17.00.01 – театральное искусство

Специальность
Загад Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь ад 26 кастрычніка 2007 г. № 173
 

УВОДЗІНЫ

СПЕЦЫФІКА ТЭАТРАЛЬНАГА МАСТАЦТВА

Асаблівасці эстэтычнай прыроды тэатра як сінтэтычнага віда мастацтва. узаемасувязь тэатра з іншымі відамі мастацкай творчасці — літаратурай, музыкай, выяўленчым мастацтвам, кінематографам, харэаграфіяй, пантамімай і г. д. Адметнасць тэатра як калектыўнага мастацтва, якое ствараецца супольнай творчай працай рэжысёра, акцёраў, сцэнографа, кампазітара, балетмайстра і г. д. Галоўны носьбіт спецыфічнасці тэатральнага мастацтва — акцёр. Ансамблевасць спектакля. Дыялектыка сцэнічнай творчасці: падпарадкаванне індывідуальнай асобы ідэям стварэння ансамбля і адначасова выяўленне яркай акцёрскай індывідуальнасці ў сістэме мастацкай вобразнасці сцэнічнага твора. Інтэрпрэтацыя тэатрам драматычнай літаратуры. Жанры і сродкі сцэнічнай выразнасці. Узаемасувязь тэатра з грамадскімі ідэямі часу на кожным гістарычным этапе яго існавання. Пастаяннае абнаўленне сцэнічнай мовы, вобразнасці, тэатральнай эстэтыкі. Адваротная сувязь сцэнічнага мастацтва і глядацкай аўдыторыі. Глядач як раўнапраўны сатворца Драматурга і Тэатра ў эстэтычным і духоўным пазнанні жыцця.

РАЗДЗЕЛ 1. ТЭОРЫЯ І МЕТАДАЛОГІЯ ТЭАТРАЛЬНАЙ ТВОРЧАСЦІ

1. Адметнасць прафесіі рэжысёра

Пытанні тэорыі рэжысёрскай творчасці. Мастацтва рэжысуры — гэта мастацтва ўзаемадзеяння ўсіх кампанентаў спектакля. Вырашэнне рэжысурай такіх важных задач, як выяўленне і развіццё ідэйна-мастацкай канцэпцыі спектакля, вызначэнне яго жанравага і стылявога адзінства, мізансцэніраванне, стварэнне сцэнічнай кампазіцыі, дакладнага тэмпа-рытму, адпаведнай атмасферы і г. д.

Асноўныя  этапы станаўлення рускага рэжысёрскага мастацтва. Уплыў перадавой тэатральнай думкі на развіццё рэжысёрскай творчасці (Пушкін, Гогаль, Бялінскі, Дабралюбаў, Грыгор’еў, Астроўскі, Шчэпкін, Сухаво-Кабылін і інш.). Руская класіка ў пастаноўцы гастраліруючых труп. Яе станоўчы ўплыў на аматарскія калектывы Беларусі. Рэжысёрскае мастацтва канца ХІХ — пачатку ХХ ст. Дзейнасць Ленскага. Роля і значэнне К. С. Станіслаўскага і У. Неміровіча-Данчанкі ў станаўленні рускай прафесійнай рэжысуры. «Школа прадстаўлення» і «школа перажывання» ў рускім і зарубежным тэатры. Рэжысура Я. Вахтангава, У. Меерхольда, А. Таірава. Захаванне і развіццё прынцыпаў рэжысуры К. С. Станіслаўскага ў творчасці буйных савецкіх рэжысёраў А. Папова, Д. Кедрава, Ю. Завадскага, А. Дзікага, А. Лабанава, М. Кнэбель і інш. Рэжысёрскія прынцыпы М. Акімава, Р. Сіманава, М. Ахлопкава, Г. Таўстаногава, Э. Эфроса, А. Яфрэмава, Ю. Любімава, А.Ганчарова і інш. Станаўленне беларускай рэжысуры, яе сувязь з традыцыйнымі формамі народнага, фальклорнага тэатра. Творчая дзейнасць І.Буйніцкага, А.Бургіса, Ф.Аляхновіча, Ф.Ждановіча, У.Галубка. Творчасць Е. Міровіча, Б.Эрына, Л. Літвінава, М. Кавязіна, М. Міцкевіча, К. Саннікава.

Вучэнне аб звышзадачы і скразным дзеянні — аснова сістэмы К. С. Станіслаўскага. Метад дзейснага аналізу. Значэнне тэатральнай этыкі. Праблема мастацкай цэласнасці спектакля. Сусветнае значэнне сістэмы К. Станіслаўскага. Асаблівасці творчага стылю У. Меерхольда: ужыванне гратэскна-завостраных сродкаў, гіпербалізацыя паэтычных метафар і сімвалаў. Пошук адметнага шляху ў мастацтве М. Чэхавым. Спалучэнне сістэмы К. Станіслаўскага з эксперыментамі па ўдасканаленню акцёрскай тэхнікі.

Праблема ўзаемадзеяння рэжысёра і акцёра ў сучасным тэатры. Праца з мастаком і кампазітарам і яе падпарадкаванне звышзадачы пастаноўкі. Арганізацыя спектакля. Асноўныя праблемы сучаснай рэжысуры і акцёрскага мастацтва. Праўда і ўмоўнасць у сцэнічным творы. Беларуская рэжысура канца ХХ — першай паловы ХХІ ст.

2. Майстэрства акцёра

Гісторыя фарміравання асноў рускай рэалістычнай школы акцёрскага мастацтва. Пытанні акцёрскай творчасці ў эстэтыцы Бялінскага, Грыгор’ева, Дабралюбава, Чарнышэўскага, Аксакава, Астроўскага, Гогаля, Пушкіна, Л. Талстога, А. Чэхава. Значэнне творчага вопыту вялікіх рускіх акцёраў у стварэнні рэалістычнай школы акцёрскага мастацтва. Пытанні акцёрскага майстэрства ў творчасці буйных рэжысёраў: У. Неміровіча-Данчанкі, Я. Вахтангава, А. Таірава, У. Меерхольда, А. Папова, А.Ганчарова, Г. Таўстаногава, П. Брука, Е. Гратоўскага, Дж. Стрэлера і інш. Біямеханіка У. Меерхольда.

Сістэма К. Станіслаўскага — аснова метадалогіі і выхавання акцёра ў тэатральнай педагогіцы. Адзінства працэсу навучання і выхавання. Тэатральная этыка Станіслаўскага. Разуменне звышзадачы і скразнога дзеяння. сцэнічнае дзейства, прапануемыя абставіны, аб’екты ўвагі, унутраны маналог, логіка думкі, логіка сцэнічных паводзін. Эцюд як пачатковая форма сцэнічнага дзеяння. Роля самастойнай працы і яе формы ў працэсе навучання акцёра. Шлях да пераўвасаблення акцёра ў вобраз. Раскрыццё творчай індывідуальнасці акцёра ў працэсе пераўвасаблення ў сцэнічны вобраз. Роля слова ў сцэнічным дзеянні, у працэсе стварэння сцэнічнага вобраза. Асноўныя праблемы акцёрскага мастацтва на сучасным этапе.

3. Музычны тэатр

Этапы станаўлення рускай музычнай рэжысуры. Мамантаўская опера. Опера Зіміна. Ф. Шаляпін і рэалістычныя прынцыпы музычнага тэатра. роля і значэнне рэформ К. Станіслаўскага і У. Неміровіча-Данчанкі ў музычным тэатры. Уплыў творчасці Глінкі, Чайкоўскага, Рымскага-Корсакава, Мусаргскага, Даргамыжскага, Барадзіна на фарміраванне рэалістычнага накірунку ў музычным тэатры. Оперная творчасць выдатных рускіх кампазітараў: Пракоф’ева, Шастаковіча, Шапорына, Хрэннікава, Кабалеўскага і інш.

Творчасць рускіх рэжысёраў музычнага тэатра (Санін, Лоскі, Лапіцкі, Пакроўскі, Туманаў і інш.). Роля і значэнне сцэнаграфіі ў сцвярджэнні рэалістычных прынцыпаў музычнага тэатра (Галавін, Каровін, Урубель, Уільямс, Дзмітрыеў, Федароўскі). Творчасць буйнейшых дырыжораў рускага музычнага тэатра (Напраўнік, Сук, Галаванаў, Пазоўскі, Самасуд, Мелік-Пашаеў). Пытанні музычнага тэатра ў творах Сярова, Стасава, Астаф’ева, Салерцінскага.

Асноўныя прынцыпы інтэрпрэтацыі класічнага рэпертуару заходніх кампазітараў на сцэне рускага музычнага тэатра. Г. Малер як оперны дырыжор і мастацкі кіраўнік Венскай оперы. Роля У. Меерхольда ў выпрацоўцы пастановачнага стылю Парыжскай Гранд-опера. Рускія кампазітары класікі аб опернай рэформе Вагнера. Сцэнічная трактоўка опер Вагнера на сучаснай сцэне. Камічная опера, аперэта і музычная камедыя як адзін з накірункаў сучаснага музычнага тэатра. Амерыканскі мюзікл і яго ўздзеянне на еўрапейскі драматычны і музычны тэатр. месца мюзікла ў творчасці сучасных кампазітараў і рэпертуары музычнага тэатра.

Сцэнічная гісторыя опер Моцарта на рускай сцэне. Буйнейшыя рэфарматары замежнай оперы ХVІІ — ХІХ стст. Роля і значэнне аналізу музычнай драматургіі ў станаўленні рэжысёрскай задумы. Б. Брытэн, Р. Штраус, Л. Яначэк і іх роля ў фарміраванні музычнай драматургіі сучаснага тэатра. В. Фільзенштэйн і яго дзейнасць у прапагандзе і рэалізацыі творчага метаду К. Станіслаўскага на сцэне музычнага тэатра.

Роля музыкі ў беларускай народнай драме, батлейцы, прыватным і школьным тэатры. Пастаноўкі класічных опер на сучаснай беларускай сцэне. Беларускае опернае мастацтва: гісторыя, станаўленне, развіццё.

4. Рэжысура эстрады і масавых прадстаўленняў

Асноўныя прынцыпы сістэмы К. Станіслаўскага і іх значэнне для рэжысуры эстрады. Зараджэнне і гісторыя масавых прадстаўленняў. Народныя вытокі эстраднага мастацтва. Гісторыя масавых свят на Беларусі. Сінтэтычная прырода тэатра эстрады. Драматургія масавых відовішч. Роля рэжысуры ў эстрадным мастацтве. Прынцыпы рэжысуры масавых свят і відовішч. Жанры эстраднага мастацтва: размоўны жанр, музыка і песня на эстрадзе, драматызаваныя сцэны, эстрадны танец, пародыя. Тэатр аднаго акцёра, прынцыпы стварэння, гісторыя і станаўленне. Этапы развіцця эстрады на Беларусі. Асноўныя кірункі беларускай эстрады канца ХХ — першай паловы ХХІ ст.

5. Рэжысура цырка

Беларускі цырк: гісторыя, станаўленне, сучасны стан.

Вытокі рускага і замежнага цыркавога мастацтва. Асноўныя этапы іх развіцця (другая палова ХІХ — пачатак ХХ ст.). Станаўленне і фарміраванне рускага цыркавога мастацтва. Буйныя майстры цырка. Дынастыя Дуравых. Гісторыя цырка краін Усходняй Еўропы (1945 — 1990 гг.). Выдатныя майстры замежнага цыркавога мастацтва. Змест і форма, традыцыі і наватарства. Роля рэжысуры ў цырку. Формы і прынцыпы цыркавых спектакляў. Адметныя рысы тэматычных прадстаўленняў у цырку. Жанры і віды цыркавога мастацтва. Роля і месца клаунады, станаўленне жанра пантамімы ў цыркавым мастацтве канца ХХ — першай паловы ХХІ ст.

6. Мастацтва харэаграфіі

Руская школа класічнага танца, яе асноўныя рысы. Сувязь з народным танцавальным фальклорам, музыкай. Роля рускай прагрэсіўнай літаратуры ў развіцці харэаграфіі. Творчасць К. Дзідло, А. Глушкоўскага. Першыя пушкінскія балеты. Рускі рамантычны балет і яго самабытныя рысы. Мастацтва А. Санкоўскай і Я. Андрэянавай. Нацыянальны танец на сцэне дарэвалюцыйнага тэатра. Методыка інтэрпрэтацыі танцавальнага фальклору. Творчасць І. Вальбехта, Лабанава, Сен-Леона, С. Сакалова. Дзейнасць М. Пеціпа і рускі балетны тэатр.

Першыя сцэнічныя рэдакцыі балетаў П.Чайкоўскага. Балеты Глазунова і іх увасабленне. Л. Іваноў і развіццё сімфанічнага танца. Замежныя гастролі майстроў рускага балета. Роля класічнай спадчыны ў развіцці рускага балетнага тэатра. асноўныя этапы яго станаўлення. Мастацтва Я. Гельцэр. Роля А. Горскага і У. Ціхамірава ў развіцці класічных традыцый рускага балета.

Балетмайстры 20-х гадоў (Ф. Лапухоў, К. Галейхоўскі). Руская школа класічнага танца, яе педагагічная сістэма. Творчасць А. Ваганавай. Балеты на сучасную тэму 30 — 40-х гадоў. Дзейнасць В. Бурмейстэра, Б. Фенстэра, М. Холфіна, У. Варкавіцкага, Л. Лаўроўскага. Балетная пушкініяна Р. Захарава. Спектакль Пракоф’ева «Рамэо і Джульета». Балеты П. Чайкоўскага на рускай сцэне. Харэаграфія ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Балет «Спартак» А. Хачатурана і творчасць Ю. Грыгаровіча.

Сучасны балет 70 — 90-х гадоў. Ансамбль народнага танца — новы жанр харэаграфічнага мастацтва. Творчасць І. Маісеева. Камерны спектакль і мініяцюра ў мастацтве рускіх балетмайстраў. Працэсы ўзаемаўплыву ў танцавальным мастацтве. Сучасная сцэнічная інтэрпрэтацыя танцавальнага фальклору. Руская балетная шэкспірыяна, асноўныя этапы яе развіцця. Акцёрскае мастацтва (М. Сямёнава, Г. Уланава, В. Лепяшынская, Н. Дудзінская, Н. Цімафеева, Б. Бейшэналімава, А. Ярмалаеў, У. Чэбукіяні, А. Месэрэр, К. Сяргееў, У. Васільеў).

Новэр, яго рэформы і тэарэтычныя працы. Станаўленне рамантычнага рэпертуара і адпаведных сродкаў сцэнічнай выразнасці. Творчасць Ф. Тальоні, Ж. Перо, М. Тальоні, Ф. Эльслер, К. Рызі. Сувязь харэаграфіі з традыцыйным нацыянальным мастацтвам. (Дацкі балет А. Бурнанвіля). А. Дункан і яе роля ў развіцці замежнай харэаграфіі пачатку ХХ ст.

Роля рускага балета і яго майстроў у адраджэнні і станаўленні класічнай харэаграфіі Заходняй Еўропы і Амерыкі. «Парыжскія сезоны», іх роля ў развіцці харэаграфічнага мастацтва. Творчасць М. Стравінскага, М. Фокіна, А. Паўлоўскай, Т. Карсавінай, В. Ніжынскага (замежны перыяд). Сучасны балетны тэатр замежных краін, асноўныя тэндэнцыі развіцця.

Беларускі балет ХХ ст. — першай паловы ХХІ ст., станаўленне і развіццё. Пастановачнае і выканаўчае майстэрства. Буйнейшыя майстры беларускага балета. Адметныя рысы нацыянальнай харэаграфічнай школы. Музычна-тэатралізаваныя формы беларускага фальклору (вяселле, Купалле і г. д.). Балеты В.Елізар'ева.

Пытанні методыкі выкладання мастацтва балетмайстра і педагога харэаграфіі. Фестывалі сучаснай харэаграфіі ў Віцебску.

7. Сцэнічная мова

К. Станіслаўскі і У. Неміровіч-Данчанка, вядучыя беларускія майстры сцэны аб значэнні слова ў творчасці акцёра. Гісторыя развіцця прадмета «сцэнічная мова», асноўныя раздзелы і методыка выкладання, розныя напрамкі і школы. Роля і значэнне сумежных навук (фізіялогіі, псіхалогіі, лінгвістыкі, медыцыны) у развіцці прадмета «сцэнічная мова». Анатомія, фізіялогія і гігіена голасамоўнага апарата. Асноўныя прынцыпы працы над тэкстам. Тэма, ідэя, звышзадача, падзейны шэраг (методыка і практыка працы). Слоўнае дзеянне і лагічны аналіз тэксту. Прынцыпы дзейснага аналізу ў рабоце над тэкстам. Мова і яе законы (мова пісьмовая і мова вусная). Тэатр і нормы вымаўлення. Асноўныя прынцыпы працы над дыкцыяй і арфаэпіяй. Недахопы, якія сустракаюцца найбольш часта, і методыка іх выпраўлення. Значэнне дыхання для развіцця голасу акцёра. Гісторыя развіцця навукі аб голасаўтварэнні. Асноўныя напрамкі і школы ў развіцці дыхання і моўнага голасу акцёра. Прынцып выбару літаратурнага матэрыялу па гадах навучання. методыка працы па выхаванню дыхання і голасу акцёра.

ГІСТОРЫЯ СУСВЕТНАГА ТЭАТРАЛЬНАГА мастацтва

РАЗДЗЕЛ 1. АНТЫЧНЫ ТЭАТР (vі СТ. ДА Н. Э. — іv СТ. Н. Э.)

Мастацкая культура эпохі Антычнасці. Культуралагічная еднасць двух грамадстваў класічнай антычнасці — Старажытнагрэчаскага і Старажытнарымскага. Грэчаская мастацкая культура як фундамент усёй Еўрапейскай мастацкай культуры. Панаванне язычніцтва. Міфалагічная аснова мастацтва. Вобразы Зеўса, Апалона, Арфея, Дыяніса і інш. Сінкрэтычнасць антычнага мастацтва. Трыадзінства музычнага, паэтычнага і танцавальнага мастацтваў.

Старажытнагрэчаская драматургія і тэатр.  Паходжанне старажытнагрэчаскай драмы і тэатра. Старажытнагрэчаская трагедыя (Фяспід, Эсхіл, Сафокл, Еўрыпід). Старажытнагрэчаская камедыя (Арыстафан). Арганізацыя тэатральных прадстаўленняў. Акцёры. Устройства, архітэктура, тэатральныя машыны (экіклема і эарэма), дэкарацыйнае мастацтва, маска і касцюм старажытнагрэчаскага тэатра. Арыстоцель і яго «Паэтыка».

Тэатр эліністычнай эпохі. Архітэктура, тэхніка сцэны, дэкарацыі і касцюм. Новааттычная камедыя (Менандр). Нізавыя відовішчныя формы тэатра эпохі элінізму (мімы, пантамімы, фліякі).

Старажытнарымскі тэатр. Вытокі і нізавыя формы старажытнарымскага тэатра (фесцэніна, сатура, атэлана, мімічная пляска). Станаўленне старажытнарымскай літаратурнай драмы (прэтэкста, паліата) у часы Рымскай рэспублікі (Лівій Андронік, Гней Невій, Эній, Пакувій, Акцый). Арганізацыя тэатральных прадстаўленняў і акцёрскае мастацтва. Першы пастаянны каменны будынак рымскага тэатра і яго адрозненне ад старажытнагрэчаскага тэатральнага збудавання, дэкарацыйнае мастацтва і касцюм. Трагічны акцёр Эзоп і камічны акцёр Росцый. Увядзенне маскі ў рымскі тэатр (каля 110 г. да н. э.). Старажытнарымская камедыя Плаўта, Тэрэнцыя. Камедыя тагата і літаратурная атэлана. Літаратурны мім.

Рымскі тэатр імператарскай эпохі. Драматургія Сенэкі. Рымскія цыркі і амфітэатры. Гладыятарскія баі.

РАЗДЗЕЛ 2. ТЭАТР СЯРЭДНЯВЕЧЧА (V — ХVІІ СТСТ.)

Тэатр Сярэднявечча Заходняй Еўропы. Народныя вытокі сярэднявечнага тэатра краін Заходняй Еўропы. Гістрыёны — шпільманы, жанглёры, франты, кукеры, трубадуры і г. д. — і іх роля ў фарміраванні тэатральнага мастацтва Сярэднявечча. Літургічная драма, царкоўны тэатр і арганізацыя яго прадстаўленняў. Эвалюцыя літургічнай драмы ў містэрыю. Творчасць Адама дэ ла Аля. Далейшае развіццё свецкіх формаў тэатра, яго жанры (містэрыя, міракль, маралітэ, фарс), характар прадстаўленняў, асаблівасці тэатральна-дэкарацыйнага афармлення. Фарміраванне, рэпертуар і эстэтыка школьнага тэатра.

Тэатр Сярэднявечча на Русі. Вытокі рускага тэатра. Каляндарна-абрадавыя гульні, святы ўсходнеславянскіх плямёнаў дахрысціянскіх і раннехрысціянскіх часоў. Скамароства і эвалюцыя яго відаў. Аседлыя, вандроўныя і прыдворныя скамарохі. Роля скамароства ў фарміраванні народнай тэатральнай культуры Русі. Формы бытавання народнага тэатра на Русі. Народная драма і спецыфіка яе ўвасаблення. Малыя формы вуснай народнай драмы. Інтэрмедыя, яе тэматыка і сатырычная накіраванасць. Буйныя формы вуснай народнай драмы, яе пашыранае бытаванне, спецыфіка ўвасаблення. Вусныя народныя драмы «Цар Максіміліян», «Лодка». Мастацкія асаблівасці: сюжэт, кампазіцыя, асноўныя вобразы, жанравая прырода, моўная выразнасць. Роля вуснай народнай драмы ў фарміраванні прафесійнага тэатра на Русі. Лялечны тэатр Пятрушкі: рэпертуар, характарыстыка мастацкіх асаблівасцей драматургічных інтэрмедый, арганізацыя прадстаўленняў, тэхніка выканання лялькі, голасавядзенне. Смехавае «развянчанне» як сродак маральнай ацэнкі і ўплыву на свядомасць гледача. Фарміраванне школьнага тэатра Маскоўскай Русі. Пашырэнне школьнага тэатра. Рэпертуар школьных тэатраў, акцёрскае мастацтва, дэкарацыйна-мастацкае афармленне і касцюм. Уплыў школьнага тэатра на далейшае фарміраванне свецкай тэатральнай культуры. Рускі прыдворны тэатр ХVІІ ст., яго рэпертуар, характар прадстаўленняў, дэкарацыйна-мастацкае аздабленне, касцюм.

Народныя формы тэатра Беларусі. Працоўная дзейнасць чалавека — аснова ўзнікнення першых элементаў тэатральнага мастацтва. Паляўнічы танец. Фальклорны змест, адлюстраванне гісторыі, жыцця, побыту, працоўнай дзейнасці, маральных нормаў і г. д. Пераўвасабленні ў вобраз. Маслянка, каляды, купалкі. Абходы з «казой», «мядзведзем», «жоравам», «кабылай». Сямейна-бытавыя абрады. Пазаабрадавыя гульні («Жаніцьба Цярэшкі»).

Скамарохі. Паходжанне, аседлыя і вандроўныя. Скамарохі-музыкі, мядзведнікі-ілюзіяністы. Рэпертуар. Музычныя інструменты.

Валачобнікі. Рэпертуар і характар выканання.

Батлейка. Этымалогія назваў: «батлейка», «Віфліем», «яселка», «жлоб», тыпы батлеек, сістэмы лялек. Драматургія. Тэндэнцыя і праблемы сучаснага адраджэння (1963 г., в. Бялевічы, Случчына).

Народная драма — вышэйшая форма фальклорнага тэатра. П’есы «Цар Ірад», «Лодка», «Цар Максіміліян». Увасабленне, паказы на Случчыне (1962 г.), у Мінску (1981 г.), у студыі ў Маскве (1924 г.).

РАЗДЗЕЛ 3. ТЭАТР ЭПОХІ АДРАДЖЭННЯ (ХV — ПАЧАТАК ХVІІ СТ.)

Светапоглядныя ідэі эпохі Адраджэння на жыццё чалавека і сутнасць мастацтва. Нацыянальная своеасаблівасць развіцця рэнесанснага тэатра ў розных краінах Заходняй Еўропы.

Італьянскі тэатр эпохі Адраджэння. Зараджэнне і этапы развіцця рэнесанснай культуры ў Італіі. Развіццё тэатра напрыканцы ХV ст. Два напрамкі ў італьянскай тэатральнай культуры ХVІ ст.: вучона-гуманістычны тэатр арыстакратычных вярхоў італьянскага грамадства і масавы народна-дэмакратычны тэатр нізоў. Італьянская вучоная драматургія эпохі Адраджэння (Ладовіка Арыоста, Нікола Макіявелі, П’етра Арэціна, Джардана Бруна). Пастаральная драма. Тэатральны будынак і сцэна італьянскага тэатра эпохі Адраджэння. Уплыў буйных майстроў рэнесанснага жывапісу (Леанарда да Вінчы, Рафаэль, Мантэньі, Брунэлескі) і іх праца ў тэатральна-дэкарацыйным мастацтве. Выпрацоўка прынцыпаў перспектыўнай пабудовы дэкарацыйнай прасторы (архітэктар Брамантэ) і іх плённае развіццё (мастакі-дэкаратары Пелегрына да Удзінэ, Бальдасарэ Перуцы). Архітэктурныя ідэі Себасцяна Серліа ў галіне тэатральнага будынку і яго прынцыпы жывапіснага афармлення сцэны. Архітэктар Андрэа Паладзіа і яго будынак тэатра «Алімпіка» з амфітэатравай залай (1585 г.). Вынаходніцтва перасоўных дэкарацый. Тэларыйныя і кулісныя дэкарацыі (мастакі-дэкаратары Буанталенці, Сабаціні, Фуртэнбах). Стварэнне тэатральнага будынку з яруснай залай (1637 г.). Распаўсюджанне рэнесанснай італьянскай сцэнічнай тэхнікі і тэатральнай архітэктуры па ўсіх краінах Еўропы.

Італьянская камедыя масак (камедыя дэль артэ). Вытокі італьянскай камедыі масак, своеасаблівасць драматургічнай асновы спектакляў і іх тэматыка. Прынцыпы стварэння і класіфікацыя груп персанажаў-масак. Эвалюцыя асобных персанажаў-масак. Карнавальнасць жанру. Стылістыка і тэхніка імправізацыйнага прадстаўлення. Прыёмы камічнага, буфанады, гратэску і сатырычнага ў выканальніцкім майстэрстве акцёраў камедыі дэль артэ. Роля касцюма і маскі традыцыйных персанажаў камедыі дэль артэ (Брыгела, Арлекін, Сервета, Панталоне, Капітан, Доктар, слугі-дзані). Сімультантны прынцып дэкарацыйнага афармлення спектакляў камедыі дэль артэ.

Іспанскі тэатр эпохі Адраджэння. Рэканкіста і дэмакратызм іспанскага тэатра эпохі Адраджэння. Развіццё свецкай драматургіі ў прыдворным і школьна-гуманістычным тэатры Іспаніі канца ХV — пачатку ХVІ ст. Мігель Сервантэс і тэатр. Драматургія Лопэ дэ Вэга. Ідэйна-мастацкая своеасаблівасць драматургіі Цірса дэ Маліна. Стылёвыя і светапоглядныя пошукі Педра Кальдэрона. Акцёрскае мастацтва. Тэатральны будынак (караль): устройства сцэны і глядзельнай залы, дэкарацыйнае мастацтва.

Англійскі тэатр эпохі Адраджэння. Росквіт англійскай культуры ХVІ ст. Своеасаблівасць англійскага гуманізму: барацьба арыстакратычнага і дэмакратычнага напрамкаў. Шырокае развіццё англійскай драмы і тэатра і спалучэнне ў іх народных і гуманістычных тэндэнцый. Драматургія Джона Лілі, Роберта Грына, Томаса Кіда. Фарміраванне англійскага прафесійнага тэатра і яго віды. Асаблівасці рэалізму ў творчасці драматурга Крыстафера Марло. Творчасць Вільяма Шэкспіра і яе перыядызацыя. Камедыя Бена Джонсана. Будаўніцтва тэатральных памяшканняў. Тэатр «Глобус» і яго ўстройства, прынцыпы пастаноўкі і дэкарацыйнага афармлення спектакляў.

РАЗДЗЕЛ 4. ТЭАТР ХVІІ — ХVІІІ СТСТ.

Французскі тэатр эпохі класіцызму. Станаўленне французскага нацыянальнага тэатра ў першыя дзесяцігоддзі ХVІІ ст. Тэатр «Бургундскі Атэль»: рэпертуар, акцёрскае мастацтва, прынцыпы пастановак і дэкарацыйнае мастацтва. Асноўныя этапы развіцця класіцызму ў Францыі. Тэатр Марэ і яго роля ў станаўленні класіцызму ў французскай драматургіі і тэатральным мастацтве. Паэтыка класіцызму паводле Нікола Буало. Гераічныя трагедыі П’ера Карнэля. Творчая эвалюцыя класічнай трагедыі Жана Расіна. Стыль класіцыстычнага акцёрскага выканання. Ігнараванне прынцыпаў гістарычнай і этнаграфічнай дакладнасці ў тэатральна-дэкарацыйным афармленні і касцюмах да спектакляў (так званыя «ўмоўнае афармленне» і «рымскі касцюм»). Ж. Б. Мальер і камічны тэатр Францыі другой паловы ХVІІ ст. Барацьба Мальера за новы тып спектакля. Своеасаблівасць драматургічнага мастацкага метаду Ж. Б. Мальера. Утварэнне «Камеды Франсез».

Англійскі тэатр эпохі Асветніцтва. Пурытанская англійская драматургія. Развіццё сентыментальнай дыдактычнай камедыі, буржуазнай драмы. Малыя жанры англійскай драматургіі: рэпетыцыя, пантаміма, «баладная опера». «Опера жабрака» Джона Гея. Драматургія Генры Філдзінга. Алівер Гольдсміт і рэалізм яго камедыі «Ноч памылак». Сатырычна-камедыйнае майстэрства Рычарда Шэрыдана і яго «Школа зласлоўя». Лонданскія тэатры Друры-Лейн і Ковент-Гардэн. Стылі акцёрскага мастацтва. Тэатральная дзейнасць акцёра, рэжысёра, педагога і тэарэтыка англійскага тэатра эпохі Асветніцтва Давіда Гарыка. Рэфарматарства ў галіне тэхнікі сцэны, дэкарацыйнага мастацтва і касцюма.

Французскі тэатр эпохі Асветніцтва. Два этапы развіцця французскага Асветніцтва. Эвалюцыя жанра трагедыі ў Францыі ХVІІІ ст. Асветніцкі класіцызм драматургіі і тэатральных ідэй Вальтэра. Эвалюцыя французскай камедыі ў творчасці Ж.-Ф. Рэньяра. Камедыі П. дэ Марыво. Драматургія Д. Дзідро, яго тэатральна-асветніцкая эстэтыка. Камедыі П. Бамаршэ. Акцёрскае мастацтва. Рэформа тэатральна-дэкарацыйнага мастацтва і тэатральнага касцюма. Народна-дэмакратычны характар мастацтва кірмашовых і бульварных тэатраў.

Італьянскі тэатр эпохі Асветніцтва. Ідэі Асветніцтва і італьянскі тэатр. першыя спробы ў стварэнні літаратурнай камедыі (Джыльі, Фаджуолі). К. Гальдоні і яго рэформа італьянскага тэатра ХVІІІ ст. Тэатральныя казкі (ф’ябы) К. Гоцы. Барацьба К. Гоцы супраць тэатральных рэформ К. Гальдоні. Станаўленне жанра трагедыі ў італьянскім тэатры ХVІІІ ст. Трагедыі-лібрэта П’етра Метастазіа. Трагедыі Віторыа Альф’еры. Рэформы ў галіне тэатральна-дэкарацыйнага мастацтва архітэктара і мастака-дэкаратара Бібіены. Арыстакратычная пышнасць і вытанчанасць тэатральна-дэкарацыйнага мастацтва Італіі ХVІІІ ст.

Нямецкі тэатр эпохі Асветніцтва. Рэформы нямецкага тэатра ХVІІІ ст. Тэатральная дзейнасць Іягана Готшэда і Караліны Нэйбер. Тэатральна-эстэтычныя погляды Г.-Э. Лесінга і яго драматургія. Палітычны і літаратурна-мастацткі рух «Бура і націск». І.-В. Гётэ — драматург і тэатральны дзеяч. Тэатральна-сцэнічны аспект філасофскай драмы «Фауст». «Веймарскі класіцызм». Драматургія і тэатральна-эстэтычныя погляды Ф. Шылера. Акцёрскае і дэкарацыйнае мастацтва нямецкага тэатра эпохі Асветніцтва.

Класіцызм і Асветніцтва ў рускай драматургіі і тэатры ХVІІІ ст. Фарміраванне ідэй асветніцкага класіцызму ў Расіі І-й паловы ХVІІІ ст. пад уплывам французскай класіцыстскай і Асветніцкай эстэтыкі. Своеасаблівасць развіцця рускай класіцысцка-асветніцкай эстэтыкі. Драматургічныя вопыты В. Трэдзіякоўскага, М. Ламаносава і інш. Тэатральная і драматургічная дзейнасць А. П. Сумарокава. Трагедыі і камедыі А. Сумарокава і іх праблематыка. Значэнне тэатральнай і драматургічнай дзейнасці А. Сумарокава для развіцця прафесійнага нацыянальнага тэатра Расіі. Тэатр «ахвочых камедыянтаў»: рэпертуар, глядацкая аўдыторыя, акцёрскае мастацтва, дэкарацыйна-мастацкае афармленне. Тэатральная дзейнасць Ф. Волкава. Жыццёвы і творчы шлях. Значэнне творчасці Ф. Волкава для прафесіяналізацыі акцёрскага мастацтва, фарміравання прафесійнага нацыянальнага тэатра Расіі. Драматургія паслядоўнікаў А. Сумарокава: Я. Княжніна, В. Майкава, М. Хераскава, М. Нікалева і інш.: праблематыка твораў, жанравыя падыходы, мастацкія асаблівасці. Руская камедыяграфія апошняй чвэрці ХVІІІ ст. Драматургічная творчасць І. Крылова, Д. Фанвізіна. Паслядоўнікі Ф. Волкава: тэатральная дзейнасць І. Дзмітрэўскага; акцёрскае мастацтва Я. Шумскага, Т. Траяпольскай, А. Мусінай-Пушкінай, П. Плавільшчыкава і інш. Камічная опера ХVІІІ ст. Прыгонны тэатр. Дэкарацыйнае мастацтва рускага тэатра ХVІІІ ст. Віды дэкарацыйнага афармлення. Прымяненне кулісных дэкарацыяў, блокавых куліс, падуг, задніх заслонаў. Сімультантнасць дэкарацыйнага афармлення спектакляў. Выкарыстанне перспектыўна-жывапісных дэкарацый. Гістарычная канкрэтызацыя касцюма і дэкарацыйнага афармлення апошняй чвэрці ХVІІІ ст., дэталізацыя сцэнічнай аздобы. Выпрацоўка прынцыпаў асвятлення: агульнага, эфектнага, піратэхнічнага.

Тэатральнае мастацтва Беларусі ХVІ — ХVІІІ стст.

Школьны тэатр. Узнікненне ў Беларусі і Заходняй Еўропе. Арганізацыя пастановак і рэпертуар школьных тэатраў. Машынэрыя і дэкарацыі. Акцёрскае мастацтва. Дзейнасць і драматургія Сімяона Полацкага, Феафана Пракаповіча, Георгія Канінскага і інш. «Паэтыка» М. К. Сарбеўскага. Дзейнасць тэатраў у Полацку, Гародні, Пінску, Навагрудку, Нясвіжы, Мінску, Оршы, Слуцку і інш. месцах. Дэкарацыя. Акцёрскае мастацтва. Творчасць Каэтана Марашэўскага, Міхаіла Цяцерскага, Ігната Юрэвіча.

Магнацкі тэатр. Узнікненне. Маёнткавыя тэатры ў Нясвіжы, Слуцку, Гародні, Слоніме, Шклове і г. д. Знакамітыя еўрапейскія настаўнікі і таленавітыя мясцовыя вучні. Тэатры Радзівілаў у Нясвіжы і Слуцку. Слонімскі тэатр М. Агінскага. Гродзенскі тэатр А. Тызенгаўза. Шклоўскі тэатр С. Зорыча. Маёнткавыя прыгонныя тэатры. Сістэма тэатральнай адукацыі. Абсталяванне сцэны, рэпертуар, музычнае афармленне. Цяжкае становішча прыгонных акцёраў. Опернае, балетнае і драматычнае мастацтва ў прыгонных тэатрах. Прыватны і гарадскі тэатр і яго дзейнасць у Мінску, Гродна, Віцебску, Магілёве. Творчасць У. Радзівіл.

РАЗДЗЕЛ 5. ТЭАТР ХІХ СТАГОДДЗЯ

Французскі тэатр. Вялікая французская рэвалюцыя і тэатр. Драматургія М.-Ж. Шэнье. Творчасць Ф.-Ж. Тальма. Стылёвыя асаблівасці рамантызму ў французскай драматургіі і тэатры (В. Гюго, А. Стэндаль, А. Дзюма-бацька, П. Мерымэ, А. дэ Мюсэ, О.-Э. Скрыб, О. Бальзак і інш.). Французская драматургія і тэатр перыяду ІІ-й Імперыі (А. Дзюма-сын, В. Сарду, Э. Лабіш). Акцёрскае мастацтва Э. Го. Пазітывізм як філасофская аснова натуралізма ў мастацтве. Драматургія Э. Заля, А. Дадэ, А. Бэка. Неарамантызм Э. Растана. Акцёрскае мастацтва (П. Бакаж, М. Дарваль, Ф. Лемэтр, Ф. Рашэль, Б. Каклен, С. Бернар).

Нямецкі тэатр. Нямецкі рамантызм у драматургіі і тэатры (Г. фон Клейст, Г. Бюхнер, К. Гуцкаў). Мюнхенскі прыдворны тэатр. Веймарскі тэатр. Следаванне прынцыпам гістарызму ў тэатральна-дэкарацыйным мастацтве. Натуралізм Ф. Вэдэкінда ў нямецкім тэатры. Дзейнасць Мейнінгенскага тэатра. Псіхалагічны рэалізм рэжысуры О. Брама. Ніцшэ і тэатр. Ніцшэанскі герой у еўрапейскай драме канца ХІХ ст. Г. Гауптман і яго драматургія.

Англійскі тэатр. Два напрамкі развіця англійскага рамантызму. Драматургія Дж. Байрана, П. Шэлі. Сцэнічны рэалізм англійскага тэатра сярэдзіны ХІХ ст. Тэатр Бэнкрофтаў і яго навацыі ў арганізацыі пастановак, перабудова тэатральнай залы, рэформа дэкарацыйнага афармлення. Рэалістычныя тэндэнцыі ў англійскім тэатры ІІ-й паловы ХІХ ст. Эстэтызм А. Уайльда. Эстэтычныя погляды і ранняя драматургія Б. Шоу. Тэатральная дзейнасць Г. Ірвінга, Э. Тэры. Тэатральныя ідэі Г. Крэга.

Італьянскі тэатр. Эпоха Рысарджымента, рух «Маладая Італія» і італьянскі тэатр. Сацыяльная меладрама П. Джакамеці. Тэатральная дзейнасць Г. Мадэны. Акцёрскае мастацтва Т. Сальвіні, Э. Росі, А. Рысторы. Верызм у італьянскім тэатры ІІ-й паловы ХІХ ст. Творчасць Г. Д’ануцыа. Акцёрскае мастацтва Э. Дузэ.

Скандынаўскі тэатр другой паловы ХІХ ст. Рэалізм драматургічнай сістэмы Г. Ібсена і яго творчасць. Драматургія і рэжысёрская дзейнасць А. Стрындберга. Стварэнне нацыянальных тэатраў Нарвегіі і Швецыі.

Рускі тэатр і драматургія. Асаблівасці развіцця тэатральнага працэсу ў Расіі І-й паловы ХІХ ст. Фарміраванне сентыменталізму. Драматургія П. Плавільшчыкава, М. Озерава. Зараджэнне рэалістычных тэндэнцый у рускім тэатры і драматургіі. Драматургічная творчасць А. Грыбаедава. Гісторыя стварэння, мастацкія асаблівасці і сцэнічны лёс камедыі «Гора ад розуму». А. Пушкін і тэатр. Драматургія А. Пушкіна і яе мастацкія асаблівасці. Драматургія М. Лермантава і яе мастацкія асаблівасці. М. Гогаль і тэатр. Мастацкія асаблівасці драматургіі М. Гогаля. В. Р. Бялінскі і тэатр. Дзейнасць Малога тэатра. Акцёрскае мастацтва П. Мачалава, М. Шчэпкіна і інш. Дзейнасць Александрынскага тэатра. Акцёрскае мастацтва В. Каратыгіна, А. Мартынава і інш. Зараджэнне тэатральнай рэжысуры. Тэатральна-дэкарацыйнае мастацтва: стандартызацыя дэкарацый для п’ес розных жанраў; пераход тэатраў ад куліснай сістэмы да павільённай; тэндэнцыі гістарызму ў мастацкім афармленні спектакляў; новая тэхніка і наватарскія пошукі ў светлавым вырашэнні спектакля; зацямненне глядзельнай залы.

Развіццё псіхалагічнага рэалізму ў тэатральным мастацтве Расіі ІІ-й паловы ХІХ ст. Тэатральная дзейнасць А. М. Астроўскага, эвалюцыя яго эстэтычных поглядаў. Драматургія А. М. Астроўскага, яе перыядызацыя, стылёва-жанравая эвалюцыя. Драматургія М. Салтыкова-Шчадрына, А. Сухаво-Кабыліна. Праблематыка і мастацкія асаблівасці. Драматургія А. Талстога, І. Тургенева, Л. Талстога. Праблематыка і мастацкія асаблівасці. Малы тэатр другой паловы ХІХ ст. і акцёрскае мастацтва П. Садоўскага, Г. Фядотавай, А. Ленскага, А. Южына-Сумбатава, М. Ярмолавай і інш. Александрынскі тэатр другой паловы ХІХ стагоддзя і акцёрскае мастацтва М. Савінай, У. Давыдава, К. Варламава, П. Стрэпетавай і інш. Узмацненне рэалістычных тэндэнцый у тэатральным мастацтве ІІ-й паловы ХІХ ст., імкненне тэатра да стварэння атмасферы верагоднасці сцэнічнага дзеяння. Выдзяленне рэжысуры ў асобны і самастойны від тэатральнай дзейнасці. Прыёмы афармлення спектакляў і характар дэкарацый. Пейзажныя дэкарацыі куліснага тыпу. Гістарычная дакладнасць дэкарацый і касцюмаў пры пастаноўцы гістарычнай драматургіі. Буйнейшыя мастакі-дэкаратары казённых тэатраў Расіі: М. Шышкоў, М. Бачароў, П. Ісакаў і інш.

Тэатр іншых народаў. Вытокі эліністычнага тэатра Закаўказзя, тэатраў вуснай традыцыі Сярэдняй Азіі. Станаўленне прафесійных тэатраў Украіны і Закаўказзя ХVІІІ — першай паловы ХІХ ст. Украінская драматургія ХІХ ст. Творчасць І. Катлярэўскага, Р. Квітка-Аснаўяненкі, Т. Шаўчэнкі. Тэатры Арменіі і Грузіі. Драматургія Сандукяна. Акцёрскае мастацтва Грузіі (Абашыдзе, Месхішвілі). Драматургія Везірава і развіццё Азербайджанскага тэатра.

Беларускі тэатр. Фарміраванне і ўмацаванне гарадоў у перыяд распаду феадальнага ладу і зараджэння капіталізму. Дзейнасць польскіх, рускіх, украінскіх прафесійных труп. Прыватныя антрэпрызы Д. Марашэўскага, А. Жукоўскага, М. Кажынскага, С. Дэшнэр. Цэнзурныя абмежаванні рэпертуару і колькасны рост вандроўных труп. Пастаноўка забароненай камедыі «Гора ад розуму» А. Грыбаедава, шырокае распаўсюджанне п’ес А. Астроўскага. Стацыянарныя гарадскія тэатры ў Мінску, Віцебску, Гродна, Магілёве і іншых гарадах. Гастролі ўкраінскіх дзеячаў тэатра М. Крапіўніцкага, М. Занькавецкай, М. Старыцкага.

Дзейнасць паэта, акцёра, арганізатара тэатральнай справы, асветніка В. І. Дуніна-Марцінкевіча — заснавальніка новай беларускай драматургіі і прафесіянальнага нацыянальнага тэатра. Першыя спробы ў драматургіі — лібрэта да аперэт «Рэкруцкі набор», «Спаборніцтва музыкаў», «Чарадзейная вада» і іх пастаноўкі на прафесійнай сцэне.

Адкрыццё тэатра (1852). Склад трупы, рэпертуар, удзел В. Дуніна-Марцінкевіча ў якасці акцёра. Прэм’ера «Сялянкі». Забарона тэатра афіцыйнымі ўладамі, пераход на нелегальнае становішча. Арганізацыя ў Люцынцы школы для сялянскіх дзяцей, стварэнне драматычнага калектыву, асветніцкая праца. П’есы «Пінская шляхта» і «Залёты». Сіла мастацкага выкрыцця, вотрая сатырычнасць твораў. Вялікі ўклад драматургічнай спадчыны і тэатральнай дзейнасці В. Дуніна-Марцінкевіча ў станаўленні беларускага сцэнічнага мастацтва.

Працяг справы В. Дуніна-Марцінкевіча ў галіне драматургіі: драматычныя творы «Гонар», «Гнеў», «Грэх» А. Вярыгі-Дарэўскага. «Аказія пры палкоўніцах» Г. Марцінкевіча (пастаўлена ў Віцебску ў 1862 г.).

Гастрольныя выступленні ў Беларусі выдатных акцёраў рускай сцэны Г. Фядотавай, М. Савінай, В. Далматава, А. Яблачкінай і інш.

РАЗДЗЕЛ 6. ТЭАТР ПЕРШАЙ ПАЛОВЫ ХХ СТ.

Беларускі тэатр. Рост нацыянальнай самасвядомасці. Актывізацыя культурнага жыцця Беларусі. Паскоранае развіццё літаратуры і мастацтва. Значэнне газеты «Наша ніва» ў справе фарміравання грамадскай думкі аб неабходнасці стварэння нацыянальнага прафесійнага дзяржаўнага тэатра. Публікацыі Я. Купалы, Я. Коласа, М. Гарэцкага, А. Бульбы, З. Бядулі аб беларускім тэатры.

Драматургія. Бытавая і гістарычная тэматыка п’ес К. Каганца «У іншым шчасці няшчасце схавана», «Двойчы прапілі», «Старажовы курган», «Сын Даніла», «Модны шляхцюк». Маральна-філасофскія і бытавыя праблемы твораў Я. Коласа «Антось Лата» і «На дарозе жыцця...». Сацыяльная вастрыня, народная дасціпнасць п’ес Л. Родзевіча «Збянтэжаны Саўка», «Пакрыўджаныя, «Багаты і бедны», «Конскі партрэт». Глыбокі псіхалагізм, сакавітасць мовы п’ес М. Гарэцкага «Атрута», «Гапон і Любачка», «Чырвоныя ружы», «Антон». Рамантычная прыўзнятасць, экспрэсіўнасць драматычнага абразка К. Буйло «Кветка папараці», п’есы «Сённяшнія і даўнішнія».

Жанравая разнастайнасць драматургіі Ф. Аляхновіча. Трагедыйныя і камедыйныя элементы, выкарыстанне фальклорных матываў і сюжэтаў народных легенд і казак у п’есах «На вёсцы», «Бутрым Няміра», «Манька», «Калісь», «У лясным гушчары», «Цені», «Птушка шчасця», «Няскончаная драма».

П’есы Я. Купалы — вышэйшае дасягненне беларускай дакастычніцкай драматургіі. Драматычныя элементы ў паэмах «Адвечная песня» і «Сон на кургане». Сатырычная накіраванасць вадэвіля «Прымакі». Яркая камедыйнасць, народнасць «Паўлінкі». Філасофскае асэнсаванне рэчаіснасці ў драме «Раскіданае гняздо».

Сцэнічнае мастацтва. шырокае распаўсюджанне беларускіх вечарынак, іх папулярнасць у народзе. Паказ драматычных спектакляў, выкананне вершаў, песень, танцаў. Адкрыццё ў 1910 г. Віленскага беларускага музычна-драматычнага гуртка. Склад трупы, рэпертуар. Пастаноўкі: «Паўлінка» Я. Купалы, «Залёты» В. Дуніна-Марцінкевіча. Першая беларуская трупа пад кіраўніцтвам І. Буйніцкага — бацькі беларускага тэатра. сінтэтычны характар творчасці — спалучэнне музыкі, песень, танцаў, драматычнага мастацтва. Склад трупы, у якой — члены сям’і І. Буйніцкага, рэпертуар. Гастролі па гарадах і вёсках Беларусі. Выступленні калектыву ў Пецярбургу, Вільні, Варшаве. Знаёмства з Я. Купалам. Спыненне працы ў 1913 г. з-за палітычнага ўціску і матэрыяльных цяжкасцей.

Складанасць культурнага жыцця ва ўмовах нямецкай і польскай акупацыі. Дзейнасць Першага таварыства беларускай драмы і камедыі на чале з Ф. Ждановічам і У. Фальскім. Арганізацыя Беларускага народнага тэатра пад кіраўніцтвам Ф. Аляхновіча. Дзейнасць Беларускага савецкага тэатра. Праца «Беларускай хаткі». Развіццё беларускай драматургіі, яе асноўныя жанры — меладрама, народная драма, камедыя. Адкрыццё прафесіянальных дзяржаўных драматычных тэатраў.

Драматургія. Актывізацыя маладых аўтараў і іх прыход у драматургію. Жанравае і тэматычнае ўзбагачэнне твораў. Адлюстраванне праблем сучаснасці і зварот да гістарычнага мінулага. Камедыі і меладрамы У. Галубка. Тэма сацыяльнай няроўнасці людзей у дарэвалюцыйны час. П’есы: «Апошняе спатканне», «Пісаравы імяніны», «Суд», «Ганка», «Душагубы» і інш. Фальклорная аснова твораў. Драматургія Е. Міровіча. Распрацоўка фальклорнай тэмы ў п’есах «Машэка» і «Каваль-ваявода». Гістарычная драма «Кастусь Каліноўскі». Выкрываўчая сатыра камедыі «Кар’ера таварыша Брызгаліна» і інш. Бытавая і фальклорная тэматыка твораў М. Чарота: «Мікітаў лапаць», «На купалле». Фальклорна-этнаграфічная п’еса «Вяселле» В. Гарбацэвіча. Актуальнасць твораў Ц. Гартнага («Хвалі жыцця», «Сацыялістка»); М. Грамыкі («Каля тэрасы»); Я. Рамановіча («Крывая аблона»); Дз. Курдзіна («Міжбур’е»); Р. Кобеца («Гута»); М. Зарэцкага («Віхор на балоце»); В. Сташэўскага («Гарачы віхор»). Трагікамічны фарс Я. Купалы «Тутэйшыя. Пастаноўка на сцэне БДТ-1, забарона спектакля.

Уздым беларускай драматургіі ў 30-я гг., звязаны з прыходам у яе буйнейшых беларускіх пісьменнікаў. Эпічны характар народных драм Я. Коласа «Вайна вайне» і «У пушчах Палесся». Экспрэсіўнасць і сімвалізм п’ес В. Шашалевіча «Апраметная», «Змрок», «Сімфонія гневу». Народнасць, глыбокі псіхалагізм характараў, шырокі ахоп падзей у творах К. Чорнага «Бацькаўшчына, «Ірынка». Фальклорная аснова п’ес «Салавей» З. Бядулі і «Цудоўная дудка», «Дзед і жораў», «Несцерка» В. Вольскага. Прыход у драматургію К. Крапівы. Народнасць і сацыяльная праблематыка п’ес «Канец дружбы», «Партызаны». Камедыя «Хто смяецца апошнім» — узор бліскучай сатыры ў беларускай драматургіі. творчасць Э. Самуйлёнка, І. Гурскага, П. Глебкі, М. Клімковіча.

Сцэнічнае мастацтва. Палітыка беларусізацыі ў 20-я гг., абумовіўшая паскоранае развіццё сцэнічнага мастацтва. Шырыня тэатральнага руху на Беларусі. Адкрыццё дзяржаўных тэатраў. Прафесійная падрыхтоўка акцёраў. Фарміраванне нацыянальнай акцёрскай школы. Дзейнасць рускіх драматычных калектываў, а таксама яўрэйскага, польскага тэатраў.

Першы беларускі тэатр (БДТ). Арганізацыя ў 1920 г. на аснове Першага Таварыства беларускай драмы і камедыі Беларускага дзяржаўнага тэатра (з 1926 г. стаў называцца Першым). Рэжысура: Ф. Ждановіч, Е. Міровіч, Л. Літвінаў, К. Саннікаў. Творчая адметнасць майстроў беларускай сцэны. Фальклорна-этнаграфічны перыяд у жыцці тэатра. Разнастайны рэпертуар — спектаклі аб гістарычным мінулым, на гісторыка-рэвалюцыйную і сучасную тэмы. Сувязь з беларускімі драматургамі. Псіхалагічны накірунак — асноўны метадалагічны прынцып тэатра. Аналіз лепшых спектакляў даваеннага перыяду: «Машэка», «Кар’ера таварыша Брызгаліна» Е. Міровіча; «Хто смяецца апошнім» К. Крапівы; «Бацькаўшчына» К. Чорнага; «Апошнія» М. Горкага і інш. Творчасць У. Крыловіча, К. Міронавай, У. Уладамірскага, І. Ждановіч, Г. Грыгоніса, В. Галіны, Б. Платонава, Г. Глебава, Л. Ржэцкай, якія фарміравалі рысы беларускай нацыянальнай акцёрскай школы.

Трэці беларускі тэатр (ІІІ БДТ). Адкрыўся ў 1920 г. пад назвай «Трупа Галубка». Кіраўнік У. Галубок працягваў народныя традыцыі беларускага сцэнічнага мастацтва. Вандроўны характар жыцця калектыву. Арыентацыя на вясковага гледача, перавага ў рэпертуары меладрамы і бытавой камедыі. Нацыянальны каларыт спектакляў па п’есах У. Галубка. Рэарганізацыя тэатра на пачатку 30-х гг. са сталай базай у Гомелі. Паляпшэнне матэрыяльнага становішча, прафесіянальны рост трупы і адначасова страта адметнасці, нацыянальнай самабытнасці. Зварот да сучаснай тэматыкі. Арышт У. Галубка і расфарміраванне тэатра ў 1937 г.

Другі беларускі тэатр (ІІ БДТ). Адкрыццё ў 1926 г. ІІ БДТ на аснове выпускнікоў Беларускай тэатральнай студыі ў Маскве. Паэтычны, умоўны накірунак студыйных спектакляў, якія склалі рэпертуар першых гадоў. Складаныя ўзаемаадносіны калектыву з гледачом. Змены ў творчым кірунку тэатра на рубяжы 20-х — 30-х гг. Арыентацыя на сучасную рускую драматургію. Поспех у засваенні рускай і беларускай класікі («Беспасажніца» і «Лес» А. Астроўскага, «Здані» Г. Ібсэна, «Паўлінка» Я. Купалы і інш.). Творчая садружнасць з Я. Коласам, пастаноўка яго п’ес «Вайна вайне» і «У пушчах Палесся». Тэатральная відовішчнасць спектакля «Несцерка» В. Вольскага.

Рэжысёрская творчасць М. Міцкевіча і Н. Лойтара. Самабытнае майстэрства акцёраў М. Бялінскай, А. Ільінскага, Ц. Сяргейчыка, А. Радзялоўскай, І. Матусевіча, Я. Глебаўскай.

Іншыя тэатры. Беларускі цэнтральны тэатр рабочай моладзі. Адкрыццё тэатра ў 1929 г. з групы аматараў. Пераважна канкрэтная дзейнасць калектыву. Студыйная вучоба. Пастаноўкі драматычных спектакляў. Расфарміраванне тэатра ў 1937 г. Беларускі тэатр юнага гледача імя Н. К. Крупскай. Арганізацыя тэатра ў Мінску ў 1931 г. пад кіраўніцтвам М. Кавязіна. З 1937 г. — мастацкі кіраўнік — Е. Міровіч. Фарміраванне рэпертуару, разлічанага на дзіцячую аўдыторыю. Спыненне дзейнасці тэатра з пачаткам Айчыннай вайны. Калгасна-саўгасныя тэатры. Дзейнасць калгасна-саўгасных тэатраў у Гомелі, Барысаве, Полацку, Слуцку, Мазыры, Рагачове, Бабруйску і іншых гарадах. Вандроўны характар існавання. Расфарміраванне тэатраў з пачаткам Айчыннай вайны.

Рускі тэатр і драматургія. Агульны стан тэатральнай справы Расіі напрыканцы ХІХ ст. Рэфарматарскія плыні ў рускім тэатры на мяжы ХІХ — ХХ стст. Дамхатаўскі перыяд тэатральнай дзейнасці К. С. Станіслаўскага. Дамхатаўскі перыяд тэатральнай дзейнасці У. І. Неміровіча-Данчанкі. Драматургія У. І. Неміровіча-Данчанкі. Фарміраванне эстэтычных прынцыпаў тэатра новага тыпу. Стварэнне на мяжы ХІХ — ХХ стст. МХТ. Творчая дзейнасць К. Станіслаўскага і У. Неміровіча-Данчанкі ў МХТ на пачатку ХХ ст. Рэпертуар, акцёры, рэжысура. А. Чэхаў і тэатр. Наватарства драматургіі А. Чэхава і яе мастацкія асаблівасці. У. Меерхольд і яго тэатральныя пошукі на мяжы ХІХ — ХХ ст. Эстэтыка сімвалізму і тэатр В. Камісаржэўскай. Авангардныя плыні ў тэатральным мастацтве пачатку ХХ ст. А. Таіраў і фарміраванне яго тэатральнай эстэтыкі. Дзейнасць свабоднага тэатра пад кіраўніцтвам К. Марджанава, Камернага тэатра на чале з А. Таіравым, Тэатра імя У. Меерхольда, Тэатра імя Я. Вахтангава, МХАТа, Малага і Александрынскага тэатраў. Вывучэнне псіхалогіі творчасці і фарміраванне навукова-філасофскай асновы сістэмы К. Станіслаўскага. Вызначэнне сістэмы ў кнізе «Маё жыццё ў мастацтве». Сусветнае значэнне К. Станіслаўскага. Драматургія У. Маякоўскага, Л. Андрэева, А. Блока, М. Булгакава, А. Арбузава і інш. Акцёрскае мастацтва: М. Ярмолава, А. Южын, М. Савіна, К. Варламаў, В. Давыдаў, І. Масквін, В. Кніпер-Чэхава, В. Качалаў, А. Дзікі, М. Хмялёў, А. Яблачкіна, А. Астужаў, А. Коонен, А. Тарасава, І. Ільінскі, М. Чаркасаў і інш. Творчасць рэжысёраў Р. Сіманава, М. Ахлопкава, М. Акімава, Ю. Завадскага, А. Папова і інш.

Тэатральная рэформа ў Заходняй Еўропе. Дзейнасць Г. Крэга. Эстэтычныя прынцыпы рэжысуры М. Рэйнгардта. Свабодны тэатр А. Антуана і наватарства яго пошукаў ў рэчышчы рэалістычна-псіхалагічнай рэжысуры, рэформы ў галіне тэатральна-дэкарацыйнага мастацтва. Драматургія П. Верхарна. Ідэі народнага тэатра Р. Ралана. Эстэтыка сімвалізму і творчасць М. Метэрлінка.

Зарубежны тэатр. Драматургія Ж. Ануя («Антыгона»), Л. Пірандэла («Каўпак са званочкамі»), Ф. Лоркі («Дом Бернарды Альбы»), Ю. О’Ніла («Любоў пад вязамі»), Л. Хелман («Лісічкі»), Т. Уільямса («Трамвай жаданне»), А. Мілера («Сайлемскі працэс»), Э. Олбі («Хто баіцца Вярджыніі Вульф»), Э. дэ Філіпа («Філумэна Мартурана»). Творчая дзейнасць рэжысёраў і тэатральных дзеячаў Ж. Л. Баро, Ж. Вілар (Францыя), П. Брука, Л. Аліўе, М. Рэдгрэйва, П. Скофілда (Англія), П. Штайна (Германія), Ф. Дзефірэллі (Італія).

Французскі тэатр. Мадэрнізм. Драматургія А. Салакру, П. Кладэля і інш. Сюррэалізм і тэатр. Творчасць Ж. Както. А. Арто і тэорыя «тэатра жорсткасці». Інтэлектуальная драма. Творчасць Ж. Жыраду. Драматургія Б.-М. Кольтэса. Аб’яднанне «Картэль». Сцэнаграфія.

Нямецкі тэатр. Экспрэсіянізм у нямецкім тэатры. Драматургія Э. Толера, Г. Кайзера. Экспрэсіянізм у сцэнічным мастацтве Л. Йеснера, Ю. Фелінга і інш. Палітычны тэатр Э. Піскатара. Драматургія і тэатральная дзейнасць Б. Брэхта.

Італьянскі тэатр. Футурызм і тэатр. Творчасць Л. Пірандэла. Драматургія і тэатральная дзейнасць Э. дэ Філіпа.

Іспанскі тэатр. Творчасць Г. Лоркі.

Тэатр ЗША. Драматургія Ю. О’Ніла. Сцэніснае мастацтва ЗША. Амерыканская драматургія 30 — 40-х гг. ХХ ст. (К. Одэтс, Л. Хелман, Т. Уайльдэр).

Беларускі тэатр у гады Вялікай Айчыннай вайны. Акупацыя Беларусі і прыпыненне дзейнасці тэатральных калектываў. Эвакуацыя тэатраў у тыл. Праца тэатраў: І БДТ — у Томску; ІІ БДТ — ва Уральску, затым — у Арэхава-Зуеве; Дзяржаўнага рускага тэатра БССР — у Маскве; Дзяржаўнага яўрэйскага тэатра БССР — у Новасібірску. Праца франтавых брыгад. Рэпертуар беларускіх тэатраў. Спектаклі героіка-патрыятычнай праблематыкі: «Фронт» А. Карнейчука, «Рускія людзі» К. Сіманава, «Нашэсце» Л. Лявонава. Беларускія драматургі аб падзеях ВАВ: «Проба агнём» К. Крапівы, «Палешукі» і «Таварыш Андрэй» Я. Рамановіча. Класічная спадчына на сцэне тэатраў. Спектаклі па творах Лопэ дэ Вэгі, А. Астроўскага, К. Гальдоні. Вяртанне тэатраў на радзіму пасля перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі: І-БДТ — у Мінск — 4 кастрычніка 1944 г. (з 21 снежня 1944 г. атрымаў назву Беларускага дзяржаўнага драматычнага тэатра імя Янкі Купалы); ІІ-БДТ — у Віцебск — 9 кастрычніка 1944 г. (з 21 снежня 1944 г. атрымаў назву Беларускага дзяржаўнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа); Дзяржаўны рускі тэатр БССР — у Магілёў і г. д.

9. Тэатральнае мастацтва пасляваеннага часу (1946 — 80-я гады)

Беларускі тэатр. Драматургія К. Крапівы («З народам», «Пяюць жаваранкі», «Людзі і д’яблы»), А. Маўзона («Канстанцін Заслонаў»), К. Губарэвіча («Брэсцкая крэпасць»), А. Макаёнка («Выбачайце, калі ласка!») і інш. Сцэнічнае ўвасабленне твораў, разнастайнасць жанравага і стылёвага вырашэння. Прынцып псіхалагічнага рэалізму і жыццёвай верагоднасці — дамінуючы мастацкі прынцып беларускага тэатра. Дзейнасць буйных майстроў нацыянальнай сцэны: Тэатр імя Я. Купалы — У. Уладамірскі, Б. Платонаў, Л. Рахленка, Л. Ржэцкая, С. Станюта, В. Галіна; Тэатра імя Я. Коласа — А. Ільінскі, П. Малчанаў, М. Звездачотаў, Ф. Шмакаў, Ц. Сяргейчык; Дзяржаўны рускі тэатр БССР — А. Кістаў і інш. Наданне ў 1955 г. Тэатру імя Я. Купалы звання «акадэмічны» і Рускаму тэатру імя М. Горкага. Адкрыццё ў 1956 г. у Мінску Рэспубліканскага тэатра юнага гледача; у 1970 г. у Бабруйску — Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі (з 1978 г. тэатру прысвоена імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча).

Беларуская драматургія 70 — 80-х гадоў. Творчасць А. Макаёнка, В. Быкава, У. Караткевіча, І. Шамякіна, А. Дзялендзіка, А. Петрашкевіча, І. Чыгрынава, А. Дударава. Стварэнне ваеннага летапісу на беларускай сцэне: «Трыбунал» А. Макаёнка, «Апошні шанц» В. Быкава, «Плач перапёлкі» І. Чыгрынава, «Радавыя» А. Дударава» ў тэатры імя Я. Купалы (рэжысёр спектакляў В. Раеўскі). Пастаноўкі «Трыбунала» і «Радавых» у тэатры імя Я. Коласа. Спектакль «Знак бяды» В. Быкава ў Рускім тэатры БССР імя М. Горкага. Увасабленне нацыянальнай і сусветнай класікі ў тэатрах Беларусі: «Раскіданае гняздо» Я. Купалы, «Макбет» У. Шэкспіра, «Без віны вінаватыя» А. Астроўскага і інш. Адраджэнне ў беларускай драматургіі і тэатры 70 — 80-х гадоў жанру гістарычнай драмы: п’есы У. Караткевіча, А. Петрашкевіча, І. Чыгрынава і іх сцэнічнае ўвасабленне.

Рэжысёрская дзейнасць Б. Эрына, В. Раеўскага, Б. Луцэнкі, І. Папова, В. Мазынскага і іншых пастаноўшчыкаў.

Стварэнне ў 1984 г. у Мінску Маладзёжнага тэатра Беларусі.

Распачатак студыйнага руху на Беларусі ў другой палове 80-х гадоў.

Тэатр іншых саюзных рэспублік.  Руская савецкая драматургія 50 — 80-х гадоў: А. Валодзін, В. Розаў, А. Арбузаў, А. Вампілаў. Стварэнне ў Маскве новых тэатраў: «Современник» (1956) пад кіраўніцтвам А. Яфрэмава і Тэатра на Таганцы пад кіраўніцтвам Ю. Любімава. Рэжысёрская дзейнасць Г. Таўстаногава, А. Ганчарова, А. Эфраса, М. Захарава і іншых вядучых майстроў рускага савецкага тэатра. Творчая дзейнасць буйнейшых акцёраў 50 — 80-х гадоў: Б. Ліванава, М. Сіманава, А. Тарасавай, І. Ільінскага, І. Смактуноўскага, М. Ульянава і інш. Украінскі тэатр 50 — 80-х гадоў: драматургія А. Карнейчука, дзейнасць вядучых тэатраў — імя І. Франка, імя Л. Украінкі, імя М. Занькавецкай. Тэатральнае мастацтва Прыбалтыйскіх рэспублік. Дзейнасць тэатра імя Я. Райніса (Рыга), тэатра імя В. Кінгісепа (Талін), тэатра ў Панявежысе (Літва).

Зарубежны тэатр. Стан тэатральнага мастацтва ў краінах Цэнтральнай і Паўднёва-Усходняй Еўропы. Дзяржаўныя тэатры ў Польшчы, ГДР, Чэхаславакіі, Румыніі, Балгарыі і інш. Творчасць польскіх драматургаў Л. Кручкоўскага, С. Мрожака, Т. Ружэвіча, рэжысёраў А. Ханушкевіча, К. Свінарскага, Е. Гратоўскага, акцёраў Г. Холубека, Т. Ламніцкага, Д. Альбрыхскага і інш. Эпічны тэатр нямецкага драматурга і рэжысёра Б. Брэхта.

Тэатральная культура краін Заходняй Еўропы. Творчасць французскіх драматургаў Ж. Ануя і Ж.-П. Сартра. Драматургія «абсурда» Э. Іянеску, С. Бекета. Рэжысёрская дзейнасць П. Брука (Англія), Ж.-Л. Баро і Ж. Вілара (Францыя), Эдуарда дэ Філіпа і Дж. Стрэлера (Італія), П. Штайна (Германія) і інш. Уплыў славутых амерыканскіх драматургаў Ю. О’Ніла, Т. Уільямса, А. Мілера на сусветны тэатр. Акцёрская і рэжысёрская дзейнасць англійскіх майстроў сцэны Л. Аліўе, В. Лі, П. Скофілда, Д. Гілгуда.

10. Беларускі тэатр 90-х гг. ХХ ст. — першай паловы ХХІ ст.

Агульнапалітычная сітуацыя ў краіне пасля распаду СССР. У галіне культуры — адмена цэнзурных абмежаванняў і ідэалагічнага ўціску. Прадстаўленне тэатрам поўнай свабоды ў выбары рэпертуару. Пошук тэатрамі свайго месца і ўсталяванне ўзаемаадносін з гледачом у новых гістарычных рэаліях. Камерцыялізацыя дзейнасці. Супярэчлівасць творчага працэсу: цікавасць да белых плям айчыннай гісторыі і захапленне зарубежнай сучаснай драматургіяй пераважна забаўляльнага кшталту. Актыўны зварот да класікі. Адкрыццё новых драматычных тэатраў у Мінску, Маладзечна, Слоніме, Мазыры. Першыя спробы засваення тэатральных мадэляў рознага тыпу (побач з дзяржаўным стацыянарным тэатрам з’яўленне прыватнага тэатра і калектываў, якія ўтрымліваюцца за кошт спонсараў).

Драматургія. Сучаснае асэнсаванне мінулага і айчыннай гісторыі ў творах «Званы Віцебска», «Кастусь Каліноўскі», «Ладдзя Роспачы» У. Караткевіча, «Звон — не малітва» І. Чыгрынава, «Барбара Радзівіл» Р. Баравіковай, «Крык на хутары» У. Бутрамеева. Гістарычныя хронікі А. Дударава: «Палачанка», «Князь Вітаўт», «Чорная панна Нясвіжа». Герменеўтычныя творы С. Кавалёва — «Саламея і яе амараты», «Трышчан ды Іжота», «Распуснікі ў пастцы» і іншыя. Роздум над чарнобыльскай трагедыяй у п’есах «Дагарэла свечачка...» А. Петрашкевіча, «Адчужэнне» А. Дударава, «Усміхнуўся месяц белай вішні» В. Ткачова. З’яўленне ў беларускай драматургіі т. з. абсурдысцкіх твораў авангарднай плыні: «Галава» І. Сідарука, «Ку-ку», «Машэка», «Лабірынт» М. Арахоўскага, «Крывавая Мэры» У. Бойкі. Творы сучаснай праблематыкі: «У прыцемках» і «Кім» А. Дударава, «Дзень карабля» А. Паповай, «Пятля часу» Р. Баравіковай, «Містэр розыгрыш» С. Кандрашова. Драматургія А. Федарэнкі, Г. Марчука.

Рэспубліканскі тэатральны фестываль «Маладзечанская сакавіца» і Міжнародныя тэатральныя фестывалі «Славянскія сустрэчы» ў Гомелі, «Белая вежа» ў Брэсце, монаспектакляў «Я» ў Мінску.

РЭСПУБЛІКАНСКІЯ ТЭАТРЫ

Тэатр імя Я. Купалы. Агульная характарыстыка творчага стану. Вызначэнне мастацкай адметнасці рэжысёраў В. Раеўскага, М. Пінігіна, У. Савіцкага, А. Гарцуева. Аналіз рэпертуару і лепшых спектакляў: «Крык на хутары» У. Бутрамеева, «Тутэйшыя» Я. Купалы, «Ідылія» В. Дуніна-Марцінкевіча, «Князь Вітаўт» А. Дударава, «Эрых ХІV» А. Стрынберга, «Чычыкаў» паводле М.Гогаля, «Івона — прынцэса Бургундская» В. Гамбровіча. Пастаноўкі на малай сцэне тэатра. «Балада пра каханне» паводле «Альпійскай балады» В.Быкава, «Дзікае паляванне караля Стаха» па матывах У.Караткевіча. Акцёрская творчасць. Сцэнаграфія Б. Герлавана.

Тэатр імя Я. Коласа. Характарыстыка творчых індывідуальнасцей рэжысёраў Б. Эрына, В. Маслюка, В. Баркоўскага, Ю. Лізянгевіча, А. Грышкевіча. Аналіз лепшых спектакляў: «Залёты» В. Дуніна-Марцінкевіча, «Хам» паводле Э. Ажэшкі, «Дзядзя Ваня» А. Чэхава, «Непаразуменне» А. Камю, «Жанна» Ж. Ануя, «Кацярына Іванаўна» Л. Андрэева, «Бацька» А. Стрынберга. Эксперыментальныя спектаклі малай сцэны: «Цырк Шардам» Д. Хармса, «Размова ў доме Штайн...» П. Хакса, «Шагал... Шагал...» В. Драздова, «Пісьменныя» М. Чокэ. Акцёрская творчасць.

Рускі акадэмічны тэатр імя М. Горкага. Адмаўленне тэатра ад сваёй галоўнай функцыі — прапаганды рускай класікі. Непрадуманасць і выпадковасць рэпертуарнай афішы. Хістанні ад адкрыта забаўляльнай драматургіі («Вольны шлюб» Д. Фо, Ф. Рамэ) да артадаксальных твораў рэлігійнай тэматыкі («Блаславі нас, Госпадзі!» С. Бельцюкова і «Зыход»). Метадалагічныя асаблівасці рэжысуры Б. Луцэнкі і В. Осіпава. Аналіз лепшых спектакляў: «Букееў і кампанія» М. Горкага, «У прыцемках» А. Дударава, «Улюбёнцы лёсу» А. Паповай, «Раскіданае гняздо» Я. Купалы, «Перад заходам сонца» Г. Гаўптмана, «Землянічная паляна» Бергмана. Акцёрская творчасць.

Беларускі рэапубліканскі тэатр юнага гледача. Рэалізацыя ТЮГам шматгадовай праграмы «Тэатр — дзецям» з мэтай псіхалагічнай рэабілітацыі дзяцей і падлеткаў сродкамі сцэнічнага мастацтва і ўласнай тэатральнай творчасці. Здабыткі і страты ў ажыццяўленні гэтай праграмы. Станоўчы вынік — далучэнне дзяцей да айчыннай класікі — «Песня пра зубра» паводле М. Гусоўскага і айчыннай гісторыі — «Палачанка» А. Дударава, знаёмства з псіхалагічнай драмай «Тая, што стварыла цуд» У. Гібсана. І адначасова — спрэчны эксперымент спектакля-гульні «Пра гэта не гавораць», мэта якога «адукаваць» дзяцей у галіне інтымных адносін. Перавага пастановак для маленькага гледача, адсутнасць спектакляў, здольных прывабіць у тэатр вучняў старшых класаў і студэнцтва. Характарыстыка рэжысёрскіх работ М. Абрамава, М.Шыйко, А. Андросіка, Н. Башавай і акцёрскай творчасці.

Абласныя і гарадскія тэатры. Кароткі аналіз рэпертуару мінскіх тэатраў: Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі, Маладзёжны тэатр,  Новы драматычны тэатр, Тэатр кінаакцёра, а таксама драматычных калектываў у Гомелі, Брэсце, Магілёве, Бабруйску, Гродна, Мазыры, Слоніме, Маладзечна. Творчасць рэжысёраў В. Мазынскага, У. Караткевіча, Р. Баравіка, В. Катавіцкага, М. Трухана, А. Яфрэмава, Г. Мушперта, М. Мацкевіча, В. Грыгалюнаса, В. Куржалава, В. Растрыжэнкава, У. Шчэрбаня, М. Лашыцкага, П. Адамчыкава, В.Анісенкі, С.Кавальчыка і інш. Праблемы існавання тэатра ў інфраструктуры горада — сацыяльныя ўмовы, падрыхтоўка маладых акцёраў, творчая ізаляванасць, праблема фарміравання рэпертуару з разлікам на сацыяльна арыенціраванага гледача. Закрыццё Альтэрнатыўнага тэатра. Мадэлі нестацыянарных тэатраў: антрэпрызы У. Ушакова, «Віртуозы сцэны», «Мікола-тэатр» і інш.

Спіс асноўнай літаратуры па тэме

І. КАЛЕКТЫЎНЫЯ ПРАЦЫ, ЗБОРНІКІ

  1. Античная литература «Греция». Антология в 2-х частях. — Мн., 1989.
  2. Беларускае акцёрскае мастацтва: Шляхі станаўлення і развіцця ў кантэксце еўрапейскіх сцэнічных культур. — Мн.: Права і эканоміка, 1997.
  3. Беларускае сучаснае мастацтвазнаўства і крытыка. — Мн., 1998.
  4. Беларуска-польскія культурныя сувязі. — Мн.: Навука і тэхніка, 1991.
  5. Беларуская драматургія. 1966 — 1986. Бібліягр. давед. — Мн., 1993.
  6. Белорусская музыка 1960 — 1980 гг. — Мн., 1997.
  7. Беларуская савецкая драматургія. 1917 — 1965. Бібліягр. давед. — Мн., 1967.
  8. Беларускі тэатр у прасторы сусветнай культуры. — Мн.: Права і эканоміка, 1996.
  9. Беларускі тэатр, 98: Агляд тэатральнага сезона.  — Мн., 1999.
  10. Беларускі тэатр, 99: Агляд тэатральнага года.  — Мн., 2000.
  11. Беларускі тэатр, 2001 — 2002: Агляд тэатральнага года.  — Мн., 2002.
  12. Взаимодействие и синтез искусств. — Л.: Наука, 1978.
  13. В поисках реалистической образности. Проблемы советской режиссуры 20 — 30-х годов. — М., 1981.
  14. Вынікі тэатральнага сезона 1993/94 гг. у драматычных тэатрах Беларусі. — Мн., 1994.
  15. Вынікі тэатральнага сезона 1994/95 гг. у драматычных тэатрах Беларусі. — Мн., 1995.
  16. Вынікі тэатральнага сезона 1995/96 гг. у драматычных тэатрах Беларусі: Тэатральны летапіс Беларусі 90-х. — Мн., 1996.
  17. Вынікі тэатральнага сезона 1996/97 гг. у драматычных тэатрах Беларусі: Тэатральны летапіс Беларусі 90-х гг. — Мн., 1998.
  18. Гісторыя беларускага тэатра: У 3-х т. — Мн.: Навука і тэхніка, 1983 — 1987.Інстытут беларускай культуры. — Мн., 1993.
  19. Искусствознание и психология художественного творчества. — М.: Наука, 1988.
  20. История западноевропейского театра: в 7 т. — М.: Искусство, 1956 — 1985.
  21. История зарубежного театра: в 4-х книгах. — М.: Просвещение, 1983 — 1987.
  22. История русской советской музыки. — М.: Наука, 1959.
  23. История советского драматического театра: В 6-ти т. — М.: Искусство, 1966 — 1971.
  24. История советского театроведения. Очерки. 1917 — 1941. — М.: Наука, 1981.
  25. Кастусь Губарэвіч: вехі творчасці. Укладальнік А. Лявонава (Губарэвіч). Мн., 2007.
  26. Классика и современность: Проблемы советской режиссуры 60 — 70-х годов. — М.: Наука, 1987.
  27. Майстры беларускай сцэны. — Мн., 1960.
  28. Майстры беларускай сцэны. — Мн., 1978.
  29. Майстры беларускай сцэны. — Мн., 1986.
  30. Матэрыялы Усебеларускай тэатральнай канферэнцыі. — Мн., 1994.
  31. Музычны тэатр Беларусі. — Мн.: Навука і тэхніка, 1 т. (1917 — 1959) — 1993; т. 2 (1960 — 1990) — 1997.
  32. Николай Ерёменко: А свет не погас…: Очерки, монологи, воспоминания. Составитель Л. С. Екелью.  Мн.,  2006.
  33. Очерки истории науки и культуры Беларуси. — Мн.: Навука і тэхніка, 1996.
  34. Реальность и образность. Проблемы советской режиссуры 30 — 40-х годов. — М., 1984.
  35. Русский драматический театр. Под ред. Б. Н. Асеева и А. Г. Образцовой. — М., 1976.
  36. Советское актерское искусство. 50 — 70-е годы. — М.: Искусство, 1982.
  37. Современная Беларусь: Энциклопедический справочник. В 3 т. Т. 3. Культура и искусство. Мн., 2007.
  38. Станаўленне і развіццё рэжысуры ў беларускіх драматычных тэатрах. (1941 — 1970 гг.): Бібліягр. паказ. — Мн., 1989.
  39. Сучасная беларуская рэжысура: Пошукі мастацкай адметнасці ў кантэксце традыцый еўрапейскага тэатра. — Мн., 1998.
  40. Сучасная тэатральная адукацыя. — Мн., 1999.
  41. Сценическая речь. — М.: ВТО, 1976.
  42. Сыркина Ф. Я., Костина Е. М. Русское театрально-декорационное искусство. — М., 1978.
  43. Театр в национальной культуре стран центральной и юго-восточной Европы ХVІІІ — ХІХ вв. Сборник. — М.: Наука, 1976.
  44. Театр и жизнь: Некоторые проблемы театрального процесса в Белоруссии 70 — 80-х годов. — Мн.: Наука и техника, 1989.
  45. Тэатр і глядач (Тэатразнаўчы і сацыялагічны погляд на актуальныя  праблемы сучаснага сцэнічнага мастацтва Беларусі). — Мн., 1993.
  46. Театр Константина Санникова: избранные статьи и воспоминания. Составители О. К. Санников, А. А. Станюта. Мн., 2006.
  47. Тэатры Беларусі. — Мн., 1998.
  48. Учитель. Книга о Дмитрии Алексеевиче Орлове: Избранные статьи, воспоминания, документы. Составитель Т. Д. Орлова. Мн., 2004.
  49. Фольклорный театр народов СССР. — М.: Наука, 1985.
  50. Хрестоматия по истории зарубежного театра. В 2-х томах. Сост. и ред. С. Мокульского. — М., 1953 — 1956.
  51. Хрэстаматыя па гісторыі беларускага тэатра і драматургіі. Т. 1 — 3. Уклад. і рэд. А. В. Сабалеўскі, 2-е выд. — Мн., 1997 — 2000.
  52. Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: у 5-і т. — Мн., 1984 — 1987.
  53. Энцыклапедыя «Тэатральная Беларусь» у 2-х т. — Мн., 2002 — 2003.

ІІ. МАНАГРАФІІ

  1. Аляхновіч Ф. Выбраныя творы // Уступны артыкул А. Сабалеўскага. — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2005.
  2. Арлова Т. Купалаўцы. — Мн.: Маст. літ., 1985.
  3. Атрошчанка А. Уладзіслаў Галубок. — Мн.: Навука і тэхніка, 1969.
  4. Атрошчанка А. Фларыян Ждановіч. — Мн.: Маст. літ., 1972.
  5. Баравік Р. Рэжысура Беларусі: праблема канцэптуальнасці спектакляў. — Мн., 2000.
  6. Барысава Т. Мальер на беларускай сцэне. — Мн., 1972.
  7. Барышев Г. Батлейка. — Мн., 2000.
  8. Барышев Г. И.  Театральная культура Белоруссии ХVІІІ века. — Мн.: Наука и техника, 1992.
  9. Березкин В. И. Искусство оформления спектакля. — М.: Знание, 1986.
  10. Блок В. Диалектика театра: Очерки по теории драмы и ее сценического воплощения. — М.: Искусство, 1983.
  11. Брук П.Пустое пространство: Пер. с англ. — М.: Прогресс, 1976.
  12. Бутаков А. Мои учителя. Мн., 2004.
  13. Васючэнка П. Сучасная беларуская драматургія. — Мн., 2000.
  14. Вахтангов Н. Е. Материалы и статьи. — М.: ВТО, 1959.
  15. Вишневская И. Л. Комедия на орбите: Очерк творчества А. Макаёнка. — М.: Сов. писатель, 1979.
  16. Галковская Г. Студийные театры Беларуси  1980 – 1990 годов. Мн., 2005.
  17. Гаробчанка Т. Я. Купалаўскія вобразы на беларускай сцэне. — Мн.: Навука і тэхніка, 1976.
  18. Гаробчанка Т. Я. На мяжы стагоддзяў: Сучасны беларускі драматычны тэатр. — Мн.: Бел. навука, 2002.
  19. Гершейн А. Г. Судьба одного театра. — Мн., 2000.
  20. Громов Я. Театральное образование в Беларуси: История. Практика. Опыт: Учебное пособие; вступительное слово А. Соболевского. Мн., 2006.
  21. Данилов С. С., Португалов М. Г. Русский драматический театр ХІХ века: В 2-х книгах. — Л.: Искусство, 1957, 1974.
  22. Дмитриев Ю. А. Советский цирк. — М.: Искусство, 1963.
  23. Каладзінскі М. А. Тэатр лялек Савецкай Беларусі. — Мн., 1976.
  24. Каляда А. Сцэнічная мова. Мн., 2006.
  25. Карнач П. А. Дэкарацыйнае мастацтва музычнага тэатра БССР. — Мн., 1973.
  26. Лаўшук С. С. Сучасная беларуская драматургія. — Мн.: Навука і тэхніка, 1977.
  27. Лаўшук С. С. На драматургічных скрыжаваннях. — Мн.: Навука і тэхніка, 1989.
  28. Лобович А. Пьесы А. Н. Островского на белорусской сцене. — Мн., 1971.
  29. Мейерхольд Вс. Э. Статьи. Письма. Речи. Беседы. — М.: Искусство, 1968.
  30. Михоэлс С. М. Статьи, беседы, речи. — М.: Искусство, 1981.
  31. Нефёд В.Николай Ковязин. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990.
  32. Няфёд У. Ігнат Буйніцкі — бацька беларускага тэатра. — Мн.: Навука і тэхніка, 1991.
  33. Островский Н. А. О театре. Записки, речи, письма. — М.: Искусство, 1941.
  34. Пашкин Ю. А. Русский драматический театр в Белоруссии ХІХ века. — Мн.: Наука и техника, 1980.
  35. Полякова Е. И. Станиславский. — М.: Искусство, 1977.
  36. Пятровіч С. Еўсцігней Міровіч. 2-е выд. — Мн.: Маст. літ., 1978.        Орлова Т. Карелин А. Ростислав Янковский. Артист: Театрально-детективная история.  Мн., 2006.
  37. Сабалеўскі А. Барыс Платонаў. 3-е выд. — Мн.: Бел. навука, 2004.
  38. Сабалеўскі А. Глеб Глебаў. 2-е выд. — Мн.: Бел. навука, 2005.
  39. Сабалеўскі А. Беларуская савецкая драма. Т. 1 — 2. — Мн., 1969 — 1972.
  40. Саннікаў А. Сатырычныя характары беларускіх камедый.  — Мн., 1961.
  41. Семяновіч А. Гісторыя беларускай драматургіі ХІХ — пач. ХХ. ст. — Мн., 1985.
  42. Семяновіч А. Гісторыя беларускай савецкай драматургіі. 1917 — 1955. — Мн., 1990.
  43. Смелянский А. М. Наши собеседники: Рус. классич. Драматургия на сцене сов. театра 70-х годов. — М.: Искусство, 1982.
  44. Смольский Р. Б. На сцене — бессмертие подвига: Белорус. театр о Великой Отечественной войне. — Мн.: Наука и техника, 1982.
  45. Смольскі Р. На скрыжаванні. — Мн., 1999.
  46. Смольскі р. Рэха мінулага. — Мн., 2000.
  47. Соболевский А. В. Белорусская драматургия в театрах народов СССР. — Мн.: Наука и техника, 1972.
  48. Раков А. А., Смольский Р. Б. Социология современной культуры. — Мн.: Изд. БГАИ, 2005.
  49. Сохар Ю. На пульсе жыцця: Макаёнак і беларускі тэатр. — Мн., 1979.
  50. Сохар Ю. Тэатральныя пуцявіны: Мастацтвазнаўчыя артыкулы, рэцэнзіі, творчыя партрэты.      2003.
  51. Сохарь Ю. Мастера искусств: размышления-эссе, очерки о режиссёрах, актёрах, художниках тэатра. Мн., 2005.
  52. Станиславский К. С. Собр. соч.: В 8-ми т. — М.: Искусство, 1954 — 1961.
  53. Таиров А. Записки режиссера: Статьи. Беседы. Речи. Письма. — М.: ВТО, 1970.
  54. Товстоногов Г. А. Зеркало сцены. В 2-х кн. — Л.: Искусство, 1980.
  55. Туманов И. М. Режиссура массового праздника и театрализованного концерта. — М. : Просвещение, 1976.
  56. Фролов В. В. Судьбы жанров драматургии. — М.: Сов. писатель, 1979.
  57. Халип В. Строка, прочтенная театром. — Мн.: Наука и техника, 1973.
  58. Чернышевский Н. Г. Эстетика и литературная критика. Избр. статьи. — М. — Л., 1953.
  59. Чехов Михаил. Лит. наследие: В 2-х т. — М.: Искусство, 1986.
  60. Эфрос А. в 4-х книгах: Репетиция — любовь моя, Профессия режиссер, Продолжение театрального романа, Книга четвертая. Панас. 1993.
  61. Шараев И. Г. Режиссер эстрады и массовых представлений. — М.: ГИТИС, 1975.