24.00.01 – тэорыя і гісторыя культуры

Загад Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь 07.07.2014 №169
 

МЭТА І ЗАДАЧЫ ПРАГРАМЫ

Мэтай праграмы-мінімум па спецыяльнасці 24.00.01 – тэорыя і гісторыя культуры (культуралогія) з’яўляецца авалоданне саіскальнікам вучонай ступені сістэмай тэарэтычных і метадалагічных ведаў і методык, неабходных для здзяйснення самастойнай навукова-даследчай і навукова-педагагічнай работы ў галіне тэарэтычнай і гістарычнай культуралогіі.

Задачамі вывучэння дысцыпліны з’яўляюцца:

  • засваенне сучасных метадаў і навыкаў даследчай дзейнасці ў галіне сучасных сацыяльна-гуманітарных даследаванняў;
  • сістэматызаванае валоданне кампендыумам тэарэтыка-гістарычнага ведання культуры дзеля самастойнай інтэрпрэтацыі гісторыка-культурнага працэсу ў цэлым і айчыннай культуры ў агульным гістарычным кантэксце;
  • валоданне гістарычнай карцінай станаўлення навуковай інтэрпрэтацыі анталагічнага зместу культуры;
  • самастойная інсталяцыя нацыянальнага і агульнакультурнага кантэксту ў адпаведнасці з мэтай і задачамі даследавання і навучання;
  • разгляд асноўных кірункаў культуралагічнай думкі, якія адлюстроўваюць сутнасныя аспекты ўзнікнення і развіцця культуры;
  • выяўленне ўсеагульных заканамернасцей функцыянавання культуры, асаблівасцей асноўных культурных тыпаў і ўласцівых ім базісных структур, духоўных дамінант;
  • аналіз тэкстаў па культуралогіі, прыярытэтных культурных крыніц, што адлюстроўваюць галоўныя тэндэнцыі развіцця культуры;
  • развіццё здольнасцей да творчага, крытычнага ўспрымання тэндэнцый, сімвалаў, плыняў, феноменаў сусветнай і нацыянальнай культуры;
  • авалоданне тэарэтычнымі, педагагічнымі і прыкладнымі палажэннямі культуралогіі, засваенне мабільнай дыдактычнай мадэлі выкладання культуралогіі.

ПАТРАБАВАННІ ДА ЎЗРОЎНЮ ВЕДАЎ САІСКАЛЬНІКА

Саіскальнік вучонай ступені павінен ведаць:

  • ключавыя метадалагічныя пазіцыі, прынцыпы і метады культуралогіі, якія забяспечваюць разуменне культуры як цэласнай, інтэгратыўнай сістэмы ў непарыўным адзінстве ўніверсальнага і ўнікальнага;
  • марфалогію культуры;
  • гісторыю культурнага працэсу, агульныя, рэгіянальныя заканамернасці культурнай дынамікі;
  • параўнальны аналіз менталітэту народа ў розныя гістарычныя эпохі, тэндэнцый, базавых сімвалаў сусветнай і нацыянальнай культуры;
  • праблемы кроскультурных камунікацый у кантэксце глабалізацыйных працэсаў;
  • прагностыку культуры, педагагічныя, сацыяльна-кіраўніцкія і іншыя прыкладныя магчымасці культуралогіі.

ЗМЕСТ КУРСА

РАЗДЗЕЛ І. ТЭОРЫЯ КУЛЬТУРЫ

Ключавыя словы: сацыякультурная сітуацыя, манкуртызм, каштоўнасць, глабальны імператыў, культуралогія, метадалагічны плюралізм, прыроднае і культурнае, пайдэя, экзагетыка, крэяцыянізмсімвалізм, гуманізм, "культура вучоных", "культура народа", культура, цывілізацыя, апаланійскі пачатак у культуры, дыянісійскі пачатак у культуры, лібіда, прагрэс, сімулякр, сімвалічнае, біясфера, наасфера, культуратворчасць, культ, феномен, міф, міфалагічная свядомасць, рэлігія, мараль, мастацкі вобраз, стыль, этас навукі, этычныя катэгорыі, вербальная мова, невербальныя мовы, менталітэт, культура віны, культура сораму, постфігуратыўная культура, кофігуратыўная культура, прэфігуратыўная культура, этнічная культура, кансерватызм, эмпатычны, крытычны аптымізм, матэрыяльная культура, духоўная культура, народная культура, народнасць, элітарная культура, масавая культура, рэлігійная культура, субкультура, контркультура, інавацыі, сацыяльны прагрэс, глабалізацыя,

1. Культуралогія ў кантэксце сучаснай сацыякультурнай сітуацыі. Сучасная сацыякультурная сітуацыя: пазітывісцкая арыентацыя, тэхнічны прагрэс, крызіс культуры. Сацыяльны дэтэрмінізм і атамістычная інтэрпрэтацыя культуры. Абясцэньванне духоўнага зместу “вялікіх нарацый” у розных відах філасофскага нігілізму. Феномен "манкуртызму" як адарванне чалавека ад культурнага космасу. Шляхі пераадолення крызісу ў сучаснай культурфіласофіі. Адкрыццё каштоўнаснага аспекту ў навуцы пра культуру. Задача пераасэнсавання каштоўнасных арыенціраў з мэтай гуманізацыі тэхнагеннага грамадства. Этызацыя адносін з навакольным асяроддзем у культурфіласофіі. Праблема развіцця якасна іншай культуры асобы як глабальны імператыў сучаснай цывілізацыі.

Праблема сістэматызацыі навуковага матэрыялу ў сучаснай гуманітарыстыцы. Месца культуралогіі ў сістэме сучасных гуманітарных ведаў. Спецыфіка “навук пра прыроду” і “навук пра дух” у кантэксце гістарычных, філасофскіх, сацыялагічных і культуралагічных ведаў. Аб’ект і прадмет культуралогіі. Тэарэтычная, гістарычная і прыкладная (ужытковая) культуралогія. Базавыя дысцыпліны тэарэтычнай культуралогіі: філасофія культуры, тэорыя культуры, сацыялогія культуры. Тэорыя культуры і філасофія культуры: праблемныя палі, прадметная і метадалагічная спецыфіка гэтых галін культуралагічных ведаў. Характарыстыка асноўных школ і кірункаў тэарэтычнай культуралогіі.

Мэты і задачы культуралогіі. Асноўныя функцыі культуралогіі: гамінізуючая, светапоглядная, гнасеалагічная, аксіялагічная, праксеялагічная, метадалагічная і інш.

Метады культуралогіі: структурна-функцыянальны, гісторыка-эвалюцыйны, кампаратыўны, герменеўтычны, сістэмны, семіятычны і інш.

Метадалагічны плюралізм сучасных культуралагічных ведаў.

2. Узнікненне і развіццё культуралагічных ведаў. Міфалагічныя ўяўленні аб культуры. Дыферэнцыяцыя прыроднага і культурнага ў міфалогіі. Катэгорыя культурнага героя. Прыроднае і звышпрыроднае, хаос і парадак. Міф аб Праметэі, залатым веку і інш.

         Дынаміка семантыкі і вызначэння катэгорыяў “пайдэйя”, “культура”, цывілізацыя. Ідэя апрацоўкі нівы – зямлі і душы (Цыцэрон), бясконцасці космасу і душы (Геракліт Эфескі). Абсалютызацыя цела і душы: прынцып калакагаціі.

         Культурна-антрапалагічны напрамак у філасофіі: Пратагор, Сакрат. Праблема суб’екта філасофіі. Акцэнт на арэтэ (дабрадзейнасці) і прынцып маеўтыкі. Пошукі шляхоў да пэўнасці і стабільнасці. Эвалюцыянісцка-цыклічная канцэпцыя быцця ў Грэцыі. Паэма Гесіёда “Турботы і дні”. Праблема каштоўнаснай арыентацыі, прадчуванне цывілізацыйнай катастрофы. Комплексы Медэі, Латоны, Антыгоны. Катэгорыя культурнага героя.

         Тэарэтыка-філасофская думка Старажытнай Грэцыі на фоне культуры Старажытнага Усходу. Платон і яго “Дыялогі”. Адкрыццё дыялектыкі і шляхі прадухілення катастрофы. Утопія “Дзяржава”. Роля касты філосафаў і касты воінаў. Роля ўніверсалій – эйдасаў. Вучэнне пра шчасце – загартоўку і культывацыю добрых звычак, ураўнаважаных паводзін. Сувязь этычнага і эстэтычнага ідэалаў у “Паэтыцы” Арыстоцеля. Вучэнне пра мімесіс і катарсіс. Тэорыя родаў, відаў і жанраў мастацтва. Паняцце пра пафас і этас. Спадчына Арыстоцеля ў дзейнасці еўрапейскіх і беларускіх мысліцеляў у эпоху Сярэднявечча. Анатамістычная канцэпцыя сусвету Эпікура. Яго вучэнне ў паэтычнай інтэрпрэтацыі Ціта Лукрэцыя Кара (паэма “ Пра прыроду рэчаў”).

         Станаўленне навуковай тэорыі культуры. Культура, душа і духоўнасць у “Тускуланскіх дыспутах” Цыцэрона. Канцэпцыя культуры – апрацаванай духоўнай нівы. Тэорыя і практыка рыторыкі: “Пра прамоўцу”, “Бруд”, “Прамоўца”. Асноўныя патрабаванні: хараство мовы, філасафічнасць, даступнасць да разумення, грамадзянскасць. Феномен эманацыі (сцякання) адухоўленага прыгожага – добрага ў неаплатанізме. Ідэі гуманізму і рух па шляху да народнасці і асветніцтва ў культуры Старажытнага Рыму.

Дасягненне культуралагічнай думкі ў сярэднявеччы. Монатэістычная канцэпцыя культуры. Разуменне культуры як культу. Роля экзагетыкі ў пытаннях культуры ў работах Тэртуліяна, Аўгусціна, Фамы Аквінскага. Крэяцыянізм, сімвалізм. Тэалогія культуры. Інтэрпрэтацыя антычнай культуры ў дзейнасці Клімента Смаляціча. Канцэпцыя душы і цела і адзінай душы ў дзейнасці беларускіх асветнікаў ХІІ ст. “Жыціе Еўфрасінні Полацкай”: традыцыі народнай этыкі і хрысціянская ідэя жыцця-служэння. Евангельскія прыпавесці ў інтэрпрэтацыі Кірылы Тураўскага.

         Уяўленні аб культуры ў эпоху Адраджэння. Сінтэз сярэдневяковай думкі ў “Боскай камедыі” Дантэ Аліг’еры. Асуджэнне памяркоўнасці ў супрацьстаянні д’ябальскай спакусе. Ідэя новага свету. Крытыка схаластычнай традыцыі (Петрарка). Рэнесансны еўрапейскі антрапацэнтрызм – вышэйшы ўзровень развіцця ідэі чалавека ў культуры феадальна-саслоўнага тыпу. Ідэя чалавека-бога ў трактаце Джавані Піка дэла Мірандалы “Пра годнасць чалавека”, у мастацкай культуры. Чалавечая д’ябаліяда ў мастацтве Паўночнага рэгіёна. Гуманістычны напрамак самарэалізацыі чалавека ў Сусвеце ў працы Джардана Бруна “Пра гераічны энтузіязм”. Розум, воля і адказнасць у працах Эразма Ратэрдамскага “Пахвала дурасці” і “Зброя хрысціянскага воіна”. Палеміка з Марцінам Лютэрам па праблеме свабоды волі. Індывідуалістычная канцэпцыя суб’екта дзеяння ў працах Нікало Макіявелі. Гібрыд льва і лісіцы – мадэль кіраўніка ў трактаце “Уладар”.

         Паспалітая (народная) канцэпцыя кіраўніка ў культуры сярэднееўрапейскага рэгіёна. Паэма “Песня пра зубра” М. Гусоўскага і прадмова-прысвячэнне каралеве Боне Сфорцы. Сцвярджэнне ролі культуры ва ўмацаванні дзяржавы. Інтэлектуальнае адкрыццё Ф. Скарыны: канцэпты «закон прыроджаны», «закон пісаны», «паспалітае добрае». Непрыняцце макіявелізму. Прадмовы да ўсёй Бібліі, да кніг «Іоў», «Юдзіф» і інш. Іоў-сітуацыя ў інтэрпрэтацыі Ф. Скарыны. Роля Ф. Скарыны ў сцвярджэнні халістычнай метадалогіі. Інтэрпрэтацыя Святога Пісання і ідэя народнага ў дзейнасці Сымона Буднага.

Культуралагічныя веды ў эпоху Асветы. Сутнасць асноўных ідэй прадстаўнікоў протаасветы. Культура як культ чалавечага розуму. Праблема суадносін традыцый і нацыянальнага мыслення (Р. Дэкарт, Дж. Лок). Ф. Бэкан аб атрыманні дакладных ведаў. Культуралагічныя ідэі Дж. Віка, М. Кандарсе, А. Цюрго. Роля рэлігіі і навукі ў работах Б. Паскаля. Апазіцыя культуры і прыроды ў філасофіі Ж.-Ж. Русо. Асаблівасці культуралагічных ідэй у тэорыі Вальтэра, Т. Гобса і інш.

Заснавальнікі скептыцызму ў еўрапейскай мастацкай і філасофскай культуры. Фантасмагорыі Г. Босха, П. Брэйгеля. Максімы М. Мантэня. Крытычнае мысленне ў Беларусі: К. Бекеш. Трактат К. Лышчынскага “Аб неіснаванні бога”. Выкрыццё афіцыйнай хлусні і цемрашальства. Ідэя маральнай рэлігіі.

Развіццё культуралагічных уяўленняў у індустрыяльным грамадстве. Германія – галоўны цэнтр фарміравання новых культуралагічных ідэй. І.Г. Гердэр аб ролі культуры ў развіцці чалавека. Гуманізм як мэта культуры. Прычына культуратворчасці. "Культура вучоных" і "культура народа". Мова як форма нацыянальнай культуры. Вучэнне В. Гумбальта пра дзейсную функцыю мовы ў фарміраванні суб’екта.

Развіццё культуралагічнай праблематыкі ў І. Канта. Катэгорыі «прырода» і «свабода» ў філасофіі І. Канта: дынаміка ад існага да магчымага. Імператыў “безумоўна маральна добрае”. "Культура вучоных" і "культура народа". Сэнс культуры. Культура і цывівлізацыя. Інтэрпрэтацыя ролі асноўных форм культуры ў Ф. Шэлінга.

Абагульненне вопыту асветніцка-рэнесанснай антрапалогіі ў філасофіі паняцця Г.В.Ф. Гегеля: дыялектыка станаўлення і формы іншабыцця абсалютнага духу – універсальнага суб’екта. Прынцып гістарызму ў інтэрпрэтацыі культурнага працэсу ў “Лекцыях па эстэтыцы”. Галоўная мэта творчасці. Культура як іншабыццё абсалютнай ідэі. Рысы ўсеагульнасці ў культуры. Высокая і нізкая, тэарэтычная і практычная культуры.

Крытыка культуры індустрыяльнага грамадства ў І.Ф. Шылера. Праблема гарманічнага развіцця чалавека. Сцвярджэнне абсалютнай прэдыкацыі людскасці праз эстэтыку. Трактаты “Пра трагічнае мастацтва”, “Пісьмы пра эстэтычнае выхаванне”. Феномен "частковага" чалавека. Ідэя гульні.

Рацыяналістычны падыход да культурнага працэсу (К. Маркс). Базіс і надбудова. Крытыка рэлігіі. Галоўная крыніца развіцця грамадства. Вучэнне аб дзвюх формах культуры.

Развянчанне рацыяналістычнага аптымізму (А. Шапенгаўэр). Карэляцыя канцэптаў «воля-да-жыцця» – «сляпое парыванне» – «энергія». Сусветная воля як крыніца культуратворчасці. Аб’ектывізацыя волі-да-жыцця ў мастацтве і страта яе ў соцыуме. Антыподы эстэтычны геній і філістар. Роля мастацтва і маралі ў гарманізацыі асобы. Сутнасць культуры.

Культуралагічныя ідэі Ф. Ніцшэ. Апаланійскі і дыянісійскі пачаткі ў культуры. Праблема крызісу культуры. Крытыка Сакрата.

Феномен духоўнага фарміравання чалавека ў работах С. К'еркегора. Тры ступені развіцця асобы: эстэтычная, этычная і рэлігійная. Сэнс веры.

Даследаванне праблем культуры ў працах рускіх філосафаў ХІХ – пач. ХХ ст. Культуралагічныя ідэі В.Ф. Адоеўскага, П.А. Чаадаева, А.С. Хамякова. М.Я. Данілеўскі аб культурна-гістарычных тыпах. Праблема спецыфікацыі сусветных культур. Тры класы цывілізацый. Разуменне асаблівасцей чалавечага быцця У. Салаўёвым. Сэнс гісторыі. Усход – Захад – Расія ў кантэксце сусветнага развіцця. Пошук агульначалавечага сэнсу гісторыі ў сацыялогіі М. Бярдзяева: “Роздум пра лёс Расіі і Еўропы”. Культура і цывілізацыя.

Культуралагічныя ідэі П. Сарокіна. Паняцце "энергія культуры". Флуктацыя як спосаб інтэрпрэтацыі цыклічнага характару культурнага працэсу. Пачуццёвы, ідэалістычны і ідэацыйны тыпы ў гісторыка-культурным працэсе. Роля індывідуальнага і супольнага суб’ектаў у пераадоленні сучаснага крызісу культуры і фаталізму.

Культуралагічныя ўяўленні П. Фларэнскага, М. Фёдарава, С. Булгакава, В. Розанава, А. Белага: параўнальны аналіз.

Інтэрпрэтацыя феномена культуры ў тэхнагеннай цывілізацыі. Неаэвалюцыянісцкая канцэпцыя культуры (Л. Уайт, Р. Карнэйра, М. Харыс і інш.).

Тэорыя лакальных цывілізацый (О. Шпенглер, А.Дж. Тойнбі і інш.).

Аксіялагічны падыход да культуры (Г. Рыкерт, В.В. Віндэльбанд, М. Вэбер).

Сімвалічная канцэпцыя культуры (Э. Касірэр, Л. Уайт і інш.).

Гульнёвая мадэль культуратворчасці (Ё. Хейзінга, Х. Артэга-і-Гасэт, Я. Фінк). Працы Ё. Хёйзінгі “Восень Сярэднявечча”: алюзія на “новае” сярэднявечча. Трактат “У цені заўтрашняга дня”: выкрыццё разбуральнай дзейнасці таталітарных рэжымаў. Прадбачанне новых цёмных вякоў у філасофскай лірыцы М. Багдановіча. Адлюстраванне трагічнага стану культуры ў індустрыйна-гандлёвым грамадстве ў працах Х. Артэга-і-Гасэта “Паўстанне мас”.

Дыялагічная сутнасць культуры (М. Бубер, М.М. Бахцін). Функцыянаванне народнай культуры ў структуры цывілізацыйнага грамадства. Працы М. Бахціна “Творчасць Франсуа Рабле і народная культура Сярэднявечча і Рэнесансу”, альтэрнатывы: народная культура – афіцыёз, народная культура – масавая “культура”. Карнавалізаванае мысленне, амбівалентная сімволіка, жыццесцвярджальны аптымізм і віталізм. Праблема ўзаемадзеяння цывілізацыйнай і традыцыйнай народнай культуры ў працы П. Бэрка “Народная культура Еўропы Новага часу”.

Псіхааналітычная інтэрпрэтацыя культуры. Лібіда як універсальная культуратворчая сіла (З. Фрейд). Узаемадзеянне ЯНО, Я і ЗВЫШ-Я. Феномен эдыпавага комплексу. К.Г. Юнг аб ролі архетыпаў. Міф як базавы элемент культуры. Сутнасць культуры. Роля сімвалаў у кантэксце культуратворчасці.

Экзістэнцыянальная культурфіласофія. Культуралагічныя ідэі Ж.П. Сартра, А. Камю, М. Хайдэгера: параўнальны аналіз. Роля тэхнікі і навукі ў кантэксце культуры. Культура як вынік чалавечага трансцэндавання.

Франкфурцкая школа ў культуралогіі (М. Хоркхаймер, Т. Адорна, Г. Маркузе, Э. Фром, Ю. Хабермас). Крытыка прагрэсісцкай лініі развіцця культуры, “аднамернага грамадства”. Праграма гуманізацыі тэхнікі.

Постмадэрнісцкая трактоўка культуралагічных праблем. “Філасофія хаосу”. Дэканструктывізм Ж. Дарыда. Драўляная культура і культура рызомы (Ж. Дэлёз, Ф. Гваттары). Ж. Бадрыяр аб нарастанні сімулякравасці ў сучаснай культуры.

Структуралісцкая версія культуры. Культуралагічныя ідэі К. Леві-Строса, М. Фуко, Р. Барта, Ж. Лакана. Роля структур ў культуры. Дыялектыка рэальнага, уяўнага і сімвалічнага.

         3. Інстытуцыянальная сфера культуры. Паняцце «інстытут», «інстытуалізацыя» ў кантэксце сацыяльных, палітычных, юрыдычных навук. Інстытуцыянальнае разуменне культуры (Б. Маліноўскі). Культурны інстытут як важнейшы інструмент калектыўнай дзейнасці па стварэнню, захаванню і трансляцыі культурных прадуктаў, каштоўнасцей і нормаў.

Культурныя інстытуты (установы культуры, культурныя формы), іх сутнасць, структура і функцыі. Асноўныя накірункі дзейнасці культурных інстытутаў. Гістарычная дынаміка культурных інстытутаў. Дзяржаўныя, грамадскія і прыватныя культурныя інстытуты. Узаемадзеянне культурных інстытутаў і дзяржавы. Культурная палітыка Рэспублікі Беларусь.

4. Прырода, культура і цывілізацыя. Эвалюцыя паняцця “прырода”. Гістарычныя мадэлі ўзаемаадносін чалавека і прыроды. Культура як другая прырода. Культура і прырода. Прынцып глыбокай павагі прыроды. Экалогія і экалагічная культура. Экалагічныя праблемы сучаснасці. Рускі касмізм (А. Чыжэўскі, К. Цыялкоўскі, У. Вернадскі, Л. Гумілёў). Паняцці “біясфера” і “наасфера”. Цывілізацыя і прырода. Этымалогія і сэнс паняцця “цывілізацыя”. Духоўна-сімвалічны характар культуры і прагматычны характар цывілізацыі. Фактары цывілізацыі: развіццё гарадоў, знешні гандаль, палітычныя сувязі, сродкі камунікацыі і інш.

5. Сэнс культуратворчасці суб’ектаХалістычны (цэласны) характар і дынаміка структуры суб’ект – чалавечая дзейнасць – культурны тэкст. Індывідуальная і калектыўная формы жыццядзеяння суб’екта культуры: асоба, творчая меншасць, нацыя, масавае грамадства. Чалавек як суб’ект культуры. Амбівалентнасць чалавека як галоўная прычына культуратворчасці. Дыялектыка фізічнага і духоўнага, прыроднага і культурнага, бессвядомага і свядомага. Культура як адаптацыя чалавека да прыроды, грамадства і як матэрыялізацыя бязмежных магчымасцей духу. Шматграннасць феномена культуратворчасці. Культуратворчасць як уваходжанне чалавека ў соцыум, як спецыфічная форма культурнай практыкі, скіраваная на тварэнне каштоўнасцей. Мова, нацыянальная культура і творчы патэнцыял асобы. Мысліцелі і асветнікі пра гаманізуючую функцыю мовы (Цыцэрон, А. Дантэ, М. Гусоўскі, Ф. Скарына, Лаўксмін).

Культуратворчасць і крэатыўнасць асобы. Тыпы культуратворчай дзейнасці: традыцыйны, інавацыйна-крэатыўны, мас-медыяльны. Спецыфіка сучаснай культуратворчай дзейнасці ў межах постмадэрнісцкай парадыгмы: стварэнне новых знакавых форм. Культуратворчы патэнцыял СМІ. Асноўныя метады сучаснай творчасці: сінтэз, стылізацыя.

Нацыя і крэатыўная асоба ў беларускай культурфіласофіі. Нацыянальны стыль: роля ў фарміраванні гістарычнага суб’екта.

6. Культура як сукупнасць знакавых сістэм і каштоўнасных сэнсаў. Семіётыка культуры як сукупнасць знакавых сродкаў кадзіравання сацыяльнай інфармацыі. Класіфікацыя знакаў (Ч. Пірс): знакі-выяўленні (іканічныя), знакі-прыкметы (індэксы), умоўныя знакі (сімвалы) і інш. Асноўныя формы культуры як знакавыя сістэмы. Культура як вытворчасць значэнняў і сімвалаў. Прырода сімвала і яго функцыі Адрозненне знака ад сімвала. Універсальная роля вербальнай сімволікі. Мовы культуры. Другасныя мадэліруючыя сістэмы. Культурныя коды.

Культурны Тэкст як феномен і як знак. Сэнс ў навуках пра культуру як абсалютны крытэрый каштоўнаснай дзейнасці.

Этапы семіёзісу: сінтактыка (або сінтаксіс), семантыка і прагматыка. Семіятычная логіка і фарміраванне кантэксту. Тэорыя выказвання (І.Кант, М. Бахцін). Дынаміка сэнсаў: рух ад палілогу да маналагічнага выказвання нацыі.

Культурная каштоўнасць як аб’ектыўная значнасць, выражаная ў знаках і знакавых сістэмах дадзенай культуры. Каштоўнасць як “суб’ектна-суб’ектныя” адносіны (М. Каган, Г. Выжлецоў і інш.). Суаднесенасць паняццяў “культурныя каштоўнасці”, “культурныя нормы”, “ідэал”.

Тыпалогія каштоўнасцей. Іерархія каштоўнасцей у культуры: механізмы яе выпрацоўкі, спосабы пабудовы, захавання і карэкціроўкі. Агульначалавечыя каштоўнасці. Функцыі каштоўнасцей і іх дынаміка. Каштоўнасці народнай культуры як аксіялагічная аснова беларускай нацыянальнай культуры. Феномен антыкаштоўнасці. Носьбіты ідэалаў і каштоўнасцей у культурным працэсе. Феномен маргіналаў.

7. Культурная прастора і час. Катэгорыі, якія вызначаюць прасторавыя і часавыя каардынаты – спосаб існавання культуры: айкумена, культурная прастора, ноасфера, інфасфера, кіберпрастора, хранатоп, стыль.

Прастора і час як формы пазнання ў працы І. Канта “Трансцэндэнтальная эстэтыка”. Генезіс катэгорый “прастора” і “час”. Мадэлі часу ў навуцы. Вобразы часу ў гісторыі культуры. Дынаміка прасторы і культурныя кантакты. Стратэгіі акультурацыі.

Хранатоп як фармальна-змястоўная катэгорыя (М. Бахцін “Формы часу і хранатопу ў рамане”). Паняцце “вялікі час” гісторыі сусветнай культуры. Фальклорны хранатоп, яго ўплыў на мастацкую культуру (М. Бахцін “Франсуа Рабле і народная культура Сярэднявякоўя і Рэнесансу”). Паняцце «хранатоп культуры».

Праблема нацыянальнага стылю. Ідэя этызацыі і эстэтызацыі быцця: “Сплачвайце доўг” В. Ластоўскага і “Чаму плача песня наша?” Я. Купалы. Эстэтызацыя кагнітыўнай дзейнасці ў культуры нацыянальнага адраджэння. “Песня пра зубра” М. Гусоўскага, “Сымон-музыка” Я. Коласа. Беларускі суровы стыль. Формула быцця “У суровы век жыву сурова, жыць інакш не здолеў бы зусім” (А. Куляшоў): дынаміка структуры і выяўленчых сродкаў ад аксюмарона да сінэстазіі. Вобраз сацыяльнага часу ў творах В. Быкава, М. Савіцкага і інш.

Фарміраванне нацыянальнага хранатопу ў мастацкай культуры: ніва, храм-крэпасць, палац, горад, карчма, дом і інш. Вобразы і канструкты, каштоўнасныя абсалюты культурнай прасторы: дзяржава-дом, мова, закон, літвінізм, афіцыйная народнасць, мужыцкая праўда, славянафільства.

8. Архетыпічная накіраванасць культуры і праблема фарміравання духоўнай прасторы. Эўрыстычная роля ідэі архетыпа ў сучасным гуманітарным веданні. Паняцце “архетып культуры”. Архетыпны вобраз (сімвал): нумінознасць, афектыўнасць, амбівалентнасць. Дамінантныя архетыпы (аніма, анімус, цень, персона, маці, самасць і інш.). Сувязь архетыпікі, сімволікі і аксіялогіі. Архетыпныя вобразы і структуры ў казках (М.-Л. фон Франц, Х. Дзікман, У. Проп, А. Грэймас); літаратурным творы (Я. Меляцінскі, Ю. Даманскі); выяўленчым мастацтве (А. Лосеў, П. Фларэнскі, А. Роўнер); тэатральным мастацтве (Н. Фрай, П. Паві, Н. Піскун); кінамастацтве (Т. Гібсан, К. Карчэўская, Д. Яцыно). Працэс індывідуацыі. Адлюстраванне архепыпічнага пачатку ў менталітэце і духоўных арыентацыях народа..

Культура як сістэма базавых феноменаў. Міф як першая форма гарманізацыі чалавека. Асноўныя падыходы ў асэнсаванні сутнасці міфа, яго значэння і ролі ў культурным працэсе. Тыпалогія міфа. А.Ф. Лосеў аб сутнасці міфа. Міфалагічнае мысленне і яго спецыфіка (Л. Леві-Броль, К. Леві-Строс і інш.). Прастора міфа: сакральная і прафанная (М. Эліядэ). Дыхатамія ўяўленняў пра час у міфалагічным мысленні. Міфалагічны і гістарычны час. Абрад як цыклічная інтэрпрэтацыя часу. Лінейны час і яго адлюстраванне ў міфалагічных сістэмах.

Архетыпічная матрыца міфа (Г. Склокховер, Д. Кэмпбэл, К. Леві-Строс). Міфалагічныя коды як мова перадачы міфа. Міфалагічная сімволіка. Міф у мастацкай культуры. Міф і сучаснасць (Э. Касірэр, Р. Барт, М. Эліадэ і інш.). Працэсы рэміфалагізацыі ў сучаснай культуры: сутнасць, формы, наступствы.

Паглыбленне светапогляду і працэс дыферэнцыяцыі грамадскай свядомасці. Нараджэнне сусветных рэлігій. Культуратворчая функцыя рэлігіі. Рэлігійны вобраз свету. Міф і рэлігія. Рэлігія як фактар аб'яднання (Э. Дзюркгейм), сацыяльнай дзейнасці (М. Вэбер), псіхалагічнай абароны (З. Фрэйд), каштоўнасных арыентацый асобы (Э. Фром). Рэлігія і мараль. Этыка ў культурнай і рэлігійнай традыцыі. Рэлігія і мастацтва. Сімвал, ідэал, канон у рэлігіі і мастацтве. Рэлігія і навука. Рэлігія і эканоміка. “Пратэстанцкая этыка і дух капіталізму” М. Вэбера як узор культуралагічнага даследавання рэлігіі. Рэлігія ў кантэксце сучаснага грамадства.

Мастацтва як сфера культуры. Тэорыя паходжання мастацтва (імітатыўная, міметычная, гульнёвая, культурна-гістарычная і інш.). Функцыі мастацтва ў культуры. Спецыфіка і функцыі мастацкага вобраза. Мастацтва як культ унікальнага, непаўторнага, самабытнага. Гуманістычная прырода мастацтва. Мастацкі тэкст як артэфакт. Гука-інтанацыйная, пластычная і вербальная сімволіка (мова) мастацтва. Мастацтва – асаблівы тып пазнання, стварэння асобы і духоўнай рэчаіснасці. Роля аўтара ў мастацтве. Трансфармацыя ролі аўтара ў культуры постмадэрнізму. Гісторыя культуры як змена стыляў. Спецыфіка сучаснага мастацтва.

Распрацоўка рацыянальнага шляху пазнання свету. Нараджэнне філасофіі. Філасофія як культ рэфлексіі, як сістэма катэгорый. Анталагічны сэнс філасофіі. "Сафія" як аб'ектыўная якасць разумна ўпарадкаванага свету. Філасофія ў кантэксце пошукаў чалавекам абсалютнай гармоніі. Пазнанне як узвышэнне над неабходнасцю. Навука і тэхніка як феномены культуры. Спецыфіка навуковых ведаў, іх мэта і сэнс. Этыка вучонага. Навука і мастацтва, рэлігія і навука: узаемадзеянне і ўзаемаўплыў. Этас навукі: сацыякультурныя фактары яе развіцця. Т. Кун, П. Фейерабенд аб сучасных праблемах развіцця навукі. "Тэхнэ" (М. Хайдэгер) і тэхніка. Філасофскія праблемы навукі ў працах В. Сцёпіна, Я. Бабосава. Сучаснае разуменне тэхнікі. Сэнс тэхнікі – вызваленне ад улады прыроды. Інфармацыйная тэхніка і яе развіццё ў сучасным свеце.

Маральна-этычныя аспекты культуры. Паняцце маралі. Нормы маралі і права. Этас культуры і маральнасць грамадства. Маральныя ўяўленні ў структуры каштоўнасцей асобы. “Залатое правіла маральнасці” як усеагульная каштоўнасць у гісторыі культуры. Універсальныя этычныя катэгорыі ў розных культурах. Мараль ва ўмовах дэмакратыі і таталітарызму. Імкненне да самаактуалізацыі, камунікацыі, творчасці як аснова сучаснай маралі.

Мова як сістэмны носьбіт культуры. Вербальныя і невербальныя мовы. Функцыі мовы ў культуры: пазнавальная, эстэтычная, камунікатыўная, экспрэсіўная, сігніфікатыўная, крэатыўная, выхаваўчая, ідэалагічная, кумулятыўная, інфармацыйная, каардынацыйная, рэфлексіўная. Тэорыі паходжання мовы. Эўрыстычная функцыя мовы ў працах А.Патабні “Думка і мова”, “Мова і народнасць”. Нацыянальная мова як форма культуры. Мова і менталітэт. Роля мовы ў інтэграцыі і дыферэнцыяцыі соцыуму. Праблема двухмоўя ў культуры. Дысфункцыянальныя праявы мовы (“оруэлаўская” мова, словы “пярэвараткі”, жаргон, сленг, амерыканізацыя).

         9. Структурная дынаміка культуры. Асаблівасці матэрыяльнай і духоўнай культуры. Сутнасць і формы народнай культуры. Комплекснае даследаванне народнай культуры ў працах Ё.Г. Гердэра, Б. Маліноўскага, М. Бахціна. Канцэпцыя натуральнай народнасці ў працы М. Грынчыка “Фальклорныя традыцыі ў беларускай дакастрычніцкай паэзіі”. Нараджэнне прафесійнай культуры. Элітарнасць як фундаментальная рыса сусветнага духоўнага руху. Элітарная і масавая культура. Асноўныя рысы масавай культуры. Альтэрнатыва сучаснасці: народная культура – масавая культура. Праблема стандартызацыі рыначных каштоўнасцей. Рэлігійная і свецкая культура. Маргінальная культура. Гуманістычная, аўтарытарная і таталітарныя дамінанты ў культуры. Культура, субкультура і контркультура ў кантэксце асваення аксіялагічнай прасторы. Асаблівасці субкультуры: байкеры, панкі, хіпі, рэперы, металісты, готы, хакеры, гопнікі, графіці, зіпі, міцькі і г.д.

Сусветная структурная дынаміка культуры як працэс паглыблення дыферэнцыяцыі культурных формаў, суб'ектывізацыі, плюралізму.

10. Сутнасныя аспекты сацыякультурнай дынамікі. Сацыякультурная дынаміка як змена менталітэту эпох, культурных тыпаў. Фактары сацыякультурнай дынамікі. Каштоўнасці і дынаміка культуры. Ю.М. Лотман аб характары дынамічных працэсаў у культуры: культура і выбух. Роля інавацый культуры і іх узаемадзеянне з традыцыямі. Псіхакультурныя фактары прыняцця ці адмаўлення ад інавацый. Паняцце сацыякультурнага прагрэсу.

Глабалізацыя як феномен культуры. Асноўныя формы глабалізацыі ў гісторыі культуры. Перспектывы сацыякультурнай эвалюцыі.

11. Праблема тыпалогіі культур. Асновы тыпалагічнай класіфікацыі культуры: геаграфічныя, этнаграфічныя, гістарычныя, аксіялагічныя і інш. Міфалагічная тыпалагізацыя культуры. Дж. Віка аб перыядах культурна-гістарычнага працэсу. Фармацыйная класіфікацыя культуры (К. Маркс). Мужчынскі і жаночы тыпы культур (М. Бярдзяеў, Г. Зімель). Культура віны і культура сораму (Р. Бенедыкт). “Арганічныя” тыпалогіі культуры: апалонаўская і дыянісійская (Ф. Ніцшэ), гарачыя і халодныя (К. Леві-Строс). Канцэпцыя цыклічнага развіцця культуры (П. Сарокін). Семіятычная тыпалогія культур: дапісьмовая, пісьмовая, друкаваная і электронная (М. Маклюэн). Спецыфіка постфігуратыўнай, кофігуратыўнай і прэфігуратыўнай культур (М. Мід). «Драўляная» культура і культура «рызомы» (Ж. Дэлёз і Ф. Гватары). Традыцыяналісцкі і тэхнагенны тыпы культур (В.С. Сцёпін).

Дыхатамія “Усход – Захад”. Кампаратыўны аналіз заходняй і ўсходняй культур; адносіны да а) асобы, б) магчымасцей свядомасці, в) сацыяльных пераўтварэнняў, г) метафізічнага свету, д) прыроды і інш. Заходняя тэхнакратыя, рацыяналізм і ўсходняя медытацыя. Характар дынамічных змен у культуры Усходу і Захаду. Інтэграцыя дасягненняў навукі і тэхнікі Захаду з духоўнымі каштоўнасцямі Усходу.

Этнас і культура. Паняцце этнічнай культуры, яе значэнне ў эпоху глабалізацыі. Тыпы этнічных супольнасцей. Мова як этнакультурны маркёр. Этнічнае і ўніверсальнае ў культуры народа.

Беларуская культура: праблема тыпалогіі. Асноўныя этапы фарміравання беларускай культуры. Кансерватызм светапогляду ў працэсе развіцця духоўнасці беларусаў. Асаблівасці нацыянальнага духоўнага вопыту. Эмпатычны кірунак беларускай культуры. Аналіз усходняга і заходняга кантэкстаў беларускай культуры ў працы І. Канчэўскага “Адвечным шляхам”. Беларускі і рускі тыпы духоўнасці. Канцэпцыя крытычнага аптымізму ў працы У. Самойлы “Гэтым пераможаш!..” Праблема фарміравання супольнага і індывідуальнага суб’ектаў сацыяльнай творчасці. Выкрыццё ідэалогіі экспансіянізму ў працах А. Цвікевіча “Адраджэнне Беларусі і Польшча” і “Западноруссизм”. Усходнеславянскі свет ў ХХ ст.: трагедыйнасць культуры. Нацыянальная духоўная культура: пераплаўка энергіі болю ў энергію прасветленага дзеяння. Беларуская вербальная культура ХХ ст. – духоўнае самасцвярджэнне нацыі ў атмасферы афіцыйнага і постмадэрнага нігілізму. Беларуская культура ў сучасным цывілізацыйным працэсе.

РАЗДЗЕЛ ІІ. АСАБЛІВАСЦІ КУЛЬТУРНА-ГІСТАРЫЧНАЙ ДЫНАМІКІ

Ключавыя словы: політэізм, сінкрэтызм, татэмізм, анімізм, фетышызм, інцэст, віталізм, магія, міфатворчасць, патэрн, рытуал, абрад, культурная прастора, менталітэт, брахма, карма, сансара, варна, індуізм, будызм, канфуцыянства, даасізм, дао, інь, ян, касмаганізм, ордэр, язычніцтва, этнагенез, культурагенез, хрысціянства, тэацэнтрызм, сімвалізм, аскетызм, раманскі стыль, готыка, рыцарская культура, антрапацэнтрызм, пратэстанцызм, рацыяналізм, сцыентызм, класіцызм, барока, сарматызм, рамантызм, рэалізм, імпрэсіянізм, мадэрн, таталітарная культура, постмадэрнізм.

1. Культура першабытнага грамадства. Адметныя рысы (гармонія з прыродай, пантэізм, сінкрэтызм, дыфузнасць, беспісьмовы характар, безасабовасць і інш.). Асаблівасці першабытнай свядомасці і першабытнага ладу жыцця. Татэізм, анімізм, фетышызм. “Пралагічнае мысленне” (Л. Леві-Бруль). Адаптацыя да прыроднага асяроддзя як мадэль быцця першасных калектываў.

Асноўныя этапы развіцця першабытнай культуры. Цыклічная канцэпцыя культурнага працэсу ў эсхаталагічных міфах. Абсалютныя каштоўнасці і рэгулятывы ў культуры: родавая абшчына, табуіраванне інцэсту, родавая помста, культ мацярынства. Ідэя віталізму. Міф і магія як сродкі прыстасавання супольнасці да навакольнага свету і першапачатковыя формы духоўнай культуры. Міфатворчасць як механізм тлумачэння свету, супольнасці і чалавека. Патэрны: героі і асілкі – антрапаморфныя абстракцыі сканцэнтраванай сілы стыхій. Зоаантрапаморфныя вобразы антыгерояў. Тыпы магіі (паводле Дж. Фрэзера). Рытуал і абрад як першыя праявы традыцыі. Асаблівасці пахавальных абрадаў і культ продкаў. Абрады ініцыяцый і іх культурны сэнс. Пластыка і колер – мова сакралізацыі культурнай прасторы. Тэксты: рэльеф, наскальны жывапіс. Станаўленне народнай культуры. Эстэтыка адраджэння жыцця.

Даследаванне першабытнай культуры ў ХІХ – ХХ стст. Значэнне прац Л. Моргана, Э. Тайлара, Дж. Фрэзера, Ш. Летурно ў развіцці тэорыі культурнага працэсу і навуковай метадалогіі.

2. Культура старажытных цывілізацый. Егіпет, Індыя, Месапатамія, Кітай. Агульныя рысы (традыцыйнасць, сінкрэтызм, цыклічнасць, абагаўленне правіцеля, сістэма дэспатыі, статычнасць і інш.) і адрозненні.

Культура Cтаражытнага Егіпта: перыядызацыя, сваеасаблівыя рысы Старажытнага, Сярэдняга і Новага царстваў. Значэнне прыродных фактараў ва ўсталяванні і развіцці цывілізацыі Егіпта. Культ прыроды ў міфалогіі. Уздзеянне Ніла на культуру Егіпта: метафізічны характар мыслення егіпцян, развіццё астраноміі, архітэктуры, падзел на саслоўі і г.д. Піраміды як адлюстраванне памінальнага культу і моцы ўладара. Роля жрэцтва. Праблема жыцця і смерці ў менталітэце егіпцян. Матывы пераадолення беспрытульнасці ў “Кнізе мёртвых”. Культ Асірыса. Культурнае значэнне рэформ Эхнатона. Кансерватызм, статычнасць, франтальнасць – рысы мастацтва Егіпта.

Месапатамія. Культура шумераў, Асірыі, Вавілона. Уяўленні аб замагільным існаванні і іх уплыў на духоўныя каштоўнасці насельніцтва Двухрэчча. Боскае і чалавечае: узаемадзеянне. Праблема набыцця бессмяротнасці (“Эпас пра Гільгамеша”). Прававыя нормы: кодэкс цара Хамурапі. Вынаходніцтва пісьма. Стварэнне бібліятэк і архіваў. Пячаткі і пісьмовыя дакументы як сведкі мінулага. Спалучэнне містыкі і навукі ў вавілонскай культуры (практыка варажбы і навуковыя дасягненні). Мастацкае жыццё. Будаўніцтва “дамоў бога”. Зікураты Шумера, Акада, Вавілона. Значэнне культуры Месапатаміі для народаў Усходу.

Індыя. Этнічныя вытокі: дравіды і арыі. Дравідыйскі культ жаночага пачатку і асаблівасці ведычнай культуры арыяў: спалучэнне і ўзаемадапаўняльнасць. Непарыўнасць дабра і зла. Паняцці брахмы, кармы і сансары. Сістэмы варн як рэгулятары традыцыйнага быцця культуры і соцыуму. Законы Ману. Індуізм як адлюстраванне сінтэтычнага характару культуры. Будызм як рэлігійная, філасофская і этычная сістэма. Буда і бадхісатва – вобразы святасці. Сінтэтычнасць індыйскай культуры: сінтэз жанраў (архітэктура, жывапіс, скульптура), сінтэз духоўнага і пачуццёвага. Эпічная традыцыя ў літаратуры (“Махабхарата” і “Рамаяна”). Мастацкая культура і драма “Шакунтала”. Сучасны індуізм: Гандзі і этыка ненасілля.

Кітай. Дзве асновы кітайскай культуры мінулага і сучаснасці: канфуцыянства і даасізм. Паняцце «дао» ў канфуцыянстве і даасізме. Прынцыпы канфуцыянства: іх рэгулятыўная функцыя (культ сяо, гуманнасць, маральны абавязак, вернасць, адукацыя і веды і г.д.). Культ продкаў. Культ імператара. Сям'я як патэрн дзяржавы. Рэгламентацыя ўсіх дэталей быту як аснова статычнасці і традыцыйнасці кітайскай культуры. Канфуцыянскі канон і сістэма адукацыі. Народныя кнігі “Шы-цзін”, “Шу-цзін” і “І-цзін”. Даоскія тэхнікі самаўдасканалення. Інь і ян як асновы гармоніі. Прырода як эталон кітайскай культуры.

3. Антычная культура. Антычнасць як тып культуры, яго асноўныя рысы, храналагічныя рамкі, этапы развіцця. Цэласнасць грэка-рымскіх кампанентаў у антычнам тыпе культуры і іх адрозненні (“культура аўтараў” і “культура аўтарытэтаў”).

Асноўныя рысы культуры Старажытнай Грэцыі (касмалагізм, полісны менталітэт, сацыяцэнтрызм, цялесны характар, вобразнасць і інш.). Перыядызацыя старажытнагрэчаскай культуры. Роля крыта-мікенскай культуры ў яе фарміраванні і развіцці. Гамераўская Грэцыя: грамадскі лад, культура і быт (“Іліяда” і “Адысея”). Агульначалавечыя маральныя і эстэтычныя каштоўнасці твораў Гамера. Вобразы кураса і коры як адлюстраванне боскіх і чалавечых якасцей. “Залатое стагоддзе” ў разуменні Гесіёда. Багі і людзі: узаемасувязь і ўзаемаадносіны. Роля міфа ў літаратуры, скульптуры, архітэктуры і іншых сферах культуры. Натурфіласофія і светапогляд грэка. Праблема спалучэння рацыянальнасці і містыкі (навукова-філасофскае спасціжэнне свету і містэрыяльная практыка). Апалонаўскае і дыянісійскае ў культуры. Мастацкая культура грэчаскай архаікі. Дарычны ордэр як адлюстраванне светапогляду грэкаў.

Класічны перыяд. Ідэя “парадку” і прынцып “меры”. Росквіт поліснай дэмакратыі і роля Перыкла. Развіццё філасофіі (Сакрат, Платон, Арыстоцель і інш.), драматургіі (на прыкладзе творчасці Эсхіла, Сафокла, Эўрыпіда). Вучэнне пра мімесіс і катарсіс. Паняцце пра пафас і этас. Тэмы мастацтва: чалавек і багі, чалавек і рок і інш. Комплексы Медэі, Латоны, Антыгоны. Іанічны ордэр як адлюстраванне змен у светаўспрыманні грэкаў. Грэчаская пластыка (Мірон, Паліклет, Фідый).

Элінізм. Спалучэнне ўсходніх і антычных тэндэнцый культуры ў імперыі Аляксандра Вялікага. Сінкрэтычныя культы. Фарміраванне монатэістычных уяўленняў. Філасофскія школы – эпікурызм, стаіцызм, скептыцызм. Карынфскі ордэр як сімвал эклектызму. Мастацтва элінізму як адлюстраванне змен у светапоглядзе грэкаў. Культурныя дасягненні элінізму.

Перыядызацыя культуры Старажытнага Рыма. Роля этрускай культуры. Уздзеянне грэкаў на культуру Рыма. Рымская рэспубліка, яе асноўныя прынцыпы і ідэі (патрыятызм, мужнасць, ваенны характар, аскетызм і інш.). Права. Законы ХІІ табліц. Калектывісцкія каштоўнасці грамадзянскай супольнасці. Канцэпт лёсу (фатуму) у сістэме каштоўнасцей рымлян. Вайна, палітыка, будаўніцтва як найбольш дастойныя сферы дзейнасці грамадзяніна. Народныя святы і іх арганізацыя. Культ сям’і, дому, мацярынства. Рымская імперыя. Цывілізатарская "місія" Рыма. Фарміраванне асноў рымскага права. Прагматычны, утылітарны характар культуры (водаправод, горадабудаўніцтва). Рыторыка як адлюстраванне ментальнай асновы рымскай культуры. Працы Цыцэрона “Пра прамоўцу”, “Брут”, “Прамоўца”. “Залатое стагоддзе” афіцыйнай рымскай культуры (Вяргілій, Гарацый, Авідзій). Культ імператара і роля Актавіяна Аўгуста ў развіцці імперскага светапогляду. Уплыў заваяваных народаў на культуру Рыма: нарастанне касмапалітычных і індывідуалістычных тэндэнцый. Стаіцызм як адказ на крызіс рымскага светапогляду (Сенека, Марк Аўрэлій). Інтымізацыя культуры (Катул і неатэрыкі). Бунты правінцый і заклік "Хлеба і відовішчаў!". Нарадженне хрысціянскага светапогляду.

4. Вытокі славянскай культуры. Фарміраванне ўсходнеславянскай народнасці: праблематычнасць і складанасць пытання. Ад язычніцкіх культаў да хрысціянскага светапогляду. Прыняцце хрысціянства – пераломная з'ява ў культуры ўсходніх славян. Спалучэнне хрысціянскіх і язычніцкіх тэндэнцый у культуры Кіеўскай Русі. Сваеасаблівасць гэтага працэсу на прабеларускіх тэрыторыях. Я Купала, В. Ластоўскі, М. Багдановіч пра ролю стараславянскай мовы. Кніжнасць, веды і адукацыя ў Кіеўскай Русі. “Слова аб палку Ігаравым” як агульны помнік культуры ўсходніх славян. Адлюстраванне ў ім беларускай рэчаіснасці. Наватарскі падыход да паказу чалавека. Старажытны менталітэт усходніх славян. Этнагенез і культурагенез беларусаў: пачатковы перыяд. Полацкае і Тураўскае княствы: адметныя рысы культуры. Традыцыі народнага сходу ў палітычным жыцці. Зямельны патрыятызм. Саперніцтва Полацка і Ноўгарада, вайна з Кіевам. Фарміраванне дзяржаўнай ідэалогіі. Дзейнасць Клімента Смаляціча, Кірылы Тураўскага, Еўфрасінні Полацкай. Канцэпцыя душы і цела і адзінай душы ў дзейнасці беларускіх асветнікаў ХІІ ст. “Жыціе Еўфрасінні Полацкай”: традыцыі народнай этыкі і хрысціянская ідэя жыцця – служэння. Культ і алегорыя нівы. Гаспадарская парадыгма ў Полацкай зямлі. Евангельскія прыпавесці ў інтэрпрэтацыі Кірылы Тураўскага. Тэацэнтрысцкі светапогляд і гаспадарскія крытэрыі ў ацэнках годнасці дзяржаўнай і царкоўнай уладаў.

5. Культура еўрапейскага Сярэднявечча. Хрысціянства як каштоўнасна-сімвалічная аснова культуры Сярэднявечча, яго роля ў адзінстве Еўропы. Праблема перыядызацыі сярэдневяковай культуры. Катэгорыі сярэдневяковай культуры: тэацэнтрызм, іерархічнасць, саслоўнасць, карпаратыўнасць і інш. Дуалізм сярэдневяковай свядомасці: горні свет і дольны свет. Хрысціянская мараль віны і ідэя маральнага ўратавання асобы. Рысы сярэдневяковага мастацтва: сімвалізм, аскетызм, экспрэсія і інш.

Сінтэз дзяржаўнай і царкоўнай улады. Раманскі стыль як адлюстраванне вобраза свету чалавека ранняга Сярэднявечча. Апазіцыі “цела – дух”, “грахоўнасць – збавенне” ў патрыстыцы. Роля манастыроў у мастацтве, адукацыі, выхаванні. “Розум света – вар'яцтва прад Госпадам”.

Феадалізм: саслоўна-маёмасны падзел і прынцып іерархіі. Іерархія грамадства як адлюстраванне іерархіі светабудовы. Структура соцыуму. Узаемасувязь рэлігійнай, свецкай і народнай культуры. Горад як цэнтр культуры. Узнікненне сабора і яго роля ў жыцці сярэдневяковых гарадоў. Адметныя рысы готыкі. “Сярэдневяковая культурная рэвалюцыя” (ХІІ ст.). Узнікненне школ і ўніверсітэтаў, а таксама новых форм трансляцыі ведаў (абароны, дыспуту і інш.). Вера Францыска Асізскага і Фамы Аквінскага (прынцып гармоніі розуму і веры).

Уздым і росквіт рыцарскай культуры. Крыжовыя паходы і іх вынікі. Каштоўнасці рыцарскай культуры і ідэальны вобраз рыцара. Рыцарскі раман (“Парсіфаль”, “Аповесць пра Трышчана і Ізольду” і інш.).

Народная карнавальная культура як “парадыйны дуплет” рэлігійнай культуры. Канцэпцыя “карнавалізацыі” М.М. Бахціна. Карнавал як “іншае жыццё народа на аснове смеху”. Паэзія вагантаў. Вулічная драма і тэатр лялек. Роля купецтва.

Позняе Срэднявечча. Павышэнне каштоўнасці свецкага жыцця. Індывідуалізацыя веры. Разрыў царквы і дзяржавы. Ідэалы позняга Сярэднявечча і перадумовы Рэнесансу.

Беларускія землі ў складзе ВКЛ: асобныя рысы беларускай культуры. Фарміраванне беларускай народнасці. Літвінізм – ідэалогія новай дзяржаўнасці. Утварэнне старабеларускай мовы, яе становішча ў дзяржаве. Наваградскі перыяд беларускай гісторыі. Віленскі перыяд. Развіццё палітыка-прававой сістэмы. Паходжанне назваў “Беларусь” і “ліцвіны-беларусы”. Нацыянальная ідэнтыфікацыя беларусаў. Рукапісная кніга. Друцкае, Мсціжскае і Лаўрышаўскае Евангеллі. Перакладная літаратура (“Александрыя”, “Троя”, “Страсці Хрыстовы”). Беларуска-літоўскія летапісы (“Летапісец вялікіх князёў літоўскіх” (20-я гг. ХV ст.), Беларуска-літоўскі летапіс 1446 г.). Развіццё пісьменнасці і адукацыі. Распаўсюджванне ў мастацтве Беларусі раманскага і гатычнага стыляў. Маральна-палітычнае аблічча кіраўнікоў ВКЛ – вялікіх князёў Міндоўга, Гедыміна, Ягайлы, Альгерда, Кейстута, Вітаўта.

6. Культура Адраджэння і Рэфармацыі. Гістарычныя ўмовы ўзнікнення культуры Рэнесанса; яе храналагічныя рамкі. Месца Рэнесансу ў гісторыі еўрапейскай культуры. Горад як сацыякультурнае асяроддзе Рэнесансу. Трансфармацыя антычных ідэй, ведаў і каштоўнасцей як асноўная інтэнцыя эпохі. Рэнесансныя адносіны да Антычнасці і Сярэднявечча; новае ўспрыманне традыцыйных хрысціянскіх дагматаў. Пераадольванне дуалізму сярэдневяковага вобраза свету. Новы погляд на чалавека і яго месца ў свеце. Антрапацэнтрызм, гуманізм, індывідуалізм і інш. Ідэалы і каштоўнасці рэнесансных гуманістаў; іх адлюстраванне ў жывапісе, літаратуры, архітэктуры. Мастацтва як галоўны від духоўнай дзейнасці. Роля кнігадрукавання ў культуры Адраджэння. Навуковыя дасягененні і перабудова навуковага мыслення (геліяцэнтрызм М. Каперніка і інш.). Рэнесанс і эпоха вялікіх геаграфічных адкрыццяў. Тэхнічныя вынаходствы і змены ў адносінах да часу, прасторы, прыроды. Рэнесансны пантэізм. Нараджэнне новага вобраза сусвету. Паўночны Рэнесанс. Асаблівасці Рэнесанса ў славянскіх краінах.

Перадумовы стварэння ідэалогіі Рэфармацыі. Статус каталіцкай царквы. Асноўныя ідэі пратэстантызму. М. Вэбер аб сувязі пратэстантызму і капіталізму. Праблема існавання “бесцаркоўнага хрысціянства”. Усталяванне асобы новага тыпу. Рысы пратэстанцкай культуры: пурытанства, народны характар, спрашчэнне культу, адказнасць асобы і інш. Сацыякультурнае значэнне Рэфармацыі.

Беларускае Адраджэнне. Рэнесансныя ідэі ў Беларусі: умовы і фактары ўзнікнення. Свецкая і царкоўная культура. Росквіт прававой культуры. Статут ВКЛ 1588 г. Вольнасці шляхты. Віленская езуіцкая акадэмія – першая навучальная ўстанова ВКЛ. Развіццё філасофскай думкі. Яе асноўныя кірункі: інтэграцыйна-рэнесансны (Ф. Скарына, С. Будны, А. Волан, М. Гусоўскі, В. Цяпінскі, М. Ліцвін, Л. Сапега); радыкальна-сацыяльны (М. Чаховіц, Павел з Візны, Іван Вышанскі); гуманістычна-рэалістычны (С. Лован, К. Бекеш, Л. Зізаній, С. Зізаній). Мікола Гусоўскі: уваход беларускай культуры ў рэнесансную еўрапейскую культуру, пашырэнне ведаў аб беларускай прыродзе і ментальнасці ў Еўропе (паэма “Песня пра зубра” і прадмова – прысвячэнне каралеве Боне Сфорцы). Сцвярджэнне ролі культуры ва ўмацаванні дзяржавы. Францыск Скарына – пачынальнік усходнеславянскага кнігадрукавання. Яго творчасць у кантэксце сінтэзу Усходу і Захаду. Канцэпты «закон прыроджаны», «закон пісаны», «паспалітае добрае». Скарынінскія тэксты (Прадмовы да ўсёй Бібліі, да кніг Іова, Юдзіфі і інш.); іх асноўныя ідэі. Іоў-сітуацыя ў інтэрпрэтацыі Ф. Скарыны. Непрыняцце макіявелізму. Вобраз асвечанага кіраўніка на фоне маральна-палітычнай дэградацыі магнатэрыі ў працы А. Волана “Пра кіраўніка і яго асабістыя вартасці”. Нацыянальная мова і культура ў творчасці беларускіх гуманістаў. Рэфармацыя ў Беларусі (С. Будны, В. Цяпінскі, Мікалай Радзівіл Чорны). Рэфармацыйныя друкарні. Асветніцкая арыентацыя на “людзей простых языка рускаго”, анталагічны аспект жыццядзеяння соцыуму ў працах С. Буднага “Катэхізіс”, “Кніга пра дзяржаўную ўладу”. Трактат “Аб неіснаванні бога” К Лышчынскага: выкрыццё афіцыйнай хлусні і цемрашальства. Ідэя маральнай рэлігіі. Развіццё мастацтваў. Суіснаванне візантыйскага, гатычнага, рэнесанснага, раннебарочнага стыляў. Фарміраванне беларускай іканапіснай школы і свецкага партрэта.

7. Культура Новага часу. Перадумовы і крыніцы фарміравання культуры Новага часу. “Стагоддзе барока” (К. Фрыдрых) і яго асаблівасці. Навуковая рэвалюцыя: новы лад культуры і змена вобраза свету. Культ навукі і тэхнікі. Адметныя рысы еўрапейскай культуры: рацыяналізм, сцыентызм, прыярытэт эмпірыкі, прагматызм і ўтылітарызм, спалучэнне сацыяцэнтрызму і індывідуалізму і інш. Секулярызацыя культуры і быту. Асвета як ідэалогія буржуазіі ў час яе ўзнікнення і развіцця. М. Вэбер аб ролі пратэстантызму ў нараджэнні капіталізму. Дзейнасць французскіх асветнікаў (Д. Дзідро, Вальтэр і інш.). Ідэі Ж.-Ж. Русо як адказ еўропацэнтрызму. Асветніцкі классіцызм і барока – ўзаемадапаўняльнасць розных тыпаў культурнай рэфлексіі і менталітэту Еўропы (параўнальны аналіз). Змены ў адносінах да асобы. Палітычныя інавацыі ў культуры: узнікненне паняцця “нацыі-дзяржавы”. Роля Вялікай Французскай рэвалюцыі і англійскай прамысловай рэвалюцыі ў развіцці Еўропы Новага часу.

Беларуская культура ХVII – канца ХVIII стст. – пачатак крызісу феадальна-саслоўнай манархіі. Этнічныя страты пад час ваенных канфліктаў. Палярызацыя сацыяльных сіл. Рух контррэфармацыі. Выгнанне пратэстантаў. Дзейнасць езуітаў. Станаўленне ўніяцкай царквы. Дэградацыя сарматызму. Заняпад сацыяльнай культуры. Распаўсюджванне каталіцызму і працэс паланізацыі ва ўмовах Рэчы Паспалітай. Пастанова Сойму 1697 г. аб забароне беларускай мовы ў справаводстве. Супярэчнасці эпохі Асветы ў Беларусі: ідэі творчай актыўнасці, вольнасці, свабоды мыслення і дзейнасці – “нацыянальная летаргія” (М.Багдановіч). Сацыякультурныя, палітычныя, канфесіянальныя прычыны такой сітуацыі. Дзейнасць Віленскага ўніверсітэта і Адукацыйнай камісіі. Рух фізіякратаў. Асветніцкая дзейнасць Храптовічаў, А. Тызенгаўза, Тышкевічаў, Манюшкаў. Мастацкая культура на беларускіх землях. Фалькларызацыя прафесійнай нацыянальнай культуры. Архітэктура беларускага барока (Нясвіжскі замкава-паркавы ансамбль, палац Сапегі ў Ружанах, фарны касцёл у Гродне і інш.), тэатр (школьныя езуіцкія тэатры, батлейка, магнацкія тэатры ў Нясвіжы У. Радзівіл, у Слоніме “Сядзіба музаў” М. К. Агінскага, у Гародне А. Тызенгаўза, у Шклове С. Зорыча), народныя рамёствы (слуцкія паясы і інш.). Развіццё свецкага сармацкага партрэта. Родавыя галерэі ў палацах. Дэкаратыўная разьба па дрэве. “Беларуская рэзь” у афармленні палат Крамля, царскіх брамаў.

Культура ХІХ ст.: вытокі своеасаблівасці. Эканамічнае развіццё Еўропы; англійская прамысловая рэвалюцыя, войны за незалежнасць паўночна-амерыканскіх калоній і інш. Рост гарадоў. Набыццё цэласнага статусу Еўропай і еўрапейскай культурай. Роля навукі і тэхнікі. Фарміраванне аўтаномнага еўрапеўскага індывіда: пазітыўныя і негатыўныя вынікі.

Рамантызм як пратэст супраць механізаванага характару культуры: увага да асабістага ўнутранага свету чалавека. Супрацьпастаўленне прыгажосці прыроды механістычнай утылітарнай карціне свету. Ідэалы і сімвалы рамантызму ў мастацтве: літаратуры, жывапісу, скульптуры, музыцы. Феномен рамантычнага кахання. Містычны элемент рамантызму (У. Блэйк). Эскапісцкія ідэі рамантызму (Дж. Байран і інш.). Цікавасць да культур Усходу, да каранёў і вытокаў народнай культуры. Мастацтва як спроба ўнясення эстэтычнага светапогляду ў прагматычны буржуазны свет.

Беларусь у складзе Расійскай імперыі. Разбурэнне нацыянальнай культуры і этнічнай тэрыторыі. Адмена Статута, ліквідацыя ўніяцтва, рэкрутчына. “Рэгулярнае горадабудаўніцтва” і знішчэнне помнікавай культуры. Афіцыйная народнасць , “западнарусізм” і разбурэнне народнай культуры. Расправа з філаматамі і філарэтамі, закрыццё Віленскага ўніверсітэта. Сувораў і Мураўёў у гістарычным лёсе беларускага народа. Светапогляд і маральнае аблічча інтэлігента і асветніка на Беларусі. Т. Касцюшка, Я. Ясінскі, Э. Плятэр, К. Каліноўскі. Беларускі рамантызм: зварот да народных крыніц і нацыянальнай гісторыі. Дзейнасць філаматаў і філарэтаў (Т. Зан, Я. Чачот, А. Міцкевіч). Характэрныя рысы беларускага літаратурнага рамантызму: сінтэз класікі і фальклору, гумар, шчырасць, аптымізм. Фарміраванне ўяўленняў пра народнасць культуры. Артыкул Р. Падбярэскага “Беларусь і Ян Баршчэўскі”. Беларуская польскамоўная літаратура. Ідэя літвінізму ў творчасці А. Міцкевіча. Гераічныя ліра-эпічныя паэмы і балады, філасофская драма “Дзяды”. Ананімныя творы на беларускай мове (“Энеіда навыварат”, “Тарас на Парнасе”). Філасофскі раман Я. Баршчэўскага “Шляхціч Завальня”. Беларускія слоўнікі К. Калайдовіча, І. Насовіча. Дзейнасць беларускіх этнографаў і фалькларыстаў (П. Шпілеўскі, П. Шэйн, А. Кіркор і інш.). Выяўленчае мастацтва, фарміраванне нацыянальнага стылю.

Рэалізм як “мастацтва страчаных ілюзій”. Эстэтычныя ідэалы рэалізму. Вобраз “маленькага чалавека”. Мастацкая канцэпцыя свету і чалавека: адлюстраванне рэалій буржуазнай культуры. Імпрэсіянізм у культуры Еўропы: каштоўнасць імгнення ў процівагу механістычнаму светапогляду грамадства.

Ф. Ніцшэ як стваральнік дэкаданснай культурфіласофскай рэфлексіі. Стыль мадэрн (У. Морыс, А. Гаудзі, М. Урубель і інш.). Мадэрнізм – інавацыйна-крэатыўны тып культурнага светабачання. Ідэя зруйнавання дагматычных форм мастацтва дзеля будовы “новага”. Авангардныя напрамкі ў культуры (фавізм, дадаізм, футурызм, кубізм, сюррэалізм, экспрэсіянізм і інш.) як адлюстраванне супярэчнасцей быцця Еўропы.

Летаргія нацыянальнага жыцця пасля ўдушэння нацыянальна-вызваленчага руху. Русіфікацыя краю і заняпад культуры. Сацыяльна-дэмакратычная хваля ў культуры Беларусі другой паловы ХІХ – пачатку ХХ ст. Асветніцкія матывы (беларускія выдавецтвы, настаўніцтва, друкарская справа). “Наша доля” і “Наша ніва”: іх роля ў пашырэнні этнакультурнай самасвядомасці народа. Дзейнасць гісторыкаў, археолагаў, этнографаў у пачатку ХХ ст. Культурнае і дзяржаўнае адраджэнне ў пачатку 1920-х гг. Інбелькульт, нацыянальны тэатр і ўніверсітэт. Беларусізацыя. Творчыя саюзы і іх праграмы. Эвалюцыя грамадскай думкі ад апісальнага беларусазнаўства да філасофіі культуры. Праца Я. Карскага “Беларусы”. Культурна-філасофская думка І. Абдзіраловіча (“Адвечным шляхам”). Ідэя новай рэлігіі ў працы У. Самойлы “Гэтым пераможаш!..” Канцэпцыя крытычнага аптымізму. Мастацтвзнаўчыя і літаратуразнаўчыя працы М. Багдановіча, М. Гарэцкага, З. Бядулі. Беларуская драма і тэатр. Літаратурная творчасць Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча: адлюстраванне беларускага менталітэту і архетыпаў беларускай культуры. Беларускія мастакі ў еўрапейскай прасторы: М. Шагал, К. Малевіч, Х. Суцін.

8. Культура ХХ – ХХІ стст: асноўныя тэндэнцыі і праблемы. ХХ ст. як самастойны перыяд у еўрапейскай культуры: адметныя рысы. Індустрыяльнае грамадства і яго культура: прагматызм, утылітарызм, масавізацыя. Паняцце таталітарнай культуры. Распад адзінства еўрапейскай культуры: з’яўленне апазіцый “элітарнасць – масавасць”, “калектывізм – індывідуалізм”, “монастылізм – полістылізм” і інш.

Беларуская культура савецкага перыяду: ад беларусізацыі да ўніфікацыі. Беларуская культура ва ўмовах таталітарызму. Вульгарна-сацыялагічны кірунак у культуразнаўстве. Л. Бэндэ і А. Кучар. Рэпрэсіі супраць дзеячоў навукі, культуры і сялянства. Разбурэнне традыцыйнай культуры і тапаніміі, нацыянальнай школы, помнікаў культуры. Партыйная апека над культурай. “Хрушчоўская адліга” і так званая перабудова. Рэабілітацыя дзеячоў навукі і культуры – ахвяр сталінізму. Сусветнае прызнанне лепшых здабыткаў беларускай літаратуры. Ваенная тэма ў прозе В. Быкава. Філасофская і публіцыстычная лірыка М. Танка, А. Куляшова, П. Панчанкі, А. Разанава. Гістарычная проза У. Караткевіча. Пераадоленне афіцыёзу ў манументальнай скульптуры. Хатынскі і Жодзінскі мемарыялы. Асаблівасці творчага аблічча скульптараў З. Азгура, А. Глебава, С. Селіханава, С. Вакара, А. Анікейчыка. Трагічная канцэпцыя эпохі ў жывапісе. Умоўная вобразнасць і філасафічнасць пейзажнага жанру. Асаблівасці індывідуальнага стылю М. Савіцкага, Г. Вашчанкі, Л. Шчамялёва, А. Марачкіна, М. Сеўрука, У. Стальмашонка і інш. Развіццё нацыянальных традыцый у графіцы А. Лось, А. Паслядовіч, У. Басалыгі, А. Кашкурэвіча, М. Селешчука, В. Шаранговіча, Я. Куліка, М. Купавы. Беларускі тэатр і драматургія ў другой палове ХХ ст. Спалучэнне лепшых традыцый народнага і прафесійнага тэатраў у дзейнасці акцёраў і рэжысуры. У. Галубок, Ф. Ждановіч, Л. Літвінаў, Г. Глебаў, Л. Ржэцкая, С. Станюта, З. Стома, Б. Платонаў, У. Уладамірскі. Эксперыментальны характар сучаснай рэжысуры і драматургіі. Пошукі, страты, знаходкі. Праблема захавання класічных здабыткаў. Сучасны тэатр лялек. Музычная культура Беларусі ХХ ст. Дзейнасць Р. Шырмы, Г. Цітовіча. Гурты і сучасныя формы выканання і інтэрпрэтацыі музычнага фальклору. Беларуская дыяспара і культура за рубяжом. Дзейнасць беларускага інстытута навукі і культуры (ЗША). Прадстаўнікі беларускай дыяспары ў гісторыі і культуры народаў свету.

Сучасны стан беларускай культуры. Дзяржаўная палітыка ў галіне беларускай мовы і культуры. Сучасны этап равіцця еўрапейскай культуры: пераход да постіндустрыяльнага грамадства. Феномен постмадэрнізму і яго адметныя ўласцівасці: адмаўленне ад рацыяналізму, веры ў розум і традыцыйных каштоўнасцей, інтэрпрэтатыўнасць, полівалентнасць, энтрапія сэнсаў, дэканструктыўнасць і інш. Пераадольванне супрацьлегласцей элітарнай і масавай культуры ў постмадэрнізме.

Станаўленне планетарнай культуры. Прынцып дыялогу культур – шлях да ўніверсальных каштоўнасцей чалавецтва. Роля сродкаў масавай камунікацыі ў гэтым працэсе. Узаемадзеянне культур Усходу і Захаду і пошукі ўзаемаразумення. Спалучэнне агульначалавечага і нацыянальнага ў сусветнай культуры.

Футуралогія аб глабальным мадэліраванні розных аспектаў сусветнай культуры.

СПІС ЛІТАРАТУРЫ

  1. Абдзiраловiч, I. Адвечным шляхам: дасьледзiны беларускага сьветапогляду / І. Абдзіраловіч – Мінск: Навука і тэхніка, 1993. – 44 с.
  2. Новая постиндустриальная волна на западе. – М. : Аcademia, 1999. – 640 с.
  3. Барт, Р. Избранные работы: Семиотика. Поэтика / Р. Барт. – М. : Прогресс, 1989. – 616 с.
  4. Бахтин, М.М. Эстетика словесного творчества / М.М.Бахтин. — М. : Искусство, 1979. – 423 с.
  5. Беларуская думка XX стагоддзя. Філасофія, рэлігія, культура : анталогія / уклад; прадмова і апрац. Ю. Гарбінскага. – Варшава, 1998. – 741 с.
  6. Белл, Д. Грядущее постиндустриальное общество / Д. Белл. – М.: Academia, 2004. – 958 с.
  7. Бердяев, Н. Судьба России / Н. Бердяев. – М. : – Эксмо-пресс; Харьков: Фолио, 2001. – 736 с.
  8. Библер, В.С. Культура. Диалог культур / В.С.Библер // Вопр. философии. 1989. – № 6. – С.33 – 38.
  9. Бромлей, Ю.В. Очерки теории этноса / Ю.В.Бромлей. – М. : Наука, 1983. – 412 с.
  10. Вебер, М. Протестантская этика и дух капитализма / М. Вебер // Избр. произв. – М. : Рос. полит. энцикл., 2006. – 651 с.
  11. Гачев, Г. Национальные образы мира / Г. Гачев. – М.: Сов. писатель, 1988. – 447 с.
  12. Гумилев, Л. Этногенез и биосфера Земли / Л. Гумилев. – М. : Мишель и Ко, 1991. – 439 с.
  13. Гуревич, А.Я. Средневековый мир: культура безмолвствующего большинства / А.Я. Гуревич. – М. : Искусство, 1990. – 396 с.
  14. Гуревич, П.С. Культурология / П.С. Гуревич. – М. : Знание, 1994. – 288 с.
  15. Данилевский, Н.Г. Россия и Европа. Взгляд на культурные и политические отношения славянского мира к германо-романскому / Н.Г. Данилевский. – М. : Книга, 1991. – 574 с.
  16. Дорошевич, Э.К. Символы в контексте культуры / Э.К. Дорошевич. – Минск : Университетское, 2001. – 236 с.
  17. Дорошевич, Э.К. Очерк истории эстетической мысли Белоруссии / Э.К. Дорошевич, В.М. Конон. – М.: Искусство, 1972. – 320 с.
  18. Ерасов, Б.С. Социальная культурология / Б.С. Ерасов. – М.: Аспект Пресс, 1998. – 591 с.
  19. Зиммель, Г. Конфликт современной культуры // Избр. работы / Г. Зиммель. – К. : Ника-Центр, 2006 – с. 61 – 80.
  20. Игнатович, П.Г. Этнические основания культуры / П.Г. Игнатович, Ю.В.Чернявская – Мнинск : Технопринт, 2001. – 100 с.
  21. Иконникова, С.Н. История культурологии, идей и судьбы / С.Н. Иконникова. – СПб. : Санкт-Петерб. гос. акад. культуры, 1996. – 264 с.
  22. Иконникова, С. Н. Теория культуры: учеб. пособие / С. Н. Иконникова, В. П. Большакова. – СПб. : Питер, 2008. – 592 с.
  23. Ильин, И. Постмодернизм от истоков до конца столетия / И. Ильин. – Москва: Интрада, 1998. – 230 с.
  24. Ионин, Л.Г. Социология культуры: путь в новое тысячелетие. — М. : Логос, 439 с.
  25. Каган, М.С. Философская теория ценностей / М.С. Каган. – СПб.: Петрополис, 1997. – 205 с.
  26. Камю, А. Бунтующий человек / А. Камю. – М. : Политиздат, 1990. – 415 с.
  27. Кармин, А.С. Культурология / А.С.Кармин. – СПб. : Питер, 2001. – 464 с.
  28. Карскі, Я. Беларусы / Я. Карскі. – Мінск: Беларусь, 2001. – 326 с.
  29. Кассирер, Э. Избранное: опыт о человеке / Э. Кассирер. – Гардарика, 1998. – 784 с.
  30. Кребер, А. Культура: критический анализ концепций и дефиниций / А. Кребер, К. Клакхон. – М., 1992 – с. 235.
  31. Крук, Я. Сімволіка беларускай народнай культуры / Я. Крук. – Мінск: Беларусь, 2001. – 350 с.
  32. Леви-Брюль, Л. Первобытное мышление / Л. Леви-Брюль. – М.: Педагогика-Пресс, 1994. – 608 с.
  33. Лосев, А.Ф. Диалектика мифа / А.Ф. Лосев. — М.: Мысль, 2001. – 560 с.
  34. Лосев, А.Ф. Эстетика Возрождения / А.Ф. Лосев. – М. : Мысль, 1982. – 623 с.
  35. Лотман, Ю.М. Семиосфера / Ю.М.Лотман. – СПб.: Иск-во, 2000. – 704 с.
  36. Лыч, Л. Гiсторыя культуры Беларусi / Л.Лыч, У.Навіцкі. – Мінск.: Экаперспектыва, 1996. – 453 с.
  37. Маркарян, Э.С. Теория культуры и современная наука / Э.С. Маркарян. – М. : Мысль, 1983. – 284 с.
  38. Мартынов, В.Ф. Мировая художественная культура / В.Ф. Мартынов. – Минск: Тетра Системс, 2000. – 320 с.
  39. Акопян К.З., Массовая культура / К.З. Акопян, А.В.Захаров, С. Я. Кагарлицкая. – М. : Альфа-М, 2004. – 303 с.
  40. Ницше, Ф. Рождение трагедии, или Эллинство и пессимизм / Ф. Ницше // Сочинения: в 2 т. – М. : Мысль, 1990. – Т.1. – С. 47 – 158.
  41. Ортега-и-Гассет, Х. Восстание масс / Х. Ортега-и-Гассет // Избр. тр. – М. : Весь мир, 2000. – 704 с.
  42. Садохин, А.П. Межкультурная коммуникация /А.П. Садохин. – М. : Альфа-М: Инфра-М, 2006. – 287 с.
  43. Сартр, Ж.-П. Экзистенциализм – это гуманизм / Ж.П. Сартр // Сумерки богов. – М. : Изд-во полит. лит. 1989. — С. 91 – 104.
  44. Смолік А.І. Культуралогія: тэорыя культуры : вучэб. дапам. / А.І. Смолік, Л.К. Кухто. – Мінск: Беларус. дзярж. ун-т культуры і мастацтваў, 2008. – 281 с.
  45. Смолік А.І. Культуралогія: гісторыя культуры: вучэб. дапам. / А.І. Смолік, Л.К. Кухто., А.А. Цобкала – Мінск: Беларус. дзярж. ун-т культуры і мастацтваў, 2009. – 311 с.
  46. Сорокин, П.А. Человек. Цивилизация. Общество / П.А. Сорокин. – М. : Изд-во полит. лит., 1992. – 544 с.
  47. Тайлор, Э. Б. Первобытная культура / Э.Б. Тайлор. – М. : Политиздат, 1989 – 573 с.
  48. Тейяр де Шарден, П. Феномен человека / П.Тейяр де Шарден. — М.: Наука, 1987. – 240 с.
  49. Тойнби, А. Дж. Постижение истории / А.Дж. Тойнби. – М. : Прогресс, 1991. – 640 с.
  50. Тоффлер, А. Футурошок /А.Тоффлер. – СПб. : Лань, 1997. – 464 с.
  51. Тоффлер, Э. Третья волна / Э.Тоффлер. – М. : АСТ, 2002. – 776 с.
  52. Уайт, Л. Избранное: наука о культуре / Л. Уайт. – М.: РОССПЭН, 2004. – 960 с.
  53. Усовская, Э.А. Постмодернизм в культуре ХХ в. / Э.А. Усовская. – Минск: БГУ, 2003. – 63 с.
  54. Флиер, А. Культурология для культурологов / А. Флиер. – М. : МГУКИ, 2009. – 705 с.
  55. Франкл, В. Человек в поисках смысла / В. Франкл. – М. : Прогресс, 1990. – 368 с.
  56. Фрейд, З. Психоаналитические этюды / З. Фрейд . – М. : АСТ, 2004. – 220 с.
  57. Фромм, Э. Человек для себя. Иметь или быть? / Э.Фромм. – Минск: Коллегиум, 1997. – 253 с.
  58. Фуко, М. Слова и вещи: археология гуманитарных наук / М. Фуко. – СПб.: А-саd, 1994. – 408 с.
  59. Хайдеггер, М. Время и бытие / М. Хайдеггер. – М. : Республика, 1993. – 447 с.
  60. Хантингтон, С. Столкновение цивилизаций / С. Хантингтон. – М.: АСТ, 2003. – 603 с.
  61. Хёйзинга, Й. Homo Ludens. В тени завтрашнего дня / Й. Хёйзинга. – М.: АСТ, 2004. – 539 с.
  62. Хёйзинга, Й. Осень средневековья /Й. Хёйзинга. – М.: Наука, 1988. – 544 с.
  63. Чернявская, Ю.В. Личность и культура / Ю.В.Чернявская. – Минск: Беларусь, 2003. – 208 с.
  64. Швейцер, А. Благоговение перед жизнью / А.Швейцер. – М.: Прогресс, 1992. – 576 с.
  65. Шелер, М. Положение человека в космосе / М.Шелер // Проблема человека в западной философии. – М.: Прогресс, 1988. — С. 39 – 57
  66. Элиаде, М. Аспекты мифа / М.Элиаде. – М.: Академ. проект, 2001. – 239 с.
  67. Юнг, К.-Г. Психология бессознательного / К.-Г.Юнг. – М.: Канон, 1994. – 320 с.
  68. Ясперс, К. Смысл и назначение истории / К. Ясперс. – М.: Политиздат, 1991. – 528 с.
  69.  Haviland, W. Cultural Anthropology: The Human Challenge / W. А. Haviland, H. E. L. Prins. – Cengage Learning; 13 ed. – 2010. – 480 p.
  70.  Szeman, I. Cultural Theory: An Anthology / I. Szeman, T. Kaposy. – John Wiley & Sons. – 2010. – 548 p.