10.01.09 – фалькларыстыка

Специальность
Загад Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь ад 31 сакавіка 2008 г. № 77
 

АСНОЎНЫ ЗМЕСТ ПРАГРАМЫ

Мэта праграмы: садзейнічаць засваенню ўсяго комплексу тэарэтычных і практычных ведаў у галіне фалькларыстыкі, неабходных для правядзення навуковых даследаванняў і пацвярджэння кваліфікацыі па спецыяльнасці 10.01.09 – фалькларыстыка.

Задачы праграмы:

  • сістэматызаваць тэарэтычныя і практычныя навуковыя веды, накопленыя фалькларыстыкай на працягу яе гістарычнага развіцця;

  • вызначыць палажэнні, якія характарызуюць ідэйна-мастацкую прыроду, спецыфіку фальклору як віду духоўнай дзейнасці чалавека;

  • акрэсліць аб'ект і прадмет, метадалогію і методыку вывучэння фальклору, прадставіць асноўныя кірункі збірання, публікацыі і даследавання беларускай вусна-паэтычнай творчасці ў працах айчынных і замежных нарадазнаўцаў;

  • сфарміраваць уяўленне пра гістарычнае развіццё беларускага фальклору, яго жанрава-відавы склад, ідэйна-тэматычны змест і паэтыку, асаблівасці генезісу і развіцця сістэмы родаў, відаў і жанраў;

  • даць спіс найбольш значных крыніц і тэарэтычных прац па фалькларыстыцы.

Патрабаванні да ўзроўню ведаў экзаменуемага

Традыцыйная культура народа – фенаменальная з'ява яго духоўнасці. Стараннем безымянных паэтаў, музыкаў, мудрасловаў-філосафаў, аналітыкаў жыцця яна сфарміравалася ў стройную самадастатковую сістэму каардынат і арыенціраў быцця этнасу. Яе багата разгалінаваная відава-жанравая сістэма абрадавых практык, сямейна- і каляндарна-абрадавых песень, павер'яў, казкавага эпасу, прыказак, прымавак, загадак, замоў, пазаабрадавай лірыкі, народнага тэатра акумулявала ў сабе велізарны сацыякультурны досвед народа, на фундаментальным узроўні ўвасобіла яго маральна-этычныя і эстэтычныя ідэалы.

Рэгулюючы на працягу многіх стагоддзяў быццё этнасу, традыцыйная культура падтрымлівала яго жыццядзейнасць, надавала яму ўстойлівасць,  жыццёвую перспектыву. І сягоння, у эпоху глабалізацыі, імклівага тэхнічнага прагрэсу яе пастулаты не трацяць актуальнасці для сучаснага грамадства. Яны запатрабаваны пры сацыялізацыі асобы, яе ідэнтыфікацыі, з'яўляюцца важным складнікам на этапе станаўлення дзяржаўнасці ў Рэспубліцы Беларусь.

Экзаменуемы па спецыяльнасці 10.01.09 – фалькларыстыка павінен:

  • ведаць заканамернасці функцыянавання фальклору як віду духоўнай дзейнасці чалавека, яго спецыфікі, выяўленне ў ім светапогляду народа, яго ментальнасці;

  • прадэманстраваць сістэмныя веды па тэорыі фальклору, гісторыі фалькларыстыкі, асноўных кірунках збірання, публікацыі і вывучэння беларускай вусна-паэтычнай творчасці;

  • засведчыць веданне аб'екта і прадмета, метадалогіі і методыкі даследавання фальклору;

  • мець акрэсленае ўяўленне пра гістарычнае развіццё беларускага фальклору, яго жанрава-відавы склад, ідэйна-тэматычны змест, генезіс і паэтыку;

  • канкрэтна ўяўляць тыпалогію і нацыянальную спецыфіку беларускага фальклору, сацыякультурную дынаміку жанраў.

1.  ТЭОРЫЯ ФАЛЬКЛОРУ

Фальклор як спецыфічная форма духоўнай дзейнасці чалавека. Шырокае разуменне тэрміна, прынятае ЮНЕСКА, у адпаведнасці з якім фальклор - гэта калектыўная, заснаваная на традыцыях творчасць, яе формы ўключаюць мову, вусную літаратуру, музыку, танцы, гульні, міфалогію, абрады, звычаі, рамёствы, архітэктуру. Вузкае разуменне тэрміна нематэрыяльнай традыцыйнай культуры народа.

Прадмет і задачы навукі аб фальклоры.

Тэорыі паходжання фальклору. Сінкрэтызм фальклору. Адлюстраванне ў ім працоўнага і сацыяльнага вопыту народа, яго светапогляду, маралі, этыкі, ідэйна-эстэтычных ідэалаў. Патрыятызм, гуманізм, аптымізм фальклору. Суадносіны класавага і агульначалавечага, нацыянальнага і агульначалавечага.

Асноўныя вызначальныя рысы фальклорных твораў. Калектыўны характар народнага мастацтва. Калектыўнасць, яе сутнасць, шматграннасць праяў. Суадносіны калектыўнага і індывідуальнага на розных гістарычных этапах, у розных жанрах. Вуснасць народнай творчасці. Традыцыйнасць. Адзінства традыцыйнасці і імправізацыі. Варыянтнасць фальклорных твораў. Яе абумоўленасць вусным характарам бытавання як формай існавання фальклорных твораў. Паняцце інварыянта.

Фальклор як спецыфічная сістэма камунікатыўных адносін. Роля аўдыторыі (слухачоў, гледачоў) у фальклоры.

Сацыяльная прырода вуснай народнай творчасці.

Гістарычная абумоўленасць фальклору.

Фальклорны працэс і яго сувязь з эканамічным, палітычным і духоўным жыццём грамадства. Сутнасць фальклорнага працэсу, змены ў жанравым складзе, функцыянальнасці і ідэйна-тэматычным змесце, вобразнай сістэме, у характары канфлікту, мастацкіх асаблівасцях твораў, спосабах адлюстравання рэчаіснасці.

Месца фальклору ў сістэме рэлігійна-абрадавай практыкі. Адлюстраванне ў ім архаічных форм мыслення, сацыяльных адносін, этнаграфічных рэалій. Сакральнае і прафаннае. Эстэтычнае і утылітарна-прагматычнае.

Формы існавання фальклору і яго функцыі ў грамадстве. Фальклор аўтэнтычны і сцэнічны.

Роля фальклору ў сучаснай культуры. Фальклор у выхаванні нацыянальнай свядомасці, у замацаванні і пераемнасці лепшых традыцый. Яго роля ў адраджэнні нацыянальнай культуры. Этнаахоўная роля фальклору.

Лёс фальклору на сучасным этапе. Фалькларызм як сацыяльна абумоўлены працэс адаптацыі, трансфармацыі і рэпрадукцыі фальклору ў грама дскім быце, культуры і мастацтве.

Фалькларыстыка як навука, яе месца ў сістэме іншых навук. Асноўныя напрамкі сучаснай фалькларыстыкі: філалагічны, этналагічны, гісторыка-сацыялагічны, мастацтвазнаўчы, музыказнаўчы, комплексны.

Метадалогія і методыка вывучэння фальклору.

Вывучэнне фальклору: гісторыка-параўнальнае, генетычнае, тыпалагічнае, структурна-семіятычнае, дыяхроннае, сінхроннае, сістэмнае, функцыянальнае, арэальнае, рэгіянальнае.

Палявыя даследаванні фальклору. Методыка збору і апрацоўкі палявых матэрыялаў. Стацыянарныя і экспедыцыйныя даследаванні.

Гістарызм фальклору. Праблема "Фальклор і рэчаіснасць" - цэнтральная праблема для разумення мастацкай сутнасці фальклору, спецыфікі і лёсу яго асобных жанраў. Розныя погляды на праблему суадносін фальклору і гісторыі, дыскусія па праблеме (погляды У.Я.Пропа, Д.С.Ліхачова, Б.М.Пуцілава, Б.А.Рыбакова і інш.).

Праблема перыядызацыі фальклору.

Класіфікацыя фальклору. Прынцыпы сістэматызацыі фальклорных твораў. Вылучэнне відаў і жанраў.

Паняцце і асноўныя прыкметы жанру ў фальклоры. Жанравы склад фальклору. Лёс розных жанраў. Прычыны затухання адных і прадукцыйнасці іншых жанраў. Дынаміка відаў і жанраў – вынік сацыяльнага развіцця грамадства.

Праблема выканаўства ў фальклоры. Музычныя, драматычныя, гульнёвыя элементы ў выкананні твораў розных жанраў. Тыпы народных выканаўцаў, іх індывідуальнае майстэрства.

Суадносіны калектыўнай творчасці з індывідуальным характарам і прафесіяналізмам выканаўцы. Традыцыя  і  імправізацыя ў яго творчасці.

Паэтыка фальклорных твораў (спосабы адлюстравання чалавека, адсутнасць або неабавязковасць лагічных матывіровак, час і прастора ў фальклоры, прынцыпы кампазіцыі і г.д.). Роля напеву ў музычным фальклоры.

Стабільныя і пераменныя элементы ў фальклоры. Спалучэнне іх у розных жанрах. Роля тыповых (агульных) месц, формул, пастаянных эпітэтаў і іншых мастацкіх сродкаў. Ступень узаемапранікнення і зменлівасць жанраў, іх узаемадзеянне і ўзаемаўплывы. Існаванне міжжанрвых утварэнняў. Кантамінацыя. Трансфармацыя.

Узаемаадносіны вербальных і невербальных форм народнай культуры. Фальклор і прафесійнае мастацтва (літаратура, музычная творчасць, тэатр, кіно, цырк, эстрада, радыё, тэлебачанне).

Падабенства і адрозненні паміж фальклорам і літаратурай.

Узаемадзеянне літаратуры і фальклору на розных гістарычных этапах. Народная рэдакцыя літаратурных твораў.

Уплыў кніжнай традыцыі на вусную народную творчасць.  

Фальклор у сістэме мастацкай самадзейнасці, у сродках масавай інфармацыі (радыё, тэлебачанне), у школе і дашкольных установах.

Асаблівасці міфалагічнай свядомасці

Міфалогія ў сістэме духоўнай культуры. Азначэнне міфа, міфалагемы, міфалогіі. Славянская міфалогія. Паняцце вышэйшай і ніжэйшай міфалогіі.

Пантэон вышэйшых багоў: Пярун, Хорс, Дажбог, Стрыбог, Сімаргл, Мокаш, Велес. Духі ніжэйшага ўзроўню, абстрагаваныя міфалагічныя істоты. Дэманалогія.

Архетыпы і міфалагемы ў народнай творчасці. Летапісныя крыніцы аб язычніцтве ў старажытных усходніх славян.

Надзяленне функцыямі язычніцкіх бостваў адпаведных хрысціянскіх святых.

Тэарэтычныя даследаванні па міфалогіі славян.

ІІ.  ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ ФАЛЬКЛАРЫСТЫКІ

Першыя звесткі пра беларускі фальклор у летапісах і старажытнай літаратуры. Пачатак сістэматычнай збіральніцкай і даследчай працы ў канцы XVIII - першай палове ХІХ ст. Уздзеянне ідэй рамантызму на фарміраванне фалькларыстыкі як навукі.

Першыя працы ў галіне беларускай этнаграфіі і фалькларыстыкі (А.Меер, М.Чарноўская, І.Шыдлоўскі).

З.Даленга-Хадакоўскі і яго роля ў збіранні і вывучэнні беларускага і славянскага фальклору.

Развіццё беларускай фалькларыстыкі ў адзіным рэчышчы са славянскай і еўрапейскай навукай. Цікавасць да Беларусі і яе духоўнай культуры польскіх і рускіх навуковых колаў і грамадскасці пасля паўстання 1830-1831 гг.

Праца А.Рыпінскага "Беларусь" (1840)  і  яе значэнне.

А.Міцкевіч пра беларускі фальклор, мову, яе гістарычную ролю ў Вялікім княстве Літоўскім.

Збіранне і апрацоўка беларускіх легенд і паданняў Я.Баршчэўскім ("Шляхціц Завальня", 1844—1846).

Дзейнасць Я.Чачота і яго зборнік "Piosnki wieśniacze z nad Niemna і Dźwiny". Чацвёрты том (1846) – першае асобнае выданне твораў беларускай народнай паэзіі.

Зараджэнне "міфалагічнай школы", яе тэарэтычныя і метадалагічныя ўстаноўкі, уплыў на славянскую, у тым ліку і беларускую, фалькларыстыку.

Гістарычная і антрапалагічная школы.

Фальклорна-этнаграфічныя працы П.М.Шпілеўскага "Падарожжа па Палессі і Беларускім краі" і "Беларусь у характарыстычных апісаннях і фантастычных яе казках". Погляды П.Шпілеўскага на беларускі народ, яго мову і вусную творчасць. Уплыў міфалагічнай школы. Зборнік "Белорусские пословицы" (1853).

Беларусь 60-х гадоў і грамадска-палітычны і культурны рух у краі.

Дзейнасць Рускага геаграфічнага таварыства (РГТ) па збіранню і вывучэнню духоўнай культуры беларусаў, актывізацыя мясцовых сіл у вывучэнні роднага краю. Стварэнне Паўночна-Заходняга аддзела Таварыства ў Вільні (1867).

Працы М.А.Дзмітрыева, П.А.Гільтэбранта, П.А.Бяссонава. Навуковыя і  грамадска-палітычныя погляды гэтых фалькларыстаў.

Фалькларыстычная дзейнасць І.І.Насовіча. "Сборник белорусских пословиц" (1871) І.І.Насовіча – першае навуковае выданне твораў гэтага жанру.

П.В.Шэйн (1826-1900) – збіральнік і публікатар беларускага фальклору. Разгортванне П.В.Шэйнам збіральніцкай работы на Беларусі. Метады яго збіральніцкай дзейнасці. Першая праграма па збіранню беларускай вуснапаэтычнай творчасці, складзеная П.В.Шэйнам; вартасці і недахопы праграмы.

Зборнікі беларускіх песень З.Радчанкі. Характарыстыка збіральніцай мовы Гомельшчыны, беларускіх мелодый; месца песні ў жыцці народа, апісанне абрадаў.

Беларуская народная творчасць у трохтомнай працы А.С.Дэмбавецкага "Опыт описания Могилевской губернии" (1882). Вартасці публікацый і недахопы.

Фальклорна-этнаграфічны зборнік Д.Г.Булгакоўскага "Пинчуки" (1890). Характарыстыка збіральнікам песень беларускага земляробчага календара.

М.Я.Нікіфароўскі (1846—1910) – фалькларыст і этнограф. («Очерки простонародного житья-бытья в Витебской Белоруссии и описание предметов обиходности» (1895), «Простонародные предметы и поверья. Суеверные обряды и обычаи, легендарные сказания о лицах и местах» (1897)). Заслугі М.Я.Нікіфароўскага перад беларускай навукай. Ацэнка яго дзейнасці сучаснікамі.

Фалькларыстычная дзейнасць Е.Р.Раманава (1855-1923). Яго сацыяльна-палітычныя і навуковыя погляды. "Белорусский сборник" Е.Р.Раманава – манументальны збор беларускага фальклору.

Праца  У.М.Дабравольскага  (1856—1920)  "Смоленский этнографический сборник"  (ч. 1—4, 1891—1903);  беларускі матэрыял у гэтым зборніку.

Значэнне  працы У.М.Дабравольскага  для гісторыі  беларускай фалькларыстыкі.

А.М.Пыпін як гісторык беларускай фалькларыстыкі ("История русской этнографии", т. 4, 1890). Прагрэсіўны погляд А.М.Пыпіна на Беларусь, беларускую мову і народную творчасць.

Я.Ф.Карскі (1861-1931) – вучоны-беларусазнавец шырокага профілю заснавальнік беларускай філалогіі. Праца Я.Ф.Карскага "Белорусы"    ("Народная паэзія", т. 3, вып. 1) – першае навуковае даследаванне вуснай паэзіі беларусаў. Навуковыя погляды Я.Ф.Карскага. Значэнне яго спадчыны для развіцця беларускай фалькларыстыкі.

Збіранне і вывучэнне беларускай народнай паэзіі ў другой палове     ХІХ ст. польскімі фалькларыстамі і этнографамі. Ян Карловіч (1836-1903), Міхал Федароўскі (1853-1923).

М.В.Доўнар-Запольскі (1867-1934) – збіральнік і даследчык беларускай народнай паэзіі. Першыя навуковыя даследаванні вучоным беларускага народнага вяселля. М.В.Доўнар-Запольскі пра асаблівасці бытавання беларускай песні.

М.А.Янчук (1859—1921) як вучоны-этнограф і фалькларыст. Каштоўнасць запісаў беларускіх мелодый, апублікаваных М.А.Янчуком. Погляды М.А.Янчука на беларускія песні і эпас.

Дзейнасць А.Я.Багдановіча (1862-1940) як карэспандэнта П.В.Шэйна. Праца А.Я.Багдановіча "Пережитки древнего миросозерцания у белорусов" (1895), даследаванне ім народнага светапогляду.

Публікацыі лепшых твораў рэвалюцыйнай паэзіі ў газеце "Северо-Западный край". Працы Я.Купалы, Я.Коласа, Цёткі, Ц.Гартнага ў галіне краязнаўства і фалькларыстыкі.

Аднаўленне дзейнасці Паўночна-Заходняга аддзела РГТ (1910) і яго роля ў развіцці беларускай фалькларыстыкі. "Запіскі Паўночна-Заходняга аддзела РГТ".

Зборнік А.К.Сержпутоўскага "Сказки и рассказы белорусов-полешуков" (1911) – адметная з'ява ў беларускай фалькларыстыцы. А.К.Сержпутоўскі пра беларускія казкі і казачнікаў, пра месца фальклору      ў духоўным жыцці народа.

Навуковая дзейнасць І.А.Сербава (1871—1943). Нарыс “Беларусы-сакуны” (1915).

Развіццё фалькларыстыкі ў савецкі час. Стварэнне навуковых, навучальных, культурна-асветніцкіх устаноў. Дзейнасць Інстытута беларускай культуры, разгортванне краязнаўчай работы ў рэспубліцы. Часопіс "Наш край", фальклор на яго старонках.

Праца З.Бядулі "Вера, паншчына і воля ў беларускіх песнях і казках" (1924), яе значэнне. З.Бядуля пра народны тэатр лялек. Погляды З.Бядулі на беларускі фальклор.

Публікацыі беларускіх народных твораў. Зборнік М.Гарэцкага і А.Ягорава "Народныя песні з мелодыямі" (1928), двухтомнае выданне А.Шлюбскага "Матэрыялы да вывучэння фальклору і мовы Віцебшчыны" (1927-1928), а таксама яго "Матэрыялы да беларускае бібліяграфіі" (т. 4, 1927) – першае бібліяграфічнае выданне па этнаграфіі і фальклору беларусаў.

М.Нікольскі – даследчык сямейна-  і  каляндарна-абрадавай творчасці.

Дзейнасць сектара этнаграфіі і фальклору Інстытута гісторыі АН БССР у перадваенныя гады. Фальклорныя зборнікі і даследаванні. Іх метадалагічныя асновы, недахопы.

Фалькларыстычная работа ў пасляваенны перыяд. Роля Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору ў збіранні і даследаванні народнай творчасці.

Фалькларыстычная дзейнасць Р.Шырмы, Г.Цітовіча.

Асноўныя напрамкі ў даследчай працы: вывучэнне гераічнага і гістарычнага эпасу ("Беларускі эпас", 1959), збіранне і вывучэнне фальклору Вялікай Айчыннай вайны ("Беларускі фальклор Вялікай Айчыннай вайны", 1961; "Паэзія барацьбы", 1985), даследаванне сучаснага фальклору. Гісторыка-тэарэтычныя даследаванні беларускай народнай творчасці. Вывучэнне жанраў і відаў нацыянальнага фальклору. Даследаванне актуальных праблем беларускай фалькларыстыкі і славянскіх узаемасувязей.

Збіранне і публікацыя народных твораў. Шматтомнае выданне беларускай народнай творчасці: абрады і абрадавая паэзія ў зборы БНТ; пазаабрадавая лірыка ў БНТ; народная проза; парэмія, народна-тэатральная і этнамузычная творчасць у зборы.

Рэгіянальныя зборнікі. Распрацоўка праблемы ўзаемасувязі літаратуры і фальклору.

Дапаможнікі і падручнік па беларускаму фальклору.

Работа філалагічных факультэтаў ВНУ па вывучэнню і збіранню фальклору.

Асноўная работа славянскіх даследчыкаў па традыцыйнай духоўнай культуры. Этналінгвістычныя школы М.І.Талстога (Масква), В.М.Гацака (Масква), Е.Бартміньскага (Люблін).

Асноўныя  фальклорна-этнаграфічныя  перыядычныя  выданні  славян-

скіх краін.

Ш.  ГІСТАРЫЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСКАГА ФАЛЬКЛОРУ

Фальклор дакласавага грамадстсва. Дарэвалюцыйны і сучасны фальклор.

Фальклор розных сацыяльных слаёў грамадства.

Дынаміка, трансфармацыя фальклорных твораў у розныя гістарычныя эпохі.

Фальклор рабочых: жанравы склад, ідэйна-тэматычны змест, вобразы. Вытокі фальклору рабочых, яго сувязь з традыцыйнай песнятворчасцю беларускага народа, з рускім і ўкраінскім фальклорам. Уплыў перадавой дэмакратычнай літаратуры і рэвалюцыйнай паэзіі.

Змены ў мастацкай прыродзе вуснапаэтычнай творчасці, павелічэнне ролі індывідуальнага пачатку ў фальклоры. Зараджэнне мастацкай самадзейнасці. Уплыў літаратуры на фальклор, узаемадзеянне вусна-паэтычнай творчасці трох братніх усходнеславянскіх народаў.

Жанравы склад, ідэйна-тэматычны змест, мастацкія асаблівасці сучаснай беларускай народнай творчасці. Роля традыцыйнага фальклору ў сучасным жыцці грамадства.

Адлюстраванне гераічнай барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў беларускай народнай творчасці Вялікай Айчыннай вайны.

ІV.  РОДЫ,  ВІДЫ  І  ЖАНРЫ БЕЛАРУСКАГА ФАЛЬКЛОРУ

Жанравы склад беларускага фальклору, яго нацыянальныя асаблівасці. Вызначальнае месца абрадавай паэзіі, казачнага эпасу. Развіццё прыказак, прымавак, загадак, народнага тэатра, пазаабрадавай лірыкі. Уплыў быліннай паэзіі на беларускі фальклор: беларускія казкі на былінныя сюжэты, песні быліннага складу. Гістарычная паэзія. Адлюстраванне барацьбы з прыгонам.

З а м о в ы

Азначэнне жанру. Паходжанне замоў, іх утылітарнае (прыкладное) значэнне. Замовы ў быце сялянства і гаспадарчай дзейнасці. Замоўна-заклінальная практыка.

Віды замоў. Язычніцтва і хрысціянства ў замовах. Адлюстраванне старажытных вераванняў чалавека, яго гаспадарчага, грамадскага і духоўнага жыцця. Міфапаэтычная светапоглядная аснова замоў. Персаніфікацыя ў замовах. Міфалагізм замоў.

Кампазіцыя замоў. Вобразная і эмацыянальная сіла слова ў замовах. Паэтыка замоў: паўтор, паралелізм, скразны эпітэт, рытм, рыфма.

Абрадавы фальклор

Сістэма і агульная характарыстыка абрадавага фальклору. Старажытнасць паходжання. Прымеркаванасць да гаспадарчых і сямейных абрадаў. Сувязь абрадавай паэзіі з працоўнай дзейнасцю чалавека, яго жыццёвымі цыкламі.

К а л я н д а р н а – а б р а д а в ы   ф а л ь к л о р.  Падзел на цыклы.

Паэзія зімовага цыкла. Калядныя абрады. Аграрная магія калядных абрадаў і песень. Аграрна-вытворчая і шлюбная тэматыка калядак і шчадровак, структура і паэтыка. Абрад “Жаніцьба Цярэшкі”. Калядныя варожбы аграрнай і любоўнай функцыянальнай скіраванасці.

Масленіца: абрады і песні. Паэзія веснавога цыкла. Гуканне вясны. Вяснянкі і іх змест, паэтычна-вобразная форма, спецыфіка функцыянавання. Велікодныя абрады і звычаі. Валачобніцтва. Паэтызацыя працы ў валачобных песнях. Кампазіцыя. Вобразы і паэтыка валачобных песень.

Веснавыя карагоды. Юраўскі цыкл: аграрныя і жывёлагадоўчыя звычаі і абрады. Юраўскія песні і карагоды. Культ раслін і продкаў у траецкіх абрадах і песнях. Куст. Ушэсце: ваджэнне/пахаванне стралы. Русальная традыцыя беларусаў: вераванні, абрады, песні.

Паэзія летняга цыкла. Купальскія абрады і звычаі. Іх старажытны сэнс і сувязь з летнім сонцастаяннем. Вобраз Купалачкі, Купалы, Купальніцы ў купальскіх песнях. Матывы кахання і вясельныя матывы. Гумарыстычныя песні Купалля, песенныя пікіроўкі моладзі. Пятроўскія песні. Жніво, жніўныя абрады. Песні зажынкавыя, уласна жніўныя, дажынкавыя, спарышовыя песні, раёк. Працоўная аснова жніўных песень. Сацыяльныя, антыпрыгонніцкія матывы жніўных песень.

Паэзія восеньскага цыкла. Сувязь з уборкай ярыны, збіраннем ягад і грыбоў. Ярынныя песні. Матывы кахання і шлюбу ў восеньскіх песнях. Песні пры ўборцы і апрацоўцы ільну. Песні на супрадках (прадзільныя). Мастацкая прырода восеньскай лірыкі. Восеньскія песні – спецыфіка беларускай народна-песеннай творчасці.

Лёс каляндарна-абрадавага фальклору сёння.

Месца паэзіі беларускага земляробчага календара сярод вуснапаэтычнай спадчыны іншых народаў.

С я м е й н а – а б р а д а в ы    ф а л ь к л о р.  Адлюстраванне побыту, маралі, звычаяў і вераванняў. Сутнасць сямейна-абрадавай паэзіі, жанравы склад.

Радзінная абраднасць і паэзія. Яе сувязь з абрадамі. Хрэсьбінныя песні – адметная з'ява беларускай абрадавай народнай творчасці. Адлюстраванне народных звычаяў і ўрачыстасцей у хрэсьбінных песнях. Песні пра дзіцячую долю. Велічальныя хрэсьбінныя песні. Радзінная паэзія ў сучасны перыяд.

Вясельная абраднасць і паэзія. Паходжанне вясельнага абраду. Асноўныя этапы вяселля. Адлюстраванне ў вясельных песнях рэшткаў старажытных вераванняў. Велічальныя песні да маладых. Каравайныя песні. Жартоўна-сатырычныя песні, прыпеўкі і прыгаворы ўдзельнкаў вяселля. Песні нявесты і іх асноўны змест. Песні сіраты. Асаблівасці мастацкіх вобразаў і паэтычнай мовы вясельных песень. Фальклорныя традыцыі ў сучасным беларускім вяселлі.

Пахаванне: абрады і звычаі, галашэнні. Азначэнне і класіфікацыя, вобразная структура. Памінкі: сітуацыйныя і каляндарныя. Культ продкаў. "Дзяды". Асноўны змест галашэнняў, іх мастацкая форма.

Малыя фальклорныя жанры

В ы с л о ў і

Азначэнне прыказкі і прымаўкі, іх адрозненне. Прыказкі і прымаўкі ў жыцці народа, асаблівасці іх бытавання. Паходжанне. Разнастайнасць тэматыкі, шматзначнасць прыказак і прымавак, класіфікацыя.

Паэтыка народных прыказак. Інтэрнацыянальнае і нацыянальнае ў прыказках. Праклёны, зычэнні, вітанні.

З а г а д к і

Азначэнне жанру. Паходжанне загадак, развіццё і бытаванне. Месца загадкі ў жыцці народа. Утылітарная (прыкладная) і выхаваўчая роля загадкі. Загадка як сродак перадачы жыццёвага вопыту людзей, сродак развіцця кругагляду, паэтычнага мыслення і назіральнасці.

Віды загадак: загадкі-метафары, загадкі-пытанні, загадкі-задачы.

Змест і паэтыка загадак: метафара, метанімія, апісальнасць вобраза, пытанне, двухчленная будова, словатворы, гукаперайманне, асаблівасці рытму, рыфмы. Уласныя імёны ў загадках.

Лёс жанру. Ідэйна-тэматычныя асаблівасці сучасных загадак.

Прыкметы, павер'і, былічкі. Жанравая спецыфіка. Функцыянальны змест.

К а з к і

Азначэнне жанру. Казка ў сістэме апавядальных жанраў фальклору. Роля выдумкі ў казцы, суадносіны выдумкі і рэальнасці.

Асаблівасці развіцця беларускіх казак у розныя эпохі. Роля казачніка. Месца беларускай казкі ў казачным эпасе народаў свету.

Беларускія казачнікі.

Унутрыжанравая класіфікацыя. Вопыт класіфікацыі сюжэтаў, адмоўныя і станоўчыя бакі сістэмы Андрэева-Аарнэ і Аарнэ-Томпсана. Сучасныя паказальнікі сюжэтаў.

К а з к і    п р а   ж ы в ё л.  Паходжанне казак пра жывёл, іх сувязь з працоўнай дзейнасцю чалавека і грамадскім жыццём. Рэшткі старажытных вераванняў: анімізм, татэмізм і інш. Асаблівасці мастацкай выдумкі. Асноўныя тэмы, ідэі, вобразы. Сувязь з першабытнымі міфамі пра культурных герояў з зоаантрапалагічнымі рысамі. Мастацкія асаблівасці. Дыялог у казках. Кумулятыўныя казкі. Сатыра і гумар у казках. Лёс казак пра жывёл.

Ч а р а д з е й н ы я    к а з к і.  Гістарычныя карані, архаічная міфалогія чарадзейных казак. Характар мастацкай выдумкі, жыццёвая аснова. Сувязь са старажытнымі ўяўленнямі і вераваннямі. Старажытныя сюжэты і матывы. Асноўны канфлікт – барацьба чалавека за падпарадкаванне сіл прыроды. Змены ў сацыяльнай прыродзе канфлікту, адлюстраванне ў чарадзейных казках класавых супярэчнасцей.

Асноўныя тэмы, ідэі і вобразы чарадзейных казак. Вобраз станоўчага героя. Вобраз асілка ў беларускіх чарадзейных казках. Казкі на былінныя сюжэты. Жаночыя вобразы чарадзейных казак, вобраз падчаркі-сіраты, малодшага брата. Вобразы супраціўнікаў героя - Кашчэя, Цмока, Бабы Ягі, іх вытокі.

Паэтыка і стыль. Гіпербалізацыя як адзін з асноўных сродкаў стварэння мастацкага вобраза. Кампазіцыя, казачная абраднасць, стылёвыя формулы, прыказкі, канцоўкі. Кантамінацыя.

С а ц ы я л ь н а – б ы т а в ы я,  а в а н т у р н а – н а в е л і с т ы ч н ы я    к а з к і.   Паходжанне сацыяльна-бытавых казак. Адлюстраванне ў іх быту працоўных, класавай свядомасці. Уласна бытавыя, антыпрыгонніцкія  казкі.

Асаблівасці мастацкага адлюстравання рэчаіснасці  ў  антыпрыгонніцкіх казках. Паэтыка і стыль.

Лёс казак. Запісы традыцыйных казак. Новыя творы, іх ідэйна-тэматычны змест, асаблівасці паэтыкі. Традыцыі і наватарства. Беларускія казкі ў славянскім і сусветным казачным эпасе. Міжнародныя сюжэты і спецыфіка іх нацыянальнага ўвасаблення. Сюжэты, зафіксаваныя толькі ў беларускім фальклоры. Этнаграфізм казак, адлюстраванне ў іх шматлікіх рэалій быту беларусаў.

Асноўныя зборнікі і даследаванні.

Легенды і паданні

Месца легенд і паданняў сярод іншых апавядальных жанраў.

Азначэнне легенды. Тэматыка легенд і іх асноўныя групы. Адлюстраванне ў легендах рэлігійных і антыпрыгонніцкіх ідэй. Сувязь легенд з сатырычнымі казкамі. Суаднесенасць легенд з паданнямі.

Азначэнне жанру падання. Суадносіны эстэтычнай і пазнавальнай функцыі. Асноўныя тэматычныя групы паданняў. Паданні пра гістарычныя падзеі. Тапанімічныя паданні.

Вусныя сказы

Жанравыя асаблівасці вуснага сказа. Роля індывідуальнага пачатку. Вусныя сказы – адзін з асноўных апавядальных жанраў фальклору рабочых. Месца вусных сказаў у сучасным фальклоры. Элементы мастацкай выдумкі ў вусных сказах.

Анекдоты. Жарты. Гумарэскі

Азначэнне жанру. Паходжанне. Характэрныя рысы анекдотаў. Сатыра і гумар. Ідэйна-тэматычны змест і мастацкія асаблівасці анекдотаў. Сацыяльныя матывы, крытыка заган і людскіх недахопаў. Гістарычныя падзеі і асобы ў творах гэтага жанру.

Сучасны анекдот. Сатыра і гумар анекдотаў у барацьбе з заганамі чалавека і грамадства.

Пазаабрадавыя песні

Месца песні ў жыцці народа. Азначэнне пазаабрадавай песні.

Прынцыпы класіфікацыі пазаабрадавых песень у сучаснай фалькларыстыцы.

Л ю б о ў н ы я   п е с н і.  Сюжэтнае багацце і разнастайнасць. Класіфікацыя. Вобразная сістэма. Эмацыянальнасць і лірызм любоўных песень. Паэтызацыя пачуцця кахання, высакароднасць і чысціня пачуццяў. Рэалізм і ідэальныя ўяўленні ў лірыцы.  Сацыяльныя матывы. Выяўленне народнай маралі і этыкі. Пратэст дзяўчыны супраць шлюбу па прымусу.

С я м е й н ы я   п е с н і.   Патрыярхальная сялянская сям'я ў пазаабрадавых песнях. Становішча жанчыны ў сям'і чужых бацькоў. Нядоля жанчыны.

Песні аб горкай удовінай долі. Сіроцкія песні.

Мастацкія вобразы сямейных песень.

Бяседныя, або гасцявыя, песні. Карціны дастатку як мара пра лепшую долю.

Ж а р т о ў н ы я   п е с н і.   Спецыфіка жартоўных песень. Грамадская функцыя. Формы камізму. Зоамарфізм у жартоўных песнях. Высмейванне недарэчнага мужа, няўдаліцы жонкі, дзівакаватых дзядулі і бабулі. Паказ розных заган у характары і паводзінах людзей – ляноты, п'янства, фанабэрыстасці, неахайнасці і інш.

Сацыяльныя матывы ў жартоўных песнях. Песні-перавёртышы, небыліцы.

П е с н і – б а л а д ы. Балады. Тыпалогія жанру. Класіфікацыя. Вобразы.  Балады – ліра-эпічны жанр песеннай творчасці. Асноўныя сюжэты і матывы балад: маці заклінае сына ў явар; ператварэнне брата і сястры ў кветку "браткі"; ператварэнне нявесткі, заклятай свякровай, у каліну; смерць дзяўчыны, ашуканай казакамі; балады пра Ціхоню, Яську; балада пра Бандароўну і інш.

Акрэсленасць сюжэтаў – характэрная мастацкая асаблівасць балад. Лёс жанру.

Г і с т а р ы ч н ы я   п е с н і. Жанравая разнавіднасць песень. Песні аб татарскім (турэцкім) палоне, аб нападах татар і асобных бітвах з імі. Адлюстраванне барацьбы з польска-каталіцкай агрэсіяй.

Патрыятызм гістарычнай паэзіі беларускага народа, яе сувязь з гістарычнай паэзіяй рускага і ўкраінскага народаў.

"Галубіная кніга". Духоўныя вершы. Жанравыя своеасаблівасці, ідэйна-мастацкі змест, сувязі з кантамі і псалмамі. Духоўныя вершы на старазапаветныя і евангельскія сюжэты; пра герояў-змеяборцаў і велікамучанікаў; пра падзвіжнікаў і праведнікаў; пра жабрацкую брацію; вершы беларускіх старавераў і сектантаў-містыкаў.

А н т ы п р ы г о н н і ц к і я   п е с н і.   Адлюстраванне ў песнях паднявольнай працы селяніна, жорсткай эксплуатацыі працоўнага чалавека. Вобразы паноў і падпанкаў. Вобразы Гора, Долі. Сатырычны характар антыпрыгонніцкіх, антыклерыкальных твораў.

Пратэст супраць прыгнёту і матывы барацьбы.

Р э к р у ц к і я,   с а л д а ц к і я,   к а з а ц к і я   п е с н і.   Карціны рэкруцкага набору – адлюстраванне сацыяльнай несправядлівасці. Выкрыццё антынароднай і антычалавечай сутнасці царызму ў салдацкіх і рэкруцкіх песнях.

Адлюстраванне бунтарскіх настрояў прыгоннага сялянства ў казацкіх песнях. Водгукі гістарычных падзей; патрыятычныя пачуцці.

Б у р л а ц к і я,   а б о    с т р у г о ў с к і я,   п е с н і.   Ч у м а ц к і я   і   б а т р а ц к і я   п е с н і.   Асаблівасці беларускай бурлацкай песні. Бурлацкія і чумацкія песні – творчасць сялян, што займаліся адыходніцтвам.

Блізкасць беларускіх і ўкраінскіх чумацкіх песень.

Сацыяльны пратэст у батрацкіх песнях.

Багацце мастацкіх сродкаў традыцыйнай песеннай лірыкі. Сімволіка, паралелізм, параўнанні, метафары, увасабленне, эпітэты, паэтычны зварот, таўталогія, памяншальна-ласкальныя формы слоў. Кампазіцыя песні: ступеньчаты паралелізм, зачын, маналог, дыялог, апавяданне, кантамінацыя, рэфрэн, рытмічны выклічнік, рытм, верш, страфа.

Лёс традыцыйнай песні і яе месца ў духоўным жыцці сучаснікаў.

Карагодныя песні. Гульні.

П р ы п е ў к і

Азначэнне жанру. Народныя  назвы прыпевак, прычыны  мнагастайнасці назваў.

Пытанні генезісу жанру. Розныя погляды на паходжанне прыпеўкі. Беларуская прыпеўка – самабытны жанр.

Тэматыка прыпевак.

Прыпеўка – адзін з вядучых жанраў сучаснага фальклору. Тэматыка сучасных прыпевак. Прыпеўкі пра грамадзянскую вайну і Кастрычніцкую рэвалюцыю, пра сацыялістычнае будаўніцтва. Вялікая Айчынная вайна ў прыпеўках. Прыпеўка пасляваеннага часу. Разнастайнасць зместу прыпевак. Псеўданародныя прыпеўкі.

Прыпеўкі літаратурнага паходжання і самадзейныя.

Паэтычныя асаблівасці прыпеўкі. Сувязь з традыцыйнай лірычнай песняй. Мелодыя і тэкст прыпеўкі. Паралелізм і сімволіка. Страта першапачатковага сэнсу сімвалаў. Манастрофнасць частушкі. Рыфма,     рытм.

Народны тэатр

Народны тэатр як від мастацтва. Вытокі народнага тэатра.

Батлейка – лялечны тэатр. Бытаванне, рэпертуар батлейкі. Ідэйна-тэматычны змест батлеечнага прадстаўлення: царкоўна-рэлігійны і свецкі. Афармленне народнага спектакля.

"Цар Ірад". Дзве часткі прадстаўлення – рэлігійна-біблейская (нараджэнне Хрыста) і рэалістычна-гумарыстычная (сцэны з сялянскага жыцця, вобразы Антона, Мацея, Улляны, доктара і інш.). Сацыяльныя матывы батлейкі. Працэс "абміршчэння" батлейкі.

Народная драма "Цар Максіміліян", яе сувязь з рускай народнай драмай. Ідэйная накіраванасць драмы.

Дзіцячы фальклор

Паняцце "дзіцячы фальклор". Жанравы склад. Спецыфіка жанраў. Поліфункцыянальнасць дзіцячага фальклору.

Класіфікацыя: паводле сувязі з гульнёй, функцыянальнасцю, наяўнасцю смехавой культуры. Асноўныя групы: калыханкі; творы, звязаныя з гульнёй; творы, не звязаныя  з гульнёй.

Мастацкія асаблівасці дзіцячага фальклору – элементы займальнасці, фантастыкі, апавядальнасці і эпічнасці.

Жанры традыцыйнага "дарослага" фальклору ў дзіцячым рэпертуары. Дзіцячы фальклор у сучаснасці.

Педагагічна-выхаваўчая роля дзіцячага фальклору.

Дзіцячы фальклор у мастацкай літаратуры.

Сучасная дзіцячая субкультура.

Гарадскі фальклор

Вытокі, жанравы склад, вобразы.

V.  ФАЛЬКЛОР  І  ЛІТАРАТУРА

Фальклор у летапісах, "водпісах", "дыярушах" і іншых старажытных матэрыялах і дакументах, у ананімных паэмах "Тарас на Парнасе", "Энеіда навыварат", гутарках.

Беларускі фальклор у творчасці Адама Міцкевіча, Яна Чачота, Уладзіслава Сыракомлі, Яна Баршчэўскага і іншых пачынальнікаў нацыянальнай культуры.

Сюжэты, матывы, вобразы, паэтыка беларускай вуснай паэзіі ў творах В.Дуніна-Марцінкевіча, Ф.Багушэвіча, П.Багрыма.

Фалькларызм творчасці класікаў і сучасных пісьменнікаў.

Беларускі фальклор – жыватворная крыніца для творчасці сучасных паэтаў і пісьменнікаў.

Спіс літаратуры

  1. Аничков В.Е. Весенняя обрядовая песня на западе и у славян. СПб, 1903-1905. Ч. 1-2.

  2. Афанасьев А.  Поэтические воззрения славян на природу. М., 1985. Т. 1.

  3. Белинский В.Г. Общий взгляд на народную поэзию и ее значение. Русская народная поэзия // Полн. собр. соч. М.: Изд. АН СССР, 1954. Т. 5.  С. 654—659.

  4. Буслаев Ф.И. Исторические очерки русской народной словесности и  искусства. СПб, 1868. Т. 1: Русская народная поэзия.

  5. Веселовский А.Н. Историческая поэтика. М., 1989.

  6. Веселовский А.Н. Статьи о сказке // Собр. соч. М.; Л., 1938. Т. 16.

  7. М. Горький о литературе. Литературно-критические статьи. М., 1955.

  8. Добролюбов Н.А. О степени участия народности в развитии русской литературы // Полн. собр. соч.: В 6-ти т. М.: ГИХЛ, 1934. Т. 1. С. 203—245.

  9. Добролюбов Н.А. "Народные русские сказки" А.Афанасьева и "Южно-русские песни" (рецензии) // Там же. С. 429-434.

  10. Лобода А.М. Белорусская народная поэзия и русский бытовой эпос // Этнографическое обозрение. М., 1895. № 2. С. 1-23.

  11. Миллер В.Ф. Очерки русской словесности. М., 1910--1924. Т. 1--3.

  12. Плеханов В.Г.  Письма без адреса. М., 1956.

  13. Пыпин А.Н. История русской этнографии. СПб, 1890-1892. Т. 1-4.

  14. Савченко С.В. Русская народная сказка (История собирания и изучения). Киев, 1914.

  15. Сперанский М.Н. Русская устная словесность: Введение в историю русской словесности. М., 1917.

  16. Стасов В.В.  Происхождение русских былин // Соч. СПб, 1894.  Т. 3.

  17. Фаминцин А.С. Скоморохи на Руси. СПб, 1853.

  18. Агапкина Т.А. Мифопоэтические основы славянского народного календаря. Весенне-летний цикл. М., 2002.

  19. Азадовский М.К. История русской фольклористики. М., 1958. Т. 1 и 2.

  20. Азадовский М.К. Литература и фольклор. Л., 1938.

  21. Андреев Н.П.  Указатель сказочных сюжетов по системе Аарне. Л., 1929.

  22. Байбурин. А.К. Ритуал в традиционной культуре. СПб., 1993.

  23. Богатырев П. Русское народное поэтическое творчество. М., 1956.

  24. Виноградова Л.Н. Зимняя календарная поэзия западных и восточных славян. Генезис и типология колядования. М., 1982.

  25. Восточнославянский фольклор: Словарь научной и народной терминологии. Мн., 1993.

  26. Гусев В.Е. Проблемы фольклора в истории эстетики. М.; Л.: АН СССР, 1963.

  27. Гусев В.Е. Русские революционные демократы о народной поэзии. М.: Учпедгиз, 1955.

  28. Гусев В.Е. Эстетика фольклора. М., 1967.

  29. Гусев В.Е. Славянские партизанские песни. Л., 1979.

  30. Зарубежные исследования по семиотике фольклора. М., 1985.

  31. Капица О.И. Детский фольклор. Л., 1928.

  32. Леви-Строс  Клод. Структурная антропология. М., 1983.

  33. Новиков Н.В.  П.В.Шейн. Мн., 1972.

  34. Пашина О.А Календарно-песенный цикл у восточных славян. М., 1998.

  35. Померанцева Э.В. Судьба русской сказки. М., 1965.

  36. Пропп В.Я. Исторические корни волшебной сказки. Л.: Изд-во Ленинградского гос. ун-та, 1926.

  37. Пропп В.Я. Морфология сказки. М., 1928.

  38. Русский фольклор: Материалы и исследования. М.; Л.: Изд-во АН СССР, 1956-1985. Т. 1-22.

  39. Рыбаков Б.А. Язычество древних славян. М., 1981.

  40. Славянская мифология: Энциклопедический словарь. М., 1995.

  41. Славянский фольклор: Материалы и исследования по истории народной поэзии славян. М.: Изд-во АН СССР, 1951.

  42. Соколов Ю.М. Русский фольклор. М.: Учпедгиз, 1938, 1940, 1941.

  43. Соколова В.К. Весенне-летние календарные обряды русских, украинцев и белорусов. ХІХ – нач. ХХ вв. М., 1979.

  44. Толстой Н.И. Язык и народная культура: Очерки славянской мифологии и этнолингвистики. М., 1995.

  45. Україньска народна поетична творчість. Київ: Радянська школа, 1958. Т. 1—2 (Акад. наук Укр. РСР, Ін-т мистецтвознавства, фольклору та етнографіі).

  46. Фольклор Великой Отечественной войны: Сборник статей. М.; Л., 1965.

  47. Фрезер Дж. Золотая ветвь. М., 1980.

  48. Чистов К.В. Народные традиции и фольклор. Л., 1986.

  49. Чичеров В. Вопросы теории и истории народного творчества. М., 1959. 

  50. Чичеров В.  Зимний период русского народного земледельческого календаря ХVI-XIX вв. М., 1957.

  51. Бессонов П.А. Белорусские песни с подробными объяснениями их творчества и языка, с очерками народного обряда, обычая и всего быта. М., 1871.

  52. Богданович А.Е.  Пережитки  древнего  миросозерцания у белорусов.  Гродно, 1895.

  53. Булгаковский Д.Г. Белорусские песни, собранные в Борисовском уезде // Минские губернские ведомости. 1868. № 23.

  54. Булгаковский Д.Г. Пинчуки: Этнограф. сборник. Песни, загадки, пословицы, обряды, приметы… Собрал в Пинском у. Минской губ. Д.Г.Булгаковский // Записки ИРГО по отд. этногр. 1890. Т. 13,             вып. 3.

  55. Бычко-Машко И.Е. Сборник народных песен, записанных в пос. Калюго-Комарно Родзянской вол. Кобринского у. Гродненской губ. // Сб. отд. рус. яз. и словесн. АН. СПб, 1911. Т. 39, № 4.

  56. Гильтебрандт П. Сборник памятников народного творчества в Северо-Западном крае. Вильно, 1866.

  57. Дембовецкий А.С. Опыт описания Могилевской губернии. Могилев, 1882. Кн. 1.

  58. Дмитриев В.И. Собрание песен, сказок, обрядов и обычаев крестьян Северо-Западного края. Вильна, 1869.

  59. Добровольский В.Н. Смоленский этнографический сборник. 1891--1903. Ч. 1--2.

  60. Довнар-Запольский М. Песни пинчуков. Киев, 1895.

  61. Е. П. Народные белорусские песни. СПб, 1853.

  62. Карский Е.Ф. Белорусские песни с. Березовца Новогрудского у. Минской губ. // Русский филологич. вестник. Варшава, 1884. С. 124—135; 1895. С. 266—283.

  63. Карский Е.Ф. Белорусские песни деревни Новоселок-Затрокских Виленской губернии Трокского уезда // Русский филологич. вестник. Варшава, 1889. Т. 21. с. 243—259.

  64. Карский Е.Ф. Материалы для изучения белорусских говоров. СПб, 1898-1908. Т. 1-4.

  65. Карский Е.Ф. Белорусы. Вильна, 1904. Т. 1;  М., 1916. Т. 3, ч. 1.

  66. Косич М.Н. Литвины-белорусы Черниговской губернии, их быт и песни.   СПб, 1901.

  67. Ляцкий Е. Материалы по белорусской словесности и языку // Известия Отделения рус. яз. и словесности. СПб: Изд-во АН, 1901. Т. 4. С. 97--140.

  68. Малевич С. Белорусские народные песни. СПб, 1907.

  69. Микуцкий. Белорусские песни и загадки, записанные в Витебской губ. у им. Зябки Дриссенского у. // Известия ИАН по отд. рус. яз. и словесности. СПб, 1853. С. 235-242.

  70. Никифоровский Н.Я. Простонародные загадки. Витебск, 1898.

  71. Никифоровский Н.Я. Белорусские песни "частушки". Вильна, 1911.

  72. Никифоровский Н.Я. Очерки Витебской Белоруссии. М., 1892. Т. 1-8.

  73. Никифоровский Н.Я. Очерки простонародного житья-бытья в Витебской Белоруссии и описание предметов обиходности. Витебск, 1895.

  74. Носович И.И. Белорусские песни. СПб, 1874.

  75. Радченко З. Гомельские народные песни. СПб, 1888.

  76. Радченко З. Сборник малорусских и белорусских народных песен. Могилевская губ. Гомельского уезда. СПб, 1911.

  77. Розенфельд А. Белорусские народные песни. СПб, 1904.

  78. Романов Е.Р. Белорусский сборник. 1886--1912. Вып. 1--8.

  79. Романов Е.Р. Материалы по этнографии Гродненской губернии. Вильна, 1911, 1912. Вып. 1--2.

  80. Сербов И.А. Белорусы-сакуны. Птрг., 1915.

  81. Сержпутовский А.К. Сказки и рассказы белорусов-полешуков. СПб, 1911.

  82. Чубинский П.П.  Труды  этнографическо-статистической  экспедиции в Западно-Русский край, снаряженной ИРГО: Материалы и исследования, собранные П.П.Чубинским. СПб, 1877. Т. 4.

  83. Шейн П.В. Белорусские народные песни с относящимися к ним обрядами, обычаями и суевериями. СПб, 1874.

  84. Шейн П.В. Материалы для изучения быта и языка русского населения Северо-Западного края. СПб, 1887, 1902. Т. 1-3.

  85. Шпилевский П.М. Путешествие по Полесью и Белорусскому краю. СПб, 1858.

  86. Бандарчык В.К. Еўдакім Раманавіч Раманаў / Рэд.: А.І.Залескі, М.Я.Грынблат. Мн., 1961.

  87. Бараг Л.Р. Беларуская казка. Мн., 1969.

  88. Барышаў Г.І., Саннікаў А.К. Беларускі народны тэатр батлейка. Мн., 1962.

  89. Беларуская народная вуснапаэтычная творчасць / Рэд. калегія: П.Ф.Глебка, І.В.Гутараў, М.Я.Грынблат. Мн., 1967.

  90. Беларуская вуснапаэтычная творчасць. Мн., 2000.

  91. Каханоўскі Г.І., Малаш Л.А., Цвірка К.А. Беларуская фалькларыстыка: Эпоха феадалізму. Мн., 1989.

  92. Беларуская фалькларыстыка: Збіранне і даслед. нар. творчасці ў 60-х гг. ХІХ - пач. ХХ ст. / Г.А.Пятроўская, І.К.Цішчанка, У.А.Васілевіч. Мн., 1989.

  93. Барташэвіч Г.А. Беларуская народная паэзія веснавога цыкла і славянская фальклорная традыцыя. Мн., 1985.

  94. Барташэвіч Г.А. Вершаваныя жанры дзіцячага фальклору. Мн., 1976.

  95. Барташэвіч Г.А. Магічнае слова. Мн., 1990.

  96. Бядуля Зм. Вера, паншчына і воля ў беларускіх народных песнях і казках. Мн., 1924.

  97. Василевич В.А. Восточнославянская юмористическая песня. Мн., 1979.

  98. Валодзіна Т.В. Талака ў сістэме духоўнай культуры беларусаў. Мн., 1997.

  99. Гарэцкі М., Дзяржынскі Ул., Каравай П. Выпіскі з беларускае літаратуры. Частка 1. Вусная народная творчасць. 2. Старадаўняе пісьменства. Мн., 1925.

  100. Гілевіч Н. Наша родная песня. Мн., 1968.

  101. Гілевіч Н.С. Паэтыка беларускай народнай лірыкі. Мн., 1975.

  102. Гілевіч Н.С. Паэтыка беларускіх загадак. Мн., 1976.

  103. Грынчык М.М. Максім Багдановіч і народная паэзія. Мн., 1963.

  104. Грынчык М.М. Фальклорныя традыцыі ў беларускай дакастрыч-ніцкай паэзіі. Мн., 1969.   

  105. Гурскі А.І. Зімовая паэзія беларусаў. Мн., 1980.

  106. Гурскі А.І. Тайны народнай песні. Мн., 1994.

  107. Гурскі А.І.  Беларускія загадкі. Даследаванне жанру. Мн., 2000.

  108. Гурскі А.І. Семантыка і паэтыка сямейнай лірыкі. Мн., 2001.    

  109. Івахненка Т.А. Паэтыка каляндарна-абрадавых песень пераходнага перыяду. Мн., 2002.

  110. Кабашнікаў К.П. Нарысы па беларускаму фальклору: Дапаможнік для студэнтаў філалаг. фак-таў ВНУ / Навук. рэд. П.Ф.Глебка. М., 1963.

  111. Кабашнікаў К.П. Ад традыцыйнага фальклору да рэвалюцыйнай паэзіі / Рэд. П.Ф.Глебка. Мн., 1969.

  112. Кабашнікаў К.П. Беларускі фальклор у параўнальным асвятленні: Гістарыяграфічны нарыс. Мн., 1981..

  113. Каваленка В.А. Міфа-паэтычныя матывы ў беларускай літаратуры. Мн., 1981.

  114. Казакова І.В. Этнічныя традыцыі ў духоўнай культуры беларусаў. Мн., 1995.

  115. Казакова І.В. Сімволіка і семантыка славянскіх міфалагем (на матэрыяле беларускага фальклору). Мн., 1999.

  116. Конан У.М. Ля вытокаў самапазнання. Мн., 1989.

  117. Крук І.І. Беларускі народны каляндар. Мн., 1998.

  118. Ларчанка М. На шляхах да рэалізму. Мн.: Выд. БДУ, 1958.

  119. Ліс А.С. Валачобныя песні. Мн., 1989.

  120. Ліс А.С. Жніўныя песні. Мн., 1993.

  121. Ліс А.С. Каляндарна-абрадавая творчасць беларусаў. Сістэма жанраў. Эстэтычны аспект. Мн., 1998.

  122. Лозка А.Ю. Беларускі народны каляндар. Мн., 1993

  123. Ліцьвінка В. Святы і абрады беларусаў. Мн., 1997.

  124. Можейко З.Я.  Народная  календарно-песенная  культура Белоруссии: Опыт системно-типологического исследования. Мн., 1985.

  125. Морозов А.В. Фольклор в духовной культуре восточных славян. Вильнюс, 2005.

  126. Ненадавец А.М. Святло таямнічага вогнішча. Мн., 1993.

  127. Ненадавец А.М. Каму пакланяліся продкі. Мн., 1996.

  128. Ненадавец А.М. За смугою міфа. Мн., 1999.

  129. Нікольскі Н.М. Міфалогія і абрадавасць валачобных песень. Мн., 1931.

  130. Нікольскі Н.М. Жывёлы ў звычаях, абрадах і вераваннях беларускага сялянства. Мн., 1931.

  131. Никольский Н.М. Происхождение и история белорусской свадебной обрядности. Мн.: Изд-во АН БССР, 1958.

  132. Новак В.С. Каляндарна-абрадавая паэзія Гомельшчыны. Гомель, 2001.

  133. Петровская Г.А. Белорусские социально-бытовые песни. Мн., 1982.

  134. Пширков Ю.С. А.Е.Богданович. Мн., 1966.

  135. Саламевіч Я. Міхал Федароўскі. Мн., 1972.

  136. Салавей Л.М. Беларуская народная балада. Мн., 1978.

  137. Сівіцкі У.М. Русальная традыцыя беларусаў: Міфапаэтычная сістэма, тыпалагічныя паралелі. Мн., 2006.

  138. Соколова В.К. Весенне-летние календарные обряды русских, украинцев, белорусов. ХІХ – начало ХХ в. М., 1979.

  139. Сравнительный указатель сюжетов: Восточнославянская сказка / Сост. Л.Г.Бараг, И.П.Березовский, К.П.Кабашников, Н.В.Новиков. Л., 1979.

  140. Сысоў У.М. Беларуская пахавальная абраднасць. Мн., 1995.

  141. Сысоў У.М. З крыніц спрадвечных. Мн., 1997.

  142. Фядосік А.С. Праблемы беларускай народнай сатыры. Мн., 1978.

  143. Фядосік А.С. Беларуская савецкая фалькларыстыка. Мн., 1987.

  144. Фядосік А.С. Ілюзорнасць і сапраўднасць. Мн., 1992.

  145. Цішчанка І.К. Беларуская частушка. Мн., 1971.

  146. Цішчанка І.К. Да народных вытокаў. Мн., 1986.

  147. Чарота І.А. Пошук спрадвечнай існасці: Беларуская літаратура ў працэсах нацыянальнага самавызначэння. Мн., 1935.

  148. Чурко Ю.М. Белорусский хореографический фольклор. Мн., 1990.

  149. Шамякіна Т.І. Беларуская класічная літаратура і міфалогія. Мн., 2001.

  150. Шарая О.Н. Ценностно-нормативная природа почитания предков. Мн, 2002.

  151. Шотт И.М. Фольклор в творчестве Янки Купалы. М., 1968.

  152. Шырма Р.Р. Песня – душа народа: Зб. артыкулаў. Мн., 1977.

  153. Юнг К.Г. Аб архетыпах калектыўнага неўсвядомленага. М., 1934.

  154. Янкоўскі М.А. Паэтыка беларускіх прыказак. Мн., 1971.

  155. Янкоўскі М.А. Паэтыка беларускай народнай прозы. Мн., 1983.

  156. Анталогія беларускай народнай песні / Укладанне і каментарыі Г.І.Цітовіча. Мн., 1963.

  157. Беларуская народная творчасць (Шматтомная серыя, 44 тамы). Мн., 1970-2005.

  158. Беларускі фальклор. Віды. Жанры. Паэтыка. Серыя. Кн. 1--6. Мн. 2001--2004.

  159. Беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы / Склаў Ф.Янкоўскі. Мн., 1962.

  160. Беларускі фальклор Вялікай Айчыннай вайны / Склалі І.Гутараў, М.Грынблат, К.Кабашнікаў, І.Сцяпунін, І.Цішчанка. Мн., 1962.

  161. Беларускі фальклор у сучасных запісах. Брэсцкая вобл. / Укладальнік В.А.Захарава. Мн., 1973.

  162. Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыцыйныя жанры. Гомельская вобл. / Укладальнікі В.А.Захарава, Р.М.Кавалёва, В.Д.Ліцвінка, У.І.Раговіч. Мн., 1989.

  163. Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыцыйныя жанры. Мінская вобл. / Укладальнікі В.Д.Ліцвінка, Г.Р.Кутырова. Мн., 1995.

  164. Беларускі фальклор: Хрэстаматыя / Склалі К.П.Кабашнікаў, А.С.Ліс, А.С.Фядосік, І.К.Цішчанка. Мн., 1996.

  165. Беларускі эпас. Мн., 1959.

  166. Беларускія народныя прыкметы і павер’і. У 3 кн/ Склад. У.Васілевіч. Мн., 1997—1999.

  167. Беларусы. Т. 7. Вусная паэтычная творчасць. Мн., 2004.

  168. Песни Белорусского Полесья / Составитель З.Я.Можейко. М., 1983. Вып. 1; М., 1984. Вып. 2.

  169. Песні беларускага народа / Пад рэд. Н.М.Нікольскага і М.Я.Грынблата. Мн.: Выд. АН БССР, 1940. Т. 1.

  170. Песні сямі вёсак / Укладанне і рэдакцыя Н.Гілевіча. Мн., 1973.

  171. Сахараў С.П. Народная творчасць латгальскіх і ілукстэнскіх беларусаў. Рыга, 1940.

  172. Сержпутоўскі А. Казкі і апавяданні беларусаў з Слуцкага павета. Л., 1926.

  173. Сержпутоўскі А. Прымхі і забабоны беларусаў-палешукоў. Мн.: Выд. АН БССР, 1930.

  174. Чуркін Н. Беларускія народныя песні. Мн.: Дзяржвыд, 1959.

  175. Чуркін Н. Беларускія народныя песні і танцы. Мн., 1949.

  176. Швед І.А. Космас і чалавек у дэндралагічным кодзе беларускага фальклору. Брэст, 2006.

  177. Шлюбскі А. Матэрыялы да вывучэння фальклору і мовы Віцебшчыны. Мн., 1927--1928. Т. 1-2.

  178. Шырма Р. Беларускія народныя песні, загадкі, прыказкі. Мн., 1947. Т. 1.

  179. Шырма Р.Р. Беларускія народныя песні: У 4-х тт. Мн., 1959. Т. 1; 1960. Т. 2; 1963. Т. 3; 1976. Т. 4.

  180. Эвальд Э.В. Песни Белорусского Полесья / Сост. и текстол. подготовка к печати З.Я.Можейко. М., 1979.

  181. Barszczewski J. Szlachcic Zawalnia czyli Białorus. Petersburg, 1844.

  182. Czeczot J. Piosnki wiésniacze z nad Niemna i Dźwiny, niektόre przysłowia i idiomatyzmy w mowie sławianokrewickiej z postrzeżeniami nad nia uczynionemi. Wilno, 1846.

  183. Federowski M. Lud białoruski. Kraków, 1897. T. 1; 1902. T. 2; 1903. T. 3; Warszawa, 1935. T. 4; 1958. T. 5; 1960. T. 6; 1969. T. 7; 1981. T. 8.

  184. Hryniewicz A. Biełaruskija národnyja piesni. Pieçiarburh. 1910. T. 1; 1912.  T. 2.

  185. Rypiński A. Białorus. Paryż, 1840.

  186. Tyszkiewicz E. Opisanie powiatu Borysowskiego. Wilno, 1847.

  187. Zienkiewicz R. Piosnki gminne ludu Pińskiego. Kowno, 1851.

  188. Беларуская міфалогія: Энцыклапедычны слоўнік. Мн., 2004.

  189. Беларускі фальклор: Энцыклапедыя. Мн., 2005.

  190. Традыцыйная мастацкая культура беларусаў. Т. 1. Магілёўскае Падняпроўе. Мн., 1999; Т. 2. Віцебскае Падзвінне. Мн., 2004; Гродзенскае Панямонне. Мн., 2006.