычнасць твора; ідэя гуманнага стаўлення да чалавека; фальклорныя і міфалагічныя сродкі ў выяўленчым ладзе і стылі аповесці.

Месца і значэнне З. Бядулі ў гісторыі беларускай літаратуры.

Максім Гарэцкі (1893 – 1938). Біяграфічныя звесткі. Этапы творчасці. Грамадзянская пазіцыя, літаратурна-эстэтычныя погляды. Гарэцкі – пісьменнік, даследчык літаратуры, мовазнаўца, фалькларыст, перакладчык, публіцыст, рэдактар-выдавец.

Апавяданні. З гісторыі стварэння і публікацыі (зборнікі “Рунь” (1914), “Досвіткі” (1926), “Сібірскія абразкі” (1926 – 1928), “Люстрадзён” (1929 – 1930).). Дакастрычніцкія апавяданні: навізна тэматыкі і праблематыкі («У лазні», «Роднае карэнне», «Што яно?» і інш.); зборнік «Рунь» (1914) у кантэксце нацыянальнага эпасу пачатку XX ст. Вобраз інтэлігента, выхадца з сялянскага асяроддзя, асветніка і філосафа (апавяданні “Рунь”, “У лазні”, “Роднае карэнне”, “У чым яго крыўда?”). Скіраванасць пісьменніцкай думкі да “патаёмнага”, імкненне зразумець душу свайго народа (апавяданні “Страхаццё”, “У панскім лесе”, “Што яно?”). Пошукі героямі адказаў на пытанні быцця. Праблема інтэлігенцыі і народа. Асэнсаванне мінуўшчыны (“Рунь”, “Лірныя спевы”). Гуманістычная скіраванасць у паказе чалавека на вайне і праблематыка апавяданняў 1915 – 1917 гг. (“Літоўскі хутарок”, “Рускі”, “Генерал”, “На этапе”, інш.). Майстэрства псіхалагічнага аналізу, эстэтычны змест твораў. Гістарычная тэматыка ў апавяданнях “Бітва на Уле”, “Уцёкі Сярэбранага”; “Прысяга”, “Панская сучка”, “Страшная музыкава песня” і інш. (зборнік “Досвіткі”). Апавяданні 1921 – 1922 гг. пра падзеі рэвалюцыі і станаўленне беларускай дзяржаўнасці (“У 1920 годзе”, “Фантазія”, “Апостал”, “Усебеларускі з’езд 1917-га года”): праблематыка, мастацкія асаблівасці, вобразы.

Драматургічныя творы. Драматычны абразок “Атрута” (1913): спецыфіка раскрыцця ў ім вобраза Рамана. Драма “Антон” (1914): праблема граху і пакарання за яго; вобраз галоўнага героя – трагізм і маральная чысціня, глыбокая духоўнасць, выяўленне ў вобразе Антона істотных рыс нацыянальнага характару, “дваістасці” беларуса; шматграннасць і сэнсавая напоўненасць іншых вобразаў; “драма чалавецкага духу” ў асэнсаванні М. Гарэцкага. Праблема інтэлігенцыі ў п’есах “Гапон і Любачка” (1914), “Мутэрка” (1921). Драматычны абразок “Жартаўлівы Пісарэвіч” (1922): стварэнне яркага нацыянальнага тыпу пакутніка-беларуса, паказ яго чалавечай годнасці і жыццялюбства. Драматычныя абразкі “Салдат і яго жонка”, “Свецкі чалавек”, “Не адной веры”: тэматычная разнастайнасць і псіхалагічная напоўненасць. “Чырвоныя ружы” (1922): адлюстраванне лёсу беларускага народа ад часу прыгону да восені 1917 г.; праблема граху і пакарання, гістарычнай помсты, дэструкцыйнасці грамадзянскага змагання.

Дакументальна-мастацкія запіскі “На імперыялістычнай вайне” (1915 – 1919): гісторыя напісання і аўтабіяграфізм твора; праўда пра вайну і людзей на вайне; аналітызм і псіхалагізм, рэалізм і гуманістычны, антываенны пафас; традыцыі і літаратурны кантэкст (Л. Талстой, А. Барбюс, Л. Франк, Э. М. Рэмарк, Э. Хемінгуэй і інш.). Уплыў аповесці на развіццё дакументальнага жанру ў беларускай літаратуры.

Аповесці. “Меланхолія” (1916 – 1921): адлюстраванне істотных граняў беларускага нацыянальнага жыцця; трывожны, балючы роздум галоўнага героя пра долю роднай зямлі і вера ў яе лепшую будучыню; аўтабіяграфізм і псіхалагічны аналітызм твора; яго месца ў творчай эвалюцыі пісьменніка. “Ціхая плынь” (1917 – 1930): адлюстраванне роднага краю як “забытага” і адначасова як блізкага і дарагога; псіхалагічны аналіз пры адлюстраванні вясковай рэчаіснасці і раскрыцці сацыяльна-грамадскіх праблем пачатку XX ст.; гуманізм пісьменніка ў разуменні антынароднага характару імперыялістычнай вайны, жанрава-стылёвыя асаблівасці твора. “Дзве душы” (1919): гісторыя стварэння і існавання ў рэцэпцыйнай прасторы, гістарычная рухомасць твора; сістэма вобразаў; стыль твора; праблематыка – раздваенне асобы, бацькаўшчына і рэвалюцыя, рэвалюцыі і нацыянальныя праблемы, рэвалюцыя і асоба; рэвалюцыя і нацыянальная інтэлігенцыя і рэвалюцыя.

Раман “Віленскія камунары” (1931 – 1933): з гісторыі стварэння; жанрава-стылёвыя асаблівасці; асаблівасці адлюстравання гістарычных падзей, каларыту і духу часу ад прыгону да пачатку ХХ ст.; вобраз Мацея Мышкі, яго роля ў сюжэтна-кампазіцыйнай структуры твора; героі як носьбіты вопыту папярэдніх пакаленняў і мінулых эпох.

“Камароўская хроніка” (1930 – 1932, 1937): жанрава-стылёвыя асаблівасці; (хранікальна-летапісны і дзённікавы характар твора; спалучэнне аб’ектыўнага і суб’ектыўнага пачаткаў; ўтабіяграфізм); маштабнае і глыбока асабістае асэнсаванне пісьменнікам глабальных праблем быцця і лёсу свайго народа ў кантэксце часу і гісторыі; праблематыка; сістэма вобразаў твора.

Падарожныя нататкі-дзённікі “Кіпарысы” (1929).

Алегарычная аповесць “Лявоніус Задумекус” (1931 – 1932).

“Скарбы жыцця” (1935 – 1936, 1937 (?)): “лебядзіная песня”, споведзь душы і запавет М. Гарэцкага; іласафічнасць, прыпавесцевасць, алегарычнасць і сімволіка твора, яго трагедыйнае гучанне і агульначалавечы змест.

Публіцыстыка, літаратуразнаўчая спадчына. Праблемнасць і эстэтычная каштоўнасць артыкулаў “Наш тэатр” (1913), “Развагі і думкі” (1914). Роля “Гісторыі беларускае літаратуры” (1920) у развіцці айчыннай літаратуразнаўчай думкі.

Цішка Гартны (1887 – 1937). Біяграфічныя звесткі. Этапы творчасці. Грамадзянская пазіцыя, літаратурна-эстэтычныя погляды. Ц. Гартны – пісьменнік, даследчык літаратуры.

Паэзія. Тэматычнае наватарства, Вобраз рабочага ў зборніку «Песні» (1913). Паказ народнага жыцця (вершы «Без працы», «Бяздольны», «Гарбар на вандроўцы», «Песні грабара» і інш.). Змена танальнасці савецкага часу (зб. «Песні Працы і змагання», 1922; «Урачыстасць», 1925). Услаўленне заваёў рэвалюцыі, вольнай працы народа. Зварот да адкрыта публіцыстычных сродкаў пісьма.

Апавяданні. Тэматыка і праблематыка апавяданняў Ц. Гартнага, цесная сувязь твораў з сучаснасцю (зб. «Трэскі на хвалях», 1924; «Прысады», 1927; «Гаспадар», 1930; “Гоман зарніц” (1932), “Наступ на горны” (апавяданні, нарысы, вершы, 1932)). Спроба стварыць вобразы актыўных герояў. Паказ барацьбы рабочага класа замежных краін. Недастатковая матываванасць сюжэтных хадоў і змен у свядомасці персанажаў.

Раман. «Сокі цаліны» (1914 – 1929): жанрава-тэматычнае наватарства твора; вобраз прафесійнага рэвалюцыянера Рыгора Нязвычнага; сюжэт і кампазіцыя, асаблівасці стылю.

Літаратурная крытыка: крытычныя артыкулы 1920 –1930-х гг.; зб. «Узгоркі і нізіны», 1928.

Алесь Гарун (1887 – 1920). Перыяды жыцця і творчасці пісьменніка. Пачатак літаратурнай дзейнасці. Творчыя арыентацыі. Ацэнка М. Багдановічам вершаў А. Гаруна. Гісторыя падрыхтоўкі да друку зборніка «Матчын дар» (1918). Думы аб Беларусі – лейтматыў паэзіі А. Гаруна. Вобраз выгнанца-рэвалюцыянера і вобраз Радзімы ў творах. Прыродаапісальная і інтымная лірыка паэта («Мая люба», «Дзяўчаці», «Навакол», «У прыпар», «Восень», «Вясна», «Завіруха» і інш.). Філасофская лірыка А. Гаруна: развагі пра сэнс жыцця, месца чалавека ў Сусвеце, яго прызначэнне («Як ліст вярбінкі маладой…», «Ідуць гады», «Навука», «Адбітак», «Думкі-дыяменты..,» і інш.). Паэтычнае майстэрства А. Гаруна. Творчае засваенне і выкарыстанне фальклору: казак, легендаў, жартаў («Канец Паўлючонка», «Шчасце Мацея», «Вяселле», «Габруська»).

Проза А. Гаруна (I. Жывіцы). Апавяданні «Першы снег», «Маладое», «Пан Шабуневіч», «Свята», «П’ера і Каламбіна» і інш. Іх вобразы, структура, ідэйна-мастацкі змест. Праблема нацыянальнага адраджэння ў творах. «Жывыя казкі» (1920), іх жанрава-стылявая своеасаблівасць. Публіцыстычныя артыкулы («Увагі да нацыянальнага руху» і інш.). Выяўленне ў іх сацыяльна-палітычных поглядаў аўтара.

Месца і роля А. Гаруна ў беларускай літаратуры.

Вацлаў Ластоўскі (1883–1938). В. Ластоўскі як асоба. Грамадска-палітычная, навуковая, рэдактарска-выдавецкая дзейнасць.

Ідэйна-творчыя ўстаноўкі В. Ластоўскага. Прызнанне вартасці эстэтычнага ў жыцці і літаратуры. Власт – пачынальнік палемікі 1913 г. у «Нашай ніве» (арт. «Сплачвайце доўг»). Актуальнасць узнятых пытанняў пра суадносіны сацыяльнага і эстэтычнага ў літаратуры. Праблема «красы» ў апавяданні «Дзень ружавай кветкі». Ацэнка В. Ластоўскім творчасці Ядвігіна Ш., Я. Коласа, М. Гарэцкага і інш. Клопат пра высокі мастацкі ўзровень нацыянальнай літаратуры (арт. «Па сваім шляху!»).

Празаічныя творы. Жанравая разнастайнасць (легенды, імпрэсіі, абразкі, апавяданні, аповесці). Праблемна-тэматычнае наватарства. Тэма гістарычнага мінулага ў творчасці пісьменніка («Троцкі замак», «Князёўна Рагнеда», «Ізяслаў», «Бітва каля Магільны», «Лабірынты», «Крыўская зямля…» і інш.). Адметнасць мастацкай інтэрпрэтацыі падзей беларускай гісторыі. Адраджэнскія матывы ў творах «Прывід», «Лебядзіная песня». Інтэлектуалізм, філасафічнасць прозы і паэзіі пісьменніка. Пошукі нетрадыцыйных форм і сродкаў узнаўлення жыцця. Аповесць «Лабірынты»: жанравыя асаблівасці, праблематыка, ідэйны змест, мастацкія асаблівасці. В. Ластоўскі – пачынальнік новых мастацкіх плыняў у сучаснай беларускай літаратуры.

Уладзіслаў Галубок (1882–1937). Шматграннасць творчай асобы У. Галубка. Стварэнне «вандроўнага тэатра», БДТ-3. Лёс тэатра і рэжысёра ў 30 -я гг. Пачатак літаратурнай працы (зб. «Апавяданні», 1913). Паказ у празаічных творах сацыяльнай няроўнасці, гаротнага становішча сялян. Аналагічныя матывы ў паэзіі («Доля мужыка», «Забытая хатка», «Сярмяжнік» і інш.). Зварот да фальклору, пабу-дова сгожэта на камічнай гісторыі, вясковым жарце ці анекдоце (апавяданні «На кірмашы», «Журавінка», «Марымонавы сабакі», «Абмылка вучонага»). Алегарычныя творы «Навальніца», «Мінуўшчына».

Драматургія У. Галубка. Адлюстраванне ў ёй мінулага і тагачаснай сучаснасці («Ганна», «Пан Сурынта». «Суд», «Пісаравы імяніны», «Ветрагоны» і інш.). Увядзенне ў літаратуру розных жанравых форм (меладрама, гістарычная драма, камедыя). Напружанасць канфлікту, разнастайнасць характараў. Майстэрства стварэння камедыйных сітуацый, спалучэнне ў творах рэальнага і неверагоднага. Адкрытае ўключэнне аўтара ў развіццё дзеяння. Значэнне і роля ўласных прозвішчаў персанажаў (Ліпавічок, Абібок, Гарбуз і інш.) Шырокая прысутнасць фальклору ў п'есах (прыказкі, прымаўкі, песні і г. д.).

Уклад У. Галубка ў развіццё беларускага тэатра і драматургіі.

2 Беларуская літаратура перыяду 1930 – першай паловы 1950-х гадоў

Ключавыя словы: беларуская савецкая літаратура, літаратура Заходняй Беларусі, літаратура перыяду Вялікай Айчыннай вайны, літаратура пасляваеннага дзесяцігоддзя, грамадскія пераўтварэнні, ідэалізацыя рэчаіснасці, рэарганізацыя літаратурна-творчага жыцця, выкрыццё ворагаў народа, тэндэнцыйнасць у адлюстраванні рэчаіснасці, ідэйна-тэматычны змест, мастацкія падзеі, сітуацыі, канфлікты, пафас літаратурны, ідэйны змест, аб’ектывізаваны і суб’ектызаваны спосаб адлюстравання рэчаіснасці, суадносіны грамадскага і асабістага ў літаратуры, сучаснасць і мінулае ў мастацкай літаратуры, тэорыя бесканфліктнасці, асаблівасці станаўлення творчай індывідуальнасці пісьменніка, літаратура і ідэалогія, пісьменнікі і творы перыяду 1930 – першай паловы 1950 гг.

2.1 Гістарычныя ўмовы развіцця беларускай літаратура перыяду 1930 – першай паловы 1950-х гадоў

Даваенная літаратура ў Савецкай Беларусі. Беларуская літаратура 1930-х гг. як каштоўны матэрыял для разумення і асэнсавання гісторыі. Адлюстраванне ў ёй стану грамадства, атмасферы пэўнага часу. Асаблівасці адлюстравання грамадскіх пераўтварэнняў, калгаснага будаўніцтва, шляхоў дасягнення грамадскіх ідэалаў і ўсеагульнага шчасця. Ідэалізацыя рэчаіснасці, замоўчванне складаных грамадскіх праблем.

Літаратурныя спрэчкі і дыскусіі. Дзейнасць на пачатку 1930-х гг. БелАПП (Беларускай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў). Вульгарна-сацыялагічная крытыка (Л. Бэндэ, А. Кучар, інш.). Дзяржаўна-партыйнае кіраўніцтва літаратурай і культурай. Рэарганізацыя літаратурна-творчага жыцця ў святле пастановы ЦК ВКП(б) “Аб перабудове літаратурна-мастацкіх арганізацый” (1932). Першы Усебеларускі з’езд пісьменнікаў (1934), выступленні на ім вядомых літаратараў. Стварэнне Саюза пісьменнікаў БССР (1934), яго роля і значэнне для літаратуры. Трэці Пленум праўлення ССП СССР у Мінску (1936), даклады і выступленні М. Клімковіча, А. Александровіча, Б. Пастарнака, А. Суркова, інш.

Лёс беларускіх пісьменнікаў у 1930-я. Сутыкненне веры, ілюзій і жорсткай рэальнасці. 29кастрычніка 1937 г. як трагічны дзень для літаратуры і культуры Беларусі: расстрэл 20-ці беларускіх і яўрэйскіх пісьменнікаў (М. Чарот, А. Дудар, А. Вольны, П. Галавач, М. Зарэцкі, В. Каваль, В. Маракоў, І. Харык і інш.). Абвінавачванні пісьменнікаў у “нацдэмаўскай контррэвалюцыі”, “буржуазным нацыяналізме”, “абароне кулацтва”, “упадніцтве і эстэцтве”. Спроба самагубства Я. Купалы, яго пакаянны ліст. Матэрыялы допытаў пісьменнікаў як трагічныя дакументы часу.

Ідэйна-светапоглядныя змены ў беларускай літаратуры 1930-х гг. Савецкая ідэалогія і яе адбітак на мастацкай свядомасці. Сацыялістычны рэалізм у беларускай літаратуры, яго нарматывы: класавы падыход да разумення чалавека і грамадства, прынцып партыйнасці, паказ жыцця ў рэвалюцыйным развіцці і інш. 1930-я гг. у гісторыі літаратуры як час, калі “дэфармуецца само паняцце прыгожага пісьменства” (М. Мушынскі). Выкрыццё “ворагаў народа”, “шкоднікаў”, “паслугачоў фашыстаў”, “дыверсантаў”, “шпіёнаў”, культывацыя гневу і жорсткасці (“Мала іх павесіць...” Я. Купалы, “Паэма пра ворага” А. Александровіча, “Пагібель воўка” Э. Самуйлёнка, “Згублены сшытак” П. Левановіча, інш.). Уніфікацыя, аднатыпная трактоўка героя новага часу. Тэндэнцыйнасць, спрошчанасць у паказе падзей. Творы, прысвечаная Сталіну, – гісторыя ўзнікнення, праблема іх гістарычнай рухомасці. Духоўнае супраціўленне пісьменнікаў ідэалагічнаму ўціску і гвалту над літаратурай.

Паэзія 1930-х гг.: пафас, вобразы, рытмы і настроі. Ідэйна-эстэтычныя пошукі, выпрацоўка формаў мастацкага мыслення. Паэтычная ідылія жыцця ў “Ляўкоўскім цыкле” (1935) Я. Купалы. Усталяванне канона паэзіі аптымістычнай, услаўляльнай, святочнай. Урачыстыя оды і гімны. Творчая арыентацыя на У. Маякоўскага, рускіх канструктывістаў. Паэтычны рэпартаж, верш-прамова, верш-заклік і верш-лозунг. Статус паэта як грамадзяніна, змагара, трыбуна. Суадносіны грамадскага і асабістага ў лірычных тэкстах. Недаацэнка любоўнай лірыкі, інтымнага самавыяўлення.

Эстэтычныя змены ў развіцці беларускай паэзіі другой паловы 1930-х гг. Вяртанне да класічных нацыянальных традыцый. Арыентацыя на паэтыку і рэалістычны стыль Я. Коласа. Сувязь паэзіі з народна-песеннай творчасцю. Станаўленне індывідуальных стыляў пад уплывам традыцый рускай класікі ХІХ ст. Ідэйна-эстэтычныя пошукі тагачасных маладых паэтаў у святле творчых узораў і вопыту Я. Купалы, М. Багдановіча, С. Ясеніна, А. Твардоўскага, М. Ісакоўскага і інш. Паглыбленне суб’ектыўна-выяўленчага пачатку, псіхалагічных асноў паэзіі, абнаўленне мастацкай тропікі, вершаванай тэхнікі. Гарманічнасць светаадчування ў лірыцы прыроды і кахання П. Броўкі, П. Панчанкі, інш. Узмацненне ўвагі да адзінкавага, непаўторнага, мастацкай дэталі. Эстэтычны феномен вершаванага цыкла А. Куляшова “Юнацкі свет” (1938—1940). Узбагачэнне сістэмы паэтычнага мыслення, рост культуры творчасці Ю. Таўбіна, Ю. Лявоннага, А. Коршака, інш.

Паэтычны эпас 1930-х гг., яго жанравыя мадыфікацыі. Пошукі эпічных сродкаў адлюстравання А. Куляшовым у паэмах “Крыўда” (1930), “Аманал” (1931). Арыентацыя на эстэтычную традыцыю У. Дубоўкі ў паэме С. Астрэйкі “Смарагды кроз” (1931). Суб’ектывацыя вершаванага стылю ў паэме П. Броўкі “Праз горы і стэп” (1932). Казачна-фантастычны сюжэт і спецыфіка смеху ў паэме К. Крапівы “Хвядос – Чырвоны нос” (1931). Тыповае і адметнае ў творах Ю. Таўбіна “Таўрыда” (1932), А. Куляшова “Антон Шандабыла” (1933, першапачатковая назва “Гарбун”), “Баранаў Васіль” (1937), “Песня аб разведчыках” (1938), “У зялёнай дуброве” (1938 –1939), Я. Купалы “Над ракою Арэсай” (1933), “Барысаў” (1934), П. Броўкі “Кацярына” (1937 – 1938), П. Глебкі “Мужнасць” (1934 –1938), інш. Раскрыццё драматычных момантаў біяграфіі Тараса Шаўчэнкі ў паэме Я. Купалы “Тарасова доля” (1939). Патрыятычныя і антываенныя матывы ў паэме А. Куляшова “Хлопцы апошняй вайны” (1940), спалучэнне ў ёй публіцыстычнасці і лірызму.

Проза 1930-х гг., яе ідэйна-тэматычны змест. Адлюстраванне вясковай рэчаіснасці, калектывізацыі, класавай барацьбы, сацыяльных змен у жыцці, чалавека на фоне грандыёзных пераўтварэнняў і ў кантэксце руху гісторыі. Падзеі, сітуацыі, канфлікты:; класавае і гуманістычнае. Грамадства і чалавек як аб’ект адлюстравання ў аповесцях Э. Самуйлёнка “Тэорыя Каленбурн” (1933), Б. Мікуліча “Дужасць” (1932 – 1934), П. Галавача “Носьбіты нянавісці” (1935 – 1936), “Яны не пройдуць” (1936 – 1937), інш. Літаратурны герой як носьбіт грамадскіх ідэй. Асноўныя тыпы герояў у прозе Я. Коласа, К. Чорнага, М. Гарэцкага, М. Лынькова, М. Зарэцкага, Р. Мурашкі. Гуманістычная канцэптуальнасць думкі ў аповесці К. Чорнага “Люба Лук’янская” (1936). Чалавек, час і абставіны ў рамане Л. Калюгі “Пустадомкі” (1933 – 1935). Спавядальны пафас аповесці М. Гарэцкага “Лявоніус Задумекус” (1931 – 1932), асаблівасці мастацкай формы і зместу.

Канцэпцыя беларускага селяніна і сялянства. Выяўленне пісьменнікамі сутнасных асноў нацыянальнага менталітэту. Сутыкненне старога і новага, драматызацыя эпасу. Стылёва-эстэтычная адметнасць аповесці К. Чорнага “Вясна” (1930). Эпічнае адлюстраванне жыцця беларускай вёскі ў рамане К. Крапівы “Мядзведзічы” (1932). Чалавек на зямлі і ўлада зямлі над чалавекам у “Бацькаўшчыне” (1931) К. Чорнага. Аўтарская трактоўка падзей калектывізацыі ў рамане М. Зарэцкага “Вязьмо” (1932). Змест і сэнс сюжэтных ліній рамана М. Лынькова “На чырвоных лядах” (1933). Асаблівасці ідэйнага зместу скіраванасць аповесцей Я. Коласа “Адшчапенец” (1930 – 1931), П. Галавача “Спалох на загонах” (1930, 1931), С. Баранавых “Межы” (1929 – 1930), Б. Мікуліча “Чорная вірня” (1931) і інш. Суадносіны аб’ектывізаванага і суб’ектызаванага спосабу адлюстравання рэчаіснсаці ў гэтых творах.

Устаноўка на адлюстраванне ў літаратуры індустрыяльнай і працоўнай тэматыкі, рабочага асяродку. Чалавек і калектыў у аповесцях З. Бядулі “Таварыш Мінкін” (1930), П. Броўкі “Каландры” (1931), Х. Шынклера “Запіскі інструктара Томана” (1934), Б. Мікуліча “Ускраіна” (1932) і інш. Абмалёўка вобразаў рабочых, паказ гарадской рэчаіснасці.

Адметнасць формаў і прыёмаў мастацкага мыслення ў прозе старэйшых на той час пісьменнікаў. Легендарна-гераічнае ўвасабленне вобраза дзеда Талаша ў аповесці Я. Коласа “Дрыгва” (1932 – 1933). Этнаграфічныя малюнкі, пейзаж, рэальнае і фантастычнае ў аповесцях З. Бядулі “Набліжэнне” (1934), “У дрымучых лясах” (1937 – 1938). Мастацкі алегарызм і гуманістычны пафас аповесці-казкі “Сярэбраная табакерка” (1940) З. Бядулі.

Раманны эпас, яго ідэйна-мастацкія асаблівасці. Цыкл раманаў К. Чорнага “Бацькаўшчына” (1931), “Трыццаць год” (1934), “Трэцяе пакаленне” (1935): маштабнасць творчай задумы, праблемна-тэматычны змест, элементы тэндэнцыйнасці і схематызму. Асаблівасці асэнсавання народнага жыцця ў раманах М. Гарэцкага “Віленскія камунары” (1931 – 1933) і “Камароўская хроніка” (1930 – 1932, 1937).

Сацыяльная і палітычная заангажаванасць пісьменніцкага мыслення, звужэнне аналітыка-псіхалагічных межаў тагачаснай прозы. Антаганізм герояў, іх сацыяльна-класавая дыферэнцыяцыя ў раманах П. Галавача “Праз гады” (1934 – 1935, 1937), З. Бядулі “Язэп Крушынскі”, 1932, 2-я кніга), Р. Мурашкі “Салаўі святога Палікара” (1933 – 1939), інш. Пашырэнне жанрава-эстэтычных магчымасцей эпічнай прозы ў раманах Э. Самуйлёнка “Будучыня” (1936 – 1938), С. Баранавых “Калі ўзыходзіла сонца” (1935 – 1936) і інш. Мастацкія вартасці буйных эпічных твораў і іх недахопы.

Працяг і развіццё традыцый у беларускай літаратуры для дзяцей. Жанры апавядання, літаратурнай казкі, прыгодніцкай аповесці. Выхаваўчая накіраванасць твораў Я. Маўра, М. Лынькова, В. Вольскага, П. Левановіча і інш. Анімалістычныя вобразы ў дзіцячай паэзіі і прозе. Гераізацыя як аснова адлюстравання падзей і жыцця. Зададзенасць сітуацый і спрошчанасць характараў у асобных творах.

Драматургія 1930-х гг., яе ідэйна-тэматычны змест. Аб’ектыўныя цяжкасці ў эстэтычным асваенні сучаснасці і мінулага. Погляды К. Чорнага, М. Зарэцкага, В. Вольскага на развіццё драматургіі. Ідэйна-творчыя пошукі К. Крапівы, К. Чорнага, В. Шашалевіча, М. Клімковіча і інш. Найбольш значныя п’есы таго часу: “Сымон Карызна” (1933) М. Зарэцкага, “Сімфонія гневу” (1935) В. Шашалевіча, “Канец дружбы” (1934), “Партызаны” (1937) і “Хто смяецца апошнім” (1939) К. Крапівы, “Цудоўная дудка” (1939) і “Несцерка” (1940) В. Вольскага, інш. Значэнне твораў К. Крапівы ва ўзбагачэнні традыцый сатырычнай камедыі і псіхалагічнай драмы. Стварэнне пісьменнікамі п’ес паводле сваіх раманаў і аповесцей (Я. Колас, К. Чорны, М. Зарэцкі, З. Бядуля, інш.). Індустрыяльна-рабочая (Я. Рамановіч, Р. Кобец, У. Галубок, І. Гурскі, інш.) і антыфашысцкая (Б. Мікуліч, В. Сташэўскі, Э. Самуйлёнак, інш.) скіраванасць тэматыкі. Паказ калектывізацыі і пераўтварэнняў на вёсцы (В. Гарбацэвіч, В. Сташэўскі, У. Краўчанка, І. Гурскі, інш.), барацьбы са шкодніцтвам (Э. Самуйлёнак, І. Гурскі, Е. Міровіч, інш.). Адлюстраванне жыцця ў памежжы, заходнебеларускай рэчаіснасці (К. Чорны, Я. Маўр, М. Паслядовіч, інш.). Зварот да мінулага і асаблівасці яго інтэрпрэтацыі ў драматургічных творах З. Бядулі, М. Клімковіча, інш.

Сапраўднае і штучнае, класавае і агульначалавечае ў тагачасных п’есах. Ідэалагічная нарматыўнасць, схематызм вобразаў, ідылічныя карціны рэчаіснасці. Звужэнне гуманістычнай ролі драматургічнага мастацтва, яго функцый. Заканамернасці і тэндэнцыі развіцця беларускай п’есы ў кантэксце тагачаснай савецкай літаратуры.

Літаратура Заходняй Беларусі. Гiстарычныя абставiны фармiравання заходнебеларускай лiтаратуры, храналагiчныя межы яе iснавання. Трагiчнасць лёсу беларускага народа, падзеленага ў адпаведнасці з Рыжскiм дагаворам (1921) памiж дзвюма краiнамi.

Пiсьменнiкi-“нашанiўцы” i iх роля ў фармiраваннi традыцый паэзii, прозы, драматургii, публiцыстыкi ў лiтаратуры Заходняй Беларусi 20-х гг. (М. Гарэцкi, Л. Родзевiч, У. Самойла, Ф. Аляхновiч, I. Канчэўскi, Ядвiгiн Ш., інш.). Дамiнаванне публiцыстыкi на першым этапе iснавання заходнебеларускай лiтаратуры. Лiтаратурна-фiласофскае эсэ І. Абдзiраловiча (І. Канчэўскага) “Адвечным шляхам” (1921) i яго ўплыў на фармiраванне iдэйна-эстэтычных арыенцiраў заходнебеларускай лiтаратуры. Беларускi перыядычны друк таго часу як асноўная сфера функцыянавання мастацкага слова, багацце выданняў першай паловы 1920-х i прычыны кароткатэрмiновага існавання многiх з iх (“Беларускае слова”, “Беларускi звон”, “Наша будучыня”, “Сялянская праўда”, “Голас беларуса” i iнш.). Разнастайнасць часопісных выданняў у Заходняй Беларусі (“Беларускі летапіс”, “Шлях моладзі”, “Хрысціянская думка” і інш.). “Калоссе” як узор “тоўстага” лiтаратурнага часопiса, на старонках якога друкавалiся iдэйныя антаганiсты.

Прыход новай генерацыi лiтаратараў у сярэдзiне 1920-х гг. (А. Салагуб, М. Машара, М. Васiлёк, П. Пестрак, В. Таўлай, Н. Арсеннева, Х. Ілляшэвiч, інш.). Актывiзацыя i палiтызацыя грамадскага жыцця. Дзейнасць Беларускай сялянска-работнiцкай грамады як каталiзатар развiцця лiтаратурнага руху Заходняй Беларусi. Паступовая палярызацыя лiтаратурных выданняў, лiтаратурных напрамкаў. Камунiстычная партыя Заходняй Беларусi (КПЗБ) i партыя хрысцiянскiх дэмакратаў (БХД) як iдэалагiчныя цэнтры, вакол якiх канцэнтраваліся галоўныя лiтаратурныя сiлы. Аб’яднанасць на першы погляд палярных палiтычных сiл iдэяй служэння Беларусi.

Дамiнаванне паэзii ў перыяд з сярэдзiны 1920-х да 1939 г. Багацце кiрункаў, формаў, iдэй, эстэтычных канцэпцый (паэзiя М. Танка, У. Жылкi, Н. Арсенневай, М. Краўцова, П. Пестрака, Х. Ілляшэвiча, А. Салагуба, В. Таўлая, М. Машары, К. Сваяка, А. Зязюлі, А. Іверса, М. Засiма, А. Мілюця, Н. Тарас і інш.). Жанрава-эстэтычная разнастайнасць паэтычнага эпасу М. Танка 30-х гг. (“Нарач”, “Журавінавы цвет”, “Сказ пра Вяля”, “Кастусь Каліноўскі”).

Заходнебеларуская драматургiя як працяг традыцый драматургii нашанiўскай. Л. Родзевiч i яго аднаактовыя п’есы, драматычныя абразкi (“На каляды”, “Досвiткi”, “Кавалi”). Ф. Аляхновiч як вядучы драматург заходнебеларускай лiтаратуры (“Няскончаная драма”, “Заручыны Паўлiнкi”, “Пан мiнiстр” i iнш.). Жанравая разнастайнасць яго п’ес. Ф. Аляхновіч і “новая драма” (Г. Ібсен, С. Пшыбышэўскі, А. Чэхаў і інш.). Значэнне кнігі Ф. Аляхновіча “Беларускі тэатр” (1924) для беларускага тэатразнаўства. Сцэнiчны лёс твораў заходнебеларускiх драматургаў.

Крытычныя i лiтаратуразнаўчыя працы ў заходнебеларускай лiтаратуры. Наватарства і адметнасць “Гісторыі беларускае літаратуры” (1920) М. Гарэцкага, сістэматызацыя ім мастацкіх тэкстаў у “Хрэстаматыі беларускае літаратуры: ХІ век – 1905 год” (1922). І. Дварчанiн i яго “Хрэстаматыя новай беларускай лiтаратуры” (1927). Артыкулы А. Навiны (А. Луцкевіча), У. Самойлы, інш.

Літаратура часу Вялікай Айчыннай вайны.

Вайна і літаратура. Пісьменнікі-франтавікі: А. Куляшоў, П. Панчанка, М. Танк, М. Лынькоў, Я. Брыль, К. Кірэенка, А. Вялюгін, М. Аўрамчык, А. Бачыла, М. Лужанін, М. Калачынскі, М. Лобан, інш. Удзел беларускіх пісьменнікаў у падпольным і партызанскім руху: А. Астрэйка, А. Бялевіч, У. Карпаў, Р. Мурашка, В. Таўлай, Н. Тарас, А. Іверс і інш. Пісьменнікі, што загінулі ў час вайны (46 літаратараў Беларусі паводле кнігі “Скрыжалі памяці”, 2005): З. Астапенка, З. Барсук, Я. Бобрык, Л. Гаўрылаў, А Гейнэ, А. Дубровіч, Р. Жалязняк, А. Жаўрук, Б. Іофе, У. Кандраценя, А. Коршак, С. Крывец, П. Левановіч, А. Мілюць, Р. Мурашка, М. Нікановіч, А. Пруднікаў, Р. Суніца, М. Сурначоў, М. Сямашка, Л. Талалай, А. Ушакоў, В. Харужая, Г. Шведзік, Х. Шынклер, інш.

Складанасць ваенных падзей і калізій. Праблема выбару ва ўмовах акупацыі. Ілюзіі наконт новай улады часткі беларускай творчай інтэлігенцыі. Калабаранты і іх лёс.

Франтавы і партызанскі друк, выданне газет “Савецкая Беларусь”, “За Савецкую Беларусь”, “За свабодную Беларусь”, “Звязда”, газет-плакатаў “Раздавім фашысцкую гадзіну”, “Партызанская дубінка”, часопіса “Беларусь” і інш. Праца беларускіх пісьменнікаў у гэтых і іншых выданнях часу вайны. Пісьменніцкія выступленні на радыёстанцыі “Савецкая Беларусь”. Публіцыстыка, яе патрыятычны, антываенны і антыфашысцкі пафас (Я. Купала, К. Чорны, інш.). Трывога пісьменнікаў за будучыню народа, лёс духоўных каштоўнасцей. Франтавыя рэпартажы, карэспандэнцыі.

Вострая сатыра, скіраваная супраць Гітлера і фашысцкіх захопнікаў (К. Крапіва, П. Глебка, П. Панчанка, інш.). Сатырычны верш, фельетон, памфлет і іншыя жанры. Зборнік фельетонаў К. Чорнага “Кат у белай манішцы” (1942).

Фальклор ваеннага часу: прымаўкі, крылатыя словы, прыпеўкі, песні (“Беларускі фальклор Вялікай Айчыннай вайны”, 1961; “Лясныя песні”, 1970, інш.).

Патрыятычная лірыка. Вобраз беларускай зямлі ў паэзіі ваеннага часу. Услаўленне гераізму і змагарніцкага духу народа. Матывы балючага расстання з радзімай, свабоды і волі, гневу і помсты, расплаты і пакарання, духоўнай нязломнасці, веры ў перамогу (Я. Купала, М. Танк, П. Панчанка, П. Броўка, інш.). Рэаліі ваеннага часу ў лірыцы. Сумяшчэнне розных часавых плыняў у творах, зварот у іх да гісторыі, хрысціянскіх каштоўнасцей.

Унікальнасць паэтычнай кнігі А. Астрэйкі “Слуцкі пояс” (1943). Гісторыя яе стварэння, пафас, асноўныя матывы. Сістэма сродкаў паэтычнага выяўлення і ўздзеяння на ўнутраны свет чалавека.

Ідэйна-тэматычная навізна цыкла вершаў П. Панчанкі “Іранскі дзённік” (1944). Спалучэнне інтымна-псіхалагічнага і публіцыстычнага пачаткаў у паэзіі. Выяўленне ўнутранага стану чалавека ў лірычных вершах Я. Коласа, А. Куляшова, В. Віткі, П. Глебкі, А. Коршака, М. Аўрамчыка, А. Бачылы, А. Моркаўкі і інш. Канкрэтна-асабовы характар пачуццяў і перажыванняў, выкліканы душэўным болем і пакутамі. Элегічна-драматычны і спавядальны пафас вершаў лірычнага складу. Матывы кахання, любові і вернасці ў творах ваеннага часу. Мастацка-вобразныя сродкі ў выяўленні чалавечай і народнай трагедыі. Узбагачэнне культуры верша.

Балады ваеннага часу А. Куляшова, П. Панчанкі, М. Танка, М. Сурначова, А. Вялюгіна і інш.: спалучэнне гераічнага і трагічнага. Зварот да рамантычна-легендарнага і гераічнага матэрыялу, вобразаў Кастуся Каліноўскага, Усяслава Чарадзея, Рагнеды і інш.

Паэтычны эпас ваеннага часу. Дакументальная аснова многіх твораў. Разгорнутае, шматпланавае адлюстраванне вайны, паказ суровай рэчаіснасці, складаных калізій, народнай бяды і гора. Раскрыццё маральна-псіхалагічнага свету чалавека. Роздум пра лёс народа і яго будучыню. Абагульнена-філасофскі характар думкі ў паэтычным эпасе. Жанравая сінтэтычнасць беларускай паэмы часу вайны. Спалучэнне эпасу, лірыкі і драмы. Жанравыя асаблівасці і архітэктоніка паэм А. Куляшова “Сцяг брыгады” (1942), “Прыгоды цымбал” (1944), “Дом № 24” (1944), П. Броўкі “Паэма пра Смалячкова” (1942), “Беларусь” (1943), “Ясны кут” (1944), М. Танка “Янук Сяліба” (1943), Я. Коласа “Суд у лесе” (1942), “Адплата” (1944), З. Астапенкі “Эдэм” (1944), П. Панчанкі “Маладосць у паходзе” (1945) і інш. Узбагачэнне паэмнага мыслення, навізна стылёва-выяўленчых сродкаў пісьма.

Проза ваеннага часу, яе ідэйна-мастацкае абнаўленне. Ваенная тэматыка ў “малых” жанравых формах (апавяданне, нарыс, навела). Зборнікі апавяданняў М. Лынькова “Астап” (1944), К. Чорнага “Вялікае сэрца” (1945), іх стылёва-выяўленчая адметнасць. Адбітак уласна ўбачанага і перажытага ў творах “Дзіцячы башмачок” М. Лынькова і “Маленькая жанчына” К. Чорнага. Драматычна-трагічны паказ вобразаў дзяцей. Майстэрства тыпізацыі, псіхалагізм лепшых апавяданняў гэтых празаікаў, Раманы “Пошукі будучыні” (1943) і “Млечны шлях’” (1944) К. Чорнага як вяршыннае дасягненне беларускай мастацкай прозы часу вайны. Філасофскае асэнсаванне пісьменнікам глабальных пытанняў быцця, псіхалагічны аналітызм у даследаванні чалавека, нацыянальнага характару. Актыўная праца К. Чорнага, глыбінны гуманізм яго мыслення, наватарскі змест творчасці. Проза часу вайны Р. Мурашкі (“Таварышы”, “Смерць маткі”, інш.), Х. Шынклера (“Пульс жыцця”, інш.). Пачатак творчасці І. Мележа, І. Шамякіна, Я. Брыля і інш. Мемуарная проза (“Першая кніга” І. Мележа, дзённік К. Чорнага і інш.).

Эстэтычная нераўнацэннасць твораў пра вайну. Спрошчанасць, аблегчанасць, схематызм у паказе падзей і канфліктаў.

Драматургія ваеннага часу, праблемы яе развіцця. Нешматлікасць драматургічных твораў. Маральна-этычныя ўзаемаадносіны герояў у п’есе “Проба агнём” (1943) К. Крапівы. Творы пра партызанскую барацьбу Я. Рамановіча “Палешукі” і “Таварыш Андрэй” (абедзве – 1944), А. Кучара “Заложнікі” (1944). П’есы беларускіх драматургаў як яскравыя мастацкія дакументы свайго часу.

Літаратура пасляваеннага дзесяцігоддзя (1945 – 1955)

Перамога ў Вялікай Айчыннай вайне і паэтычныя водгукі на гэтую падзею П. Панчанкі, М. Танка, А. Вялюгіна, К. Кірэенкі, М. Лужаніна, інш. Веліч, драматызм і цяжкасці часу. Аднаўленне народнай гаспадаркі, разбураных гарадоў і вёсак. Уключэнне пісьменнікаў у працэс мірнага жыцця. Плённасць творчай дзейнасці М. Лынькова, А. Куляшова, М. Танка, П. Панчанкі, П. Броўкі і іншых вядомых пісьменнікаў яшчэ з даваеннага часу. Станаўленне ў пасляваенны час творчых індывідуальнасцей І. Мележа, І. Шамякіна, Я. Брыля, А. Кулакоўскага, А. Чарнышэвіча, А. Макаёнка, М. Лупсякова, А. Вялюгіна, М. Аўрамчыка, А. Пысіна, С. Гаўрусёва, А. Русецкага і інш. Патрыятычны і жыццялюбны пафас творчасці, абумоўлены заканчэннем вайны, мірным будаўніцтвам. Уплыў вайны на развіццё літаратуры першых пасляваенных гадоў.

Літаратура і ідэалогія. Пастановы ЦК ВКП(б) “Аб часопісах “Звезда” і “Лениград” (1946), “Аб рэпертуары драматычных тэатраў і мерах па яго паляпшэнні” (1946) і інш. Пастанова ЦК КП(б)Б (1947) аб рабоце Саюза пісьменнікаў, літаратурна-мастацкіх часопісаў і газеты “Літаратура і мастацтва”. Сацыялістычны рэалізм і яго ўздзеянне на развіццё тагачаснай літаратуры. Адбітак тэорыі бесканфліктнасці на творчай практыцы пісьменнікаў.

Паэзія, яе грамадзянскі змест. Матывы радасці і ўслаўлення стваральнай працы. Сцвярджэнне ідэі міру і антываенны пафас. Высокая ўзнёсласць і ўрачыстасць прамаўлення як выяўленне агульнага грамадскага настрою. Паэтызацыя гераічнага подзвігу народа ў гады вайны. Раскрыццё ўражанняў той пары, зведанага і перажытага, паглыблены роздум пра страты, суровыя выпрабаванні. Суадносіны ў творчасці грамадскага і асабістага. Ідэйна-эстэтычны змест зборнікаў М. Танка “Каб ведалі” (1948), “На камні, жалезе і золаце” (1951), “У дарозе” (1954), А. Куляшова “Камуністы” (1949), П. Панчанкі “Прысяга” (1949), “За шчасце, за мір!” (1950), “Шырокі свет” (1955), П. Броўкі “У роднай хаце” (1946), “Сонечнымі днямі” (1950), “Цвёрдымі крокамі” (1954), А. Вялюгіна “Салют у Мінску” (1947), “Негарэльская арка” (1949), “На подступах” (1952), К. Кірэенкі “Пасля навальніцы” (1947), “Мая рэспубліка” (1949), “Маякі” (1952), інш. Чалавек, час, эпоха ў гэтых кнігах. Паэтычныя прамова, верш-зварот, верш-заклік. Імкненне да прыгожага ўладкавання жыцця. Ідэалізацыя рэчаіснасці, адбітак ідэалагічнага мыслення ў вершах на патрэбу дня. Выдаткі паэтычнай публіцыстыкі: рыторыка, дэкларатыўнасць, стэрэатыпнасць вобразаў. Каштоўнасць лірызму ў паглыбленні асабовага пачатку і эстэтыкі ўсёй паэзіі. Праявы неарамантызму і імажынізму (М. Танк, А. Вялюгін, інш.). Выяўленне ўласнага жыццёвага вопыту. Лірычнае самараскрыццё, адухаўленне свету прыроды і яркая метафарычнасць у пейзажнай лірыцы. Паэтызацыя зямных каштоўнасцей (хлеб, колас, зерне, інш.), сялянскай працы. Паэтыка песеннай лірыкі А. Русака (“Лясная песня”, “Ціхі вечар”, “Толькі з табою”, інш.). Узбагачэнне вобразнага складу мыслення, мастацка-выяўленчай сістэмы ў лепшых вершах пасляваеннага часу.

Паэмны эпас, яго мастацкія вартасці і складанасці развіцця. Вайна і пасляваенная рэчаіснасць у тагачаснай вершаванай эпіцы. Адлюстраванне народнага лёсу, жыццяпіс свайго часу, зварот да мінулага. Праўда жыцця і свет ідэальнага, віртуальнага. Сюжэтны лад і стылёвыя асаблівасці паэм М. Танка “Люцыян Таполя” (1946), П. Броўкі “Хлеб” (1946), А. Бялевіча “Сям’я” (1946), Я. Коласа “Рыбакова хата” (1947), А. Куляшова “Новае рэчышча” (1948), “Толькі ўперад” (1950), “Грозная пушча” (1952 – 1956), А. Зарыцкага “Аповесць пра залатое дно” (1953), інш. Жанравая разнастайнасць паэм таго часу: лірычныя, ліра-эпічныя, эпічныя. Тагачасныя творы ў кантэксце нацыянальнай мастацкай традыцыі.

Проза: дамінаванне ў ёй ваеннай тэматыкі. Батальны план, трагічныя абставіны і канфлікты ў творах пра франтавыя падзеі. Аўтабіяграфічны пачатак і яго роля ў мастацкім асэнсаванні ваеннай рэчаіснасці. Наватарскі характар аповесці І. Шамякіна “Помста” (1945). Псіхалагізм ваенных апавяданняў І. Мележа, І. Шамякіна, Я. Брыля і інш. Спроба стварэння эпапеі пра Вялікую Айчынную вайну. Панарамны, маштабны паказ ваенных падзей у раманах М. Лынькова “Векапомныя дні” (кн. 1, 1948 – 1951), І. Мележа “Мінскі напрамак” (1952). Канцэпцыя партызанскага руху як усенароднай барацьбы з фашызмам у рамане “Глыбокая плынь” (1949). Значэнне гэтага твора для далейшай распрацоўкі партызанскай тэмы ў ваеннай літаратуры. Асэнсаванне духоўнага подзвігу і трагедыі беларускага народа ў раманах М. Ткачова “Згуртаванасць” (1951), А. Кулакоўскага “Расстаёмся ненадоўга” (1952 – 1954), І. Гурскага “У агні” (1952) і інш. Раскрыццё псіхалогіі чалавека на вайне, яго духоўна-маральнай сутнасці.

Мастацкая дакументалістыка і мемуарыстыка. Кнігі В. Лівенцава “Партызанскі край” (1950), Г. Шчарбатава “Партызанскія агні” (1950), В. Казлова “Людзі асобага складу” (1952), інш. Падключэнне беларускіх пісьменнікаў да працы над мемуарамі ўдзельнікаў вайны. Час, падзеі і факты ў дакументальнай прозе. Пасляваенны нарыс, яго ідэйна-стылёвыя асаблівасці (“Нёманскія казакі”, “Дзеля сапраўднай радасці” Я. Брыля, інш.). Унікальнасць кнігі “Ніколі не забудзем” (1948). Дакументальная аснова аповесцей У. Шахаўца “Дняпроўскія хвалі” (1946), У. Карпава “Без нейтральнай паласы” (1950) і інш.

Вясковая тэматыка ў прозе пасляваеннага дзесяцігоддзя. Калгасная рэчаіснасць, пасляваеннае жыццё ў адлюстраванні А. Кулакоўскага (апавяданне “Сад”, 1945), М. Паслядовіча (раман “Святло над Ліпскам”, 1950), І. Шамякіна “У добры час” (1952), Я. Брыля (аповесці “У Забалоцці днее”, 1950, “На Быстранцы”, 1955) і іншых пісьменнікаў. Паказ сялянскай працы, паэтызацыя роднай прыроды. Выяўленне чалавечых эмоцый і настрояў. Станоўчы герой як эталон жыцця і паводзін. Згладжванне канфліктаў, лакіроўка, ілюстрацыйнасць як вынік развіцця літаратуры ў складаных грамадскіх абставінах. Раманы А. Стаховіча “Пад мірным небам” (1948), “Шырокія гарызонты” (1954), аповесці У. Краўчанкі “Станаўленне” (1947), М. Паслядовіча “Цёплае дыханне” (1948), “Т. Хадкевіча “Вяснянка” (1949) у кантэксце свайго часу і з пазіцыі гістарычнай рухомасці мастацкага твора.

Паступовае пашырэнне тэматычных аспектаў і стылёва-выяўленчых магчымасцей беларускай прозы. Мастацкае ўзнаўленне жыцця і падзей у Заходняй Беларусі. Паказ народнага змагання ў рамане-хроніцы П. Пестрака “Сустрэнемся на барыкадах” (1952). Андрэй Касцевіч як псіхалагічна распрацаваны і пераканальны вобраз-тып. Заходнебеларуская рэчаіснасць ва ўспрыманні і асэнсаванні Я. Брыля. Маральна-духоўныя пошукі яго герояў (“Сірочы хлеб”, “Галя”, “У сям’і”, інш.). Экспрэсія тропаў у творах Я. Брыля. Сінтэз лірызму і філасафізму, інтэлектуальная напоўненасць трэцяй часткі Я. Коласа “На ростанях” (1949 – 1954). Горад у творах І. Мележа, А. Кулакоўскага і інш. Навукова-фантастычная аповесць Я. Маўра “Фантамабіль прафесара Цылякоўскага” (1954).

Драматургія: жанравая разнапланавасць драматургіі пасляваеннага часу: гераічная драма, трагедыя, псіхалагічная і гістарычная драма, лірычная і сатырычная камедыі. Найбольш значныя п’есы пра вайну А. Маўзона (“Канстанцін Заслонаў”, 1947), К. Крапівы (“З народам”, 1948), К. Губарэвіча (“Брэсцкая крэпасць”, першапачатковая назва – “Цытадэль славы”, 1952), суадносіны ў іх гераічнага і трагічнага. П’еса А. Кучара “Гэта было ў Мінску” (1950): аўтарская трактоўка падзей, недастатковая распрацаванасць канфлікту і асобных вобразаў, сюжэтна-кампазіцыйная недаведзенасць.

Сатырычны пафас і праблемная скіраванасць п’есы К. Крапівы “Мілы чалавек” (1945). Ацэнка гэтага твора ў тагачаснай крытыцы. Лёс п’есы. Лірычная камедыя К. Крапівы “Пяюць жаваранкі” (1950), яе сцэнічны поспех. Гумар, фальклорная стыхія ў гэтым творы. Усведамленне аўтарам мастацкіх пралікаў у п’есе “Зацікаўленая асоба” (1953), актуалізацыя ім надзённых задач у развіцці драматургіі на Пленуме Саюза пісьменнікаў (1946) і праблемных артыкулах.

Аповесць “Найдорф” (1976; адзначанай Дзяржаўнай прэміяй БССР (1978)): рэальная аснова; гераічны пафас твора; праўдзівасць характараў і абставін; даследаванне вытокаў народнай сілы, перадумоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне; адлюстраванне варожасці вайны ўсяму ладу сялянскага жыцця; псіхалагізм у абмалёўцы галоўных герояў: Алёшы і Яхрэма Жаваранка; рэтраспекцыі (успаміны герояў) у ідэйна-мастацкай структуры твора; увасабленне народнага погляду на вайну ў творы.

Раман “Алімпіяда” (1984): адлюстраванне супярэчнасцей часу; архетып маці ў творы; вобраз Алімпіяды; лёс гераіні як частка лёсу народа; эстэтычная роля рэтраспекцый (успаміны гераіні) у творы; адлюстраванне разбурэння прыроднага і традыцыйнага вясковага свету ў творы; сцвярджэнне змястоўнасці і значнасці жыцця простага працаўніка, вясковых традыцый.

Апавяданне “Львы” (1987) як адна з формаў адлюстравання (вачыма жывёлы) наступстваў чарнобыльскай катастрофы.

Творы 1990-х гг., іх жанравая разнастайнасць (“Ірга каласістая”, “Францужанкі”, “Тры пуды жыта”, “Пагоня”). Значны элемент аўтабіяграфізму ў творах. Трагізм сюжэтаў, узнаўленне драматычных старонак гісторыі, звязаных з рэпрэсіямі.

Значэнне творчасці І. Пташнікава ў гісторыі беларускай літаратуры: паглыбленне народнасці, традыцый рэалізму і псіхалагізму, узбагачэнне вобразных магчымасцей беларускай мовы; пошук у галіне пабудовы сюжэта.

Вячаслаў Адамчык (1933 – 2001). Раннія творы (зб. «Свой чалавек», 1958): адлюстраванне праяў жыцця Заходняй Беларусі. Зварот пісьменніка да няпростых жыццёвых сітуацый і неадназначных чалавечых характараў (апавяданні «Дзікі голуб», «Кароль Нябожа», «Там, на хутары» і інш.). Даследаванне народнага жыцця ў кантэксце кардынальных гістарычных перамен (раманы «Чужая бацькаўшчына», 1978; «Год нулявы», 1983; «I скажа той, хто народзіцца», 1987; «Голас крыві брата твайго», 1991). Ідэя чужой бацькаўшчыны ў творах. Новыя аспекты ў паказе савецкай гісторыі. Аповесці «Падарожжа на Буцафале», «Чорны цмок, або Яблык спакусы» (абедзве ў 1995), зборнік апавяданняў «Нязрушаны камень» (2002) як працяг роздуму пісьменніка над гістарычнай драмай беларусаў.

5 Сучасная літаратура Беларусі (з сярэдзіны 1980-х гадоў)

Ключавыя словы: перабудова як грамадскі працэс і літаратура, праблема праўды пра гісторыю народа i лёс чалавека ў XX ст., традыцыі і наватарства, эстэтыка-выяўленчыя напрамкі, плыні, тэндэнцыі: рэалізм, неарамантызм, авангардызм, імпрэсіянізм, постмадэрнізм, сувязь літаратуры з філасофіяй экзістэнцыялізму, інтэлектуалізацыя мастацкага мыслення, полілінгвістычнасць літаратуры, суадносіны вясковай і гарадской тэматыкі, ідэйна-тэматычны змест, праблематыка, мастацкія падзеі, сітуацыі, канфлікты, пафас літаратурны, пісьменнікі і творы перыяду сярэдзіны 1980 – пачатку ХХІ ст.; беларуская літаратура ў сусветнай культурнай прасторы.

5.1 Гістарычныя ўмовы развіцця сучасная літаратура Беларусі (з сярэдзіны 1980 х гадоў)

Сучасны этап літаратурнага развіцця. Перабудова і літаратура. Чалавек, жыццё і час у мастацкай творчасці, актуальнасць і надзённасць твораў на сучасную тэму. Агульныя звесткі пра развіццё беларускай літаратуры ў другой палове 1980 – 1990-я гг. Адкрыццё праўды пра гісторыю народа i лёс чалавека ў XX ст. Уплыў чарнобыльскай трагедыі на погляды i светаадчуванне беларускіх пісьменнікаў. Трывога літаратуры пра вечныя духоўныя каштоўнасці, захаванне гуманізму.

Традыцыі і наватарства ў сучаснай літаратуры. Эстэтыка-выяўленчыя напрамкі, плыні, тэндэнцыі: рэалізм, неарамантызм, авангардызм, імпрэсіянізм, постмадэрнізм і інш. Сувязь літаратуры з філасофіяй экзістэнцыялізму.

Літаратурны перыядычны друк (газета “Літаратура і мастацтва”, часопісы “Полымя”, “Маладосць”, інш.). Творчыя аб’яднанні і суполкі (“Узлёт”, “Тутэйшыя”, “Бум-Бам-Літ”, “Літаратурнае прадмесце”, інш.). Авангардныя пошукі творчай моладзі. Складанасці і праблемы сучаснага літаратурнага працэсу.

Паэзія. Інтэлектуалізацыя мастацкага мыслення. Мастацкае пазнанне сутнасці часу, быцця, свету. Біблейска-філасофскія і рэлігійна-хрысціянскія матывы (М. Танк, В. Зуёнак, інш.).

Мадэрнізацыя паэтычнай свядомасці. Найбольш значныя кнігі сучаснай паэзіі, іх уплыў на літаратурны працэс. Прыход у літаратуру другой паловы 1980-х – пачатку 1990-х гг. новага пакалення паэтаў. Жанравая разнастайнасць беларускай паэзіі. Паяднанне публіцыстычнага, філасофскага i інтымна-псіхалагічнага пачаткаў у сучаснай лірыцы (П. Панчанка, Н. Гілевіч, С. Грахоўскі, інш.).

Спалучэнне асабістага і грамадскага ў паэзіі В. Зуёнка; погляд паэта на эпоху і час; публіцыстычны пафас творчасці; асэнсаванне надзённых праблем; драматызм светабачання ў кнігах “Лета трывожных дажджоў” (1990), “Чорная лесвіца” (1992); аналітычнае напаўненне зместу твораў.

Сучасная паэтычная міфатворчасць. Тыпалагізацыя матываў, сувязь з фальклорнай і біблейскай традыцыяй. Вобразы беларускай міфалогіі (М. Танк, Р.Барадулін, А. Мінкін, А. Сыс і інш.).

Лірыка М. Мятліцкага: паслядоўнае адлюстраванне чарнобыльскай трагедыі; пафас і вобразны свет кніг “Горкі вырай” (1989), “Палескі смутак” (1991), “Бабчын” (1996), “Хойніцкі сшытак” (1999), “Замкнёны дом” (2005); паэтычныя маналогі, элегіі, балады, пасланні і інш.; вобразы землякоў-бабчынцаў; матывы нядолі, гора, бяды, ліха, смерці; паэтыка чарнобыльскага пейзажу.

Лірыка кахання Я. Янішчыц, Р. Баравіковай, Г. Бураўкіна і інш.: шырыня духоўнага зместу.

Лірыка Л. Дранько-Майсюка ў кантэксце эстэтыкі імпрэсіянізму; адкрыццё паэзіі ў прозе жыцця (зборнік “Вандроўнік”, 1983); паэтызацыя роднага Палесся (“Тут, у палескай глыбі…”, “Цягне мяне сюды…” і інш.); асаблівасці паэтычнай вобразнасці (узнёсласць, мілагучнасць слова і інш.); прынцыпы красы, эстэтызму ў зборніках “Над пляцам” (1986), “Тут” (1990), “Акропаль” (1994), “Стомленасць Парыжам” (1995); рэцэпцыя антычнай культуры. Л. Дранько-Майсюк як пясняр кахання (цыкл “Вершы для А.”).

Урбаністычныя матывы ў сучаснай паэзіі (Г. Булыка, А. Глобус, Л. Рублеўская i інш.).

Гераічнае і трагічнае ў сучаснай паэзіі пра беларускае мінулае (балады i вершы М. Арочкі, А. Лойкі, Т. Бондар, А. Пісьмянкова i інш.). Адлюстраванне гістарычнага лёсу славян у кнізе Я. Сіпакова “Веча славянскіх балад”, жанравая спецыфіка твораў паэта.

Паэтычны эпас. Беларуская паэма на сучасным этапе: жанравая сінтэтычнасць, разнастайнасць мастацкіх формаў і інш. Выяўленне розных аспектаў чалавечага быцця: маральнага, сацыяльнага, гістарычнага, рэлігійнага і інш. “Паэма сораму і гневу” П. Панчанка ў кантэксце літаратуры, што адлюстроўвае праблемы перабудовы. Асэнсаванне чарнобыльскай трагедыі ў сучасным паэтычным эпасе. Паэма С. Законнікава “Чорная быль”: публіцыстычнасць і эмацыянальна-псіхалагічная змястоўнасць.

Паэмы ў прозе Я. Сіпакова: “Одзіум”, “Хата”, “Ахвярны двор” і інш. “Падарожжа вакол двара” – заключная паэма з ліра-эпічнага цыкла В. Зуёнка “Пяцірэчча”. Драматызацыя паэмнага жанру: творы М. Арочкі, Р. Баравіковай, Л. Рублеўскай, інш. Інтэлектуальнасць зместу твораў А. Разанава (“Гліна”, “Усяслаў Чарадзей” і інш.). Лірыка-маналагічны характар асобных сучасных паэм. Мадэрнізацыя беларускай паэмы як вынік эстэтычнай рухомасці жанру, актывізацыі асацыятыўнага тыпу мыслення.

Проза. Актывізацыя ідэйна-творчых пошукаў, пашырэнне выяўленчых магчымасцей. Мастацкія набыткі ў жанрах рамана, аповесці i апавядання. Разнастайнасць тэматыкі і праблематыкі сучаснай прозы. Лёс беларускага народа ў XX ст. у асэнсаванні сучаснай прозы (раман В. Карамазава “Бежанцы” і інш.). Трагедыйнае адлюстраванне даваеннага часу: В. Быкаў (“Аблава”) i інш. Чарнобыльская тэма ў творах беларускіх пісьменнікаў: I. Пташнікаў (“Львы”), I. Шамякін (“Злая зорка”), В. Карамазаў (“Краем Белага шляху”) i інш. Адлюстраванне пасляваеннага жыцця ў рамане Г. Далідовіча “Заходнікі”. Даследаванне складаных сацыяльных працэсаў сучаснасці, узмацненне ўвагі да маральна-псіхалагічных, экалагічных і агульначалавечых праблем (I. Шамякін, В. Казько, В. Адамчык, А. Федарэнка i інш.). Тэндэнцыя да звужэння тэкставых рамак празаічных твораў. Сінтэтычнасць і дынамізм жанравых структур. Кніга навел Г. Марчука “Урсула” (2003). Своеасаблівасць літаратурнай прыпавесці (кніга Я. Сіпакова “Тыя, што ідуць” і інш.). Лірычныя мініяцюры Я. Брыля (кнігі “Вячэрняе”, “Пішу як жыву”, “Дзе скарб ваш” і інш.).

Новыя падыходы ў мастацкім асэнсаванні ваеннага мінулага. Трагічная праўда часу ў творах другой паловы 1980 – 1990-х гг. (А. Адамовіч, В. Быкаў, I. Шамякін, I. Чыгрынаў і інш.). Чалавек і вайна, вёска ў гады акупацыі, памяць пра вайну ў творах сучасных пісьменнікаў.

Творы, напісаныя на мемуарным матэрыяле, звязаныя з рэпрэсіямі, парушэннем законнасці: М. Бяганская “Мая Галгофа” (1990), Л. Геніюш “Споведзь” (1991), С. Грахоўскі “Такія сінія снягі” (1988), “Зона маўчання” (1990), “З воўчым білетам” (1991), П. Крэнь “Унжлаг” (1999), Б. Мікуліч “Аповесць для сябе” (1987, 1988; поўнае выд. – 1993), П. Пруднікаў “Яжовыя рукавіцы” (1989), “Пекла” (1991).

Два тыпы свядомасці і мастацкай вобразнасці, сфарміраваныя рознымі ўмовамі і рэаліямі жыцця – вясковага і гарадскога. Матывы лёсу вёскі, роднай зямлі, бацькоўскага кутка ў беларускай літаратуры. Сацыяльныя i маральна-этычныя праблемы ў прозе пра беларускую вёску (А. Жук, В. Казько, А. Федарэнка i iнш.). Праблема адносін чалавека i прыроды ў “вясковай” прозе. Пераход ад традыцыйнай вясковай тэматыкі да адлюстравання праблем гарадской рэчаіснасці. Прыход у літаратуру “дзяцей горада”. Адлюстраванне урбанізаванага жыцця і побыту ў празаічных творах А. Асташонка, Г. Багданавай i інш. Герой у абставінах гарадскога жыцця. Мастацка-выяўленчыя асаблівасці гарадской прозы.

Падзеі i вобразы беларускай гісторыі ў празаічных творах сучасных пісьменнікаў (І. Шамякін, В. Iпaтава, Г. Далідовіч, К. Тарасаў, У. Арлоў, В. Чаpoпка, А. Наварыч).

Раманы Л. Дайнекі “Меч князя Вячкі”, “След ваўкалака”, “Жалезныя жалуды”: своеасаблівасць мастацкай канцэпцыі мінулага; сюжэты: асаблівасці іх будовы (дынамізм, займальнасць, прыгодніцкія калізіі і інш.); ідэйна-мастацкі змест; характарыстыка асноўных вобразаў.

Тэндэнцыя гістарызму ў паэзіі і прозе Т. Бондар. Адлюстраванне рэальных вобразаў мінулых эпох у рамане “Спакуса”, паэме “Рагнеда”. Раскрыццё на гістарычным матэрыяле вечных праблем чалавечага быцця.

Формы і прыёмы мастацкай умоўнасці (В. Казько, У. Рубанаў, А. Казлоў і інш.). Фантасмагорыя і містыка як спосаб мастацкага асэнсавання свету. Антыўтопія ў сучаснай літаратуры. Выкарыстанне пісьменнікамі міфалагічных і казачных сюжэтаў і матываў. Узбагачэнне беларускай фантастыкі. Навукова-фантастычныя гіпотэзы і іх уплыў на мастацкую літаратуру. Жанр фэнтэзі ў сучасным мастацтве. Адметнасць стылю і кампазіцыі фантастычных твораў Л. Дайнекі “Чалавек з брыльянтавым сэрцам”, Я. Сіпакова “Блуканні па іншасвеце”.

Фантастычныя карціны ў творах В. Гігевіча “Карабель”, “Палтэргейст”, “Кентаўры” і інш.; героі пісьменніка, іх светаадчуванне і жыццёвыя прынцыпы; інтэлектуальная і маральна-этычная заглыбленасць прозы В. Гігевіча, яе гуманістычная скіраванасць.

У. Караткевіч i эвалюцыя дэтэктыўнага жанру ў беларускай літаратуры. Выкарыстанне пісьменнікамі вопыту сусветнай літаратуры: спецыфіка пабудовы сюжэта, аснова канфлікту, праблематыка і асаблівасці аўтарскага аповеду (Г. Марчук, Ю. Станкевіч, М. Клімковіч, М. Адамчык, Л. Рублеўская і інш.).

Драматургія. Агульныя тэндэнцыі развіцця. Звесткі пра стан сучаснага тэатра i яго рэпертуар (пастаноўкі ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы, Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі, Тэатры юнага гледача i iнш.). Пашырэнне тэматыкі і жанравае ўзбагачэнне сучаснай драматургіі (У. Бутрамееў, М. Арахоўскі, інш.). Узмацненне ўвагі да вопыту сусветнага драматургічнага i тэатральнага мастацтва. Зварот да традыцый тэатра і драмы абсурду (А. Дзялендзік, Г. Багданава, I. Сідарук i інш.). П’еса-рымейк у сучаснай драматургіі. Гістарычныя рэтраспекцыі ў сучаснай драматургіі (І. Чыгрынаў, А. Петрашкевіч, А. Дудараў, Р. Баравікова і інш.). Сатыра i гумар у камедыях Г. Марчука, У. Сауліча i інш.

П’есы М. Матукоўскага: сацыяльная і маральная завостранасць канфліктаў; праблематыка; жанравая адметнасць твораў; майстэрства тыпізацыі і камізму ў п’есе “Мудрамер” (1987); публіцыстычная скіраванасць драмы “Бездань” (1992), выяўленне ў ёй складанасці ўнутранага стану чалавека; гратэск і парадокс у мастацкай сістэме камедыі “Калізей” (1992).

Агляд драматургіі для дзяцей (С. Кавалёў, Л. Рублеўская, П. Васючэнка і інш.).

Полілінгвістычнасць літаратуры Беларусі. Стварэнне мастацкіх твораў на розных мовах: рускай, польскай, ідыш, іспанскай, нямецкай, курдскай, армянскай і інш. Літаратурны друк на рускай мове. Пісьменнікі, якія пісалі ці пішуць на дзвюх або некалькіх мовах (А. Адамовіч, Р. Рэлес, Г. Чарказян і інш.). Рускамоўная літаратура Беларусі (В. Блажэнны, А. Дракахруст, А. Сульянаў, М. Чаргінец, А. Папова, С. Алексіевіч, А. Аўруцін, Э. Скобелеў і інш.).

Беларускае мастацкае слова ў сусветнай культурнай прасторы. Міжнародныя літаратурныя сувязі і кантакты. Беларуская літаратура ў свеце, выхад анталогій беларускай паэзіі ў Расіі, Балгарыі, Югаславіі, інш. Перакладчыкі і папулярызатары беларускай мастацкай літаратуры за мяжой (Ф. Няўважны, Е. Путрамант, В. Жыдліцкі, Ч. Сэнюх, Н. Вылчаў, С. Паптонеў, Р. Рандаў, В. Сінг, М. Абала, Р. Эўцімава і інш.).

Беларуская літapaтypa замежжа (Н. Арсеннева, М. Сяднёў, Я. Юхнавец, М. Кавыль, А. Бярозка, У. Клішэвіч і інш.): зборнікі, творы, ідэйна-тэматычны змест; асаблівасці чытацкай і літаратуразнаўчай рэцэпцыі.

Літаратурнае аб’яднання “Белавежа” ў Польшчы (А. Барскі, Г. Валкавыцкі, Я. Чыквін, С. Яновіч, Н. Артымовіч, М. Лукша, інш.): зборнікі, творы, ідэйна-тэматычны змест.

Творчасць пісьменнікаў замежжа ў агульнанацыянальным літаратурным кантэксце.

3.2 Творчасць пісьменнікаў сучаснай літаратуры Беларусі (з сярэдзіны 1980-х гадоў)

Іван Шамякін (1921 – 2004). Шырокая вядомасць І. Шамякіна ў Беларусі і за яе межамі (творы перакладзены больш чым на 30 моў свету). Прызнанне і ацэнка заслуг І. Шамякіна: прысуджэнне Дзяржаўнай прэміі СССР (1951), Дзяржаўных прэмій БССР (1968 і 1982), наданне званняў народнага пісьменніка Беларусі (1972), Героя Сацыялістычнай Працы (1981), абранне акадэмікам Акадэміі навук Беларусі (1994) і інш.

Біяграфічныя звесткі пра пісьменніка. Першыя творчыя спробы. Удзел І. Шамякіна ў Вялікай Айчыннай вайне. Публікацыя вершаў і допісаў у армейскім друку. Пачатак творчасці на беларускай мове. Першае апавяданне “У снежнай пустыні”, напісанае ў гады вайны (1944). Настаўніцкая праца на родным Палессі, вучоба на завочным аддзяленні Гомельскага педінстытута. Уплыў вайны на станаўленне творчай асобы пісьменніка, яго грамадзянскай пазіцыі.

Аповесць “Помста” (1945): маральная сутнасць канфлікту; развіццё сюжэтнага дзеяння; аўтарская канцэпцыя чалавека на вайне (вобраз маёра Раманенкі); гуманістычны пафас твора. Услаўленне дабра, чалавечнасці, духоўнай прыгажосці.

Раман “Глыбокая плынь” (1949): папулярнасць і высокая грамадская ацэнка; блізкасць герояў рамана да іх прататыпаў; жыццёвы матэрыял, які лёг у аснову “Глыбокай плыні”; наватарства пісьменніка ў распрацоўцы партызанскай тэмы; адлюстраванне цяжару і суровых выпрабаванняў ваеннага часу; сям’я Маеўскіх ва ўмовах фашысцкай акупацыі, тыповасць яе лёсу; аўтарская засяроджанасць на ўнутраным свеце чалавека; ідэйна-мастацкая трактоўка вобразаў Карпа Маеўскага і яго дачкі Таццяны; канцэпцыя антыфашысцкай барацьбы ў Беларусі як усенароднай, патрыятычнай, вызваленчай; удзельнікі партызанскага руху, іх асабістыя якасці, учынкі і справы: камандзір брыгады Прыборны, камісар Лясніцкі, разведчыкі Буйскі і Майбарада, камсамолец-падпольшчык Жэня Лубян і інш.

Раман “У добры час” (1952): адлюстраванне першых гадоў мірнага жыцця; сюжэтныя лініі твора; сістэма вобразаў; псіхалагічнае напаўненне твора.

Раман “Крыніцы” (1956): надзённасць, актуальнасць пастаўленых праблем, асэнсаванне складаных грамадскіх працэсаў; школа, вёска і калгаснае жыццё ў адлюстраванні празаіка; вобразы камуніста Лемяшэвіча, Бародкі, сацыяльная і маральная сутнасць канфлікту паміж імі.

Пенталогія “Трывожнае шчасце” (аповесці “Непаўторная вясна” (1957), “Начныя зарніцы” (1958), “Агонь і снег” (1959), “Пошукі сустрэчы” (1959) і “Мост” (1965)): сюжэтна-кампазіцыйная пабудова; аўтабіяграфічнасць твораў; вобразы Пятра Шапятовіча і Сашы Траянавай як прадстаўнікоў даваеннага пакалення моладзі; лёс іншых герояў твора; асаблівасці псіхалагічнага аналізу; мастацкія прыёмы і сродкі ў індывідуалізацыі характараў (рамантызацыя, рэфлексія, псіхалагічная дэталь і інш.).

Апавяданні (зборнікі “На знаёмых шляхах” (1949), “Дзве сілы” (1951), “Першае спатканне” (1956), “Матчыны рукі” (1961), “Вячэрні сеанс” (1968)); маральны пафас у асэнсаванні чалавека і жыцця; эстэтычная змястоўнасць; своеасаблівасць мастацкіх структур; прыёмы стварэння характараў (“Дзівак чалавек”, “Матчыны рукі”, “Бацькаў гонар”, “Дзеці настаўніцы”, “Непрыгожая”, “Аксана”, “Вясновымі днямі” і інш.).

Аповесці “Ах, Міхаліна, Міхаліна” (1966), “Шлюбная ноч” (1974), “Гандлярка і паэт” і інш. (1975): асаблівасці адлюстравання жаночых характараў, складанасцей чалавечых узаемаадносін, рэабілітацыя права чалавека на свабоду пачуццяў. Жанчына і вайна ў аповесцях “Шлюбная ноч” (1974), “Гандлярка і паэт” (1975), рамане “Зеніт” (1987) і інш. Асоба жонкі І. Шамякіна Марыі Філатаўны, яе роля ў працэсе мастацкай вобразатворчасці.

Раман “Сэрца на далоні” (1963): асэнсаванне вострых маральна-этычных праблем і агульнафіласофскіх пытанняў чалавечага быцця; сацыяльна-этычная сутнасць канфлікту; адметнасць і дынамізм сюжэта; асаблівасці адлюстравання міжасабовых канфліктаў у творы.

Раман “Снежныя зімы” (1968): канкрэтыка адлюстраваных падзей; паказ змен у грамадскай свядомасці; крытычны пафас, канфліктная аснова твора; псіхалагічны аспект стварэння вобраза Івана Антанюка, асаблівасці адлюстравання сацыяльнай актыўнасці героя, яго маральных якасцей.

Раман “Атланты і карыятыды” (1974): тэматычна-праблемная навізна; заглыбленасць ў сферу жыцця гарадской інтэлігенцыі; узмацненне інтэлектуальнага пачатку, мастацкага аналітызму; сутнасць канфлікту твора; вобраз Максіма Карнача.

Раман “Вазьму твой боль” (1979): катэгорыя памяці, праблема злачынства і даравання ў творы; маральна-псіхалагічная сутнасць канфлікту паміж Іванам Батраком і былым паліцаем Шышковічам; адлюстраванне жыцця і праблем беларускай вёскі ў творы.

Раман “Петраград – Брэст” (1983): твор у кантэксце аўтарскай і беларускай ленініяны; аўтарскія ідэалы і погляды ў творы; даніна пісьменніка свайму часу.

Аповесць “Драма” (1988): асаблівасці адлюстравання падзей перабудовы; вобразы дырэктара завода Васіля Ліхача (носьбіт новага мыслення), дзелавой жанчыны Алы Уладзіславаўны Наліцкай.

Аповесць “Ахвяры” (1990): мастацкае пераасэнсаванне савецкай гісторыі; канцэпцыя ваеннага часу; вобраз маёра дзяржбяспекі Золатава як ўвасабленне сталінскай карнай сістэмы; трагізм чалавечых лёсаў.

Раман “Злая зорка” (1991): асаблівасці адлюстравання чарнобыльскай трагедыі (публіцыстычнасць, паказ трагедыі праз лёсы сям’яў Пустаходаў і Пыльчанкаў і інш.); праўда пра аварыю і яе наступствы; сімвалічнасць назвы рамана.

Аповесць “Зона павышанай радыяцыі” (1997) як працяг асэнсавання трагічных падзей. Вайна ў Афганістане і выбух на Чарнобыльскай АЭС у жыцці Паўла Вятрэнкі і яго жонкі Галіны. Асаблівасці даследавання часу праз лёс канкрэтнага чалавека і сям’і.

Гістарычны раман “Вялікая княгіня” (1996): зварот пісьменніка да гістарычнага жанру; сарыентаванасць аўтара на ідэалы хрысціянства; духоўны свет княгіні Алены.

Аповесці “Сатанінскі тур” (1993), “Падзенне” (1994), “Без пакаяння” (1995), “Палеская мадонна” (1996), “Крывінка” (1995), “Завіхрэнне” (1998), “У засені палаца” (2000) і інш.: спецыфіка адлюстравання разбуральных праяў новага (постсавецкага) часу; набліжэнне аўтарскай трактоўкі свету да антыўтопіі і літаратуры абсурду; сацыяльна-крытычная і гуманістычная пазіцыя аўтара; кантрасты і парадоксы сучаснасці; сацыяльны тыпаж герояў аповесцей 1990-х гг. “Paradis auf erden” (1992), “Вернісаж” (1992), “Адна на падмостках” (1993), “Пошукі прытулку” (1999): асаблівасці адлюстравання лёсу людзей мастацтва, культуры і навукі. “Палеская мадонна”, “Крывінка”: праблемы сям’і, дзяцей і моладзі ў эпоху перамен і сацыяльнай неўладкаванасці. “Слаўся, Марыя!” (1998) як хваласпеў жонцы і жанчыне-маці.

Уменне І. Шамякіна ўвасобіць “уласна чалавечы бок вялікіх падзей... ХХ ст.” (М. Тычына).

Шамякін-драматург. Праблематыка найбольш значных п’ес (“Выгнанне блудніцы” (1961), “Дзеці аднаго дома” (1967), “Экзамен на восень” (1973), “І змоўклі птушкі” (1977), “Залаты медаль” (1979)).

Публіцыстыка, літаратурная крытыка і дзённікавыя запісы. Кнігі “Размова з чытачом” (1973), “Карэнні і галіны” (1986), “Роздум на апошнім перагоне” (1998), “Начныя ўспаміны” (2002 – 2004): каштоўнасць для разумення светапогляду пісьменніка, яго творчай лабараторыі; суб’ектыўна-псіхалагічная насычанасць зместу дзённікаў.

Уклад І. Шамякіна ў развіццё нацыянальнага пісьменства і культуры.

Іван Чыгрынаў (1934 – 1996), народны пісьменнік Беларусі (1994) – празаік эпічнага складу, аўтар раманнай пенталогіі пра Вялікую Айчынную вайну, навел і гістарычнай драмы. Агульная характарыстыка жыццёвага і творчага шляху.

Апавяданні (зб. “Птушкі ляцяць на волю” (1965), “Самы шчаслівы чалавек” (1967), “Ішоў на вайну чалавек” (1973)): спецыфіка жанру апавяданняў-вандровак, апавяданняў-даследаванняў; дакументалізм як адна з прыкмет “малой прозы” І. Чыгрынава.

Пенталогія пра вайну, яе жанравая адметнасць. Асаблівасці мастацкага хранатопу. Гісторыя напісання. Раман “Плач перапёлкі” (1972): мастацкая канцэпцыя “ўсенароднай вайны”; вобразы беларускай прыроды ў творы; калектыўны партрэт народа; тыпы “народных філосафаў” (Парфён Вяршкоў, Кузьма Прыбыткоў); гісторыя беларусаў у біяграфіі Дзяніса Зазыбы; вобраз Радзівона Чубара, тып “сталінскага кіраўніка”; вобразы Брава-Жыватоўскага, Мікіты Драніцы.

Раман “Апраўданне крыві” (1977): асаблівасці пераасэнсавання даваеннай беларускай гісторыі; праблема гераізму і ахвярнасці ў разуменні персанажаў і аўтара, Вялікай Перамогі.

Раман “Свае і чужынцы” (1984): драматычны канфлікт паміж станоўчымі і адмоўнымі персанажамі твора як увасабленне трагедыі народа; народная мараль і яе праявы ў паводзінах жыхароў вёскі Верамейкі; гістарычныя аснвы нацыянальнага характару; народныя абрады і культурныя традыцыі ў творы; вобразы здраднікаў у рамане.

Раман “Вяртанне да віны” (1992): праблема адказнасці і віны як сведчанне зменаў у светапоглядзе празаіка; рэалістычнае адлюстраванне трагедыі народа на акупаванай тэрыторыі; асэнсаванне Дзянісам Зазыбам ваенных падзеі, яго ацэнка метадаў партызанскага змагання; спрэчкі з сынам Масеем; жыццёвыя шляхі Масея Зазыбы; прататыпы Масея Зазыбы.

Раман “Не ўсе мы згінем” (1996): сістэма вобразаў; лёс Масея Зазыбы, шчырага беларуса, прадстаўніка нацыянальнай інтэлігенцыі; светапогляд Масея Зазыбы, яго маральныя прынцыпы, адносіны да вайны; трагедыя героя. Незавершанасць аўтарскай задумы.

Драматургія І. Чыгрынава. Арыгінальнае прачытанне вядомых фактаў і падзей беларускай мінуўшчыны ў п’есах “Звон – не малітва”, “Следчая справа Вашчылы”, “Чалавек з мядзведжым тварам”, “Ігракі”, “Осцей – Альгердаў унук” і інш.

Рыгор Барадулін (1935 – 2014), народны паэт Беларусі (1992). Асоба Р. Барадулiна ў кантэксце нацыянальнай літаратуры. Біяграфія пісьменніка. Крэўная, трывалая духоўная повязь паэта з зямлёй бацькоў; вобраз Ушаччыны ў паэзіі Р. Барадулiна.

Першы зборнiк “Маладзiк над стэпам” (1959) як прыкметная эстэтычная з’ява ў тагачаснай паэзii. Ідэйна-мастацкая эвалюцыя паэта ў другой палове 1950 – 1960-я гг. Кнігі “Рунець, красаваць, налiвацца!” (1961), “Нагбом” (1963), “Неруш” (1966), “Адам i Ева” (1968) i інш. Інтэнсіўнае развіццё творчай індывідуальнасці паэта, яго наватарства. Самабытнасць яго паэтычнага голасу сярод творцаў “новай хвалі”. Паглыбленне лірыка-інтымнага і філасофскага свету беларускага верша, абнаўленне формаў і прыёмаў версіфікацыі. Актывізацыя грамадзянскай думкі паэта, арыентацыя на гуманістычныя ідэалы. Трывога паэта пра нацыянальныя духоўныя каштоўнасці (“Неруш” і інш.).

Творчая актыўнасць Р. Барадуліна. Шматбаковасць яго літаратурнай дзейнасці. Багацце і разнастайнасць творчых набыткаў. Паэтычны плён: кнігі “Рум” (1974), “Абсяг” (1978), “Вечалле” (1980), “Амплiтуда смеласцi” (1983), “Маўчанне перуна” (1986), “Самота паломнiцтва” (1990), “Мiласэрнасць плахi” (1992), “Евангелле ад Мамы” (1995), “Босая зорка” (2001) i iнш. Эстэтычная вартасць твораў савецкага і постсавецкага часу, якія пісаліся на патрэбу дня. Барадулінскія пасланні ў кнігах “Лісты ў Хельсінкі” (2000), “Калі рукаюцца душы…” (2003). Далучанасць пісьменніка да еўрапейскай i сусветнай лiтаратуры. Р. Барадулiн як перакладчык і папулярызатар творчасці замежных паэтаў. Выданне на беларускай мове ў яго перакладзе кнiг Амара Хаяма, Яна Райнiса, Федэрыка Гарсiя Лоркi, Габрыэлы Мiстраль, Барыса Пастарнака, Стэфана Паптонева, Iвана Драча i iнш. Кнiгi перакладчыка “Кахаць – гэта значыць...” (1986) i “Беларусь мяне збеларушвае” (1993). Р. Барадулiн як дзіцячы пісьменнік. Зборнiк выбраных твораў для дзяцей “Iшоў коця па канапе” (1997). Творчыя здабыткі Р.Барадуліна ў галіне гумару і сатыры: кнігі “Дойны конь” (1965), “Станцыя кальцавання” (1971), “Журавінка” (1973), “Прынамсi” (1977), “Мудрэц са ступаю” (1988) і інш. Зварот паэта да народнага гумару, смешныя гісторыі і анекдоты ад Барадуліна. Вясёлая выдумка, гарэзлівыя жарты-кпіны, перасмешкі ў барадулінскіх эпіграмах і шаржах.

Канцэптасфера Р. Барадуліна. Асноўныя канцэпты і матывы яго паэзii. Багацце вобразаў i канкрэтыкi нацыянальнага космасу (Вечалле, рэкі і рачулкі, хата, дарога, лес і інш.). Радзіма як вечная i непераходная каштоўнасць быцця. Культ роднага кутка ў паэзіі Р. Барадуліна, прылучэнне да першаасноў духоўнага існавання (“Трэба дома бываць часцей” і інш.). Глыбокая паяднанасць душы паэта з прыродай роднага краю, выяўленне пачуццяў любові і замілавання. Сувязь паэзіі Р. Барадуліна з традыцыяй беларускай пейзажнай паэзіі. Вобразная яркасць і сакавітасць прыродаапісанняў, жывапіснасць аўтарскага стылю.

Народнае слова, духоўная спадчына і культура роднага краю ў паэтычным свеце Р. Барадуліна. Паэтызацыя вяскова-сялянскага побыту, беларускага ладу жыцця. Імкненне паэта зберагчы моўна-этнiчную, генную памяць народа. Вобраз маці як духоўны цэнтр нацыянальнага свету. Псiхалагiчная глыбiня, кранальнасць твораў, прысвечаных Акуліне Андрэеўне. Матчын вобраз як сiмвал абагаўлення і прычашчэння. Біблейскія матывы пакаяння i просьбы аб дараваннi ў кнiзе “Евангелле ад Мамы”. Выяўленне iнтымна-шчырых, глыбiнна-чалавечых пачуццяў у вершах пра маці.

Блакадная ваенная рэчаiснасць, беларуская вёска у час акупацыi, лёс дзяцей у адлюстраванні паэта. Раскрыццё драматызму дзiцячага свету ў паэмах “Трыпціх”, “Блакада”, вершах “Бацьку”, “Палата мінёраў”, “Стэарынавая свечка”, “Хлебнічак” і інш. Канкрэтна-рэалiстычныя вобразы i дэталі, якiя ўвасабляюць трагедыю вайны. Антываенная скіраванасць твораў паэта.

Свет роднай прыроды ў творчасці Р. Барадуліна. Вобразы травы i кветак, дрэва i ракi, лесу i дарогi як духоўна-фiласофская аснова паэтычнага мыслення. Выяўленне паэтам глыбіннай повязі чалавека і прыроды. Міфапаэтычнае ўспрыманне паэтам рэчаіснасці, адухаўленне прыродных з’яў і стыхій. Экзатычныя краявіды ў паэзіі Р. Барадуліна. Выяўленне патрыятызму праз антытэзу “роднае – чужое”. Беларускасць светаўспрымання паэта.

Трагізм гучання твораў Р. Барадуліна пра Чарнобыль. Матывы смутку, жалобы, смяротнай пагрозы ў кнiгах “Самота паломнiцтва” i “Мiласэрнасць плахi”. Публіцыстычна завостраныя пытаннi і малітоўныя інтанацыі ў чарнобыльскіх вершах. Выкарыстанне паэтам прыёму ідэйна-сэнсавага кантрасту. Антынамічнае супрацьпастаўленне вобразаў і розных па сваёй семантыцы слоў-паняццяў. Выяўленне паэтам экалагічнага сіндрому, звязанага з наступствамі радыяцыі. Матывы сусветнай тугі і самоты ў паэзіі Р. Барадуліна і А. Блока, В. Брусава, Я. Купалы.

Эстэтычная адметнасць кнігі “Ксты” (2005). Скiраванасць думак-памкненняў да Бога. Рэлігійна-духоўныя і маральна-філасофскія шуканні паэта. Рэфлексіі і медытацыі. Роздум пра вечнае і вечнасць, сэнс чалавечага быцця на зямлi. Біблеізм, хрысціянска-гуманістычныя матывы. Паэтычныя малiтвы і псалмы. Спавяданне чалавечнасці, любові, маральнай цноты і дабрадзейнага этычнага жыцця. Спалучанасць хрысціянскага гуманізму паэта з традыцыямі класічнай беларускай літаратуры.

Грамадзянская лірыка Р. Барадулiна. Патрыятычныя пачуцці і гістарызм як аснова светапогляду паэта. Сцвярджэнне iдэі духоўнай моцы і годнасці беларускага народа. Хваласпеў роднаму слову, трывога за яго лёс.

Пачуццё кахання і яго прыгажосць у паэзіі Р. Барадулiна; тонкі лірызм, эмацыянальная экспрэсіўнасць у выяўленні інтымных пачуццяў; узнёслае i светлае, драматычнае i балючае ў творах на любоўную тэматыку.

Феномен паэтычнага майстэрства Р. Барадуліна. Вiртуознае валоданне слоўнымi фарбамi, гукапiснымi сродкамi мовы. Суб’ектыўная непаўторнасць вобраза, эстэтыка-семантычная выяўленчасць барадулінскага слова. Багацце метафар, маляўнічасць эпітэтаў. Спалучэнне ў метафары канкрэтна-пачуццёвага і асацыятыўнага пачаткаў. Барадулінскі метафарызм у кантэксце нацыянальнай паэтычнай традыцыі (У. Дубоўка, Я. Пушча і інш.). Паэтыка гуку ў мастацкай сістэме Р. Барадуліна. Інатанацыйна-гукавая інструментоўка вершаў “Станцыя Грамы”, “Крык крыг”, “Да партрэта Ваўчэнскага возера ў гуках” i iнш. Гукапiс як прадмет творчай гульнi, эксперыментавання. Гульнёвы прынцып у вершах Р. Барадуліна і творчасць постмадэрністаў. Гулліва-смехавая стыхія ў паэме “Смаргонская акадэмія” (1975).

Разнастайнасць жанрава-стылёвых формаў у творчасці Р. Барадуліна: верлібр, акрасанет, пацеры, навела, лера-паэма i iнш.

Моўная лабараторыя Р. Барадуліна. Майстэрства паэта ў галіне словатворчасці. Барадулінскія аказіяналізмы, лексічныя новаўтварэнні як сведчанне арыгінальнасці аўтарскага самавыяўлення, разняволення фантазіі паэта, пошукавага характару яго думкі. Адкрыццё новых сэнсаў і адценняў слова.

Янка Сіпакоў (нар. у 1936). Шырыня творчага дыяпазону пісьменніка. Біяграфія.

Пошукі выяўлення творчай індывідуальнасці. Ранняя паэзія: лірычная прастата і ўзвышанасць (“Сонечны дождж” (1960), “Лірычны вырай” (1965), “Дзень” (1968), “З вясны ў лета” (1972), “Вочы ў вочы” (1978, выбранае), “Усміхніся мне” (1984)). Паэзія кахання, пейзажная лірыка. Асаблівасці паэтыкі. Класічная традыцыя верша як адзінай жыватворнай крыніцы натхнення, блізкасць паэтычнага радка да фальклорнай, народна-песеннай асновы.

Кнігі “Веча славянскіх балад” (1973; 2-е выд. – 1988, адзначана Дзяржаўнай прэміяй БССР (1976)): наватарскі характар. Этапнасць баладных твораў у станаўленні творчай індывідуальнасці паэта. Сюжэтная змястоўнасць, маляўнічая прываблівасць і займальнасць, тэматычная разнастайнасць, жанравы сінтэтызм і стылёвая адметнасць балад (прамова, легенда, паданне, сцэнка, маналог, дыялог, жарт). Шырокі ахоп гістарычных падзей. Канцэпцыя чалавека і часу ў баладах “Чубы”, “Булава”, “Вяселле”, “Касцёр” і інш.

Проза: паглыбленне філасофскага зместу; цыкл апавяданняў “Жанчына сярод мужчын” (1980). Інтэлектуалізацыя прозы пісьменніка. Узмацненне рацыянальнага пачатку ў творах; умоўнасць, дыдактызм і зададзенасць характараў; вастрыня маральна-этычных праблем у творчасці. Аповесці-канцэпцыі, апавяданні-канцэпцыі, творы – “формулы жыцця”. Кнігі “Крыло цішыні” (1976), “Усе мы з хат” (1982), “Спадзяванне на радасць” (1983), “Пяць струн” (1984), “Сад людзей” (1985), “Журба ў стылі рэтра” (1990), “Тыя, што ідуць” (1993), фантастычная аповесць “Блуканні па іншасвеце” (1994) і інш.

Ідэйна-жанравыя пошукі пісьменніка; прыкметы прыпавесці ў творах. Кніга прытчаў “Тыя, што ідуць” (1993). Маральныя ўрокі прозы пісьменніка.

Філасофска-канцэпцыйная аснова твораў празаіка. Адметнасць стылю пісьменніка, павышэнне суб’ектывізму, выкарыстанне алегорый, сімволікі; настраёвы, пачуццёвы характар прозы.

“Паэтызацыя” прозы і “празаізацыя” паэзіі. Паэмы ў прозе з кніг “Ахвярны двор” (1991). Праблема наступстваў чарнобыльскай катастрофы ў паэме “Одзіум”.

Мініяцюры, эсэ, крытычныя артыкулы Я. Сіпакова.

Кніга перакладаў з паэзіі народаў свету “На волю птушку выпускаю” (1989): “Лісце травы” У. Уітмена, творы Ду Фу, Р. Тагора, інш.

Віктар Казько (нар. у 1940) – прадстаўнік “міфалагічнага рэалізму” ў беларускай літаратуры. Жыццёвы і творчы шлях пісьменніка.

Лёс “дзяцей вайны”. Магчымасці чалавечай памяці і яе роля ў творчым працэсе празаіка. Мастацкае адлюстраванне біяграфіі ў аповесцях “Высакосны год” (1972), “Добры дзень і бывай” (1974). Апавяданне “Літары на мармуры” аб ролі гістарычнай памяці ў духоўным станаўленні беларусаў як нацыі.

Аповесць “Суд у Слабадзе” (1978): сімволіка назвы; міфавобразы і міфаматывы ў творы; праблема асабістай віны і адказнасці ў разуменні Колькі Лецечкі; адлюстраванне ўнутранага свету героя; маналогі і “плынь свядомасці” ў творы; мастацкая канцэпцыя беларускай гісторыі і нацыянальнага менталітэту; суд над ваеннымі злачынцамі як выяўленне грамадскай патрэбы ў пакаранні зла і ў пакаянні за здзнйсненае.

Раман “Неруш” (1981): экалагічныя праблемы. Аповесці “Цёмны лес – тайга густая” (1973), “Цвіце на Палессі груша” (1978). Міфалагічнае ў прозе В. Казько (Княжбор, Жалезны Чалавек). Вобраз Палесся як Эдэму. Вобразы палешукоў (Ненене, Махахея, дзеда Дзям’яна). Мастацкі канфлікт. Сутыкненне Мацея Роўбы, захавальніка народных традыцый жыцця чалавека на ўлонні некранутай прыроды, з Шахраем, бяздумным выканаўцам авантурных праектаў “пакарэння прыроды”. Тыпалагічныя паралелі з творамі В. Распуціна, В. Астаф’ева, Ч. Айтматава, В. Бялова і інш.

Раман “Хроніка дзіцячага саду” (1986): сімволіка Саду як зямнога раю; вобразы дзяцей-сірот; жыццё чалавека ў свеце прыроды; роля гістарычнай рэтраспекцыі ў стварэнні вобраза сучаснасці; міфалагічны пачатак ва ўспрыманні свету (паданне пра “апошняга зубра” Сноўдалу, вобраз паляўнічага Барталамеуса Шпаковіча); канфлікт Мар’яна Знаўца і Сідара Місцюка; апакаліптычны матыў у рамане; мастацкія прадказанні В. Казько.

Аповесці “Выратуй і памілуй нас, чорны бусел” (1993), “Но Пасаран” (1993), “Прахожы” (1995), “Да сустрэчы...” (1997) і інш.: драматызацыя жанру і выхад на філасофскую праблематыку. Раман “Бунт незапатрабаванага праху”, аповесць “Час збіраць косці” (2005): засваенне сэнсу экзістэнцыйнай катэгорыі абсурду ў дачыненні да сучаснай беларускай гісторыі. Эсэістыка пісьменніка.

Раіса Баравіковай (нар. 1947), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1994). Жыццёвы і творчы шлях. Гарманічнасць паэтычнага свету, створанага Р. Баравіковай. Энергія пачуцця. Лірызм і настраёвасць як аснова аўтарскага выяўлення. Рамантычны характар паэтычнага светаадчування. Свет летуценняў, спадзяванняў, надзей. “Сонечнасць” ранняй паэзіі. Прастора ў вершах паэтэсы. Топасы радзімы і іх вобразна-паэтычнае ўвасабленне (“Наша вёска”, “Прыводзяць шляхі-дарогі...”, інш.). Архетыповы вобраз саду (“Мне сёння прыснілася хата...”, “Мазурка”, “Восеньскі сад”, “Рамантычная дзяўчына шукае шчасце”, інш.). Каляровая гама твораў. Сузіральнасць пейзажнай лірыкі. Прырода як крыніца эстэтычных уражанняў і перажыванняў. Паэтыка пейзажу (адухаўленне, маляўнічасць эпітэтаў і метафар, яркасць параўнанняў, мастацкіх дэталяў і інш.).

Біяграфізм інтымнай лірыкі, яе псіхалагічная заглыбленасць. Шчырасць, даверлівасць, спавядальнасць інтанацый, эмацыянальная ўсхваляванасць твораў.

Інтымная лірыка ў кнігах “Рамонкавы бераг” (1974), “Слухаю сэрца” (1978), “Такое кароткае лета” (1981), “Адгукнуся голасам жалейкі” (1984), “Каханне” (1987), “Пад небам першага спаткання” (1990), “Люстэрка для самотнай” (1992), “Сад на капялюшыку каханай” (1998). Парадаксальнасць і адметнасць жаночага мыслення (“Да вобраза сучаснай жанчыны”, “Любіць жанчына слыхам...”, “А на душы і светла, і шчымліва...”, “Казаў мудрэц: яно – і нараканне...”, інш.). Роздум пра прыроду кахання. Духоўная прыгажосць і годнасць лірычнай гераіні паэтэсы. Пачуццёвы змест у вершах пра каханне (пяшчота, сум, туга, крыўда, шкадаванне, расчараванне, інш.). Складанасць і драматызм любоўных перажыванняў. Матывы душэўнай гаркоты і болю (“Адплывуць за пясчаную выспу...”, “Зачэпіцца сонца за снежную горку...”, “Заместа слоў пачаўся снегапад...”, “Шыпшына пры даліне”, інш.). Свет кахання і прырода. Лірыка Р. Баравіковай у нацыянальным і славянскім літаратурным кантэксце (К. Буйло, Е. Лось, Я. Янішчыц, Г. Ахматава, М. Цвятаева, Л. Кастэнка, В. Шымборская і інш.). Экспрэсіўнасць вобразна-выяўленчых сродкаў.

Музыка ў паэтычным свеце Р. Баравіковай (нізка вершаў “Музыка” і інш.). Рытміка-музычная інструментоўка радка, майстэрства гукапісу.

Філасофская рэфлексія, медытатыўны роздум ў лірыцы паэтэсы. Ускладненасць пачуццяў, спасціжэнне сутнасці жыцця, чалавечага шчасця, зямнога існавання (“Жыццё, жыццё, – начэй і дзён паток!..”, “Пахілы клён убор зялёны скіне...”, “Здзіўляемся загадцы Баальбека...”, “Жыву, і, дзякуй, не ў прасторы голай...”, інш.). Раз’яднанасць мары і явы, прага суладдзя, красы і гармоніі.

Зварот да вобразаў мінулага ў творах “Партрэт жонкі Станіслава Ксаверыя Прушынскага ХVІІІ стагоддзя”, “Кастусь Каліноўскі”, “Саламея”, “Барбара Радзівіл” і інш. Паэма “Барбара Радзівіл” (1992): жанрава-стылёвая адметнасць твора, сюжэтны дынамізм; рамантычная паэтызацыя і ўслаўленне кахання; асаблівасці адлюстравання характару гераіні, яе ўнутранага свету. Лёс і жыццёвыя калізіі Барбары Радзівіл ў трактоўцы Р. Баравіковай і А. Дударава (“Чорная панна Нясвіжа”). П’еса “Пятля часу” (1996): праблемная скіраванасць, жанравыя і сюжэтна-кампазіцыйныя асаблівасці.

Проза Р. Баравіковай. Аповесць “Кватарантка” (1980): асэнсаванне праблем свайго часу, жаночых лёсаў. Наватарства кнігі “Вячэра манекенаў” (2002). Асаблівасці псіхалагічнай фантастыкі Р. Баравіковай.

Творы для дзяцей “Галенчыны “Я”, альбо Планета Цікаўных Хлопчыкаў” (1990), “Дзве аповесці пра Міжпланетнага Пажарніка і казка пра жабяня Квыш-квыш” (1996).

Перакладчыцкая дзейнасць.

Алесь Разанаў (нар у 1947), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1990), еўрапейскай літаратурнай прэміяй імя Ё. Г. Гердэра (2003).– творца “новай паэзіі”, эксперыментатар і шукальнік нязведаных шляхоў у літаратурнай творчасці. Жыццёвы і творчы шлях.

Зборнік “Адраджэнне” (1970): яго лёс; сімволіка назвы; праблематыка. Ідэйна-мастацкія прыярытэты творчай манеры А. Разанава. Вобразы герояў нацыянальнай і сусветнай гісторыі. Паэтыка твораў (рамантычная ўзнёсласць, напружана-драматычны рытм, метафарычнасць мовы, стыхія акцэнтнага верша, дзеяслоў як часціна мовы ў паэтычнай структуры). Сцвярджэнне права паэта на наватарскі пошук і творчы эксперымент.

Зборнік “Назаўжды” (1974): рамантычны пафас кнігі і паглыбленне ў нацыянальную гісторыю, цікавасць да яе трагічных старонак. Вобраз Крэпасці ў паэме “Назаўжды” як сімвал гераізму і мужнасці народа. Эксперыменты ў сферы жанру і стылю. Аўтарскі жанр “пункціраў” як варыянта філасофскай лірыкі. Асаблівасці асацыятыўна-вобразнага пісьма і адцягнена-філасофская змястоўнасць верша.

Зборнік “Каардынаты быцця” (1976); жанр філасофскай паэмы ў кнізе. “Паэма калодзежа”: зварот да старажытнагрэчаскай міфалогіі; узор гарманічнага яднання інтэлектуальна-філасофскага і сацыяльна-публіцыстычнага пачаткаў у сучаснай беларускай паэзіі. Пошукі “каардынатаў” нацыянальнага быцця ў “Паэме вяхі”, паэме “Было балота”. Аўтабіяграфізм у “Паэме рыбіны” і “Паэме сланечніка”. Праблема класічнай традыцыі і наватарства ў зборніку. Шырыня паэтычна-філасофскага мыслення.

Зборнік “Шлях – 360” (1981): шлях кнігі да чытача; структура; паглыбленне філасофскага пошуку адказаў на адвечныя пытанні чалавечага існавання; сімволіка назвы; наватарства ў галіне тэматыкі і паэтыкі. Уплыў усходніх філасофскіх сістэм на творчае станаўленне А. Разанава. “Першая паэма шляху”, “Другая паэма шляху”, “Паэма рэха”: Біблія ва ўспрыманні і ацэнцы паэта. Лёс пачынальнікаў навейшай беларускай літаратуры Цёткі (Алаізы Пашкевіч) і Ф. Багушэвіча ў “Паэме пераадолення” і “Паэме каментарыя”. Квантэмы як аўтарскі жанр і яго мастацка-вобразныя характарыстыкі. Літаратурна-крытычныя дыскусіі вакол зборніка “Шлях – 360”.

Зборнік “Вастрыё стралы” (1988) як працяг інтэлектуальна-філасофскіх і творча-эстэтычных пошукаў паэта. Імкненне да філасофскага асэнсавання глабальных праблем. Версэты як аўтарскі жанр філасофскай лірыкі і яго стылёвыя прыкметы. Жанр вершаказаў як спроба спалучыць у паэтычным вобразе рэальнае і філасофскае, рэчыўна-прадметнае бачанне свету і духоўна-сімвалічны сэнс існавання. Зборнік “У горадзе валадарыць Рагвалод” (1992): працяг паэтычнага аповеду пра жыццё рэчаў у нацыянальнай гісторыі беларусаў. Узбагачэнне паэтычнай лексікі (фанетыка і паэтыка і іх узаемасувязь у вершах). Умоўна-асацыятыўная вобразнасць. Тыпалагічныя аналогіі з класікай (Г. Апалінэр, Р.-М. Рыльке, П. Элюар, Ф. Г. Лорка, М. Цвятаева, В. Мандэльштам і інш.).

Зборнік “Паляванне ў райскай даліне” (1995) як працяг творчых эксперыментаў паэта ў сферы зместу, паэтыкі, унутранага жыцця слова і мовы. Характарыстыка разанаўскага жанру зномаў – своеасаблівай пісьменніцкай эсэістыкі, якая адказвала на творчыя пытанні, пакінутыя без увагі літаратурнай крытыкай.

Зборнікі “Рэчаіснасць” (1998) і “Гановерскія пункціры” (2002) як працяг і развіццё пошукаў паэта ў новай літаратурнай сітуацыі. Кніга “Wortdichte” (2003), напісаная па-нямецку. Паэмы “Гліна”, “Камень”, “Жалеза” і сэнс архетыпаў у беларускай ментальнасці. Узбагачэнне вобразна-паэтычных магчымасцей беларускай прасодыі. Асэнсаванне супярэчнасцей гістарычнага прагрэсу. Пошукі духоўнай апоры ў гісторыі старадаўніх цывілізацый. Жанрава-стылёвыя інавацыі (квантэмы, зномы, вершаказы, версэты) і іх творчыя трансфармацыі ў сучаснай паэзіі.

Эсэістыка А. Разанава (“Васілёк і жыта”, “Сёе-тое пра карані і пра ісціну”, “Нататкі на дубовых лістах”, “Медытацыі наўзбоч “Шляху – 360”).

Пераклады А. Разанава з балгарскай, славенскай, македонскай, сербахарвацкай, нямецкай, польскай, чэшскай, славацкай, латышскай, літоўскай, грузінскай і іншых моў свету. Паэтычнае пераўвасабленне тэкстаў старажытнай літаратуры (“Кніга ўзнаўленняў”, 2005). А. Разанаў як укладальнік некалькіх анталогій замежнай паэзіі.

Яўгенія Янішчыц (1948 – 1988), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Янкі Купалы (1986). Этапы творчай біяграфіі: нізка вершаў у калектыўным зборніку студэнтаў БДУ “Натхненне” (1967); першая кніжка “Снежныя грамніцы” (1970) і яе ацэнка ў тагачаснай крытыцы (Н. Гілевіч, Д. Бугаёў, Р. Бярозкін і інш.); далейшая творчая эвалюцыя паэтэсы: выхад кніг “Дзень вечаровы” (1974), “Ясельда” (1978), “На беразе пляча” (1980), “Пара любові і жалю” (1983), “Каліна зімы” (1987); кнігі творчай спадчыны паэтэсы “У шуме жытняга святла” (1988) і “Выбранае” (2000).

Я. Янішчыц як прадаўжальніца нацыянальных мастацкіх традыцый: лірызму, духоўнасці, псіхалагізму і інш. Рэалістычна-зямная аснова яе паэзіі. Архетыпы і топасы ў паэзіі Я. Янішчыц (балота, лес, поле, Ясельда і інш.). Паэтызацыя родных краявідаў і палескага краю (“Прыедзь у край мой ціхі…”, “Старана мая азёрная” і інш.). Вясковы свет як сфера ідэальнага, прыгожага, гарманічнага быцця. Увага да жыццёвай канкрэтыкі і дэталяў вяскова-сялянскага побыту. Імкненне Я. Янішчыц прымірыць у сваім сэрцы вёску і горад (“Я вас люблю”). Трывога за будучыню беларускай вёскі. Выяўленне ў творах філасофіі еднасці чалавека і прыроды. Уплыў прыроды на паэтычнае светаўспрыманне і светаадчуванне, пранікнёны, мяккі, задушэўны лірызм слова.

Народ у разуменні Я. Янішчыц. Пачуццё еднасці з духоўнымі традыцыямі і маральнымі ідэаламі народнага жыцця. Вобразы землякоў, працавітых людзей беларускага Палесся (“Дзед Сымон”, “Зінька”, “Усціння”, “Насця”, “Дзед”, “Павел і Нікан”, “Марыя”, “Ахрымчыха”, “Дуня”, “Сава і Марыя” і інш.). Жыццёвая напоўненасць, псіхалагічная пераканальнасць, індывідуальная адметнасць гэтых вобразаў. Захапленне ўнутранай цэласнасцю, духоўным багаццем вясковых людзей, услаўленне іх працавітасці, таленавітасці, жыццёвай моцы, бескарыслівасці, мудрасці, дабрыні і іншых лепшых чалавечых якасцей. Драматычны лёс палескіх жанчын, спачуванне салдацкім удовам і аднавяскоўкам, якія рана аўдавелі, абдзелены чалавечым шчасцем (“У бабулі Паланеі”, “Сустрэча”, “Удовін дождж”, “Салдаткі” і інш.). Вобраз маці як апірышча духоўнага свету Я. Янішчыц (“Мама Марыя”, “Мама і птушкі”, “Мамчына сіла”, “Што за восень доўгая…”, “Мама падрэзала косы”, “Ля ложка хворай маці” і інш.). Аднавяскоўцы паэтэсы як ахвяры часу, пакутнікі, людзі трагічнай эпохі. Адбітак вайны на чалавечых лёсах. Знакі і сімвалы народнай бяды ў творах, іх антываенны пафас. Абвостранае гуманістычнае разуменне чарнобыльскай трагедыі (“Праз туман”, “Чаша”, “Хоць і адсюль, але йшла я не ўпрочкі…” і інш.). Паэтычная малітва аб выратаванні роднай зямлі і яе люду. Рэальныя праблемы часу ў адлюстраванні Я. Янішчыц, цесная спалучанасць з жыццём.

Зварот да народнай культуры, арганічнае выкарыстанне фальклору сваёй мясцовасці (песні, побытавыя гісторыі, прымаўкі, народныя прыкметы, параўнанні і інш.), палескай дыялектнай лексікі, імёнаў, тапонімаў.

Інтымная лірыка Я. Янішчыц. Каханне і любоў – эмацыянальна-сэнсавы цэнтр духоўнага свету паэтэсы (“Ты пакліч мяне. Пазаві…” і інш.). Рамантычна-ўзвышаная паэтызацыя саду кахання – сімвала чалавечага шчасця, красы і вясновай радасці жыцця (“Кахання сад і ластаўка вясны”, “Такой прысні, як яблыневы сад…”і інш.). Паэзія кахання як лірычны дзённік інтымнага зместу, камернага гучання. Розныя душэўныя станы закаханага чалавека ў выяўленні Я. Янішчыц. Любоўныя споведзі, элегіі, вершы-роздумы. Характар лірычнай гераіні, шматграннасць яе пачуццяў і перажыванняў. Адчай і трывога, радасць і смутак, іх з’яднанасць высокім напалам эмоцый. Элегічныя і драматычныя матывы, выкліканыя стратай кахання, сямейнай неўладкаванасцю (“Далёка – як! І праз нямую пространь…”, “Мы” і інш.). Творы Я. Янішчыц пра нешчаслівае каханне – песні-плачы, лірычныя вершы-драмы.

Псіхалагічна складаны ўнутраны свет жанчыны ў раскрыцці паэтэсы. Традыцыйныя вобразы дарогі, вясны, зімы, яблыні, бярозы, вішні, каліны, цішыні, травы, зорак і іх паэтычнае пераасэнсаванне, сімвалічная семантыка і інтымна-псіхалагічная напоўненасць у вершах Я. Янішчыц. Горка-аптымістычная, сумна-радасная інтанацыя асобных твораў (“Менее святла на схіле восені…” і інш.). Ускладненне жыцця паэтэсы, паглыбленне драматызму яе паэзіі. Зварот да алегарычнай формы выказвання, падтэксту (“Маналог вавёркі” і інш.). Лірыка-філасофскі роздум пра сэнс жыцця. Глыбінны гуманістычны пачатак паэзіі Я. Янішчыц, выяўленне пачуццяў дабрыні, шкадавання, чуласці, спагады, міласэрнасці. Перажытасць і прачуласць выказанага слова. Спавядальнасць аўтарскай інтанацыі.

Духоўна-творчая эвалюцыя Я. Янішчыц. Рамантычны характар светаўспрымання. Творчасць паэтэсы ў кантэксце нацыянальнай (Цётка, К. Буйло, Е. Лось, І. Мележ, І. Пташнікаў і інш.) і сусветнай (Г. Ахматава, М. Цвятаева, П. Верлен, А. Блок, Р. Казакова і інш.) літаратур.

Паэмы Я. Янішчыц, іх жанравая спецыфіка, вобразны свет, сюжэтна-кампазіцыйная адметнасць. Спалучэнне сілаба-танічнага верша і рыфмаванай прозы ў паэме “Ягадны Хутар”. Лірыка-драматычны пачатак, эмацыянальная экспрэсія і псіхааналіз у паэмах “Акно ў дождж” і “Прызнанне вачамі”. Грамадзянскасць пафасу “Зорнай паэмы”.

Набыткі Я. Янішчыц у жанры апавядання. Непасрэднасць, даверлівасць аповеду, паэтычнасць і гумар як вызначальныя стылёвыя асаблівасці яе прозы.

Паэтэса як перакладчыца твораў С. Ясеніна і Л. Кастэнкі.

Аляксей Дудуараў (нар. у 1950), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1985). Асоба і творчасць пісьменніка ў кантэксце сучаснай беларускай драматургіі і тэатра. Сцэнічнасць яго п’ес.

Шлях драматурга да поспеху. Акцёрская кар’ера. Творчыя пошукі свайго стылю ў драматургіі.

Зборнік апавяданняў “Святая птушка” (1979). Жанрава-стылёвыя асаблівасці прозы А. Дударава і праблема драматызацыі сюжэта. Вобразы герояў-“дзівакоў” як носьбітаў беларускіх уяўленняў пра мараль (павышаная чуласць, ранімасць, арыентацыя на высокае і прыгожае ў жыцці, вонкавая прасцякаватасць). Праблема духоўнасці ў бездухоўным свеце. Тыпалогія твораў А. Дударава і В. Шукшына; сувязь дудараўскіх персанажаў з традыцыйнымі героямі твораў беларускіх класікаў: блазнамі, дзівакамі, жартаўнікамі, прытворшчыкамі, з сусветнай традыцыяй “карнавальнай літаратуры”.

П’есы “Выбар” (1979) і “Апошні ўзлёт” (1982): актуальнасць маральна-этычнай праблематыкі (каштоўнасці чалавечага жыцця, “неперспектыўных вёсак”). П’еса “Вечар”: яскравасць вобразаў-тыпаў (Гастрыт, Мульцік, Ганна); канфлікт асобы і асяроддзя; антыномія як прынцып пабудовы сістэмы вобразаў; асэнсаванне аўтарам і яго персанажамі паняццяў “душа”, “ідэал”, “спагада”, “міласэрнасць”, “літасць” як духоўнай асновы існавання чалавека ў свеце.

П’еса “Парог” (1981): асэнсаванне адвечных праблем чалавечага быцця; вобраз галоўнага героя Андрэя Буслая – “жывога нябожчыка”; сімвалічнае і метафарычнае ў п’есе (вобраз “парога”); маналогі Буслая і актуальнасць іх маральна-духоўнага сэнсу; вобраз казачніка Пакутовіча, “лекара чалавечых душ”. Тыпалагічныя сыходжанні п’ес А. Дударава з п’есамі рускага драматурга А. Вампілава і кінасцэнарыямі В. Шукшына.

П’еса “Радавыя” (1984): сцэнічны поспех; ідэйна-вобразныя і жанрава-стылёвыя асаблівасці твора ў кантэксце беларускай і рускай “ваеннай прозы”; сістэма вобразаў; асабістыя трагедыі Дзерваеда, Адуванчыка, Дугіна, Саляніка; мастацкая функцыя прыёму перадгісторыі ў паказе герояў, іх маналогаў і споведзяў; вобраз вайны ў п’есе; сцвярджэнне адвечных гуманістычных каштоўнасцей ва ўмовах вайны і маральна-этычная аўтарская ацэнка гістарычных падзей; праблема гераізму і ахвярнасці, цаны Перамогі, духоўна-маральных наступстваў ваеннай трагедыі і яе рэха ў нацыянальнай гісторыі.

П’еса “Злом” (1987): новыя героі (“лішнія людзі”, “людзі дна”, бамжы, бадзягі) у творы; вобраз Злома – “Сметніка” сучаснай рацыяналістычна-прагматычнай цывілізацыі як тупіковага шляху яе развіцця; змест маналогаў і споведзяў герояў, іх непрыманне культу насілля і агрэсіі, увасобленага ў вобразах “брыгадзістаў”.

Драма “Адцуранне” (1994): адлюстраванне трагедыі Чарнобыля; рэальнае і фантастычнае ў творы; засваенне драматургічнага вопыту майстроў сімвалістычнай трагедыі (сімволіка, умоўнасць, фантасмагорыя, “кніжнасць”).

П’есы “Купала” (“Князь Вітаўт”, 1994), “Палачанка” (1998), “Чорная панна Нясвіжа” (1998), “Крыж” (2000), інш.: адлюстраванне адпаведных фактаў нацыянальнай гісторыі; гістарычная праўда і творчая фантазія А. Дударава; мастацкае пераасэнсаванне (“тэатралізацыя”) беларускай гісторыі; вобразы беларускіх жанчын (Рагнеда, Еўфрасіння Полацкая, Барбара Радзівіл); вобразы антыгерояў (Бона Сфорца, Мнішак, Бжэнка). Творчы працяг маральна-этычных пошукаў драматурга на гістарычным матэрыяле і хрысціянская традыцыя. Спроба аўтара зрабіць пэўныя філасофскія высновы. Шэкспіраўская тэатральная традыцыя ў інтэрпрэтацыі А. Дударава (сюжэтная хранікальнасць, тэатральная відовішчнасць, вольны верш, масавыя сцэны, асаблівасці кампазіцыі, пабудова мізансцэн, імклівая змена месца дзеяння, пераключэнне стылёвых рэгістраў, вобразы міфалогіі, сімволіка дэталей і падрабязнасцей).

Пераклады і інсцэніроўкі А. Дударавым драматургічнай класікі на беларускай сцэне (“Песня пра зубра”, “Рычард ІІІ”, “Макбет”, “Гамлет”, інш.).

П’есы “Кім” (2000) і “Люці” (2002), іх жанравая адметнасць і вобразы-персанажы.

Погляды А. Дударава на перспектывы інтэграцыі беларускай драматургіі і нацыянальнага тэатра ў еўрапейскі літаратурна-культурны працэс.

А. Дудараў – сцэнарыст мастацкіх фільмаў (“Белыя росы”, “Суседзі”, “Кола” і інш.).

Літаратура:

  1. Гісторыя беларускай літаратуры : ХІХ – пачатак ХХ ст. : Падруч. Для філал. фак. пед ВНУ / І.Э.Багдановіч, У.В.Гніламёдаў, Л.С.Голубева і інш. / Пад агул. рэд. М.А.Лазарука, А.А.Семяновіча. – Мінск : Выш. шк., 1981 – 560 с.
  2. Гісторыя беларускай літаратуры : Старажытны перыяд : Вучэб. Дапам. для філал. фак. пед. ВНУ / М.М.Грынчык, У.А.Калеснік, У.Г.Кароткі і інш. / Пад рэд. М.А. Лазарука, А.А. Семяновіча. – Мінск : Выш. шк., 1998 – 351 с.
  3. Гісторыя беларускай літаратуры : ХХ ст. (20 – 50-я гады): Падручнік / У.В.Гніламёдаў, В.В.Казлова, М.А.Лазарук і інш. / Пад агул. рэд. М. А. Лазарука, А. А. Семяновіча. – Мінск : Выш. шк., 2000. – 511 с.
  4. Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя : у 4 т. 5 кн. / Нац. акад. навук Беларусі. Ін-т літ. імя Я. Купалы. – Мінск : Бел. навука, 1999 – 2003.
  5. Гісторыя беларускай літаратуры ХІ–ХІХ стагоддзяў: у 2 т. Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т літ. імя Я. Купалы. – Мінск : Бел. Навука, 2006–2007.
  6. Лойка, А.А. Старабеларуская літаратура : Падручнік для студэнтаў ВНУ / А.А.Лойка. – Мінск : Выш. школа, 2001. – 319 с.
  7. Макарэвіч, А.М. Гісторыя беларускай літаратуры першай трэці ХХ ст. : дапаможнік : у 2 ч. / А.М.Макарэвіч. – Магілёў : МДУ імя А.А.Куляшова, 2013. – Ч. 1. – 256 с.
  8. Максімовіч, В. А. Беларуская литаратура першай трэци ХХ стагоддзя : вучэб. дапам. для студэнтаў філал. спецыяльнасцей ВНУ / В. А. Максімовіч. – Мінск : Бел. навука, 2006. – 424 с.
  9. Мішчанчук М. І., Шпакоўскі І. С. Беларуская літаратура ХХ ст.: Вучэбны дапаможнік. – Мінск : Выш. школа, 2001. – 352 с.
  10. Агіевіч, У.У. Імя і справы Скарыны: У чыіх руках спадчына / У.У. Агіевіч. – Мінск : Бел. навука, 2002. – 319 с.
  11. Адамовіч, А. “Браму скарбаў сваіх адчыняю…” : даследванне жыцця і творчасці М. Гарэцкага / А. Адамовіч. – Мінск : Выдавецтва БДУ імя Леніна, 1980. – 222 с.
  12. Алейнік, Л. Пясочны гадзіннік : літаратурна-крытычныя артыкулы, нарысы, рэцэнзіі, нататкі / Л. Алейнік. – Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2010. – 248 с.
  13. Андраюк, С. Чалавек на зямлі: нарыс творчасці І. Пташнікава / С. Андраюк. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1988. – 254 с.
  14. Арлоў, У. Еўфрасіння Полацкая / У.Арлоў – Мінск : Мастацкая літаратура, 1992. – 220 с.
  15. Арочка, М. М. Танк: Жыццё ў паэзіі / М. Арочка. – Мінск : Навука і тэхніка, 1984. – 272 с.
  16. Арочка, М.М. На парозе 90-х : літаратурны агляд / М.М. Арочка, П.К. Дзюбайла, С.С. Лаўшук. – Мінск : Навука і тэхніка, 1993. – 206 с.
  17. Багдановіч, І.Э. Авангард і традыцыя : Беларуская паэзія на хвалі нацыянальнага адраджэння / І.Э.Багдановіч. – Мінск : Бел. Навука, 2001. – 387 с.
  18. Барока ў беларускай культуры і мастацтве / НАН Беларусі, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы; навук. рэд. В.Ф. Шматаў. – 3-е выд. – Мінск : Бел. навука, 2005. – 308 с.
  19. Беларускія пісьменнікі і літаратурны працэс 20-30-х гадоў. – Мінск : Навука і тэхніка, 1985. – 328 с.
  20. Бельскі, А. Беларуская літаратура XX стагоддзя: гісторыя і сучаснасць / А. Бельскі. – Мінск : Аверсэв, 2005. – 271 с.
  21. Бельскі, А.І. Сучасная беларуская літаратура : станаўленне і развіццё творчых індывідуальнасцяў (80-90-я гг.) / А.І. Бельскі. – Мiнск : Народная асвета, 1997. – 254 с. 
  22. Бечык, В. Выбранае: лiтаратурна-крытычныя артыкулы / В. Бечык. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1989. – 478 с.
  23. Бечык, В. Шлях да акіяна: кніга пра паэзію А. Куляшова / В. Бечык. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1981. – 270 с.
  24. Брадзіхіна, А.В. Сучасная беларуская інтымная лірыка: тэндэнцыі і перспектывы развіцця : манаграфія / А.В. Брадзіхіна ; навук. рэд. І.Ф. Штэйнер. – Гомель : ГДУ імя Ф. Скарыны, 2009. – 202 с.
  25. Бугаёў, Д. Спавядальнае слова: літаратурная крытыка, успаміны / Дз. Бугаёў. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2001. – 327 с.
  26. Бугаёў, Д. Я. Уладзімір Дубоўка : кніга пра паэта / Д. Я. Бугаёў. – Мінск : Беларуская навука, 2005. – 234 с.
  27. Бугаёў, Дз. Васіль Быкаў: нарыс жыцця і творчасці / Дз. Бугаёў. – Мінск : Народная асвета, 1987. – 207 с.
  28. Бугаёў, Дз. Максім Гарэцкі / Дз. Бугаёў. – Мінск : Беларуская навука, 2003. – 239 с.
  29. Бугаёў, Дз. Праўда i мужнасць таленту (К.Чорны: Творчы шлях) / Дз. Бугаёў. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1992. – 415 с.
  30. Бярозкін, Р. Паэзія – маё жыццё: літаратурна-крытычныя артыкулы / Р. Бярозкін. – Мінск : Беларусь, 1989. – 188 с.
  31. Васючэнка, П. Драматычная спадчына Янкі Купалы: Вопыт сучаснага прачытання. – Мінск: Нав. і тэхніка, 1994. – 173 с.
  32. Васючэнка, П. В. Сучасная беларуская драматургія / П.В.Васючэнка. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2000. – 158 с.
  33. Верабей, А. Уладзімір Караткевіч: жыццё і творчасць / А. Верабей. – 2-е выд., дапрац. і выпраўл. – Мінск : Беларуская навука, 2005. – 271 с.
  34. Галенчанка, Г.Я. Францыск Скарына – беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар / Галенчанка Г.Я. – Мінск : Навука і тэхніка, 1993. – 280 с.
  35. Гарэцкі, М. Гісторыя беларускае літаратуры / М. Гарэцкі. – Мінск : Мастацкая лiтаратура, 1992. – С. 288-295.
  36. Гнiламёдаў, У. Iван Мележ: нарыс жыцця i творчасцi / У. Гніламёдаў. – Мінск : Навука і тэхніка, 1984. – 221 с.
  37. Гніламёдаў, У. Ад даўніны да сучаснасці : нарыс пра беларускую паэзію / У. Гніламёдаў. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2001. – 246 с.
  38. Гніламёдаў, У. В. Янка Купала: жыццё і творчасць / У. В. Гніламёдаў. – Мінск : Беларус. навука, 2012. – 252 с.
  39. Дварчанін І.С. Францыск Скарына як культурны дзеяч і гуманіст на беларускай ніве. – Мн.: Навука і тэхніка, 1991. – 187 с.
  40. Дорошкевич, В. Новолатинская поэзия Белоруссии и Литвы. Первая половина XVI в. / В. Дорошкевич. – Минск : Наука и техника, 1979. – 208 с.
  41. Жук, І. В. Анталагічнае ядро “Тутэйшых” (літаратуразнаўчы трыпціх) / І. В. Жук // Сустрэчны рух : літаратуразнаўчыя эцюды. – Гродна, 1998. – С. 53 -108.
  42. Жук, І.В. Сустрэчны рух : літаратуразнаўчыя эцюды / І.В.Жук. – Гродна: Гродзенскае абласное аддзяленне Беларускага фонду культуры, 1998. – 112 с.
  43. Каваленка, В.А. Вытокі. Уплывы. Паскоранасць. Развіццё беларускай літаратуры ХІХ – ХХ стагоддзяў / В.А. Каваленка. – Мінск : Навука і тэхніка, 1975. – 336 с.
  44. Каваленка, В.А. Міфа-паэтычныя матывы ў беларускай літаратуры / В.А. Каваленка. – Мінск : Навука і тэхніка, 1981. – 320 с.
  45. Кавалёў, С. Шматмоўная паэзія Вялікага Княства Літоўскага эпохі Рэнесансу: манаграфія / Сяргей Кавалёў. – Мінск : Кнігазбор, 2010. – 376 с.
  46. Кавалёў, С.В. Літаратура Беларусі позняга Рэнесансу: жанры, творы, асобы / С.В. Кавалёў. – Мінск : Права і эканоміка, 2005. – 200 с.
  47. Казбярук, У. М. Светлай волі зычны звон : Алесь Гарун / У. М. Казбярук. – Мінск : Навука і тэхніка, 1991. – 63 с.
  48. Казбярук, У.М. Ступені росту: (беларуская літаратура канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя і традыцыі польскіх пісьменнікаў) / У.М. Казбярук; пад рэд. В.В. Барысенкі. – Мінск : Навука і тэхніка, 1974. – 192 с.
  49. Калеснік, У. Ветразі Адысея. Уладзімір Жылка і рамантычная традыцыя ў беларускай паэзіі / У. Калеснік. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1977. – 328 с.
  50. Калеснік, У. Янка Брыль: нарыс жыцця і творчасці / У. Калеснік. – Мінск : Народная асвета, 1990. – 256 с.
  51. Кісліцына, Г. Новая літаратурная сітуацыя : змена культурнай парадыгмы / Г.Кісліцына. – Мінск : Логвінаў. – 208 с.
  52. Кісялёў, Г.В. Ад Чачота да Багушэвіча: праблемы крыніцазнаўства і атрыбуцыі беларускай літаратуры ХІХ ст. / Г.В. Кісялёў. – Мінск : Навука і тэхніка, 1993. – 397 с.
  53. Кісялёў, Г.В. Жылі-былі класікі: хто напісаў паэмы “Энеіда навыварат” і “Тарас на Парнасе” / Г.В. Кісялёў. – Мінск : Беларус. навука, 2005. – 549 с.
  54. Корань, Л. Цукровы пеўнік : літаратурна-крытычныя артыкулы / Л. Корань. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1996. – 286 с.
  55. Короткий, В.Г. Творческий путь Мелетия Смотрицкого / В.Г. Короткий. – Минск : Наука и техника, 1987. – 192 с.
  56. Куляшоў, Ф. Нарыс жыцця і творчасці М. Лынькова / Ф. Куляшоў. – Мінск : Нар. асвета, 1979. – 191.
  57. Лабынцаў, Ю.А. “Зеркало жития”: З літаратурнай спадчыны Ф. Скарыны / А.А. Лабынцаў. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1991. – 220 с.
  58. Лабынцаў, Ю.А. “Напой росою благодати...”: Малітоўная паэзія Кірыла Тураўскага / А.А. Лабынцаў.– Мінск : Мастацкая літаратура, 1992. – 237 с.
  59. Лаўшук, С. К. Крапіва і беларуская драматургія / С. Лаўшук. – Мінск : Беларуская навука, 2002. – 252 с.
  60. Лаўшук, С.С. Гарызонты беларускай драматургіі / С.С. Лаўшук. – Мінск : Беларуская навука, 2010. – 412 с.
  61. Лаўшук, С.С. Сучасная беларуская драматургія / С.С.Лаўшук. – Мінск : Навука і тэхніка, 1977. – 168 с.
  62. Лецка, Я. Хараство і боль жыцця: нарыс творчасці В. Адамчыка / Я. Лецка. – Мінск : Навука і тэхніка,1985. – 128 с.
  63. Лойка, А. Максім Багдановіч / А. Лойка. – Мінск : Навука і тэхніка, 1966. – 336 с.
  64. Лявонава, Е. А. Беларуская літаратура ХХ стагоддзя і еўрапейскі літаратурны вопыт: Дапам. для студэнтаў філал. фак / Е.А.Лявонава. – Мінск, 2002.
  65. Макарэвіч, А. М. Праблема жанравых мадыфікацый у беларускай прозе ХIХ – пачатку ХХ ст.: Манаграфія / А.М.Макарэвіч. – Магілёў : Выд-ва Магілёўскага дзярж. ун-та імя А.А.Куляшова, 1999. – 332 с.
  66. Макмілін, А. Пісьменства ў халодным клімаце : беларуская літаратура ад 70-х гг. XX ст. да нашых дзён. / А. Макмілін. – Беласток : Orthdruk, 2011. – 910 с.
  67. Мальдзіс, А.І. На скрыжаванні славянскіх традыцый: літ. Беларусі пераходнага перыяду (другая палавіна ХVII – XVIII ст.) / А.І. Мальдзіс. – Мінск : Навука і тэхніка, 1980. – 352 с.
  68. Мальдзіс, А.І. Падарожжа ў ХІХ стагоддзе. З гісторыі беларускай літаратуры, мастацтва і культуры: навукова-папулярныя нарысы / А.І. Мальдзіс. – Мінск : Народная асвета, 1969. – 208 с.
  69. Мархель, У. І. “Ты як здароўе...”: Адам Міцкевіч і тэндэнцыі адраджэння беларускай літаратуры / У.І.Мархель. – Мінск : Бел. навука, 1999. – 125 c.
  70. Мархель, У.І. Прадвесце: беларуска-польскае літаратурнае ўзаемадзеянне ў першай палове ХІХ ст. / У.І. Мархель. – Мінск : Навука і тэхніка, 1991. – 110 с.
  71. Мельнікава, З. П. “На горне душы…” : творчасць З. Бядулі ў беларускай літаратуры першай трэці ХХ стагоддзя : манаграфія / З. П. Мельнікава. – Брэст : БрДУ імя А. С. Пушкіна, 2001. – 222 с.
  72. Мельнікава, З. П. Беларускае гісторыка-функцыянальнае літаратуразнаўства / З. П. Мельнікава. – Брэст : БрДУ імя А. С. Пушкіна, 2003. – С. 93-251.
  73. Мішчанчук, М. Літаратура XX стагоддзя: спроба пераасэнсавання / М. Мішчанчук. – Мінск : Вышэйшая школа, 1996. – 352 с.
  74. Мушынскі, М. І. Нескароны талент: праўдзівая гісторыя жыцця і творчасці Міхася Зарэцкага / М. І. Мушынскі. – Мінск : Беларуская навука, 2005. – 340 с.
  75. Мушынскі, М. І. Спадчына Багдановіча-празаіка / М. І. Мушынскі // Багдановіч, М. Поўны збор твораў : у 3 т. – Мінск, 2001. – Т. 2. – С. 430-445.
  76. Мушынскі, М. І. Якуб Колас: летапіс жыцця і творчасці / М. Мушынскі. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1982. – 543 с.
  77. Мушынскі, М. Падзвіжнік з Малой Багацькаўкі : жыццёвы і творчы шлях Максіма Гарэцкага / М. Мушынскі ; навук. рэд. А. М. Макарэвіч. – Мінск : Беларуская навука, 2008. – 510 с.
  78. Навуменка, І. Я. Змітрок Бядуля / І. Я. Навуменка. – Мінск : Навука і тэхніка, 1995. – 144 с.
  79. Рагойша, В. Кантакты : Літ.-крытыч. арт., эсэ В.П.Рагойша. – Мінск, 1982.
  80. Рагойша, В. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах / В. Рагойша. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2001. – 384 с.
  81. Сабалеўскі, А. Кандрат Крапіва: постаць і творы / А. Сабалеўскі. – 2-е выд., дапрац. і дап. / А. Сабалеўскі. – Мінск : Народная асвета, 2003. – 304 с.
  82. Саверчанка, І.В. Паэтыка і семіётыка публіцыстычнай літаратуры Беларусі ХVI – XVII стст. / І.В. Саверчанка. – Мінск : Беларус. навука, 2012. – 463 с.
  83. Саверчанка, І.В. Старажытная паэзія Беларусі: XXI – першая палова XVII ст. / І.В.Саверчанка. – Мінск : Навука і тэхніка, 1992. – 254 с.
  84. Санюк, Д. Эстэтыка творчасці Я. Купалы / Д. Санюк. – Мінск : Беларускі кнігазбор, 2000. – 212 с.
  85. Семяновіч, А.А. Беларуская савецкая драматургія 1917 – 1932 гг. / А.А.Семяновіч. – Мінск : Навука і тэхніка, 1978. – 192 с.
  86. Сіненка, Г. Ніл Гілевіч: нарыс творчасці / Г. Сіненка. – Мінск : Выдавецтва БДУ, 1981. – 199 с.
  87. Сучасная беларуская драматургія : традыцыі і наватарства / уклад. і прадм. П. Васючэнкі; пад агул. рэд. У.М. Сіўчыкава. – Мінск : Сэр-Віт, 2003. – 639 с.
  88. Сучасная беларуская драматургія: традыцыі і наватарства. – Мінск : Беларуская навука, 2003. – 341 с.
  89. Сучасная беларуская паэзія : для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту / уклад. Алеся Лесавіка ; прадм. Любові Гарэлік. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2009. – 525 с.
  90. Сучасная беларуская проза : для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту / уклад. Алеся Лесавіка. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2009. – 462 с.
  91. Сучасная беларуская проза : традыцыі і наватарства / уклад. У. Сіўчыкава, М. Тычыны; рэдкал.: У. Арлоў і інш. – Мінск : Сэр-Віт, 2003. – 703 с.
  92. Сучасная беларуская проза: традыцыі і наватарства. – Мінск : Беларуская навука, 2003. – 402 с.
  93. Тычына, М. Змена квадры: Літ.-крытыч. арт. / М.Тычына. – Мінск, 1983.
  94. Тычына, М. Час прозы: Літ.-крытыч. арт. / М.Тычына. – Мінск, 1988.
  95. Усікаў, Я. Андрэй Макаёнак: нарыс жыцця і творчасці / Я. Усікаў. – Мінск : Народная асвета, 1984. – 136 с.
  96. Хромчанка, К.Р. Беларуская мастацкая проза (канец ХІХ – пачатак ХХ ст.). / К.Р.Хромчанка. – Мінск : Выд-ва БДУ, 1979. – 191 с.
  97. Чабан, Т. К. Крылы рамантыкі: Рамантыч. тэндэнцыі ў сучас. бел. паэзіі / Т.К.Чабан. – Мінск, 1982.
  98. Чалавечае вымярэнне ў сучаснай беларускай літаратуры / М.А.Тычына [і інш.]; навук. рэд. М.А.Тычына. – Мінск : Беларус. навука, 2010. – 459 с.
  99. Чыгрын, І. Паміж былым і будучым : проза Максіма Гарэцкага / I. Чыгрын. – Мінск : Навука і тэхніка, 1994. – 168 с.
  100. Чыгрын, І.П. Крокі: Проза “Узвышша” / І.П.Чыгрын. – Мінск : Навука і тэхніка, 1989. –144 с.
  101. Шаблоўская, І. В. Драма абсурду ў славянскіх літаратурах і еўрапейскі вопыт : паэтыка : тыпалогія. – Мінск : Белдзяржуніверсітэт, 1998. – 20 с.
  102. Шамякіна, Т. І. Міфалогія Беларусі : Нарысы / Т.І.Шамякіна. – Мінск, 2000.
  103. Штэйнер, І.Ф. Шматмоўная літаратура Беларусі ХІХ стагоддзя / І.Ф. Штэйнер. – Мінск : Беларус. навука, 2002. – 171 с.
  104. Шынкарэнка, В. К. Пад ветразем дабра і прыгажосці : Жанрава-стылявыя асаблівасці прозы У. Караткевіча / В.К.Шынкарэнка. – Мінск, 1995.
  105. Янушкевіч, Я. За архіўным парогам: беларуская літаратура ХІХ ст. у святле архіўных пошукаў / Я. Янушкевіч. – Мінск : Маст. літ., 2002. – 381 с.
  106. Яскевіч, А.А. Творы Ф. Скарыны: Жанравая структура. Філасофскія погляды. Мастацтва слова / А.А.Яскевіч. – Мінск : Навука і тэхніка, 1995. – 144 с.